Курсовая работа: Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Змест

Уводзіны

Глава 1. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. і іх першыя ваенныя сутыкненні

Глава 2. Войны 1507 – 08 і 1512 – 22 гг.

Глава 3. Вайна 1534 – 1537 гг.

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Абраны для даследвання перыяд стаў пераломным у адносінах ВКЛ і Масквы і закончыўся істотнай зменай агульнапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе (у выніку войнаў ВКЛ страціла 25% сваёй тэрыторыі і становішча гегемона ва усходнеславянскім рэгіёне).

Мэта работы – прааналізаваць узаемаадносіны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай ў канцы XV– 30-х гг. XVI ст.

Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы :

1)Высвятліць, якое знешнепалітычнае становішча склалася ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі і якія фактары сталі найгалоўнейшымі ў развязванні канфлікту;

2)Разгледзіць, як разгортваліся падзеі ваенных кампаній 1492-94 і 1500-03 гг.;

3)Ахарактарызаваць далейшае абвастрэнне канфлікту ў першых дзесяцігоддзях XVI ст. і тыя з’явы, якія яго абумовілі; засяродзіць асаблівую ўвагу на Аршанскай бітве і вылучыць прычыны, якія не далі скарыстацца перамогай ВКЛ;

4)Разгледзіць вайну 1534 – 37 гг. і выявіць, што з’явілася прычынай паражэння ВКЛ у серыях войнаў з Масквой у вылучаны перыяд.

Гаворачы наконт актуальнасці , дадзеная праблема падаецца актуальнай, калі разглядаць яе з пазіцыі дзяржаўнага суверэнітэта краіны. Войны з Масквой у канцы 15 – першай трэці 16 стст. паклалі пачатак рэзкаму пагаршэнню перш за ўсё сацыяльна-эканамічнаму, часткова і дэмаграфічнаму. Пралікі урада Жыгімонта, у прыватнасці навязванне Маскве вайны (апошняя па ліку, 1534-37 гг.), улічваючы цяжкае унутрыпалітычнае становішча дзяржавы (у большасці матэрыяльнае) стала пачаткам паступовага заняпаду і як вынік – страты сваёй незалежнасці падчас Лівонскай вайны (калі разглядаць так Люблінскую унію). Зараз мы знаходзімся ў вельмі добрых адносінах з нашым усходнім суседам, але мы не павінны забываць пра сваю гісторыю і памятаваць, што зараз мы валодаем найвялікшай каштоўнасцю – уласнай незалежнасцю, якой не бачылі амаль на працягу 500 гадоў.

Можна вылучыць па тры этапы вывучэння дадзенай праблемы ў айчыннай і расійскай гістарыяграфіі: 1) 19 – першыя дзесяцігоддзі 20 стст.: а) актыўнае вывучэнне праблемы расійскімі гісторыкамі і б) пачаткі нацыянальнай гістарыяграфіі; 2) 20-я гг. 20 ст. – 1991 г. – савецкая гістарыяграфія; 3) з 1991 г. – сучасная беларуская і расійская гістарыяграфія. Ля вытокаў першага этапу стаялі з расійскага боку – а) С.Салаўёў, М. Карамзін, В. Ключэўскі; б) М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, Ул.Пічэта;

А) Расійскія даследчыкі гэтага часу мелі большую аб’ектыўнасць у гэтым пытанні, яны наогул вельмі цікавіліся праблемамі знешняй палітыкі Масквы, але ў большасці (асабліва Карамзін) сімпатыі іх ляжалі на баку Масквы, спрабавалі апраўдаць несправядлівае развязванне канфлікта Масквой. Імі (асабліва гэта датычацца С.Салаўёва) былі перапрацаваны вялізныя летапісныя і архіўныя матэрыялы.

Б) М. Доўнар-Запольскі лічыў, што большасць унутры-і знешнепалітычных цяжкасцяў ВКЛ заключалася ў памылках нацыянальнай і рэлігійнай палітыкі; В. Ластоўскі: Іван III, на яго думку, “бытцам заганяў Літву і Беларусь у рукі палякаў”, бачыў у войнах з Масквой асноўную прычыну страты незалежнасці ВКЛ; Ус. Ігнатоўскі лічыў войны з боку Масквы безумоўнай экспансіяй з мэтай захопу земляў; Ул. Пічэта лічыў, што суперніцтва паміж княствамі абвастрылася і з прычыны розных прынцыпаў пабудовы гэтых дзяржаў: Маскоўская дзяржава будавалася на прынцыпе цэнтралізацыі, а “беларуска-літоўская” – аўтаноміі. У аснове тэрытарыяльных прэтэнзій Масквы да ВКЛ на яго думку ляжалі эканамічныя інтарэсы: “Масква ўвесь час шукала поваду, каб захапіць беларускія краіны, праз якія ішоў гандлёвы шлях да Балтыйскага мора, гэтак канечна патрэбнага для Масквы.” [Ул. Пічэта. “Гісторыя Беларусі” .-М.,1961.-134 с.].

Некаторыя даследчыкі савецкіх часоў праблему ўзаемаадносін ВКЛ і Масквы разглядалі давольна падрабязна. У выглядзе абагульняючых прац іх разглядаюць І.Б. Грэкаў (“Очерки международных отношений Восточной Еврпы 14 – 16 вв.”), А.Л. Харашкевіч. Непасрэдна дадзенай праблемай займаліся А.А. Зімін,А.Б. Кузняцоў (“О некоторых аспектах деятельности русской дипломатии в Европе в первой четверти 16 в.”, “К вопросу о борьбе Русского государства за воссоединение западнорусских земель в начале 16 в.”). Зімін: “Огромная территория, вошедшая в состав Русского государства, имела колоссальное экономическое и политическое значение. С Россией воссоединялись не только земли, населённые русским народом, но и часть украинских и белорусских земель” [2, с.195].

Сучасная гістарыяграфія прадстаўлена шырокім колам навукоўцаў і даследчыкаў узаемаадносін ВКЛ і Масквы.У беларускай гэта Г.М. Сагановіч, А.П. Грыцкевіч, Б.І. Сідарэнка, В.Я. Снапкоўскі, В. Чаропка (Віктар Кузьміч), Л. Міхайлоўская. Вялікую колькасць артыкулаў мае А.Грыцкевіч на тэму Аршанскай бітвы, Б. Сідарэнка (аўтар вотчынна-дынастычнай тэорыі маскоўскіх улад) разглядае акрамя ваеннай гісторыі і праблемы дыпламатычнай службы ВКЛ, таксама звярнуў увагу на тое, што на працягу 15 – 16 стст. эміграцыя існавала не толькі з боку ВКЛ у Маскву, але і ў супрацьлеглым накірунку, бо “В. Чаропка – аўтар шматлікіх навукова-папулярных выданняў, у тым ліку прысвечаных і разглядаемаму перыяду. Ю.М. Бохан звяртаўся да апісання родаў войск, зброі і даспехаў ваяроў у гэты час (“Зброя ВКЛ 1385 – 1576 гг.” і інш.).


Глава 1. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. і іх першыя ваенныя сутыкненні

У канцы 15 ст. асноўным афіцыйным дакументам, які рэгуляваў адносіны дзвюх вялікіх княстваў – Літоўскага і Маскоўскага быў дагавор паміж вялікім князем літоўскім, каралём польскім Казімірам IV - з аднаго боку, вялікім князем Васілём II - з іншага, складзены ў 1449 гаду (31 жніўня). Князь Васіль абавязаўся жыць з Казімірам у «вечным міры», дзейнічаць заўсёды разам, «жадаць дабра яму і яго зямлі ўсюды, дзе бы ні было». Тыя ж абавязальніцтвы ўзяў на сябе Казімір. Казімір абавязваўся не прымаць да сабе Дзмітрыя Шамяку, асноўнага саперніка князя Васіля, які ў сваю чаргу абяцаў не мець зносін з Міхаілам, сынам Жыгімонта Кейстутавіча і праціўнікам караля Казіміра. У выпадку нападу татараў князі і ваяводы літоўскія і маскоўскія абавязаліся абараняцца заадно.

Пасля дамовы 1449 г. войнаў сапраўды доўга не было. Пасля таго, як 17 ліпеня 1453 г. ў Ноўгарадзе дзяк Бяда атруціў Дзмітрыя Шамяку, яго сыну Івану прыйшлося збегчы ў Літву. Казімір IV даў яму ва ўдзел гарады Рыльск і Ноўгарад-Северскі. Пазней яны па спадчыне дасталіся Васілю, сыну Івана Дзмітрыевіча, які стаў князем Ноўгарад-Северскім. Улетку 1454 г. Васіль II адправіўся ў паход на Івана Андрэевіча Мажайскага. Той некалі быў саюзнікам Шамякі, але даўным-даўно заключыў мір з Васілём II. Зараз маскоўскі гаспадар вырашыў, што наступіў зручны момант узгадаць яму старыя грахі. Войска Васіля II узяло Мажайск, а князь Іван Андрэевіч з жонкай, сынамі Андрэем і Сямёнам, з баярамі і чэляддзю збеглі ў Літву. Збегламу мажайскаму князю Казімір IV падараваў спачатку Бранск, потым памяняў яго на Старадуб і Гомель.[13, с.136-137].

Дагавор 1449 г. фактычна спыніў далейшую экспансію Літвы на Ўсход. У наступныя дзесяцігоддзі ўжо Маскоўская Русь пачала адкрыта прэтэндаваць на яе зямлі.

У пачатку 1470-х гг. позірк Казіміра быў скіраваны на захад; ён збіраўся ўладкаваць на пасадзе караля Венгрыі свайго сына (яшчэ адзін з сыноў яго быў абраны на чэшскі трон), але гэтага не атрымалася. Сітуацыя ўскладнялася і станам вайны з гаспадарамі суседніх краін (малдаўскім ваяводай Стэфанам, венгерскім каралём Мацвеем, крымскім ханам Менглі-Гірэем).

Ва ўмовах пастаяннай барацьбы з Ардой Масква дабіваецца значных знешнепалітычных перамог, перш за ўсё захопу свайго галоўнага саперніка сярод рускіх дзяржаўных аб’яднанняў – Ноўгарада (1478 г.), таксама Цверы (1485 г.) і ліквідавання мангола- татарскага іга (1480 г.) [12, с.40]. Усё гэта значна ўмацоўвае княства і робіць усходні накірунак яе знешняй дзейнасці найгалоўнейшым.Адносіны паміж дзяржавамі пачалі абвастрацца. Па словах С.М. Салаўёва, “ Казимир возбуждал против Москвы Ахмата, Иоанн возбуждал против Польши Менгли-Гирея; но открытой войны не было;

Казимир не имел для этого средств и времени, Иоанн не любил предприятий, войн, не обещавших верного успеха “[Цыт. па 10, Т.5,с.91].

Увесну 1482 г. у Маскву накіраваўся вялікакняжацкі пасол, полацкі намеснік Багдан Андрэевіч Саковіч, які патрабаваў вяртання Вялікіх Лук і Ржэва. У адказ Іван запатрабаваў ад Казіміра тыя землі, якія ён быццам бы несправядліва трымае і якія па праву належаць(не выключана, што гаворка ішла пра Полацк, Віцебск, Смаленск).[3, с.2]

Таксама немагчыма прайсці і міма такога факта, як змена вялікім князем Маскоўскім свайго афіцыйнага тытула.Справа гэта на першы погляд фармальная, але менавіта спрэчкі аб тытуле служылі ў далейшым адным з прычын да войнаў.

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 147
Бесплатно скачать Курсовая работа: Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.