Курсовая работа: Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст
1. Моцнае недысімілятыўнае аканне пад уплывам сярэднебеларускіх гаворак вытрымліваецца не паусюль: беларускаго дэмоса, чэкаюць нечаго негаданаго, сонейка ўгнявілося, сонейка віталося, згарэло гумно. 2.Наяунасць у дзеяслоуных канчатках дысімілятыўнага акання: брэшыш,паможыць, чытаіць.
3.Націскны галосны ў дзеяслоуных канчатках пасля шыпячага (паун.-усх. і паўдн.-зах.): вочы блішчэлі, Міхалка задрыжэў.
У марфалагічнай сістэме ўзаемадзейнічаюць рысы паўночна-. ўсходніх i паўднёва-заходніх беларускіх гаворак, замацоўваючы за тры- вала рэалізаванай з'явай нарматыўнае права. Адначасова на старонках газеты ў якасці паралельнай нормы сустракаюцца дыялектызмы, характэрныя для мінска-маладзечанска-віленскай зоны народна-гутарковай мовы. Напрыклад:
1. Канчатак -ы (паўн.-усх.), -а, -э (паўд.-зах.) у назоуніках мужчынскага i ніякага роду з цвёрдай асновай у назоўным склоне множнага ліку: апекуны, зерняты, словы, мастэ, целята.
2. Канчаті -i, -eў назоўніках трох родаў з цвёрдай асновай у месным склоне адзіночнага ліку:на дарозі, у лесі, у горадзі, на сенакосе.
3. Паралельнае выкарыстанне канчаткаў -ой(-ёй), -ай(-яй) (паўн-усх.), -ою(-ёю), -аю(-яю) — (паўдн.-зах.), у назоўіках, прыметніках і займенніках жаночага роду ў творным склоне адзіночнага ліку: верхняй Віслай, жывою работай, пад ёю, над зямлёю, кожнаю сваёй жылкай.
4. Ужыванне ў назоўніках шаночага і ніякага роду з цвёрдай асновай, і жаночага роду з мяккай асновай — формы роднага склону множнага ліку без канчатка, тыпу верб,зямель, кухань, (распаўсюджаны ў паўн.-зах., цэнтр. дыялектах), з канчаткам –аў, -оў: дзержавоў, расліў, вучэльнёў (паўсямесна).
5. Канчаткі -ох(-ёх)пад націскам (паўдн.-зах.) i- ах(-ях)не пад націскам (цэнтр.)— у назоўніках меснага склону множнага ліку: у мурох, у снох, па краёх, па ўзмежках.
6. Прыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі ў родным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца пераважна са скарочанымі канчаткамі -ай(-яй), -ой, -эй(-ей) — паун.-усх.: нашай справы, беларускай мовы, той старонкі.
7. Канчатак -ым(-ім)у месным склоне адзіночнага ліку ў прымет- ніках мужчынскага i ніякага роду: па дарагім сыне, на чужым беразе.
8. Паралельнае ўжыванне канчаткаў -ець(-эць)— паўдн.-зах.: вы-даець, нясець; i-ыць(-іць)— паўн.-усх. у дзеясловах абвеснага ладу цяперашняга i будучага часу ў 3-й асобе адзіночнага ліку. 9. Рэалізацыя дапаможнага дзеяслова быць у цяперашнім часе толькі ў форме ёсць (паун.-усх.): шмат ёсць прыгожых мясцінаў.
У галіне лексічнай сістэмы заўважана вельмі разнастайнае функцыянаванне дыялектызмаў, характэрных yciм абласцям Беларусі, хаця найбольшая перавага застаецца за лексемамі заходняга арэалу распаўсюджаня. Да прыкладу, наступныя намінацыі, цяпер шырока фіксваныя ў наступных гаворках: вантробы (нутро, унутраныя органы), газніца (газоўка), дахоўка (чарапіца), кадук (нячысцік, чорт), пекны (прыгожы, добры), студня (калодзеж).
Такім чынам, газета «Наша ніва» з’яўляецца неацэннай крыніцай для вывучэння традыцый народна-дыялекынай мовы ў фарміраванні фанетычных і лексічных нормаў беларускай літаратурнай мовы пачатку XXст [6, с.76-77].
Заключэнне
У выніку працы прыйшла да наступных высноў:
- развіццё грамадскай думкі, навукі, культуры і ў сувязі з гэтым вялікая патрэба ў кнізе прывялі да ўздыму кнігадрукавання на Беларусі ў пачатку XX ст.;
- перыядычны друк на пачатку XXст. заклікаў да адраджэння нацыянальнай культуры, асвятляў гісторыю Беларусі, станаўленне Беларускай мовы і літаратуры;
- дзейнасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і навуковыя даследаванні Я.Карскага, І.Касовіча і іншых садзейнічалі інтэнсіўнаму ўзбагачэнню беларускай літаратурнай мовы, яе ўнармаванню;
- газеце «Наша ніва" належыць выключная роля ў развіцці літаратурна-грамадскіх працэсау на пачатку XX ст. у Беларусі;
- прыйшоўшы на пасаду рэдактара "Нашай нівы", Купала пераадолеў усе цяжкасціi захаваў лепшыя якасці i традыцыі першага беларускага штотыднёвіка.
Спі с выкарыстаннай л і таратуры
1. Баландзін К. І. “Фарміраванне і развіццё беларускай мовы”.—Мінск: БДПА, 1996 г.
2. «Беларуская кніга» — Мінск: Полымя, друк.1989 г.
3. Бярозкіна Н. Ю. «Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі (16-пачатак 20 ст.)/Н. Ю. Бя