Курсовая работа: Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега

Студэнткі 1 курса

Кажамякіна Ірына Юр'еўна

Навуковы кіраўнік: выкладчык І.В. Лебедзева

Мінск – 2008

Змест

УВОДЗІНЫ

ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА

ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА

ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ

ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС КРЫНІЦ І ДАСЛЕДВАННЯЎ

УВОДЗІНЫ

У шматвяковай гісторыі Беларусі ёсць залатая пара – эпоха гуманізму і адраджэння асветніцтва. Менавіта на гэты перыяд прыпадае дзейнасць аднаго з найвыдатнейшых асоб нашай мінуўшчыны, чалавека выключна адаронага і таленавітага, прыроджанага дыпламата, палітыка і юрыста – Льва Сапегі.

На жаль, да нядаўняга часу пра Льва Сапегу не шмат пісалася, а калі і гаварылась, дык павярхоўна. Прычынаў гэтага шмат. Але галоўнай з іх з'яўляецца той факт, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў гісторыя краіны перакручвалася: агрэсіўна знішчалася і ганьбавалася ўсё, зробленае некалі беларускай шляхтай ды славутымі князёўскімі дынастыямі.

Цяпер жа імя Льва Сапегі вяртаецца з небыцця. Упамінанні аб яго асобе, аб яго палітычнай, грамадскай, асветніцкай дзейнасці можна знайсці ў кнігах Алеся Марціновіча, Вітаўта Чаропкі, С.А.Падокшына, ў розных энцыклапедычных даведніках і часопісах. Сярод гэтых крыніц асабліва хочацца адзначыць працу вядомага беларускага даследчыка В.І.Саверчанка “Канцлер Вялікага Княства. Леў Сапега”, у якой найбольш падрабязна асвятляецца драматычны лёс выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі і яго барацьба за самастойнасць дзяржавы. Пры напісанні курсавой работы абавязкова прадугледжваецца выкарыстанне такіх гістарычных крыніц, як Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., які з'яўляецца адным з важнейшых помнікаў гісторыі Беларусі, і матэрыялаў з сямейных архіваў дому Сапегаў і Радзівілаў.

Мэта курсавой работы – вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў – перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Даследванне гэтага перыяду дапаможа зрабіць вынікі аб ролі Льва Сапегі ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага.

Адпаведна з пастаўленнай мэтай аўтар паспрабуе вырашыць наступныя задачы:

– прааналізаваць палітычную і дыпламатычную дзейнасць Льва Сапегі;

– праанілізаваць Статут 1588 г. і ролю Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў;

– паказаць Льва Сапегу, як асобу не палітычную, а як чалавека з няпростым і трагічным сямейным лёсам.


ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА

Род Сапегаў – адзін з самых магутных на Беларусі. Яго моц і багацце можна параўнаць хіба што з набыткамі Радзівілаў. Самі Сапегі пачынальнікам свайго роду лічылі вялікага князя Віценя, “роданачальніка князеў Літоўскіх” – Віценя[1] . На пахавальным помніку адного з Сапегаў іх радавод быў пададзены наступным чынам: “Івану Сымонавічу Сапегу... сыну Сунігайлы Пунігайлавіча Сафіі, троцкага кашталяна, які пры святым хрышчэнні прыняў імя Сымона... унука Пунігайлы Нарымунтавіча, сучасніка Альгерда і таксама кашталяна троцкага, названага па-грэчаску Сафіяй за сваю мудрасць, адкуль выводзяць сваю прозву Сапега ўсе нашчадкі Нарымунтавіча, роднага брата Белзскага і падольскага князёў, праўнука Нарымунта Гедымінавіча, пінскага епарха, сына Гедыміна Віценавіча, унука Віценя – роданачальніка князёў Літоўскіх”[2] .

Граматы, выдазенныя Сапегам Жыгімонтам Старым, а пасля Жыгімонтам Аўгустам, пацвярджалі, што яны на самой справе па паходжанні Нарымунтавічы (або Нарымонтавічы). Праўда, некаторыя даследчікі выказваюць сумненні ў такім старажытным і знатным паходжанні Сапегаў і называюць такі радавод фікцыяй. Выказваюцца думкі, што Сапегі вядуць свой радавод з куды менш знатных смаленскіх баяр. Акты метрыкі Вялікага княства Літоўскага таксама сведчаць аб тым, што калыскай роду Сапегаў была Смаленшчына. Гэтым можна растлумачыць тое, што Сапегі не насілі княжацкі тытул.

Першым з роду Сапегаў, чыё імя зафіксавана ў актах і хроніках таго часу з'яўляецца Сямён Сапега, пісар караля Казіміра Ягелончыка, які жыў у першай палове XV ст. Яго сын, Багдан Сапега, у 1475 г. ажаніўся з дачкой праваслаўнага беларускага князя Фёдара Друцкага-Сакалінскага. У якасці пасагу ён атрымаў уладанні ў Віцебскай зямлі, у прыватнасці Чарэйскі манастыр. Ад Багдана і пайшла чарэйская лінія роду Сапегаў, да якой адносіцца і Леў Сапега1 .

Па сямейнай традыцыі прадстаўнікі рода служілі пры двары пісарамі. Падымаліся і да ваяводстваў. Напрылад, Іван Багдановіч (дзед Льва Сапегі) стаў віцебскім ваяводам, а пасля і ваяводам падляшанскім. А ягоны сын Іван ажаніўся з княгіняй Багданай з роду князеў Друцкіх-Сакалінскіх. У гэтай сям¢і 4 красавіка 1557 г. у маёнтку Астроўна (цяпер гэта вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці) і нарадзіўся хлопчык, якого хрысцілі па праваслаўнаму абраду і назвалі Леонам

Сапегі-старэйшыя былі пазбаўлены рэлігійнага фанатызму і таму без усялякіх ваганняў накіравалі свайго сына ў пратэстанцкую школу. Выхаванныя на асветніцкіх гуманістычных ідэях, яны свой галоўны бацькоўскі абавязак бачылі ў тым, каб даць сваім дзецям (апрач Лева ў сям¢і было яшчэ двое сыноў, а таксама тры дачкі) добрую адукацыю. А радзівілаўская школа на той час была найлепшай навучальнай установай у Беларусі.

У Нясвіжскім замку, куды прывезлі Л.Сапегу, тады жылі і працавалі запрошанныя гаспадаром Мікалаем Радзівілам Чорным вядомыя ва ўсей Еўропе дзеячы тагачаснай навукі і культуры: Дж.Бландрата, Я.Тэнанд, Р.Шоман ды многія іншыя. Некаторыя з іх адначасна выкладалі ў школе.

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 269
Бесплатно скачать Курсовая работа: Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега