Курсовая работа: Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці

У перыяд з 1948 (з’яўленне першых камерцыйных выданняў у СССР) да 1988 (пачатак актыўнага стварэння рэкламных газет) існавала 5 камерцыйных беларускіх выданняў: вышэйназваныя “Вечерний Минск” і “Рэкламны лісток”, а таксама тры дадаткі да абласных выданняў Гродна, Віцебска і Брэста.

Для гэтых газет характэрна, па-першае, несамастойнасць рэдакцыі. Як правіла, рэкламныя савецкія газеты ствараюцца пры пэўных выданнях. Па-другое, мэта іх стварэння – не атрыманне датковага прыбытку, а інфармаванне чытачоў пра пэўны тавары і паслугі. Газета стала дадатковым інструментам выканання дзяржплану.

Савецкія рэкламныя выданні камерцыйныя толькі па змесце, бо інфармацыя змяшчаецца такая ж, як і ў стандартных камерцыйных выданнях, азначэнне якіх было прыведзена вышэй. Аднак цалкам камерцыйнымі іх пакуль лічыць нельга, бо за мэту выдання такіх газет не ставілася атрымання прыбытку. Гэта не было ў прынцыпе магчыма з існаванне планавай эканомікі СССР.

Перыяд стварэння самастойных камерцыйнх выданняў

(1988 – 1993)

Канец 1980-х пачатку 1990-х азнаменаваўся ўзрушэннямі для эканомікі былых рэспублік СССР. Газеты атрымалі адносную фінансавую незалежнасць. Ідзе актыўнае стварэнне рэкламных дадаткаў да раённых газет. У 1989 інфармацыйна-рэкламныя ўкладшы з’явіліся ў газет “Ленінскі прызыў” (Орша), “Камуніст Палесся” (Мазыр), “Сцяг працы” (Мар’іна горка) і г.д. Пачынаюць узнікаць і камерцыйныя выданні кааператываў (“Аист” газета кааператыва “Вестник” Мінск, 1989), а таксама рэкламныя выпускі фірмаў (камерцыйны веснік “Несси” – рэкламны выпуск фірмы “Несси”, 1990) і таварыстваў (“Забота” – газета таварыства абароны правоў спажыўцоў РБ, 1990). Рэдакцыя становіцца бізнес-прадпрыемствам і пра гэта сведчыць з’яўленне самастойных камерцыйных выданняў кшталту “Мелочи жизни” – сямейная рэкламна-інфармацыйная газета, “Инфобиржа” – гродзенская рэкламна-інфармацыйная газета бяплатных прыватных аб’яў, “Автокурьер” – інфармацыйна-рэкламная газета для аўтааматараў і г.д.

У асноўным, у гэты перыяд газеты як дадатковы спосаб атрыманя прыбытку выкарыстоўваюць розныя камерцыйныя фірмы. Самастойныя камерцыйны выданні з’яўляюцца бліжэй да 1994 года. Гэта звязана з недасканаласцю рынкавых адносін, невялікім досведам працы СМІ ў іх умовах і слабаразвітасцю газетнага рынку

Узнікненне інфармацыйна-рэкламных выданняў заходняга тыпу

(1994 -1998)

У 1994-1995 гг. назіраецца рост колькасці новых інфармацыйна-рэкламных выданняў (гл. Дадатак 1). Гэта звязана з развіццём рынкавых адносін, адаптацыяй людзей да новых умоў жыцця і працы. Калі ў 1988 годзе ў Беларусі налічвалася 6 інфармацыйна-рэкламных выданняў[2] , то ў 1995 іх колькасць павялічылася да 43. Некаторыя газеты не вытрымліваюць канкурэнцыі, банкруцяцца і перастаюць выходзіць (напрыклад, газета “Беларусь-информ сервис” была заснавана ў 1991 годзе, а ўжо ў 1994-м перастала існаваць).

У гэты час утвараюцца асноўныя камерцыйныя выданні, некаторыя з якіх існуюць і па сённяшні дзень. Гэта газеты “Туризм и отдых”, “Ва-банкъ”, “Из рук в руки”, “Недвижимость в Белоруссии” (да 1996 існуе пад назвай “Нерухомасць”), “Ва-банкъ і інш. Больш падрабязна апошнія два выданні я буду разглядаць у другой главе.

“Из рук в руки” з’явілася ў 1994 годзе і стала новым паспяховым праектам газеты бясплатных аб’яваў. Выданне выходзіла ў фармаце А3 адзін раз на тыдзень Паступова колькасць палос павялічылася да 100. Газета стала карыстацца вялікім попытам і зараз мае каля 200 рубрык (напрыклад,“Квартиры”, “Мобильные телефоны”, “Компьютеры”, “Автомобили”, “Мебель”, “Животные”, “Растения” і г.д.). Некаторыя рубрыкі - “Недвижимость”, “Автомобили”, “Работа” - перараслі ў самастойныя выданні (“Вся Недвижимость. Из рук в руки”, “Из рук в руки. АВТО”, “Работа сегодня”). Газета з’явілася ў той час і ў тым месцы, змагла выцясніць у 2002 годзе папулярны дадатак да газеты “Вечерний Минск”. Тыраж газеты па Мінску і Мінскай вобласці сёння складае 70 000 экземпляраў.

У тым жа 1994 годзе з’явіліся газета “Туризм и отдых”. Першае выданне турыстычнай тэматыкі. Яе нараджэнне стала магчымым са спрашчэннем візавага рэжыму пры выездзе за мяжу. Цяпер не патрэбны былі рэкамендацыі ад партыі, зніклі і іншыя савецкія перашкоды. Людзі пачалі актыўна наведваць бліжэйшае і далейшае замежжа. На попыт знайшлася і прапанова: з’явіліся разнастайныя турыстычны фірмы. Рэкламаваць свае паслугі яны маглі ў спецыялізаванай рэкламнай газеце.

Актывізуюцца і рэгіёны. Рэкламныя газеты з’яўляюцца ў Лепелі (“Впрок”), Смаргоні (“Новая газета Сморгони”), Барысаве (“Новая газета Борисова”) і г.д.

Чаму менавіта выданні заходняга тыпу? Таму што газеты становяцца таварам, які нараўне з астатнімі можна паспяхова прадаць. Пераважная большасць выданняў выступае як камерцыйныя прадпрыемствы (розныя ТАА, ААА, ЗАТ і г.д.). Газеты чуйна рэагуюць на чытацкі і спажывецкі попыт, хутка адлюстроўваючы ў сваіх рэкламных аб’явах рынак пэўнай тэрыторыі.

Асаблівасцю тэматыкі такіх газет стала тое, што на іх старонках можна было знайсці рэкламу тавараў, якіх па-першае, не было ў Саюзе, а калі б і былі, то рэкламу іх на старонкі газет ніхто б дазволіў. А зараз гэта стала магчымым: знік татальны ідэалагічны кантроль.

Гэта, напрыклад, сродкі для павелічэння памеру грудзі, павышэння сэксуальнай атыўнасці і г.д. Рэклама гэтых тавараў распаўсюдзілася на старонкі камерцыйных выданняў.

Яшчэ адна асаблівасць інфармацыйна-рэкамных выданняў, у якіх прысутнічаюць журналісцкія тэксты, – інтэрв'ю з бізнесоўцамі. З тымі, хто ў савецкія часы лічыўся “спекулянтам”.

У дадатак, на 1994-1995 гады прыйшоўся пік па колькасці ўтварэння інфармацыйна-рэкламнай прэсы. З'ява стала адказам на імклівае развіццё рынку.

Перыяд сучасных камерцыйных выданняў (1998-2008)

За гэтыя гады ў нашай краіне было заснавана каля паловы ўсіх камерцыйных выданняў ( 99 газет). Заснавальнікамі выступалі як камерцыйныя аб’яднанні, так і грамадзяне. Напрыклад, мінская газета бясплатных аб’яў “Рекламный экспресс” была заснавана ў 2000 Ю.С. Бандарэнка, а заснавальнікам газеты “Требуются” выступіла ТДА “Профигрупп”.

Зараз на беларускім рынку прысутнічае 136 выданняў інфармацыйна-рэкламнай тэматыкі.

У рэспубліцы па колькасці інфармацыйна-рэкламных газет на канец 2008 года лідзіруе Мінск і Мінская вобласць. Тут знаходзіцца 49,3% усіх камерцыйных газет Беларусі. На другім месцы – Віцебск і Віцебская вобласць і 15,4% усёй камерцыйнай прэсы, Гомель і Гомельская вобласць займае трэцяе месца з 10,3% ад агульнай колькасці камерцыйных газет РБ, чацвёртае месца падзяляюць Магілёў і Магілёўская вобласць разам з Брэстам і Брэсцкай вобласцю, у якіх знаходзіцца па 8,8% камерцыйных газет рэспублікі. На апошнім месцы Гродна і Гродзенская вобласць і 7,4% камерцыйнай прэсы адпаведна.

Найбольш моцныя пазіцыі спецыялізаваных камерцыйных газет у галіне нерухомасці (10 газет), другое месца падзялілі паміж сабой спецыялізаваныя газеты сфераў турызму (6 газет) і будоўлі (5 выданняў). Выданні па найму на працу (3 газеты) займаюць трэцяе месца. Кампутарныя, аўтамабільныя газеты, газеты знаёмстваў і сферы мабільнай сувязі размясціліся на чацвёртай пазіцыі. На апошніх месцах знаходзяцца газеты медыцынскага, касметычнага, арэнднага, спартыўнага і аграрнага бізнесу і інш.

Асноўнай асаблівасцю гэтага перыяду ў гісторыі інфармацыйна-рэкламнай прэсы стала тое, што выданні пачалі спецыялізавацца і знаходзіць больш вузкія колы чытачоў. З’явіліся выданні, цалкам запоўненыя б’явамі аб пошуку працы, ці продажы аўтамабіляў. У той жа час назіраецца манапалізацыя універсальнымі рэкламнымі выданнямі камерцыйнага рынку СМІ, стварэнне імі тэматычных дадаткаў (напрыклад, “Из рук в руки. Авто”, “Из рук в руки. Вся недвижимость”).

Паступова журналістыка саступае месца маркетынгу, і выданні арыентуюцца толькі на тыя матэрыялы, якія будуць стоадсоткава купляцца: здароўе, сацыяльныя гарантыі і г.д. Гэта абумоўлена спажывецкай задачай – атрыманне як мага большага прыбытку. Такімі выданнямі, напрыклад, сталі газета “Приглашаем на работу”, “Ва-банкъ”.

На цяперашні час колькасць газет у сувязі з крызісам скарачаецца, праўда, наколькі, сказаць цяжка: сайт Міністэрства інфармацыі такой статыстыкі не дае. Але гэты працэс ідзе, ёсць і вынікі. Ацэньваць іх можна будзе толькі праз некалькі год.

Такім чынам інфармацыйна-рэкламныя выданні за паскораны тэрмін прайшлі шлях развіцця, які еўрапейская прэса здзяйсняла ў разы два павольней. Першыя інфармацыйна-рэкламныя газеты паступова прыстасаваліся да новых умоў рынку і пачалі актыўна заваёўваць чытацкую аўдыторыю.


ГЛАВА 2

Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей Беларусі

Для аналізу я выбрала газеты “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии”. Для параўнання ўзяла выданні за 1995 (газеты нядаўна ўтварыліся) і 2008 (бліжэй да сучасных рэалій) гады. Мэта аналізу - прасачыць тэндэнцыі адлюстравання інфармацыйнымі выданнямі гістарычных падзей. Адразу патрэбна зрабіць невялікае ўдакладненне. Інфармацыйна-рэкламная прэса не ставіць за мэту аналіз усіх значных сацыяльных і палітычных падзей на сваіх старонках. Мэта яе – зарабіць грошы, аднак для таго, каб заставацца цікавымі чытачам, некаторыя рэдакцыі змяшчаюць журналісцкія тэксты, каб “разбавіць” сухую атмасферу рэкламных аб’яў і такім чынам прыцягнуць большую колькасць чытачоў. Менавіта тыя інфармацыйа-рэкламныя выданні, якія “разбаўляюць” атмасферу на сваіх старонках, я і выбрала для аналізу.

§ 1 “Ва-банкъ” як паказальнік сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне

Выданне“Ва-банкъ” першапачаткова было створана як бясплатны інфармацыйна-рэкламны дадатак да газеты “Комсомольская правда”. Заснавальнікамі ў нумары за 1.01.1995 значацца ЗАТ “Комсомольская правда” і ТОО “Группа “Сегодня”.

Мы будем стараться быть аполитичным изданием хотя бы потому, что наша жизнь – это отнюдь не борьба за власть и не выяснение отношений между той или иной партией. Мы уверены, что жизнь – это вера в Добро, надежда на Счастье и Любовь к человеку ”, - менавіта такім зваротам пачынае новы 1995-ты год галоўны рэдактар выдання С. Барысенка. У чым прычына такога выказвання, чаму рэдактар не выступае з пафасам ці са сцёбам? А таму што яго чытачы адчуваюць разгубленасць і апатыю да пераваротаў, пераломаў, незразумеласці і няўпэўненасці. (“Даже праздники стали тусклее, улыбки грустнее, взгляды растеряннее” ) Некалькі год таму адны верылі ў ідэю камунізма, якая лопнула нібы мыльная бурбалка, другія верылі ў тое, што пасля развалу СССР будзе нешта іншае, будзе Свабода. А тут усё апынулася тым жа, брудным, ілжывым і здрадніцкім. Зарплаты не плацяць, партыйныя лідары з грашыма па замежжах параз’язджалі, жыць далей невядома як, а тут яшчэ і палітыкі між сабой за ўладу грызуцца, Прэзідэнт пакуль нейкі незразумелы. Ці зможа? Ці наладзіцца ўсё? З прыходам новага людзі не сталі больш чэснымі і добрымі, свет у сваёй агульнай масе не перамяніўся.

І рэдакцыя ўлавіла тое, чым можна схіліць і прыцягнуць чытача да сябе. Паказаць яму, што мы – такія ж. “Ты не адзін, давай разам”, - асноўны лейтматыў выступлення Барысенка.

Что принёс нам очередной год времяисчисления? Пока нет ответа на этот вопрос. И до тех пор не будет, пока у политиков наших не поснёться разум и осознание, что они - для народа, а не народ для них. Не будет ответа, пока у нас с вами не проснётся чувство собственного достоинства, уважения к себе, терпимости к другому, любви к людям, миру, к своей земле”.

Гэтым газета паказвае, што ёй можна давяраць. Далей яна клапоціцца пра чытача, даючы яму парады па тым, як выбраць сваю палову для шлюбу (“О браке”), анансуе кінафільмы, выставы і культурныя мерапрыемствы (рыхтуюць журналісты Ігар Аўдзееў і Уладзімір Самусенка), а таксама друкуе праграму тэлеперадач. Не забывае і на рэкламу, якая паступова займае ўсё больш і больш месца.

К-во Просмотров: 712
Бесплатно скачать Курсовая работа: Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці