Черчение

Помогите пожалуйста нужно написать к какому стилю относится текст и доказать почему именно к этому стилю. Выпаў першы снег. Белай коўдрай улёгся ён на палеткі, лугі, рэкі і азёры, апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы і пагоркі, павіс баваўнянымі камякамі на голлі дрэў, на парканах і кустах. Прэсна запахла першай зімовай свежасцю, і дыхалася неяк асаблі- ва бадзёра і лёгка. Жвава і ахвотна трухае па пер шым зазімку конь, запрэжаны ў яшчэ не аб'езджа ныя сані. Лейцаў з рук не выпускай, яздок! Пракладаецца першы след па новай саннай дарозе. Лёгка і мякка слізгаюць палазы, пакідаючы за сабой на некранутай белі дзве раўнюткія паласы. Потым праедзе па тваім следзе безліч падарожных, утопчацца і ра затрэцца шырокая дарога, па якой можна будзе ехаць і не кіруючы канём. Можаш кіраваць у лю бым напрамку, абы проста, і за табой праляжа моц ная дарога. Скрывіш, зблытаеш — другія па ёй не паедуць. Пасмяюцца і самі пракладуць новы след, якому з часам суджана будзе стаць торнай слупа вой дарогай. Зімовыя дарогі! Усе вы пракладаецеся па цалі ку. Адны шырэюць у буйныя шляхі, па якіх без спыну скрыпяць палазы, другія застаюцца ледзь значнымі, абхаднымі.
Отличите это складаназалеж. или складаназлуч. 1.Калі ўважліва прыглядзецца, то ў самых старажытных збудаваннях можна заўважыць штосьці ад прыроды: калоны старажытнагрэчаскіх пабудоў нагадваюць дрэвы, а скляпенні многіх усходніх храмаў падобныя да панцыра чарапахі Паводле У. Сверкунова Частка прыроды 2.Яшчэ ў аўтобусе, калі яго абыякавы позірк затрымаўся чамусьці на звычайным краявідзе, што прамільгнуў паўз акно, яму неяк нечакана падумалася, што гэты краявід, звычайны для яго, некаму такі родны і жаданы Паводле А. Бутэвіча Першае падарожжа 3.Я тады спраўляўся ўсё запамінаць: і вялікія гарады, дзе спыняўся цягнік і дзе мы ласаваліся марожаным, і незнаёмыя краявіды. Першае падарожжа Паводле А. Бутэвіча Тады ён успомніў пра свой лес, вось пра гэтую вузенькую напаўзарослую дарожку, якая, аб'ехаўшы пару сасонак, што выбеглі як не пад самыя колы, хаваецца, нібы ратуючыся ад спёкі, пад густыя і зялёныя шаты дрэў.Паводле Я. Сіпакова Вяртанне ў родныя мясціны 4.І тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрылым ветрам, радуе вока бязмежнаю прагай жыцця.