Контрольная работа: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

2. Вясёлы, радасны, ўзбуджаны Лабановіч злушчыўся з натоўпам і згубіўся ў ім. (Я. Колас)

3. Упалі першыя буйныя каплі дажджу і, нібыта крупінкі жывога срэбра,задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле. (С. Грахоўскі)

4. Шчасце, кажуць, прыходзіць нечакана.

5. На прыгуменні, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам, а пад паветкаю прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя сані,восі, колы і вулляў некалькі на пчолы. (Я. Колас)

6. Вішня не апала – зіма не настала. (Прыказка)

7. Расчасаўшы пышныя кудры, лес па пояс убраўся ў туман. (Я. Колас)

8. Яму проста не верыцца яшчэ, што будзе ён праз якое паўгадзіны ў родным горадзе, дзе радзіўся ён, рос, жыў, працаваў. (М. Лынькоў)

9. Вясна была ранняя, як і звычайна на Палессі. У лясах, на ўгрэвах снег злазіў борзда, і вызваленая з-пад снегу зямля радасна выглядала на свет жоўтавата-шэрымі плямкамі; ўжо выбіваўся і леташні бруснічнік, свежы і сакавіты, сухія галінкі вераску і ягадніку. Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка ў зацішку зялёных хвой і чырванаватага маладога бярэзніку, ўжо цягнулася доўгая жоўтая паласа адтаўшай зямлі. Яна шырэла з кожным днём, з кожнай гадзінай. (Я. Колас)

10.Прамыя вуглы мы бачым у наваколлі; прамы вугал утвараюць лініі перасячэння сцен і столі ў пакоі, два краі стала прамавугольнай формы і г.д. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)

11.Можна сабе,напрыклад, уявіць, што над морам ляціць чайка так, што ўвесь час знаходзіцца над адным і тым жа грэбнем хвалі. (Г.Я. Макішаў)

12. Пры вывучэнні ліній метадам каардынат узнікаюць дзве задачы: 1) па геаметрычных уласцівасцях дадзенай лініі знайсці яе ўраўненне; 2) адваротная задача-па зададзенаму ўраўненню лініі даследаваць яе геаметрычныя ўласцівасці. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)

13.Любое лічыльнае мноства бясконцае,таму што бясконцым з’яўляецца мностава натуральных лікаў на інтуітыўным узроўні. (І.Р. Кожух)

Літаратура (падручнікі і дапаможнікі)

1. Беларуская мова / Пад рэд. М.С. Яўневіча – Мн., 1991.

2. Беларуская мова. У дзвюх частках / Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай – Мн., 1998.

3. Капылоў І.Л., Рапацэвіч С.Я. Беларуская мова ў табліцах і схемах – Мн., 2005.

4. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі – Мн., 2008 (электронны варыянт дадаецца да кантрольнай работы).

5. Сямашка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы – Мн., 1996.

К-во Просмотров: 227
Бесплатно скачать Контрольная работа: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі