Курсовая работа: Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага
План
1. Уводзіны
1.1 Агляд літаратурных прац па тэме даследавання
1.2 Мэты і задачы курсавой працы
2. Сымон Будны як грамадска-палітычны дзеяч
2.1 Жыццёвы шлях С.Буднага
2.2 С. Будны і беларускае арыянства
2.3 С. Будны як філолаг
2.4 С. Будны як публіцыст і філосаф
Заключэнне
Спіс літаратуры
1. Уводзіны
1.1 Агляд літаратурных прац па тэме даследавання
Сымон Будны з’яўляецца адной з самых яркіх асоб эпохі Адраджэння. Час, у які працаваў С. Будны, насычаны культурна-гістарычнымі падзеямі. Эпоха Адраджэння падаравала свету шмат пісьменнікаў, філосафаў, мысліцеляў. Шмат імёнаў назаўсёды засталіся ў культуры і гісторыі нашага народа. Змяняецца погляд чалавека на самога сябе і на свет, асоба становіцца ў цэнтры ўвагі, чалавек прыраўноўваецца да Бога… Так, адны гэтыя палажэнні ўжо выклікаюць цікавасць да часу, у які працаваў С.Будны. Разгледзем гэты час падрабязней.
Станаўленне ўласна беларускай культуры звязваецца з імёнамі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія, М. Сматрыцкага і іншых дзеячаў, якія пісалі на беларускай мове. Большасць з іх у крытыцы рэлігійна- філасофскіх канцэпцый, паняццяў уздымаюцца да рацыяналістычнага погляду на свет. Асветнікі змаглі разгледзець у Святым Пісанні рэльнага чалавека з яго ўнутраным светам.
Культура беларускага народа свабодна прымала дасягненні суседніх народаў. Асімілятыўная здольнасць сведчыла пра шматбаковасць і актыўнасць духоўнага развіцця беларускай культуры. Дзейнасць С. Буднага, М. Сматрыцкага, К. Лышчынскага, С. Полацкага і многіх іншых, духоўная думка якіх адносіцца ў роўнай меры да духоўнай культуры суседніх народаў, пацвярджае не толькі тэзіс, што ў Беларусі заўсёды быў вельмі інтэнсіўны працэс узаемадзеяння культур, але і самастойнае значэнне філасофскай думкі ў развіцці гістарычна культурнага працэсу.
У сістэме поглядаў Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага і іншых сучаснікаў назіраецца аб’яднанне ідэй еўрапейскай філасофскай думкі з традыцыямі і прынцыпамі нацыянальнай культуры і этыкі ў формах то трактоўкі на народнай мове кананічных тэкстаў, хрысціянскай літаратуры, то палемікі з афіцыйнай ідэалогіяй; то ў далейшым развіцці ідэй гуманізму і рацыяналізму. Само выданне кніг на роднай мове сведчыла пра тое, што нацыянальная тэндэнцыя культуры асэнсавана, сфармулявана і існуе аб’ектыўна, што з ёю лічыцца рэлігійна-філасофскі светапогляд, што разам з эканамічнымі і палітычнымі фактарамі развіцця грамадства яна вызначае яго гістарычны шлях.
Ф. Скарына зацвердзіў гуманістычныя ідэі. Наследаванне і развіццё яго традыцый ў творчасці С. Буднага і С. Полацкага раскрываюць дэмакратычны характар іх пазіцый.
У С. Буднага перабольшвае аналітычны падыход. Ён імкнецца да рэстаўрацыі тэкстаў Бібліі, якія, на яго думку, не зусім адпавядалі ісціне, бо перапісчыкі ўносілі суб’ектыўнае ў пераклады.
У 16 ст. у Беларусі такім перадавым мысліцелям, як С. Будны, В. Цяпінскі, давялося прыцягнуць на свой бок тых, хто каталіцызму проціпастаўляў праваслаўе. Не выпадкова Будны пазбягаў прамой крытыкі праваслаўя, выкрываючы католікаў і пратэстантаў. Ен быў вымушаны шукаць саюзнікаў і сярод беларускіх паноў, спадзеючыся на тое, што яны далучацца да сіл, якія рыхтуюць адпор каталіцызму. Я. Гусу і яго паслядоўнікам удалося цесна звязаць нацыянальна-вызваленчы рух у Чэхіі з антыпапскім і антыфеадальным. Перад Будным жа на гэтым шляху ў Беларусі ўзніклі вялікія перашкоды. Ідэя новай, агульнанароднай царквы, якую, несумненна, ён выношваў, кіруючыся выдатным узорам гусітаў, атрымала своеасаблівае развіццё.
Гыбокі ўплыў на яго погляды аказала выдавецкая дзейнасць беларускага асветніка Францыска Скарыны. Будны працягваў і развіваў яго асветніцкія пачынанні. ён цалкам падзяляў мары вялікага палачаніна аб адукаваным, культурным дзяржаўным дзеячу. Падобна Скарыне, Будны імкнуўся выкарыстаць найбольш распаўсюджаную кнігу — Біблію як сродак для асветы насельніцтва.
Як і Ф. Скарына, С. Будны адрозніваў натуральны і ўстаноўлены закон. Зыходзячы з натуральнага закону, тлумачачы маральныя асновы жыцця чалавека, Скарына пісаў, што кожны чалавек, які мае розум не захоча цярпець ніякіх дрэнных адносін ад іншых людзей.
А С. Будны ў свой час пісаў, што чалавек адносіцца да іншых добра таму, што сам хоча ў адказ такіх жа добрых адносін. За паўстагоддзя, якое аддзяляла час дзейнасці Скарыны і Буднага, у Беларусі адбыліся вялікія змены. Усё, аб чым марыў Скарына: распаўсюджанне ведаў на роднай мове, справядлівыя асновы ў кіраванні дзяржавай, сціпласць і высакароднасць духоўных настаўнікаў,— было цяжэй ажыццявіць. Нарастаў працэс акаталічвання буйных феадалаў і іх памагатых, зневажаліся любоў да радзімы і законнасць. Ва ўмовах узмацнення рэакцыі Буднаму давялося перагледзець мэты і метады выкарыстання рэлігійных кніг. Калі для Скарыны святое пісанне заставалася важнейшай зброяй асветы, то ў вачах Буднага не ўсхваленне Старога і Новага запаветаў, а крытыка іх станавілася першачарговай задачай. Друкаваныя выданні ў руках Буднага ператварыліся ў зброю барацьбы за перагляд ролі рэлігіі ў жыцці грамадства.
Вялікі асветнік беларускага народа Скарына не мог прадбачыць, што ў другой палове XVI ст. перад яго пераемнікамі паўстане вострае пытанне: якім чынам прадухіліць упадак нацыянальнай культуры, што падрыхтоўваўся рукамі феадалаў. ён не мог ведаць, што ў 1562 г. Будны напіша «Катэхізіс», у прадмове да якога ён будзе угаворваць князёў не адмаўляцца ад роднай мовы.
Прадаўжаючы справу Скарыны Будны ў вельмі складаных умовах Беларусі той пары шукае саюзнікаў сярод перадавых польскіх мысліцеляў. Адначасова ён дабіваецца падтрымкі пануючых саслоўяў у разгортванні друкарскай справы і сеткі школ. Ен спадзяваўся, што такім чынам зможа павярнуць Беларусь на шлях прагрэсіўнай рэфармацыі.
Агляд літаратуры па тэме паказаў, што С.Буднаму прысвяціў сваю творчасць Я.І. Парэцкі ў сваёй манаграфіі “Сымон Будны”, І.В. Саверчанка таксама ў манаграфіі “Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар”. С. Буднаму прысвячаў даследаванні С.А. Падокшын. Ён праводзіў паралелі з творчасцю Ф.Скарыны і іншых значных асоб для С. Буднага ў наступных кнігах: “Скорина и Будный”, “Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Ф. Скарыны да С. Буднага”, “Этычная думка ў культуры Беларусі 16-17стст.”. Шмат артыкулаў напісана пад рэдакцыяй А.С. Майхровіча. У асноўным жа творчасць С.Буднага разглядаецца аглядава, без грунтоўных даследаванняў ўнутраных поглядаў пісьменніка і філосафа. Творчасць звычайна падаецца ў кантэксце таго часу, у які жыў і працаваў С.Будны.
Павярхоўная ацэнка дзейнасці С. Буднага тлумачыцца тым, што недастаткова ўвагі ўдзяляецца яго імкненню да распаўсюджвання крайняга антытрынітарства, непакланення Хрысту і барацьбе супраць дагматызму.
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--