Контрольная работа: Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст
28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй - акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў.
У ходзе люстрацыі – новага апісання дзяржаўных уладанняў – змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На падставе маёмаснай няроўнасці сяляне дзяліліся на цяглых, паўцяглых, агароднікаў і бабылёў. Цягламу двару паншчына вызначалася ў памеры 6 дзён на тыдзень. Агароднікі прыцягваліся на паншчыну ў выпадку неабходнасці. Бабылі працавалі за плату.
На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спынялася практыка здачы іх у арэнду. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарачным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў. Прызнавалася “грамадзянская свабода” дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Ажыццяўлялася малаэфектыўная з-за недахопу сродкаў “папячыцельная палітыка”. Аднак мэты рэформы, пры захаванні дзяржавай феадальнай сістэмы, не маглі быць у поўнай ступені дасягнуты.
Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах (вопісах феадальных уладанняў). Гэтым практычнп займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Фактычна была нададзена сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся.
Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правядзення. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 года, калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права.
Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвентарнай рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.
У цэлым жа аграрныя рэформы 40-першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (перш за ўсё ў дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў феадальных парадкаў, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу.
4. Стан рамяства і мануфактур. Першыя фабрыкі.
На беларускіх землях першай паловы XIX ст. адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца.
У рамеснай вытворчасці адбываліся значныя змены. Былі ліквідаваны самастойнасць і карпаратыўная замкнёнасць цэхаў, іх манаполія ў вытворчасці.
У гарадах і мястэчках было шмат дробных прадпрыемстваў з 1 – 3 рабочымі. Сярод іх найбольш распаўсюджаныя – скураныя, медныя, цагельныя, капялюшныя прадпрыемствы. Рынак збыту іх прадуцыі быў вельмі вузкі. Сяляне былі не ў стане купіць іх вырабы. Прадукцыя гарадской прамысловасці не цікавіла буйных памешчыкаў-прадпрымальнікаў. Да таго ж у гарадах не было сканцэтравана вялікіх капіталаў. Таму купцам і мяшчанам даводзілася самім плаціць за зямельныя ўчасткі, сыравіну і рабочую сілу. З гэтай прычыны канкурыраваць з вотчыннікамі ім было вельмі цяжка, а часам і немагчыма.
Вялікія разбурэнні і страты нанесла гарадам вайна 1812 г. Непасільныя для многіх мяшчан дзяржаўныя падаткі і павіннасці суправаджаліся паўперызацыяй значнай часткі гарадскога насельніцтва.
У канцы 50-х гг. XIX ст. 16,5 тыс. рамеснікаў Беларусі задавальнялі патрэбы ў сваіх вырабах не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва.
Да пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі пераважала дробная вытворчасць, хоць, у параўнанні з 1796 г., яна скарацілася па колькасці прадпрыемстваў у 2,3 раза, але прадукцыя яе істотна вырасла. У 1860 г. дробная прамысловасць па кошту прадукцыі ўдвая пераўзыходзіла мануфактурную і фабрычную вытворчасці, разам узятыя. Рост адбываўся ў асноўным за кошт узмацнення эксплуатацыі рабочых.
У першай палове XIX ст. развітай была вотчынная прамысловасць. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыкам належалі галоўныя каштоўнасці на Беларусі – земля, воды, лясныя і выкапнёвыя багацці, прыгонныя сяляне таксама былі іх уласнасцю.
Развіццю памешчыцкай прамысловасці спрыяў дазвол мясцоваму дваранству з 1776 г. атрымліваць пазыкі ў цэнтральных банках, з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі на 24 гады. У канцы 50-х XIX ст. у банках было закладзена каля 68 % беларускіх сялян. Памешчакам было значна лягчэй, чым купцам і мяшчанам, арганізоўваць прамысловыя прадпрыемствы. У пачатку XIX ст. на Беларусі налічвалася больш за 50 буйных прадпрвемстваў, якія мелі да 200 рабочых, 45 з іх належала памешчыкам.
Ha Бeлapyci найбольш распаўсюджанымі 6ылі перапрацоўчыя прадпрыемствы, якія працавалі на сельскагаспадарчай сыравіне, - вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. Асаблівае развіццё атрымалі вінакурні. Прычынай гэтай з'явы было тое, што адной з найважнейшых прывілей шляхты яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай было права прапінацый. Гэта азначала свабоду вырабу iпродажу cпipтныx напояў. Царскае заканадаўства толькі часткова абмяжоўвала гэтае права. 3 1796 па 1859 гг. вытворчасць прадукцыі віанакурняўў Беларусіўзрасла больш чым у 3,5 раза.
У гэты час з'яўляюцца i прадпрыемствы, заснаваныя на вольнай працы. На суконнай мануфактуры Любамірскіх у мястэчку Дуброўна ў 1814 г. быў 261 вольнанаёмны рабочы, на суконнай мануфактуры віцебскага мешчаніна Рубанека. У 50-х гг. XIX ст. значная колькасць вольнанаёмных працавала на цукровых мануфактурах. Але большасць рабочых былі прыгоннымі, якіх паны на кароткі тэрмін адпускалі на заробкі.
У сярэдзіне 20-х гг. колькасць мануфактур павялічылася. Каліў 1796 г. на Беларусі налічвалася 8844 дробных прамысловых прадпрыемстваў (галоўным чынам вінакурніi млыны), а таксама 53 мануфактуры, то на 1805 г. колькасць мануфактур павялічылася да 104, а дробных прадпрыемстваў скарацілася да 6681. Пры гэтым прадукцыя i тых i другіх павялічылася. Вядучай галіной вытворчасці была суконная (46 прадпрыемстваў з 2420 рабочымі). Пасля суконнай iшлi па латняная i шкляная галіны прамысловасці. Найбольш развітайу прамысловых адносіах у першай палове XIX ст. была Гродзенская губерня. Там было сканцэнтравана больш 1/3 прадпрыемстваўi больш паловы рабочых Беларусі. Па колькасці прадпрыемстваў яна займала 7-е месца сярод губерняўPacii.
Прамысловае развіццё беларускіх губерняў у другой чвэрціXIX ст. паскорылася. Да сярэдзіны 40-х гг. усяго на Беларусі было ўжо 215 прадпрыемстваў мануфактурнай пра мысловасці з 3920 рабочымі. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная, у якой у 50-я гг. працавала каля 1/4ycix рабочых. Разам з тым пaвялiчвaeццa колькасць капіталістычных прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі вольнанаёмную працу. Гэта было звязана з тым, што на прыгонных мануфактурах прадукцыйнасць была нізкай, што прыводзіла да высокага сабекошту прадукцыіiнізкай рэнтабельнасці прамысловых прадпрыемстваў. Напрыклад, у 1858 г. цукраварэнне ў маёнтку Паскевіча ў Гомелі не толькі не дало ніякага прыбытку, але i прынесла страты на 4087 руб.
Такім чынам, прыгонныя мануфактуры ўжо не маглі прыносіць вялікія прыбыткіi таму паступова спынялі сваё існаванне. Пачынаючы з 50-х гг. XIX ст. ідзе хуткі рост купецкіх, капіталістычных прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі воль нанаёмную працу. У 1860 г. да 45% ycix прадпрыемстваў дзейнічалі на аснове вольнага найму.
У другой чвэрціXIX ст. ідзе ўзбуйненне вотчынных мануфактур. Некаторыя з ix ужо адносіліся да тыпу фабрыч назаводскіх прадпрыемстваў, але рабочыя на ix па-ранейшаму заставаліся прыгоннымі. Так, на металургічным за водзе князя Вітгенштэйна выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян. Наёмная праца была яшчэ рэдкай з'явай. Напрыклад, у суконнай прамысловасці Мінскай губерні было 7 мануфактур, на якіх працаваў 131 рабочы, з ix 50 -вольнанаёмныя, aacтaтнія - прыгонныя. Развіццё мануфактурных прадпрыемстваў стварала перадумовы для ўзнікнення першых фабрык i заводаў.
Фабрыкi на Беларусі пaчaлi узнікаць у 20-я гг. XIX ст. першымі былі пабудаваны суконныя фaбpыкi ў мястэчках Хомск i Косава Кобрынскага павета. Тут быліўстаноўлены паравыя рухавікі, якiя з'явіліся на Беларусі на два дзесяткі гадоў пазней, чым у Pacii. Буйным было цукровае прадпрыемства князя Паскевіча ў Гомелі. На металаапрацоўчым прадпрыемстве Бенкендорфа ў маёнтку Старынцы Чэрыкаўс кага павета працавала каля 900 рабочых. У 1841 г. пачаў працаваць мукамольны завод капіталістычнага тыпу ўMaгілёве. На заводзе выкарыстоўваўся паравы pyxaвік, якіштогод перапрацоўваў у крупчатку 30 тыс. пудоў пшаніцы. Так на Беларусі з'явіліся першыя прадпрыемствы з механізаванай вытворчасцю прамысловых працэсаў. Пераход ад ручной працы да механізаванай азначаў прамысловы пераварот, які павінен быў прывесці да павышэння прадукцыйнасці працы i стварыць новую арганізацыю вытворчасці - фабрычна-заводскую прамысловасць. У 1845 г. на Беларусі налічвалася 9, у 1850 г. - 13, у 1860 г. - 30 фабрык, у тым ліку 8 - у вінакурнай, па 4 - у суконнай i металаапрацоўчай, па 3 - у цукраварнай, мукамольнай i лесапільна-гантарэзнай, па 1 - у мылаварна-свечнай, смола-шкіпінарнай, паташнай i гарбар най вытворчасцях. Яны вырабілі прадукцыі на 1,6 млн. руб. i па гэтаму паказчыку перавысілі 127 мануфактур.
Прамысловасць па-ранейшаму спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму прыкметную ўдзельную вагу мелі такія галіны прамысловасці, як суконная (5152 рабочых, кошт прадукцыі каля 3 млн. руб.), папяровая (539 рабочых, кошт прадукцыі звыш 2 млн. руб.), шкляная (523 рабочых, кошт прадукцыі каля 200 тыс. руб.) i шш. У 1860 г. агульны кошт прадукцыі прамысловасці дасягаў ужо 10,2 млн. руб., аднак агульная колькасць прамысловых рабочых была невялікай.
Такім чынам, развіццё прамысловасціўБeлapyciў першай палове XIX ст. характарызавалася cвaiмi асаблівасцямі. Галоўнай з ix была даволі вялікая колькасць дробных прадпрыемстваў. Фабрычная вытворчасць мела нізкую удзельную вагу ў агульным выпуску прамысловай прадукцыі. Дробныя прадпрыемствы (з колькасцю рабочых да 15 i без прымянення паравых рухавікоў) давалі амаль 84% усёй прамысловай прадукцыі, мануфактуры (прадпрыемствы з 16 i больш рабочымі, з ручной працай) - 7,4%, фабрычныя (машынізаваныя) - да 9%.
5. Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў і мястэчак
Праводзіліся работы па паляпшэнню шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што злучылі рэкі басейна Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Днепра-Бугскі. Па гэтых штучных водных шляхах Брэст, Кобрын, Пінск, Барысаў і іншыя гарады вялі ажыўлёны гандаль, дзякуючы чаму павышалася іх прамысловае значэнне. За перыяд з 1825 года па 1861 насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Шырокія дарогі, абсаджаныя бярозамі, так званыя “гасцінцы”, звязвалі беларускія гарады з іншымі гарадамі імперыі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы.
Асноўныя зрухі ў жыцці беларускіх гарадскіх паселішчаў канца XVIII- 50-х гг. XIX ст. звязаны са змяненнем іх адміністрацыйнага статуса. Адпаведна законам Расійскай імперыі яе гарады падзяляліся на губернскія, павятовыя і так званыя заштатныя. У залежнасці ад катэгорыі горад атрымліваў адпеведную сістэму гарадскога кіравання і належны статус.
Разам з гарадамі істотную ролю ў эканамічным жыцці Беларусі адыгрывалі мястэчкі. Ад вёсак іх адрознівала права на вядзенне гандлю, рамёстваў і кірмашную дзейнасць: ад гарадоў – адсутнасць сістэмы гарадскога самакіравання і гарадскіх правоў для местачковага насельніцтва.