Курсовая работа: Асаблівасці твора У.Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"

Але па сваім змесце жыццёвы матэрыял у рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" больш шырокі, аб’ёмны, сацыяльна значны, багаты на канфлікты. Супярэчлівы вобраз Часу раскрываецца ў лёсах розных непадобных герояў, якія ўзяты амаль з усіх сацыяльных сфер тагачаснага грамадства. Кожны вобраз-персанаж даследуецца ва ўсёй шматграннасці яго сувязей з грамадствам, яго ролі ў грамадскім жыцці, яго месца ў агульнанароднай справе. У гэтым сэнсе рамантычна-прыгодніцкі раман Ул. Караткевіча можна назваць яшчэ і раманам сацыяльна-гістарычным.

2.1 Характарыстыка вобразаў рамана

У цэнтры рамана вобраз Хрыста - Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і ўвасабляе сярэдневяковага чалавека, прадстаўніка тагачаснага беларускага народа актыўнага, неспакойнага, вясёлага і гарэзлівага, які вызваляўся з путаў царкоўных догмаў і засвойваў эстэтычныя і царкоўныя набыткі, што неслі новыя часы. Пісьменнік з любоўю і цеплынёй піша пра свайго героя. Хрыстос кемлівы, знаходлівы, вясёлы, гарэзлівы, махляр і прытворшчык. Але адначасова гэта мысляр і пакутнік, праўдашукальнік, народны абаронца і змагар. Страты, цяжкасці і няўдачы загартоўваюць яго. Нягледзячы на ўсе нягоды, герой застаецца аптымістам. Ён здольны здзіўляцца і захапляцца жыццём, радавацца і смяяцца. І смех гэты надзвычай разнастайны і багаты. Ён не столькі пацяшае, колькі ачышчае душу, выкрывае і асуджае злыя і варожыя грамадству сілы, бунтуе супраць гвалту і здзеку з чалавека. Часцей за ўсё ён сведчыць пра здароўе чалавека і здароўе ўсяго грамадства.

Вандроўны шкаляр, махляр - Юрась Братчык - цэнтральны ў рэалізацыі галоўнай ідэі твора, ён на працягу жыцця спасцігае праўду, няўхільна ідзе да народа, становіцца правадыром у барацьбе за права “людзьмі звацца", тым самым узвышаецца да паняцця “Бог". Нездарма ж на пачатку твора пісьменнік называе свайго героя Юрасём, а ў канцы - толькі Боскім імем Хрыстос.

Юрась Братчык падчас вандровак часцяком дзейнічае не па царкоўных законах, як, напрыклад, у сцэне сустрэчы Братчыка з ханам. Але ў галоўным Братчык-Хрыстос адпавядае свайму біблейнаму прататыпу: ён шкадуе ворагаў, у яго няма нянавісці да іх, яму агідныя гвалт, забойства, прыніжэнне чалавечай годнасці.

Біблійны і Караткевічаў вобразы Хрыста ў галоўным супадаюць - і адзін, і другі мужна неслі свой крыж пакут, яны як бы ўвабралі ў сабе ўвесь зямны боль. Але біблійны Хрыстос дараваў тым, хто распяў яго, а Юрась Братчык пракляў сваіх ворагаў, якія кпілі з яго.

Героі твора выглядаюць жывымі, а падзеі, апісаныя ў ім - пераканаўчымі і праўдзівымі. Тут, як і ў класічным гістарычным рамане, узноўлены каларыт і атмасфера далёкай эпохі, засяроджана ўвага на лёсе народным, выяўлены маштабны канфлікт.

Непаўторна раскрыліся ў рамане вобразы апосталаў, асабліва Багдана Роскаша (Фамы) і Іосіі бен Раввуні (Іуды). Няпростыя жыццёвыя выпрабаванні вынесла Марына Крывіц (Магдаліна). Уражваюць словы і паводзіны Фларыяна Басяцкага. Не проста як ідыёт, а як ідыёт ідэйны выступае ў кнізе войт Цыкмун Жаба.

Вобразы апосталаў аўтар намаляваў знешне падобнымі да біблейных. Але падабенства толькі вонкавае, гэта добра відаць з расповедаў апосталаў пра сябе. Творца па-свойму пераасэнсоўвае вядомыя біблейныя вобразы, падкрэсліваючы, як у выпадку з Хрыстом, што яны больш звычайныя людзі, чым святыя.

Сярод апосталаў асаблівая ідэйна-сэнсавая нагрузка падае на вобразы Іуды, Багдана Роскаша. Характар Багдана Роскаша раскрываецца ў сутычцы з Тадэем Квясткгайлам. У адрозненні ад многіх сваіх сучаснікаў Багдан Роскаш мае багатую душу, адчувае сваю годнасць, ганарыцца сваёй мовай.

Вобраз апостала Фамы У. Караткевіч трактуе насуперак Бібліі: Фама не адразу паверыў ва Уваскрэсенне Хрыстова, у рамане ён верыць у справу вызвалення Радзімы.

Вобраз Іуды таксама супрацьлеглы свайму евангельскаму прататыпу. Раввуні, які бачыў і разумеў заганы тагачаснага грамадства, актыўна выступаў супраць ліха і гвалту. Слова “прарок" у беларускай літаратуры з лёгкай рукі Янкі Купалы асацыюецца з паняццем “мастак", бо гэта наканаванне мастака - абуджаць народ, умець самому ўбачыць ісціну і данесці яе да народа. І сапраўды, насуперак Святому Пісанню, Іуда піша Евангелле пра жыццёвыя прыгоды Хрыста-Братчыка. І калі ісці далей за біблейным сюжэтам, то ён павінен быў здрадзіць - прадаць Хрыста за трыццаць срэбранікаў. Але У. Караткевіч пайшоў іншым шляхам: не Іуда здрадзіў, а астатнія апосталы (акрамя Фамы) прадалі Хрыста, атрымаўшы за гэта па трыццаць срэбранікаў. Гэты факт з’яўляецца яўнай прыкметай гратэску [10; 6].

Цікавым з’яўляецца той факт, што два самыя годныя апосталы былі рознай нацыянальнасці: беларус і іудзей. Такім чынам пісьменнік надае нацыянальнай праблеме агульначалавечае гучанне, падкрэслівае, што ў ідэйнай барацьбе не мае значэння этнічнае паходжанне.

Паводзіны і ўчынкі Хрыста пісьменнік узгадняе з біблейскім сюжэтам. Але Братчык-Хрыстос дзейнічае другі раз насуперак біблейскім традыцыям. Узяты ў палон Хрыстос кажа сваім суддзям: “І не за самазванства вы мяне судзіце… Уваскрэсні зараз Бог, уваскрэсні той, з каго пачалася ваша справа, вы і з ім зрабілі б тое ж, што са мной” [9; 242]. Ён вытрымлівае катаванні, не раскайваецца ў зробленым, да канца гатовы несці крыж. Бурмістра горада Юстына ён пераконвае, што нараджаецца новая парода людзей. Іх можна абылгаць, але нельга вытруціць іх імёны і справы з памяці народнай.

Наогул, у кнізе супрацьпастаўлены дзве сілы, прадстаўленыя адпаведнымі вобразамі. Адна сіла - царкоўнікі і прадстаўнікі ўлады: кардынал Лотр, дамініканец Фларыян Басяцкі, біскуп Камар, войт Цыкмун Жаба, мітрапаліт Балвановіч, багатыя гародзенскія мяшчане; другая - беларускія сярэдневяковыя асветнікі і вучоныя Кашпар Бекеш, Альбін Крыштофіч, разьбяр Кляонік, каваль Кірык Вястун, селянін Зянон, прадстанікі простага люду. Уладзімір Караткевіч - рамантык. Мабыць, таму ён свядома карыстаецца апісаным вышэй прыёмам кантрасту.

У вандроўках па вёсках, мястэчках і гарадах Беларусі Братчыка-Хрыста і апосталаў суправаджае Марына Крывіц. Гэта таксама спецыфічнае пераасэнсаванне біблейнага вобраза Марыі, "што названая Магдалінаю, з каторай выйшла сем д'яблаў", якая разам з іншымі, вылечанымі ад ліхіх духаў і хваробаў жанчынамі, суправаджала Хрыста і Яго апосталаў у вандроўках па гарадах і сёлах.

Насуперак біблейнаму вобразу блудніцы, што адразу паверыла ў Хрыста і пакаялася, Марына Крывіц спачатку выступае ў ролі шпіёна з варожага лагера. Але потым, калі Яна разгледзела сутнасць Братчыка-Хрыста, палюбіла яго.

Характары герояў, іх паводзіны і ўчынкі ацэньваюцца аўтарам праз апісанне мовы вобразаў. Так, напрыклад, уражваюць словы і паводзіны дамініканца Фларыяна Басяцкага, мяккі, незвычайна багаты інтанацыямі голас якога "нібы зачароўваў, нібы душу цягнуў з вачэй". Калі ён гаварыў, то з ягонага рота "нібы плыў смярдзючы гной, нібы травінка-джала высоўвалася з-пад языка".

Хрысціянскія вобразы і матывы з'яўляюцца ключавымі ў раскрыцці галоўнай ідэі рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні": паказаць духоўнае абуджэнне нацыі, усведамленне ёю сваёй годнасці ў сваім далёкім мінулым і праз гэта пазбаўленне нацыянальнага бяспамяцтва сучаснікаў. Вера ў выратавальнага Месію характэрная для большасці беларусаў (ды й не толькі беларусаў). Нават калі выкарчоўваліся рэлігійныя карані, яна працягвала сваё жыццё на ўзроўні падсвядомоасці. Просты народ інстынктыўна спадзяваўся, што прыйдзе нехта добры і справядлівы і зменіць іх жыццё. Надзея на лепшую долю выявілася ў фальклоры, асабліва ў чарадзейных і сацыяльна-побытавых казках. Менавіта таму і здолей У. Караткевіч з такой пераканальнасцю перадаць атмасферу трывогі і надзеі, што ахапіла жыхароў Гародні пасля прыходу Братчыка з апосталамі [10; 6].

2.2 Адметнасці мовы твора

Твор напісаны надзвычай вобразнай, маляўнічай, багатай, сакавітай і добрай сучаснай мовай. Архаізавана ў рамане толькі танальнасць. Для ілюстрацыі гэтага возьмем радкі: "Будучы на схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай…" і заключныя: "Выйшаў сейбіт сеяць на нівы свая".

Пісьменнік часта звяртаецца да Бібліі, што таксама пэўным чынам адбілася на стылі. Ён умела выкарыстоўвае інверсію і стараславянізмы, якія надаюць твору велічнае і ўрачыстае гучанне: "гішторыяй круцельскай", "рачоны Хрыстос у Гародню зайшоў", "ныня і мы разам з вамі", "і не было яснасці ў душы ягонай". Акрамя таго, аўтар шырока ўжывае гістарызмы: ратман, каноны, корд, баніцыя і іншыя.

Уладзімір Караткевіч шырока выкарыстоўвае народныя выслоўі. Побач СА словамі высокага кніжнага стылю ўжывае прастамоўныя словы і выразы, свае ўласныя параўнанні - простыя, натуральныя, часам арыгінальныя і незвычайныя: "аж ногі да зямлі прыкіпелі і неба здалося з літоўскі кажух", "зямля было чорная. Уся ў сетцы трэшчын, у глыбокіх расколінах, сухая, як далонь земляроба і як порах", "горад гудзеў як вулей, у які нейкі гарэза кінуў каменьчык"

У творы моцна адчуваецца іранічна-гумарыстычны гратэскавы пачатак, які ўзнік з усведамлення беларускім сярэдневяковым чалавекам паўнаты жыцця, з адчування ім смешнага ў рэчаіснасці. Аднак пры ўсім камізме сітуацый, у якія трапляюць героі, пісьменнік гістарычна дакладны.

Бачна, што ў творы персанажы (Братчык і Лотр, Басяк) супрацьпастаўленыя адзін адному. Сваё стаўленне да гэтых персанажаў аўтар выказаў, надзяліўшы іх зняважлівымі прозвішчамі: Лотр - па-народнаму значыць круцель, нягоднік, падлюка, а Басяцкі - басяк, няправедны. Яны, амаль не раздумваючы, аддалі Радзіму на рабаванне татарам. Пры гэтым бессаромна прыкрываліся хрысціянскімі догмамі, цытавалі радкі Святога Пісання.

Асэнсоўваючы постаць Хрыста, Уладзімір Караткевіч уводзіць у твор "словы" ад летапісца, ад другога летапісца і ад двух сведкаў. І такі супастаўляльна-параўнальны погляд на далёкія падзеі надае большую пераканаўчасць, глыбіню і шматграннасць аўтарскаму апавяданню. Уладзімір Караткевіч захапляецца старажытнай беларускай мовай, яе чароўным, лаканічным і трохі наіўным стылем, часта дае слова летапісцу, які хоць часам і "наблытаў і сям-там нахлусіў, але застаўся геніем стылю, геніем мовы".

Сапраўднай маленькай жамчужынай, згубленай у старой пыльнай кнізе, выглядае прыведзенае ў рамане апісанне гісторыі з сукняй. Караткевіч заўважыў, што апавяданне пра сукню напісана ў летапісца такой "цудоўнай, грубай і плоцкай мовай, так па-беларуску гавораць, гарлаюць і спрачаюцца ў ім удзельнікі гэтай гісторыі, такія яны жывыя, нягледзячы на адлегласць стагоддзяў". Гэта вызначэнне добра стасуецца і да адлюстраваных ім падзей і характараў у рамане. Пісьменнік не толькі паказаў матывацыю тых або іншых учынкаў сваіх герояў, раксрыў іх адметнасць, але і стварыў пераканаўчыя і яркія малюнкі людскога натоўпу, даў яскравыя апісанні тагачаснай зброі, адзення, вуліцаў і плошчаў Гародні.

Заключэнне

Уладзімір Караткевіч творча спадкаваў еўрапейскія традыцыі выкарыстання біблейных матываў і вобразаў. Як пісьменнік самабытны і арыгінальны, ён трактаваў біблейныя сюжэты, вобразы і матывы ў адпаведнасці са сваім светапоглядам, светаадчуваннем, з асаблівасцямі свайго таленту і тымі задачамі, якія ставіў пры напісанні твора.

Аўтару важна паказаць духоўную эвалюцыю героя (Юрася Братчыка), абуджэнне яго нацыянальнай годнасці, любові да людзей, адказнасці за лёс радзімы і народа. Хрыстос у рамане выступае абуджальнікам свядомасці, чалавечай годнасці, творчай ініцыятывы. У Караткевіча Хрыстос больш зямны ў параўнанні са сваімі біблейнымі прататыпамі, што адначасова набліжае і аддаляе ад нас героя рамана, бо звычайнаму чалавеку нашмат

К-во Просмотров: 276
Бесплатно скачать Курсовая работа: Асаблівасці твора У.Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"