Курсовая работа: Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага

У мастацка-светапогляднай культуры Барока, у тым ліку Беларусі, шырока выкарыстоўвалася эмблематыка. Эмблематыка, або своеасаблівы мастацка-светапоглядны іерогліф, складалася звычайна з выявы, надпісу, або дэвіза, і вершаванай эпіграмы. У беларускай культуры былі шырока распаўсюджаны эпіграмы на гербы буйных феадалаў. Вучоныя нават адзначаюць своеасаблівую эмблемаманію, якая ахапіла Беларусь і Украіну з пачатку XVII ст.

Культура Барока, барочны светапогляд істотна паўплывалі на маральную свядомасць чалавека і грамадства канца XVI — XVII ст. У айчыннай літаратуры гэтага перыяду. грамадскай і філасофска-этычнай думцы сцвярджаецца і ўсталёўваецца ідэал энергічнага, дзейнага, практычнага чалавека, што мы, напрыклад, наглядаем у творах Ю. Ламанеўскага і Сімяона Полацкага. Асуджаецца бяздзеннасць. лянота, грамадская абыякавасць, ухваляецца працавітасць не толькі ў асобе рамесніка, селяніна, інтэлігента. але і шляхціца і нават самога караля. Сцвярджаецца думка: якое б месца ні належала чалавеку ў грамадстве, якой бы прафесіяй ён ні займаўся, на якой пасадзе б ні сядзеў -ён павінен добрасумленна адносіцца да сваёй працы. сваіх грамадскіх і дзяржаўных абавязкаў. Бог любіць і да-памагае людзям дзейным, энергічным, працавітым — гэты дэвіз кальвінісцкай этыкі глыбока замацаваўся ў маральнай свядомасці людзей XVII ст. Дынамізм становіцца асноватворным, універсальным прынцыпам «маральнага кодэкса» чалавека XVII ст.

Беларускія гарады ўжо ў XVI ст. становяцца цэнтрамі развітой рамеснай вытворчасці і ажыўленага гандлю, складанага сацыяльна-палітычнага і кўльтурнага жыцця. Адным з паказчыкаў гэтага з'яўлялася колькасць рамесных прафесій, напрыклад, у Полацку іх налічвалася каля 50. Адмысловыя майстры стваралі ўсё неабходнае для грамадства: прылады працы, вопратку, абутак, посуд, жыллё, зброю, будавалі і ўпрыгожвалі замкі, цэрквы, касцёлы, ратушы, выраблялі паперу, друкавалі і афармлялі кнігі. Неабходнасць рэгулявання вытворчай дзейнасці і барацьбы з феадаламі прымушала рамеснікаў аб'ядноўвацца ў цэхі, якія пачалі ўзнікаць на Беларусі ў сярэ-дзіне XVI ст. Крыніцы збераглі ўпамінанно аб 112 такіх цэхах у 16 гарадах Беларус. Беларускія купцы збывалі свае тавары не толькі на ўнутраным рынку, але і здзяйснялі вельмі інтэнсіўныя знешнегандлёвыя аперацыі з гарадамі Расіі (Ноўгарад, Пскоў, Смаленск, Цвер, Масква), Украіны (Кіеў, Львоў, Пе-рамышль), Польшчы (Варшава, Кракаў, Тарунь, Гданьск, По.чпань, Лгоблін), Прыбалтыкі (Рыга), а таксама пранікалі ў Турцыю, Румынію, Малдавію, праз ІІольскія гарады і Рыгу падтрымлівалі гандаль з Заходняй Еўропай. Яны прывозілі на радзіму но толькі дарагое сукно, віно, зброю, ало і кнігі антычных пісьменнікаў, еўрапейскіх гуманістаў і рэфарматараў. 3 купецкімі караванамі моладзь Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку і Беларусі, выязджала на вучобу ва універсітэты Кракава, Прагі, Балонні, Лейпцыга, Вітэнберга, Кёнігсберга і інш.

У гарадах жылі таксама феадалы і прадстаўнікі вышэйшага духавенства. Ім належала частка гарадской тэрыторыі, жыхары якой не былі падсудныя магістрату, а знаходзіліся пад юрысдыкцыяй феадалаў.

3 канца XIV і на працягу наступных стагоддзяў беларускія гарады дамагаюцца самакіравання на аснове магдэбургскага права. Да іх ліку належаць Брэст (1390 г.), Гродна (1391 г.), Слудк (1441 г.), Полацк (1498 г.), Мінск (1499 г.), Магілёў (1561 г.), Віцебск (1597 г.) і інш. Замацаванне эканамічнага і сацыяльна-палітычнага становішча гараджан непазбежна аб-вастрала іх адносіны з феадаламі. Развіццё таварна-грашовых адносін у нейкай меры вяло да «абуржуажвання» часткі шляхты. Грамадскае быццё гараджан рабіла іх найбольш яскравымі выразнікамі працэсу фарміравання сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя формы развітога гарадскога жыцця абумовілі наяўнасць у грамадскай самасвядомасці гараджан раннебуржуазных тэндэнцый, эле-ментаў юрыдычнага светапогляду (ідэя прававога грамадства і дзяржавы, «натуральнага права», «агульнага дабра» і да т. п.).

У гарадскім асяроддзі расце прэстыж адукацыі, ведаў, духоўных каштоўнасцей. Некаторыя багатыя гараджане пачынаюць выступаць у ролі мецэнатаў: садзейнічаюць арганізацыі школ, кнігадрукавання. Менавіта гарадское асяроддзе вылучыла аднаго з найбольш выдатных айчынных дзеячаў эпохі Адраджэння — Францыска Скарыну. З'яўленне такой асобы ў гісторыі беларускай культуры, філасофска-грамадскай думкі магчыма было толькі ва ўмовах развітога горада. Выдавецкая дзейнасць Скарыны ў Празе і Вільні ажыццяўлялася пры фінансавым садзейнічанні багатых віленскіх гараджан-беларусаў. Імкненне да сацыяльнай справядлівасці і законнасці, павага да чалавека і высокае разуменне грамадскага абавязку, зацвярджэнне роднай мовы і культуры, глыбокае пачуццё любові да ра-дзімы, заклік да пазнання свету, асветніцтва народа — усе гэтыя рысы рэнесансна-гуманістычнага светаногляду Скарыны ў значнай меры з'яўляліся параджэннем развітога беларускага го-рада.

Сацыяльны настрой і імкненні ідэолагаў-гараджан сутыкаліся з мэтамі і задачамі выразнікаў інтарэсаў перадавой часткі шляхты (М. Літвін, С. Будны, Л. Волан, М. Огрыйкоўскі і інпі.). Яны абгрунтоўвалі праграму шырокага грамадскага рэфарміравання, што мела уплыў на феадальныя вярхі і ўрад. Былі праведзены рэформы, якія садзейнічалі аздараўленню грамадска-дзяржаўнага арганізма Вялікага княства Літоўскага. На працягу XVI ст. мэтанакіра-вана ажыццяўляўся працэс удасканалення заканадаўстна, былі створаны тры Статуты, якія з'яўляліся асноўным кодэксам феадальнага права. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг. замацавалі класавае панаванне і прывілеі феадалаў, прыгонную сістэму ў вёсцы. Разам з тым яны мелі вялікае значэнне для грамадства ў цэлым. У краіне ўводзілася адзінае права, абавязковае для ўсіх саслоўяў, абмяжоўвалася феадальнае самавольства, у нейкай меры ставілася пад абарону закона жыццё і маёмасць рамеснікаў, гандляроў і сялян, абвяшчаліся некаторыя свабоды (свабода веравызнання, права выязду за мяжу і інш.). У Статутах атрымалі адлюстраванне філасофска-ідэалагічныя павевы эпохі Адраджэння, ідэі прававога грамадства, сфармуляваныя ў прадмовах да трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага (1588) яго галоўным рэдактарам Львом Іванавічам Сапегам.

Значны ўплыў на фарміраванне рэнесансна-гуманістычных ідэй і канцэпцый у Беларусі аказвала сацыяльная барацьба ў вёсцы. Эксплуатацыя і запрыгоньванне выклікалі супраціўленне сялян, якое рэзка ўзмацнілася ў канцы XVI—XVII ст. Пад уздзеяннем гэтага фарміравалася радыкальнае сацыяльна-філасофскае вучэнне народных ідэолагаў. Праблема феадальна-нрыгонных адносін стала прадметам вострых дыскусій у грамадскай думцы Беларусі, асабліва ў 60—80-я гады XVI ст.

Вялікае княства Літоўскае было шматнацыянальнай і шматрэлігійнай дзяржавай. Ў асноўным жа яго насялялі беларусы і ўкраінцы праваслаўнага веравызнання. Пасля Крэўскай уніі (1385 г.) у беларуска-ўкраінскія землі пранікае каталіцызм і паступова заваёўвае там адну пазіцыю за другой. З сярэдзіны XVI ст. у сувязі з актывізацыяй рэфармацыйнага руху ў Беларусі, літве і на Украіне зацвярджаюцца пратэстантызм, галоўным чынам у форме кальвінізму і антытрынітарызму. Пратэстантызм часова вывеў з праваслаўных і каталіцкіх шэрагаў некаторую частку беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх феадалаў, гараджан, нязначную частку сялян. Аднак у канцы XVI — пачатку XVII ст. напалоханыя ўзмоцненым антыфеадальным і нацыянальна-рэлігійным рухам, радыкалізмам Рэфармацыі большасць феадалаў разрываюць з пратэстантызмам і пераходзядь у каталіцызм.

Прагрэсіруючы радыкалізм Рэфармацыі, Лівонская вайна і іншыя ўнутраныя і знешнепалітычныя абставіны паставілі перад беларускімі, літоўскімі і польскімі феадаламі пытанне аб умацаванні сваіх сацыяльных і ідэалагічных пазіцый, кансалідацыі класавых сіл на аснове каталіцызму. Яны абумовілі актывізацыю дзейнасці каталіцкай царквы і яо авангарда — ордэна езуітаў, узначальваемых і накіроўваемых Ватыканам. Феадальна-каталіцкая рэакцыя імкнулася замацаваць існуючыя са-цыяльна-зканамічныя парадкі, палажыць канец рэфармацыйна-гуманістычнаму руху, антыфрадальным выступленням народных нізоў, кансерваваць традыцыйныя рэлігійна-ідэалагічныя і царкоўныя інстытуты, прывязаць боларускія, украінскія, літоўскія землі да каталіцкай Польшчы, адарваць іх ад усходнеславянскага рэгіёна, разбурыць узаемасувязі беларускага і ўкраінскага народаў з брацкім рускім народам, якія склаліся генетычна і гістарычна, акаталічыць, паланізаваць і ў канчат-ковым выніку дэнацыяналізаваць беларусаў і ўкраінцаў. На працягу другой наловы XVI—XVII ст. езуіты пры падтрымцы каралёў і феадалаў даволі паспяхова спрабуюць зацвердзіцца ў Вялікім княствс Літоўскім эканамічна і сацыяльна, узяць у свае рукі ўсе сродкі культурна-ідзалагічнага ўздзеяння, і перш за ўсё адукацыю, падпарадкаваць сабе друкарні, устанавіць строгую цэнзуру друку і г. д.

Сродкам зацвярджэння ўплыву Ватыкана ў беларуска-ўкраінскіх землях і далейшага пранікнення на Усход была абрана унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, якая разглядалася ідэолагамі феадальна-каталіцкай рэакцыі як пераходны этап да каталіцызму. Ініцыятарамі і арганізатарамі яе выступілі асобныя прадстаўнікі вышэйшага праваслаўнага духавенства. Іх падтрымлівала частка феадалаў. Супраць уніі была рашуча пастроена асноўная маса гараджан і сялян, а таксама, асабліва з першых часоў, многія феадалы, шырокія колы духавенства. Увядзенне уніі было абвешчана ў 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце ва ўмовах, якія ўсё больш абвастраліся сацыяльна-рэлігійнай барацьбой. Праваднікі уніі спрабавалі пераканаць у тым, што яна мае выключна царкоўны характар і павінна пакончыць у Вялікім княствам Літоўскім з варожасцю паміж прыхільнікамі праваслаўнага і каталіцкага веравызнання. Аднак унія ўводзілася гвалтоўнымі сродкамі, што вельмі яскрава паказалі ў сваіх творах сучаснікі, беларускія і ўкраінскія пісьменнікі-палемісты канца XVI—XVIII ст. Не толькі прыгняталася рэлігійная свабода праваслаўных беларускіх і ўкраінскіх гараджан і сялян, але і ўсяляк ушчамляліся іх сацыяльна-эканамічныя інтарэсы, нацыянальная і чалавечая годнасць. Правяд

К-во Просмотров: 186
Бесплатно скачать Курсовая работа: Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага