Курсовая работа: Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст

Развіццю мясцовага кнігадрукавання перашкаджалі вельмі вузкі і абмежаваны кніжны рынак, адсутнасць школ на роднай мове, невялікі працэнт пісьменнага насельніцтва, высокія цэны на кнігі і г.д.

Працы на беларускай мове друкаваліся ў асноўным у выглядзе танных брашур. Тыражы выданняў складалі ад адной да пяці тысяч экземпляраў. Большасць кніг прызначалася для малапісьменных чытачоў, таму яны былі напісаны простай, даступнай мовай. У гэты час на Беларусі былі распаўсюджаны праваслаўная і каталіцкая рэлігіі. Па гэтай прычыне беларускія друкарні часта публікавалі адны і тыя ж кнігі адначасова двума шрыфтамі — лацінскім і кірылічным. Амаль адзіным сродкам мастацкага афармлення кніг з'яўляліся разнастайныя шрыфты на тытульных лістах, на апошніх старонках часам змяшчаліся віньеткі, ілюстрацый было вельмі мала.

Найбольшы ўклад у развіццё беларускага кнігадрукавання зрабіла выдавецкая суполка "Загляне сонца і ў наша аконца",заснаваная ў маі 1906 г. у Пецярбургу. Ініцыятарам стварэння выдавецтва быў Браніслаў Эпімах-Шыпіла,прафесар Пецярбургскага універсітэта, выхадзец з Беларусі. Галоўнай мэтай сваёй дзейнасці таварыства ставіла друкаванне і распаўсюджанне беларускай літаратуры і тых выданняў, якія датычыліся Беларусі. У арганізацыйны састаў суполкі ўвайшлі студэнт Горнага інстытута В. I. Валейка, настаўнік У. К. Калашэўскі, чыноўнік У. С. Сталыгва, інжынер-тэхнолаг Ю. Л. Іваноўскі і інш.

Першай кніжкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца" быў "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" (1906). Само з'яўленне падручніка для дзяцей беларусаў у той час, калі не існавала ніводнай беларускай школы, было важнай падзеяй. Аўтарам кнігі хутчэй за ўсё была Цётка (А. Пашкевіч).Складальнікі падручніка праявілі пэўную самастойнасць у падборы слоў і ілюстрацыйнага матэрыялу. Словы, да якіх былі падабраны невялікія малюнкі, звязаны з бытам і працай жыхароў беларускай вёскі.

У тым жа 1906 г. таварыства выдала таксама двума шрыфтамі "Першае чытанне для дзетак беларусаў", напісанае Цёткай. Кніга складаецца з дзвюх частак: першая набрана буйным шрыфтам са значкамі націску, другая — шрыфтам звычайнага памеру. Змест хрэстаматыі складалі апавяданні, вершы, казкі, прыпеўкі, прыказкі, загадкі.

У канцы 1909 г. разам з віленскім таварыствам "Наша хата" суполка "Загляне сонца і ў наша аконца" надрукавала яшчэ адзін падручнік — "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа. Гэта хрэстаматыя больш значная па аб'ёму і складалася з сямі раздзелаў, змястоўная ў жанравых адносінах: у яе ўвайшлі апавяданні, казкі, замалёўкі, песні, дыялогі, фальклорныя тэксты і творы, напісаныя самім Коласам.

У 1907 г. было распачата выданне серыі "Бедарускія песняры", у якую ўвайшлі "Дудка беларуская" (1907) і "Смык беларускі" (1908) Ф. Багушэвіча, "Гапон" (1907), "Вечарніцы" (1909) і "Шчароўскія дажынкі. Купалле" (1910) В. Дуніна-Марцінкевіча, "Пан Тадэвуш" (1907) А. Міцкевіча. Усе кнігі выйшлі ў аднолькавым сціплым афармленні, упрыгожаны арнаментальнай паласой[3, с.128-131].

Суполка адыграла важную ролю ў папулярызацыі бе-
ларускай кнігі. У Варшаве, Вільні, Мінску, Віцебску, Гомелі,
Гродне былі арганізаваны спецыялізаваныя пункты па распаў-
сюджанню беларускіх выданняў. Нягледзячы на цяжкае ста-
новішча, выдавецтва выпусціла за восем гадоў існавання каля
40 назваў беларускіх кніг агульным тыражом звыш 100 тысяч
экземпляраў.

Такім чынам можна прыйсці да высновы, што на Беларусі на пачатку XX ст. назіраўся ўздым кнігадрукавання.

Як ўжо было адзначана, літаратурнае рэдагаванне сканцантравана ў асноўным у выдавецтвах.Ужо ў канцы 1917 - пачатку 1918 года ў Беларусі пачынаюць працаваць першыя выдавецтвы. Найбольш значным з іх было выдавецтва "Звязда", створанае незадоўга да Кастрычніцкай рэва-люцыі ў Мінску пры Паўночна-Заходнім камітэце РСДРП(б).

У студзені 1921 года ствараецца Дзяржаўнае выдавецтва БССР, якое адыграла вялікую ролю ў развіцці кнігавыдавецкай справы ў рэспубліцы. Ужо ў першы год сваёй дзейнасці яно выпусціла 196 назваў кніг тыражом больш за паўтара мільёна экземпляраў [2, с.7].

У 1918 г. у Мінску было створана выдавецкае таварыства «Заранка» на чале з Паўлам Алексюком. Сваёй мэтай яно ставіла выданне кніг для пачатковай школы, студэнтаўі вучняў вышэйшых школ, а таксама для шырокай публікі. Акрамя таго, у Мінску з 1917 г. працавала выдавецтва «Вольнай Беларусі», якое ў 1918 г. выпусцила 5 кніг. У чэрвені 1918 г. у гэтым выдавецтве выйшла «Дзіцячая чытанка», падрыхтаваная Аркадзем Смолічам. Літаратурны зборнік, «Сцэнічныя творы» Т. Гушчы, «Бярозка» Ядвігіна Ш., паэма «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Першыя малітвы» В. Раманава і «Тарас на Парнасе» выйшлі ў выдавецтве «Вольнай Беларусі» [7, с. 54-55].

Фарміраванне беларускай л і таратурнай мовы

К.І. Баландзін мяркуе, што стылёвае выкарыстанне беларускай мовы было абмежаваным, бо ўжывалася яна ў асноўным як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. А між тым, беларуская літаратурная мова магла стаць найлепшым, самым надзейным сродкам выратавання, захавання беларусаў як самастойнай супольнасці, бо яна цесна звязвае народ у адзінае цэлае. Акрамя таго, у XIX - пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі пісьма: лацінкай і рэфармаванай кірыліцай, што таксама перашкаджала развіццю мовы [1,с.14].

Многа зрабілі для выпрацоўкі беларускай літаратурнай мовы Я.Баршчэўскі, Ф.Багушэвіч, В.Дунін-Марцінкевіч, аўтары ананімных паэм "Тарас на Парнасе" і "Энеіда навыварат" і іншыя. Вялікі уклад у развіццё беларускай мовы ў новых умовах ўнеслі і навукоўцы-этнографы, мовазнаў-цы. Першым аўтарам слоўніка беларусаў быў Я.Чачот. У сваім зборніку народных песень, выдадзеных у Вільні ў 1846 г., ён надрукаваў беларускі слоўнічак. Першую новую баларускую граматыку напісаў у 1846 г. этнограф П. Шпілеўскі, але яна надрукавана не была. Адным з першых, хто звярнуў увагу на самастойнасць беларускай мовы і яе шырокае бытаванне на Беларусі быў І. І. Насовіч. Выдадзены ім "Словарь белорусского наречия" (1870 г.) змяшчаў больш за 30 тыс. слоў. Ён таксама сабраў больш за тры тысячы народных прыказак, скорагаворак, праклёнаў і іншых фальклорных набыткаў. Гісторыя новай беларускай літаратурнай мовы — гэта гісторыя складання новых правапісных і граматычных норм, істотнае папаўненне новай лексікай. Старая мова была дзяржаўнай, мовай справаводства. Новая літаратурная мова стала мовай мастацкай літаратуры, у першую чаргу паэзіі. У 60-я гг. узнікае публіцыстыка, і толькі ў пачатку XXст., дзякуючы перыядычнаму друку, складаюцца элементы навуковага і дзелавога стыляў.

Усяго ў пачатку XXст. на беларускай мове выйшла 245 розных выданняў. Адначасова выпрацоўваліся арфаграфічныя, граматычныя, лексічныя, арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. У літаратуру прыйшла вялікая група таленавітых пісьменнікау з розных куткоў Беларусі. Паспяховаму фарміраванню нацыянальнай мовы спрыяла інаяўнасць глыбокіх пісьмовых народных традыцый.

Прыкметнае пашырэнне літаратурнай мовы садзейнічала ўзбагачэнню яе слоўніка, выпрацоўцы беларускай тэрміналогіі. Дзейнасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, навуковыя даследаванні Я.Карскага, І.Касовіча і іншых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай культуры, іх цесная сувязь з народам, разгортванне выдавецкай справы і аб'яднанне вакол выдавецтваў і выданняў адукаваных людзей — усё гэта забяспечвала інтэнсіўнае ўзбагачэнне беларускай літаратурнай мовы, яе ўнармаванне [1, с.16].

У ліку першых падручнікаў беларускай мовы — «Беларускі правапіс», выдадзены ў 1916 г. у Вільні і надрукаваны лацініцай. Гэты правапіс у значнай меры паўтарыў брашуру «Як правільна пісаць па-беларуску» (1917 г.). Адным з першых беларускіх буквароў з’яўляецца невялікі дапаможнік «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным», надрукаваны ў 1916г. лацінскімі літарамі і разлічаны на тое, каб найхутчэй навучыць чытаць і пісаць па-беларуску [1, с.19].

Асобнае месца сярод спроб выпрацоўкі норм беларускай літаратурнай мовы займае «Беларуская граматыка для школ» Б. А. Тарашкевіча, выдадзеная ў 1918 г. у друкарні М. Кухты ў Вільні. Яна была надрукавана паралельна кірыліцай і лацінкаю.

У падручніку аўтар азначыў асноўныя рысы беларускай мовы і ахарактарызаваў навуковы прынцып, пакладзены ў падмурак граматыкі. Абапіраючыся на жывую народаую гаворку і пісьмовыя стылі, што склаліся да таго часу, ён сцісла апісаў гукавую сістэму, арфаграфічны лад тагачаснай беларускай мовы, дакладна вылучыў і падкрэсліў яе асноўныя заканамернасці, удала паяднаў дыялектную аснову з пісьмовай традыцыяй, навукова абгрунтаваў адзіныя правілы напісання. У якасці ілюст-рацыйнага матэрыялу ў граматыцы выкарыстаны ўрыўкі з вы-сокамастацкіх твораў пісьменнікаў, прыказкі, прымаўкі, ідыёмы. Аўтар замацаваў фанетычны прынцып напісання галосных (перадача на пісьме акання і якання), а для перадачы зычных — марфалагічны, з некаторымі адхіленнямі ў бок фанетычнага, каб перадаць спецыфіку беларускай мовы. Сфармуляваныя Тарашкевічам правілы атрымалі ўсеагульнае прызнанне. На аснове яго граматыкі пачалі выдавацца падручнікі беларускай мовы іншых аўтараў [7, с.57].

Граматыка Тарашкевіча на працягу 10 гадоў вытрымала 5 выданняў. «Беларуская граматыка» Тарашкевіча стала першым навуковым нарысам, у якім асвятляліся такія нераспрацаваныя на той час галіны беларускага мовазнаўства, як фанетыка, марфалогія, словаўтварэнне, сінтаксіс беларускай літаратурнай мовы, падаваліся навукова абгрунтаваныя адзіныя правілы правапісу.

На пачатку 20-х гг. абавязковым падручнікам для школ стала “Беларуская мова” у 2-х частках, напісаная настаўнікам-мовазнаўцам Я. Лёсікам. У 1921 г. з’явілася яго «Практычная граматыка беларускай мовы», а ў 1924 г. — падручнік «Беларуская мова. Пачатковая граматыка» і тады ж «Беларуская мова. Правапіс». На гэтых падручніках былі выхаваны цэлыя пакаленні беларусаў[1, с.19].

У 20-я гады былі падрыхтаваны і выйшлі з друку некалькі слоўнікаў, якія таксама спрыялі распаўсюджанню і вывучэнню беларускай мовы. У 1924 г. выйшаў першы “Практычны расійска-беларускі слоўнік”, складзены М. Байковым і М. Гарэцкім. У расійска-беларускім слоўніку С. Некрашэвіча і М. Байкова, выдадзеным у 1928 г., найбольш поўна была прадстаўлена беларуская лексіка, выкарыстаны новыя распрацоўкі "Беларускай навуковай тэрміналогіі".

Нягледзячы на гэтыя дасягненні ў літаратурнай мове ў той час назіраўся значны правапісна-граматычны разнабой [1, с.20].

Акадэмік Е.Ф. Карскі паклаў пачатак глыбокаму вывучэнню беларускай мовы. Яго працы маюць вялікае навуковае і практычнае значэнне для кожнага, хто займаецца даследваннем і вывучэннем беларускай мовы.

У сваіх даследаваннях Е.Ф. Карскі звярнуў увагу не толькі на вывучэнне фанетычнай сістэмы беларускай мовы, але таксама і на вывучэнне марфалогіі і сінтаксісу [5, с.3].

Яго даследаванні састаўляюць вельмі важны этап у гісторыі беларускага мовазнаўства. Лінгвістычныя працы Е. Ф. Карскага маюць вялікае практычнае і тэарытычнае значэнне для беларускага мовазнаўства, а таксама для параўнаўчага вывучэння ўсходнеславянскіх і ўвогуле славянскіх моў. Беларуская мова вывучалася Карскім у непасрэднай сувязі з рускай іўкраінскай мовамі. Ён неаднаразова падкрэсліваў, што беларускі народ цесна звязаны з братэрскімі рускімі і ўкраінскімі народамі, таму паміж імі такія моцныя моўныя сувязі [5, с.5].

Беларускі п ерыядычны друк на пачатку XX ст.

Безумоўна з рэдагаваннем непасрэдна звязаны і перыядычны друк. Таму неабходна разгледзець асноўныя выданні, што існавалі на пачатку XX ст. Газета "Вольная Беларусь” пачала выходзіць у Мінску 28 мая 1917 г. як тыднёвік БНК пад рэдакцыяй Я. Лёсіка [7, с.41].

К-во Просмотров: 357
Бесплатно скачать Курсовая работа: Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст