Описание мамы на белорусском языке

Описание мамы на белорусском языке
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Маці! Якое цудоўнае слова! Слова зразумелае, як я лічу, на ўсіх мовах свету. Як яно многа значыць для кожнага з нас! У ім пяшчотная ласка, бясконцая любоў, надзея і боль за дзіця. Невыпадкова, што малыя дзеці менавіта вымаўляюць гэтае слова першым. Пазнаўшы яго сэнс, з дзяцінства яны яго праносяць праз усё жыццё, як вялікі скарб. У кожнага з нас у любым узросце маці - самы родны, блізкі, дарагі і любімы чалавек, за якога можна аддаць усё, што ў цябе ёсць. Забываюць, здраджваюць сябры, а маці ніколі не пакіне цябе, яна - твой лепшы сябр, з ёй ты можаш пагаварыць на любую тэму. Маці заўсёды дапаможа ў кожнай сітуацыі. Яна прымае цябе такім, які ты ёсць, нягледзячы ні на што. А як добра ты сябе адчуваеш, калі ёсць на свеце чалавек, які заўсёды верыць, абараняе, любіць цябе! А каго мы больш за ўсё крыўдзім, ад чыіх няўдач і памылак сівеюць нашы матулі? Са злязамі крыўды на вачах яна маўчыць, а ў душы даруе ўсё. І ўсё ж такі, як сказаў адзін мудрэц:”Мы заўсёды будзем дзецьмі, пакуль жывыя нашы матулі”. Калі табе бывае блага і балюча, то да каго ты ідзеш? Да самага блізкага чалавека – да маці. Так было ў маленстве, так ёсць цяпер, так будзе заўсёды. Калі ж прыціснуць боль і гора грудзі І здасца, што і дня не пражывеш, Знаёмых і любімых ты забудзеш, І, як маленькі, маму пазавеш. Усім, што ты ўмееш рабіць у жыцці, ты павінен сваёй матулі. Яна ахвяравала сябе дзеля цябе. Гэта яна адкрыла перад намі прыгажосць жыцця. У мастацтве і сусветнай літаратуры ёсць вобраз, якога ў сваёй творчасці не мінуў ні адзін знакаміты пісьменнік ці паэт. Ён называецца вельмі дарагім для нас словам - маці. Вельмі мудра сказана, што пра маці можна гаварыць бясконца. Але трэба гаварыць больш слоў падзякі менавіта ёй. За падараванае жыццё, за дні, поўныя турбот, за чулую душу і добрае сэрца. Трэба берагчы, любіць і шанаваць сваіх матуль, каб кожны дзень сустракалі яны нас з ласнавай усмешкай на твары, бо пакуль жыве маці, мы адчуваем сябе маладымі.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы