Курсовая работа: Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці
Уводзіны
ГЛАВА 1. Агульная характарыстыка выданняў
§ 1 Азначэнне паняцця камерцыйнай і рэкламна-інфармацыйнай прэсы
§ 2 Ад СССР да сучаснасці: гісторыя развіцця,тэндэнцыі і накірункі
ГЛАВА 2. Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей
§ 1 “Ва-банкъ” як паказальнік сацыяльна-палітычнай сітуацы ў краіне
§ 2Асаблівасці адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Недвижимость Белоруссии”
Заключэнне
Лiтаратура
Дадатак 1
Дадатак 2
Дадатак 3
Дадатак 4
Уводзіны
У той час, калі амерыканская і еўрапейская прэса развіваліся цалкам ва ўмовах рынку, беларускай прыйшлося прайсці праз 70-гадовы вакуум прыватнай уласнасці. Пасля распаду СССР магчымасць заснавання прыватных сродкаў масавай інфармацыі зрабіла прывабным інфармацыйны рынак краіны. Газета пераўтварылася з партыйна-ідэалагічнага органа ў самастойнае прадпрыемства, здольнае атрымоўваць прыбытак. Такім чынам напрыканцы 90-х гадоў на беларускім газетным рынку назіраецца новая з’ява пад назвай “камерцыйная прэса”.
Маладосць камерцыйнага рынку СМІ ў незалежнай Беларусі абумовіла невялікую колькасць яго навуковых даследаванняў. Як паказвае аналіз літаратуры, адсутнічаюць статыстычныя дадзеныя па колькасці выданняў, іх сістэмнае апісанне, аналіз месца на рынку і г.д. Адсутнічаюць даследаванні ў гістарычным аспекце, якія б змаглі дапамагчы вызначыць заканамернасці развіцця такога тыпу выданняў. Менавіта таму саспела неабходнасць у даследаваннях такога кшталту.
Мэты дадзенай курсавой працы:
- даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі;
- вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці;
- разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей.
Задачы:
- Аналіз інфармацыйна-рэкламных газет з 1988 па 2008 год;
- Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання;
- Аналіз адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Ва-банкъ”і “Недвижимость Белоруссии”.
ГЛАВА 1
Агульная характарыстыка інфармацыйна-рэкламных выданняў
§ 1 Азначэнне паняцця “камерцыйная прэса”
Для таго, каб характарызаваць камерцыйную прэсу, трэба спачатку даць тэарэтычнае азначэнне паняццю. Прывяду дэфініцыі, якія даюць С. Дубовік у кнізе “Даведнік журналіста” [1] і В. Вараб’ёў у выданні “Информационное пространство Беларуси” [2].
Спадар Дубовік дае азначэнне толькі паняццю “камерцыйнае тэлебачанне”. Гэта “тэлеканал, тэлестудыя, якія фінансуюцца за кошт прыбыткаў, атрыманых ад продажу рэкламнага часу рэкламадаўцам”[1] . Па аналогіі робім выснову, што камерцыйная прэса – гэта прэса, якая фінансуецца за кошт прыбыткаў ад продажу рэкламнай плошчы рэкламадаўцам.
Спадар Вараб’ёў вызначае наступныя тыпы СМІ Беларусі [2]:
1) Бюджэтнафінансуемыя СМІ, заснавальнікамі і выдаўцамі якіх з’яўляюцца органы ўлады;
2) Камерцыйныя СМІ, што выдаюцца на сродкі прыватніка ці бізнес-групы, падуладныя мэце атрымання фінансавага прыбытку;
3) СМІ грамадзянскіх супольнасцей.
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--