Контрольная работа: Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст
Сярод гарадскіх жыхароў сустракаліся прадстаўнікі практычна ўсіх саслоўяў феадальнага грамадства. Існаванне купцоў і мяшчан было самым непасрэдным чыным звязана з гарадскім жыццём і народжана ім. Менавіта яны складалі той пласт гарадскога насельніцтва, які называўся “грамадзяне” або “гарадское грамадзянства”. Грамадзяне, хаця і не з’яўляліся самым высокім па свайму статусу сярод усіх катэгорый насельніцтва, што пражывалі ў гарадах, тым не менш вызначалі лад гарадскога жыцця.
У целым удзельная вага гарадскога насельніцтва ў беларускіх губернях была прыкладна ў паўтара раза вышэй, чым па ўсёй еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Аднак гэта не сведчыла аб больш высокім узроўні ролі гарадоў у беларускай эканоміцы, а гарадскога насельніцтва – у грамадскім жыцці. Колькасць беларускіх грамадзян складалася ў тым, што фарміраванне гарадскога насельніцтва Беларусі ішло не столькі шляхам эканамічнага развіцця гарадскога жыцця, колькі з’яўлялася вынікам юрыдычна-адміністрацыйнага прымусу з боку царскіх улад, адлюстраванага ў сістэме абмежаваных законаў для яўрэйскага насельніцтва.
Новыя змены ў нацыянальным складзе насельніцтва беларускіх гарадоў звязаны са з’яўленнем пласта рускага насельніцтва – чыноўніцтва, афіцэрства, часткі дваранства і асобных прадстаўнікоў купецтва. Але спробы царызму русіфікаваць беларускі горад асаблівага поспеху не мелі.
Гараджане былі замацаваны за пэўным горадам і іх пераезд у іншы горад быў звязаны з працяглай і цяжкай працэдурай. Гэта значна абмяжоўвала вядзенне гандлёва-эканамічнай дзейнасці. Для атрымання пашпатра, які дазваляў часовае адбыццё з горада, гараджанін павінен быў заплаціць цалкам за ўвесь тэрмін адлучкі грашовыя подаці, дзяржаўныя і мясцовыя. Такім чынам, стваралася супярэчнасць паміж правам купцоў вышэйшых (1-й, 2-й) гільдый на вольны гандаль ва ўсіх гарадах Расійскай імперыі і іх звязанасцю з пашпартнай сістэмай.
Аднак, нягледзячы на шматлікія абмежаванні, юрыдычна і фактычна права гарадскога насельніцтва забяспечваліся значна лепш, чым правы сялян, асабліва сялян прыгонных. Галоўнае – прызнавалася недатыкальнасць нерухомай і рухомай маёмасці купцоў і мяшчан.
У гэты час пачынаецца карэнная рэканструкцыя гарадоў. Важным паказчыкам змен у знешнім абліччы гарадоў з’яўляўся рост будаўніцтва мураваных дамоў.
На падставе прааналізаваных крыніц можна зрабіць наступныя вывады
· Прамысловая рэвалюцыя, якая бурна праходзіла ў краінах Еўропы, выклікала велізарны рост вытворчасці. Яна карэнным чынам змяніла ўмовы жыцця і працы людзей.
· Пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар і значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі.
· Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусі з’яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі.
· Аграрныя рэформы 40-першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства, але не закраналі асноў феадальных парадкаў.
· Праводзіліся работы па паляпшэнню шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак.