Контрольная работа: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

Да дадзеных слоў падбярыце аднакаранёвыя з падоўжанымі зычнымі (напрыклад: забыць – забыццё):

Вітаць – прывiтанне, світаць – світанне, мазь, за бродам – заброддзе, корань – карэнне, адзець – адзенне, сто гадоў – стагоддзе, заміраць – заміранне, навокал – наваколле, за полем – заполле, вясёлы – вяселле.Ад слова мазь можна ўтварыць толькi форму Тв. склона: мазь – маззю.

Заданне 7

Укажыце правільны канчатак роднага склону назоўнікаў:

Вопыт (а, у), выбар (а, у), выхад (а, у), крытэрый (я, ю), суб’ект (а, у), манітор (а, у), газ (а, у), курс (а, у), эфект (а, у), старт (а, у), інтэрвал (а, у), інстытут (а, у), рынак (а, у), вынік (а, у), брат (а, у), рамантызм (а, у), грукат (а, у), філолаг (а, у), наж (а, у), дзейнік (а, у), лес (а, у), камітэт (а, у), мёд (а, у), Гомел (я, ю).

Вопыту,выбару,выхаду,крытэрыю,суб’екта,манітора,газу,курса,эфекту,старту, інтэрвалу, інстытута, рынака, выніку, брата, рамантызму, грукату, філолага, нажа, дзейні -ка, лесу, камітэта, мёду, Гомеля.

Заданне 8

Пастаўце наступныя назоўнікі ў месны склон, запішыце:

Кантроль – аб кантролі, прадукт – у прадукце, бюджет – аб бюджэце, лідар – аб лідару, дагавор – у дагаворы, электрод – на электродзе, робат – пры робаце, холад – на холадзе, інструмент – аб інструменце, вольт – вольце, біяграфія – у біяграфіі, спіс – у спісе, Васіль – аб Васілю, шлях – на шляху, гай – у гаі, снег – на снезе, слоўнік – у слоўніку, торф – на торфе.

Заданне 9

Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

Благодарить сестру, просить друга, извините меня, шутить над ребёнком, смеяться над сестрой, идти за водой, послать за сестрой, отправиться за грибами, ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным, говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях, больше его, старше сестры, женился на Тане, поехать за дровами, около трёх часов.

Дзякаваць сястры, прасіць сябра, прабачце мне, жартаваць з дзіцяці, смяяцца з сястры, ісці па ваду, паслаць па сястру, паісці ў грыбы, хадзіць па вечарах, лётаць ноччу, бачыцца ў суботу, сустракацца ў выхадныя, гаварыць пра надвор'е, думаць аб вясне, турбавацца пра бацькоў, больш за яго, старэйшы за сястру, ажаніўся з Таняй, паехаць па дровы, каля трох гадзін.

Заданне 10

Карыстаючыся тлумачальнымі даведнікамі, дайце азначэнні наступным тэрмінам:

Соцыум, палітыка, гіпотэза, працэс, аргумент, білінгвізм, абсцыса, лексікалогія, артэрыя, аксіёма, дыяметр.

Соцыум – (ад. лац. socium – агульнае, сумеснае), устойлiвая сацыяльная сукупнасць, якая характэрызуецца адзiнствам умоў жыццядзейнасцi людзей i на гэтай аснове – агульнасцю культуры.

Палітыка – (ад грэцкага τα πολιτικά) – удзел у справах грамады. Тэрмін звычайна прымяняецца ў адносінах да грамадзянскіх урадаў, але палітыка таксама вылучаецца ва ўсіх групах чалавечага ўзаемадзеяньня, то бок карпаратыўных, акадэмічных альбо рэлігійных інстытутах.

Гіпотэза – (грэч. hipothesis – аснова, меркаванне), навуковае меркаванне аб прычыннай сувязі з'яў, якое патрабуе далейшай праверкі для таго, каб стаць верагоднай культуралагічнай тэорыяй.

Працэс – паслядоўная змена станаў аб екта ў часе.

Аргумент – (лацінскае argumentum), 1) меркаваньне (ці сукупнасць меркаванняў), прыводнае ў пацверджанне праўдзівасці іншага меркаваньні (канцэпцыі, тэорыі). 2) Падстава (частка падставы) доказы.

Білінгвізм – (лац. bilihguis < bі (bіs) "двойчы", 1іnguа "мова"), ці двухмоўе, – валоданне і карыстанне дзвюма рознымі мовамі, кожная з якіх выбіраецца ў залежнасці ад канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі.

Абсцыса (ад лацінскага abscissus – адрэзаны) – адна з дэкартавай каардынат кропкі, пазначаецца большай часткай літарай х.

Лексікалогія – ад грэческага lexikos, які адносітся да слова. Лексіка – слоўнікавы склад мовы (сукупнасць слоў мовы). Раздел мовазнаўства ў якім вывучаецца лексіка, як сукупнасць слоў мовы, называецца лексікалогіяй.

Артэрыя (па-лацінску arteria – артэрыя) – крывяносныя пасудзіны, якія нясуць кроў ад сэрца да перыферыі, у адрозненне ад вен, у якіх кроў рухаецца да сэрца.

Аксіёма – (стар.-грэч. axíōma – сцвярджэнне, становішча) або пастулат – сцвярджэнне, прыманае без доказаў.

Дыяметр – гэта хорда (адрэзак, які злучае два пункты) на акружнасці (сферы, паверхні шара), і праходзіць праз цэнтр гэтай акружнасці (сферы, шара).

Заданне 11

Растаўце знакі прыпынку ў наступных сказах (звяртайце ўвагу на правільнае ўжыванне у і ў):

К-во Просмотров: 225
Бесплатно скачать Контрольная работа: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі