Курсовая работа: Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега

Нясвіжскі гурток гуманістаў, сярод якіх выхоўваўся Сапега, надта паўплываў на станаўленне яго асобы. Адпрыродныя здольнасці Льва і яго схільнасць да навук выявіліся вельмі рана. Ужо у дзяцінстве ён, акрамя роднай беларускай, выдатна авалодаў польскай, нямецкай, лацінскай і грэцкай мовамі.

У трынадцаці гадовым узросце Леў Сапега разам з дзецьмі Мікалая Радзівіла Чорнага – Юрыем і Станіславам – накіроўваецца ў Германію і паступае ў знакаміты Ляйпцыгскі універсітэт, дзе некалькі гадоў вывучае гісторыю рымскага і царкоўнага права, глыбока аналізуе творы антычных філосафаў, найперш Платона і Арыстоцеля, прачытвае хронікі сярэднявечных гісторыкаў, трактаты тэолагаў-схалістаў, захапляецца ідэямі Лютара, Кальвіна, Цвігі і становіцца свядомым прыхільнікам пратэстантызму. Праўда, многа пазней пра сваё юнацкае захапленне рэфармацыйнымі вучэннямі ён скептычна скажа: “Кідаўся я тады на розныя спакусы і быў дурны як авечка, асабліва калі вучыўся ў нямецкіх ерэтычных школах”.

На радзіму Сапега вярнуўся пасля 1572 г., калі памер бяздетны кароль і вялікі князь Жыгітмонт ІІ Аўгуст, апошні нашчадак дынастыі Ягайлавічаў. Першыя гады на радзіме былі вельмі няпростыя ў жыцці Сапегі. Вядома, што ён не знайшоў месца на службе1 . У лісце да Крыштофа Радзівіла піша: “А я, небарака, яшчэ не ведаю, дзе сесці, і ўжо ўдумаў да кляштара ўступіць, бо нікога за мяне няма на свеце. Да гэтага часу не ўмеў падлісцівіць, а вучыцца ўжо позна...”2

Толькі пасля 1576 г., з абраннем гаспадаром Рэчы Паспалітай ваяводы Сцяпана Батуры, па хадатайніцтве князя Мікалая Радзіла Рудога, Сапегу прянялі на службу да двара Сцяпана Батуры.

Малады Сапега ўразіў уладара лацінай, веданнем законаў і разважлівым не па гадах розумам. Сцяпан Батура прадбачна заўважыў у гэтым юнаку талент “дзяржаўнага мужа”.

Але галоўнай умовай набыцця якой-небудзь больш значнай пасады ў складанай іерархічнай структуры Рэчы Паспалітай было адданае служэнне манарху ды абарона гаспадарства ад знешніх ворагаў. Для Сапегі, які марыў аб кар¢еры, хутка з¢явілася магчымасць паказаць сябе на гэтай ніве: ў 1579 г. узнавілася вайна Рэчы Паспалітай з усходнім суседам – Маскоўшчынай за вызваленне гарадоў і зямель, заваяваных Іванам ІV Жахлівым.

На асабістыя сродкі, прынятыя ў спадчыну ад бацькі, Л.Сапега сфармаваў харугву і ў складзе каралеўскага войска змагаўся пад Вялікімі Лукамі, Псковам ды Завалачам. Па завяршэнні баявых дзеянняў, як узнагароду за подзвігі, учыненныя на вачах караля і вялікага князя Сцяпана Батуры, 4 лютага 1580 г. Сапега атрымаў вельмі прэстыжную і, галоўнае, надзвычай перспектыўную пасаду сакратара Вялікага Княства. У 1581 г. Л.Сапега заняў пасаду найвышэйшага пісара Дзяржаўнай канцэлярыі Вялікага Княства. З гэтага моманту яму становяцца даступныя ўсе гаспадарскія тайны.

Ужо ў першы год пісарства Л.Сапегі выразна акрэслілася яго жыццёвае крэда і сэнс будучай чыннасці. Ён становіцца барацьбітам за незалежнасць Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Першы значны крок Сапегі на гэтым шляху – стварэнне ў 1581 г. (разам з канцлерам Астафеем Валовічам ды падканцлерам Крыштафам Радзівілам Перуном) Трыбунала Вялікага Княства – апеляцыйнага гаспадарскага суда. Утварэнне Трыбунала ў Княстве, апрач узмацнення дзейнасці законаў, мела яшчэ і прэстыжныя меркаванні: дэманстравала моц гаспадарства, яго здольнасць забяспечыць поўную абарону правоў сваіх грамадзянаў.

Нягледзячы на цяжкасці, з якімі сутыкнуўся Сапега ў падрыхтоўчы перыяд, Трыбунал адразу пасля ўтварэння набыў статус самай аўтарытэтнай судовай інстанцыі і заставаўся такім на працягу ўсяго існавання дзяржавы.

Новае выпрабаванне на сталасць для Сапегі пачалося ў пачатку 1584 г. Увосень 1583 г., калі ён, выконваючы свае абавязкі, знаходзіўся ў Кракаве пры двары Сцяпана Батуры, аб¢яднанныя орды Асманскай імперыі ды крымскіх татараў напалі на паўдневыя землі Рэчы Паспалітай. Каб засцерагчы ад небяспекі ўсходнія рубяжы Княства на перыяд вайны з паўдневым ворагам, урад прыняў рашэнне падпісаць мір з Маскоўшчынай.

Ранняй вясною 1584 г. пасольства на чале з Сапегам, якому тады яшчэ не споўнілася і 27 гадоў, выпраўляецца да Івана IV. У склад пасольства ўваходзіла 275 чалавек. Аднак Сапегу не ўдалося ўбачыцца з царом. Пад Мажайскам паслоў сустрэў ганец з Масквы і перадаў загад спыніцца ды чакаць далейшых распараджэнняў. Прычыну затрымкі не растлумачылі. І только крыху пазней адзін з ахоўнікаў выпадкова прагаварыўся аб смерці манарха. Праз нейкі час прыйшоў новы загад – ехаць далей у Маскву.

Ля Масквы-ракі пасольства сустрэлі два царскія прыставы і афіцыйна паведамілі Сапегу аб смерці 28 сакавіка 1584 г. Івана IV, а таксама аб узыходзе на маскоўскі трон ягонага сына – Федара Іванавіча.

Пры прыезде ў Маскву Сапегу пад ганаровым эскортам праводзілі да пасольскай рэзідэнцыі, дзе некалькі дзён трымалі пад старожаю. А першая аўдыенцыя паслоў адбылася толькі 12 красавіка 1584 г. Леў Сапега нарэшце атрымаў магчымасць выказаць сваю незадаволенасць стаўляннем да яго. Але на пратэст пасла ніхто не адрэгаваў: фанабэрыстасць ды паграда да іншаземцаў жыла тут спрадвеку. Уражанні маладога пасла ад сустрэчы з маскоўскімі баярамі таксамі былі не з найлепшых. Перад аўдыенцыяй маскоўскія баяры, не зважаючы на прысутнасць замежных паслоў, перасварыліся за месца пад час перамоваў і, не знайшоўшы пагаднення, многія з іх паехалі з Крамля.

З самага пачатку перамоваў Леў Сапега як кіраўнік пасольства апынуўся ў экстраардынарным становішчы: усе граматы і лісты, падпісанныя Сцяпанам батурам і замацаванныя пячаткамі Кароны ды Княства, адрасаваліся Івану IV. Узнікла складаная сітуацыя. Надзеі на хуткае падпісанне міру бурыліся. Больш таго, з¢явілася пагроза поўнага зрыву перамоваў, бо кіраўнік пасольства не меў права без згоды з каралём і вялікім князем распачынаць штосьці самавольна. Але варочацца ні з чым, не падпісаўшы пагаднення з Маскоўшчынай, Леў Сапега не мог. Ён адчуваў асабістую адказнаць за лёс Радзімы, выдатка ўсведамляючы, што ад вынікаў перамоваў шмат у чым залежыць яе будучыня.

Пасля доўгай цяганіны баяры дазволілі выправіць пасыльных у Рэч Паспалітую. Па вяртанні пасыльных перамовы ўзнавіліся і Сапега сустрэўся з царом Фёдарам.

Каб павялічыць свае шансы на поспех, Сапега скарыстаў дзейсны ў тагачаснай міжнароднай палітыцы спосаб: наўмысна паведаміў цару, што туркі рыхтуюцца да вайны з Масковіяй і султан шукае палякаў і беларусаў у хаўруснікі. Праз некалькі дзен пасля спрэчак паміж Маскоўскай Руссю і Рэччу Паспалітай быў падпісаны мір. Акрамя таго, Сапега дамогся ад Фёдара Іванавіча вызвалення з палону, без ніякога выкупу, каля 900 беларусаў1 .

Сама сустрэча з царом пакінула непрыемнае ўражанне. Федар Іванавіч здаўся Сапегу блазным. “Вялікі князь малы ростам, уведамленняў у яго небагата, або, як іншыя кажуць і як я сам заўважыў, зусім няма, – гаворыцца ў лісце Сапегі да папскага легата Баланьеці. – Калі падчас маёй аўдыенцыі сядзеў на пасадзе ва ўсіх сваіх царскіх упрыгожваннях, дык, гледзячы на скіпетр і дзяржаву, усе смяяўся”2 .

Удалыя перамовы прынеслі Сапегу славу выдатнага дыпламата. Сцяпан Батура прызначыў яму ўзнагароды – Слонімскае староства, а з 2 лютага 1585 г. – пасаду падканцлера Вялікага Княства.

Хутка і ў асабістым жыцці Сапегі адбыліся перамены. У 1586 г. ён ажаніўся з удавою князя С.Збарожскага Даротай Фірліёўнай. Але матэрыяльнае становішча падканцлера выглядала не надта добра. Каб справіць вяселле ён прадаў адзін са сваіх маенткаў. Пабраўшыся з заможнай удавою, спадчынніцай вялікіх багаццяў подканцлер істотна павялічыў свой капітал. Аднак нельга думаць, што шлюб Сапегі і Дароты – вынік меркантыльнага разліку падканцлера. Іх паяднала глыбокае ўзаемнае каханне3 .

ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА

Стаўшы падканцлерам Л.Сапега пачаў у першую чаргу абараняць інтарэсы Вялікага Княства1 . Часам яму даводзілася просто ігнараваць пастановы уніі і сумесных соймаў, калі разумеў – іх выкананне не пойдзе на карысць беларускай дзяржаве. А такіх выпадкаў назіралася нямала, бо, хоць згодна Люблінскай уніі, становішча Польшчы і Літоўскага княства з¢яўлялася аднолькавым, на самой справе ўзнікла пагроза поўнага пераходу кіраўніцтва да Кароны.

Небяспека ўзрасла пасля нечаканай смерці ў 1586 г. Сцяпана Батуры. Разгарнулася жорсткая барацьба за карону. Сярод кандыдатаў былі сын шведскага караля Жыгімонт ІІІ Ваза, аўстрыйскі эрцгерцаг Максімільян і маскоўскі цар Фёдар Іванавіч.

Леў Сапега, як і большая частка шляхты Вялікага Княства, рабіў усё, каб кандыдатура Фёдара атрымала большасць галосоў на Вольным Сойме, прызначаным на канец чэрвеня 1587 г.

У красавіку 1587 г. па ініцыятыве падканцлера ў Маскву выпраўляецца пасольства, каб папярэдне абмеркаваць ўмовы, на якіх Княства згаджалася на аобранне Фёдара Іванавіча вялікім князем. З пасольствам Леў Сапега перадаў цару запросіны на Вольны Сойм, але той, ведаючы, што выбары ў Рэчы Паспалітай, як правіла, канчаліся бойкамі, сам ехаць не наважыўся, а накіраваў у Варшаву сваіх паслоў.

4 жніўня 1587 г. на Варшаўскім Сойме, куды Леў Сапега прыбыў са сваім узброенным атрадам, адбылася яго сустрэча з маскоўскімі пасламі. Пад час гэтай сустрэчы царскія паслы выявілі поўную інфантыльнасць і сваімі дзеяннямі адштурхнулі шмат каго з прыхільнікаў кандыдатуры Фёдара.

Але ж падканцлер вырашыў даць яшчэ адзін шанц Маскве. 19 жніўня каронны канцлер Замойскі і яго аднадумцы нарэшце абвясцілі сваім прэтандэнтам на каралеўскі пасад Жыгімонта Вазу. З ведама Льва Сапегі беларускія радныя паны пісалі да паслоў: “Замойскі выбраў шведскага каралевіча... А мы ўсе – ліцьвіны і большая частка палякаў хочам гаспадара вашага. Але затрымка толькі за вераю і прыездам... Калі б нам быў хутка вядомы прыезд вашага гаспадара, мы б, абраўшы яго, у той жа час рушылі б да Кракава і кароны не далі б ні шведу, ні цэсараваму брату”.

Заканамерна паўстае пытанне, навошта Леў Сапега так актыўна падтрымліваў кандыдатуру маскоўскага цара? Падканцлер, бясспрэчна, добра ведаў пра магчымыя негатыўныя вынікі аб¢яднання вялікага Княства з Маскоўшчынай. Але, застаючыся палітыкам, Леў Сапега бачыў і выключнасць таго становішча, што ўзнікла ўэчы Паспалітай. Цалкам аддадзены ідэі стварэння моцнай беларусскай дзяржавы, падканцлер і ў дадзеная сітуацыі працаваў менавіта на яе. Леў Сапега разлічваў на адсутнасць у цара Фёдара магчымасці ў выпадку абрання яго вялікім князем займацца праблемамі вялікага Княства. Акрамя таго, падканцлер меркаваў, што Фёдар ніколі, ні пры якіх абставінах не пакіне надзейны трон у Маскве і не рызыкне пераехаць у Рэч Паспалітую, дзе яму непазбежна давялося б сутыкнуцца са шляхецкай дэмакратыяй. А калі б такое здарылася, то ўсё роўна маскоўскі цар, па цвёрдым перакананні Льва Сапегі, не змог бы сур¢ёзна ўплываць на палітыку беларускага ўрада.

І толькі непаваротлівасць маскойскіх паслоў зноў звяла шанцы Фёдара да нуля.

К-во Просмотров: 270
Бесплатно скачать Курсовая работа: Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега