Курсовая работа: Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст

Важнае месца ў газеце адводзілася наданню беларускай мове статуса мовы дзяржаўнай, развіццю школы ўсіх ступеняў з выкладаннем па-беларуску [7, с.42].

Значнае месца ў "Вольнай Беларусі" займаў літаратурна-мастацкі аддзел. На яе старонках упершыню надрукаваны камедыя Дуніна-Марцінкевіча "Залёты" і гісторыка-этнаграфічны нарыс "Хто мы такія?" М. Багдановіча. У газеце таксама былі апублікаваны першая рэдакцыя паэмы "Сымон-музыка" і раздзелы з паэмы "Новая земля", драма "Антось Лата", вершы, апавяданні з цыкла "Казкі жыцця" Я. Коласа і інш.

Акрамя "Вольнай Беларусі» ў Мінску ў 1917 г. пачала выходзіць вайскова-грамадская і літаратурная газета "Беларуская рада" — орган выканаўчага камітэта Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады.

Газета адлюстроўвала нацыянальна-кансалідацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, асабліва сярод беларусаў у вайсковых фарміраваннях былой царскай Расіі.

На старонках газеты друкаваліся таксама артыкулы па гісторыі і эканоміцы Беларусі (Ярушэвіч, А. Уласаў), творы М. Багдановіча, Я. Купалы, А. Гаруна, I. Дварчаніна, З. Верас, З. Бядулі, П. Бадуновай і інш [7, с.44-45].

8 сакавіка 1918 г. у Мінску выйшаў першы нумар газеты "Беларускі шлях" — органа "Мінскага народнага прадстаўніцтва". Гэту штодзённую грамадска-палітычную газету нацыянальна-дэмакратычнага кірунку спачатку рэдагаваў П. Алексюк, а з другога нумара — А. Гарун. Галоўнай мэтай выдання абвяшчалася сацыяльна-эканамічнае і культурнае адраджэн-не Беларусі, яе дзяржаўная самастойнасць і суверэнітэт.

На старонках газеты грунтоўна асвятляўся нацыянальны грамадска-палітычны і культурны рух, змяшчалася інфармацыя пра дзейнасць палітычных партый і груповак, друкаваліся кароткія тэатральныя рэцэнзіі, вершы.

Газета рэгулярна друкавала перадавіцы, мела аддзелы і рубрыкі "Міжнароднае жыццё", "Весткі з Краю", "Менскае жыццё", "Весткі з Расіі", "Харчовая справа", "Маленькі фельетон", крытыкавала палітыку бальшавікоў і Савецкай Расіі. У газеце выступалі з артыкуламі і нарысамі А. Прушынскі, I. Жывіца, З. Бядуля, А. Уласаў, У. Галубок і інш.

Разам з газетамі ў кастрычніку 1918 г. у Мінску пачаў выходзіць літаратурна-грамадскі, навукова-гістарычны і эканамічны часопіс "Варта", пад рэдакцыяй Язэпа Варонкі. Супрацоўніцтва ў штомесячніку прымалі вядомыя беларускія палітыкі, вучоныя і пісьменнікі.У часопісу таксама друкаваліся "юмарэскі" — вершы А. Паўловіча, "Потаемнае" — апавяданне М. Гарэцкага, Ай-Кітаб-Кіцеп" — артыкул I. Луцкевіча, "Няміга і Менск" — артыкул Р. Суніцы, "Освобождение Минска" — артыкул К. Езавітова, "Аб дзяржаўным будаўніцтве" — артыкул А. Навіны і "Рождественская вертепная драма в Белоруссии" — нарыс акадэміка Я. Карского [7, с. 62-63].

Янка Купала — рэдактар “Нашай нівы”

У якасці прыклада рэдактарскай дзейнасці на пачатку ХХ стагоддзя можна больш падрабязна разгледзець працу грамадска-палітычнай, навукова-папулярнай і літаратурна-мастацкай газеты «Наша ніва».Разглядаючы гэта пытанне мне хочацца засяродзіць увагу менавіта на рэдактарскай працы Янкі Купалы. Ён быў адным з рэдактараў-выдаўцоў «Нашай нівы» [8, с.55].

Сродкі масавай камунікацыі былі і застаюцца самым актыўным і самым уплывовым носьбітам літаратурнай мовы. Прыкладам таму на пачатку XXстагоддзя была газета «Наша Ніва» (1906-1915 гг.). Даследчыкі беларускай мовы лічаць дзесяцігадовы «нашаніўскі» перыяд рашаючым у фарміраванні асноўных правапісных і граматычных нормаў, пры ўсім тым, што на старонках газеты назіраўся вялікі разнабой, абумоўлены сутыкненнем двух значных моўных масіваў — паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх гаворак[5,с.80-81]. Безумоўна распрацоўка гэтых норм была немагчыма без літаратурнага рэдагавання.

Вячаслаў Рагойша мяркуе, што з усіх беларускіх дзеячаў культуры пачатку ХХ ст. Найбольшым нашаніўцам лічыцца Іван Дамінікавіч Луцэвіч — вялікі Янка Купала. І не толькі таму, што яго прозвішча найчасцей з’яўлялася на старонках «Нашай нівы», і не толькі таму, што ён нашмат даўжэй, чым Я. Колас, З. Бядуля, В. Ластоўскі, Ядвігін Ш., С. Палуян, з’яўляўся штатным супрацоўнікам газеты. Больш істотна тое, што грамадска-палітычны, літаратурна-мастацкі нахіл выдання калі не цалкам, то пераважна адпавядаў поглядам Янкі Купалы. Вось чаму «Нашу ніву» можна назваць купалаўскай газетай — і па яе асноўнай ідэйнай скіраванасці, і па шматлікасці купалаўскіх публікацый на яе старонках, і па непасрэдным удзеле Янкі Купалы ў яе выданні [6, с.7].

Павел Навойчык сцвярджае, што пытанне пра рэдактарства ЯнкіКупалы ў "Нашай Ніве" далека не новае. Яго закраналіi Ю. Пшыркоў, i С. Александровіч, i Р. Семашкевіч i многія іншыя. Звяртаюцца да гэтай праблемы i сучасныя даследчыкі. У сталінска-брэжнеўскія часы, каб рэабілітаваць "Нашу Hiвy", аспрэчыць абвінавачванне ў контррэвалюцыйнасці i нацыяналізме, выстаўленае ей гісторыкамі-вульгарызатарамі, вучоныя вымушаны былі асноуны акцэнт зрабіць на ідэалагічнай i палітычнай арыентацыі газеты. Праўда, iм даводзілася агаворвацца i адмяжоўваць "Нашу Hiвy" "ўласаўскую" ад «Нашай нівы» «купалаўскай», зазначаць, што пры Купале газета «прыкметна палявела»(Пшыркоу), што яна крытыкавала хутарызацыю, асуджала пашырэнне кулацтва як класа, гаварыла аб небяспецы эміграцыі (Семашкевіч) і г. д. У выніку ў чытача магло скласціся ўражанне, што да Купалы «Наша ніва» была выданнем рэакцыйным, i толькі з прыходам паэта на пасаду рэдактара яна стала прагрэсіўнай. Зразумела, гэта было не так.

Скасаванне класавага падыходу як неабходнай умовы пры ацэнцы падзей грамадскага і культурнага жыцця дазваляе нам сёння падыйсці да ўзнятай праблемы без прадузятасціі паспрабаваць даць аб’ектыўны адказ на пытанні: ці змяніў Янка Купала "Нашу Hiвy", яе грамадска-палітычную арыентацыю, якую ролю ён адыграў у беларускім штотыднёвіку як рэдактар? З аднаго боку, сапраўды, новы рэдактар звычайна прыносіць у выданне пэўныя змены. Разыходжанні з папярэднікам у эстэтычных запатрабаваннях, рознае бачанне прыярытэтаў, пастаўленне мэтаў, простае імкненне зрабіць газету лепшай, чым яна была раней, — усё гэта часам прыводзіць да абнаўлення вонкавага выгляду газеты, да замены тэматычных рубрык, парадку размяшчэння матэрыялаў, а ў асобных выпадках і да карэкціўкі яе ідэйнай скіраванасці [6, с. 71].

За гады выдання першага беларускага штотыднёвіка — з 10 лістапада 1906 г. па 7 жніўня 1915 г. — яго рэдактарамі былі тры чалавекі: С. Вольскі ( ён падпісаў 4 нумары), А. Уласаў(з 8 снежня 1906 г.), Янка Купала ( 7 сакавіка 1914 г. падпісаў газету як рэдактар — выдаўцом яшчэ некаторы час заставаўся Уласаў, — а з 16 мая 1914 г. Купала стаў рэдактарам-выдаўцом). Купала прыйшоў на пасаду рэдактара параўнальна позна, а гэта значыць, што «Наша ніва» ўжо мела свой выпрацаваны стыль работы, наладзіла шырокую сетку кантактаў з іншымі выданнямі, з бібліятэкамі, рэкламнымі агенцтвамі. І самае галоўнае, што к гэтаму часу ў яе ўжо было сваё непаўторнае, лёгкапазнавальнае сярод іншых аблічча, свая ідэалогія, што ў вынку давала ёй магчымасць мець свайго чытача. Фенаманальнасць, выключнасць “Нашай нівы” ў тым, што яна стала блізкай, заваявала аўтарытэт адначасова сярод рабочых, сялян — найменш адукаванай часткі грамадства, і сярод інтэлігенцыі, інтэлектуальнай эліты грамадства.

Змяніць газету — гэта значыць рызыкаваць страціць частку сваіx падпісчыкаў, якім, магчыма, не спадабаюцца новаўвядзенні. А знайсці новых прыхільнікаў "беларушчыны" было праблематычна, вакол "Нашай Нівы" на той час аб'ядналіся, бадай, цi не ўсе нацыянальна свядомыя сілы беларускага народа. Iцi стаў бы фінансаваць іншую газету І. Луцкевіч? Цiзнайшліся б рэкламадаўцы ў газету, якая пачала губляць чытачоў? А улічваючы, што "Наша ніва" была своеасаблівым арганізуючым цэнтрам, цi не ўнесла б перамена кірунку штотыднёвіка раскол у нацыянальна-адраджэнскі асяродак?..

Дык цi прынёс Купала ў “Нашу нiвy” якія-небудзь перамены? На пачатку супаставім вонкавыя прыкметы. Што ж уяўляла сабой газетаў 1913 - пачатку 1914 г. — напярэдадні прыходу новага рэдактара? Першая старонка, як правіла, пачыналася з паведамлення аб рабоце Дзяржаўнай думы, затым ішлі інфармацыйнае паведамленне аб ходзе вайны на Балканах i палемічны артыкул па праблемах нацыянальна-культурнага жыцця. На 1-й i 2-й старонках часам друкаваліся артыкулы па праблемах эканамічнага развіцця беларускіх земляў. На старонках 2-4 размяшчаліся інфармацыйныя рубрыкі "З ycix старон", "Аб yciм патроху", "З Беларусі і Літвы". Навіны нaсілі тэндэнцыйны характар, паказвалііснуючыя ў крытычным святле. Акрамя інфармацыйных падборак нярэдка сустракаем і такія, як «Наш фельетон», «Паштовая скрынка», «Жарты». Да паловы апошняй старонкі займалі рэкламныя аб’явы. Прыкладна трэцяя частка ўсёй газетнай плошчы была запоўнена творамі мастацкай літаратуры.

Ці назіраюцца перамены ў афармленні «Нашай нівы» з прыходам Купалы? Да пачатку першай сусветнай вайны — не. І шрыфты, і тэматычныя рубрыкі, і парадак іх размяшчэння — усё засталося па-ранейшаму. Толькі пасля абвяшчэння вайны з 1 жніўня па 18 берасня 1914 г. 8 нумароў выходзяць на адным аркушы, тады ж з’яўляюцца новыя рубрыкі: «Вайна» і «Каля вайны».

З 1 жніўняда 18 верасня 1914 г. у “Нашай ніве” не друкуюцца мастацкія творы, з 9 кастрычніка таго года (№40) пачынаюць з'яўляцца і "белыя плямы", выкліканыя ўвядзеннем папярэдняй цэнзуры, яна знімала частку артыкулаў перад самым наборам, замяніць ix не было магчымасці.

Вось калі Купала пicaў да Эпімах-Шыпілы, што імкнецца паставіць

«Нашу Hiвy» «на належную вышыню» — праз 10 дзён пасля таго, як удалося аднавіць ранейшы аб'ём газеты, калі ў войска пайшлі лепшыя літаратурныя сілы маладой Беларусі, сярод якіх i Якуб Колас, i Л. Гмырак, і М. Гарэцкі, i многія іншыя. Але iў такіх умовах Купала імкнецца вярнуць «Нашай ніве» ранейшы выгляд: аднаўляе аб'ём, аднаўляе рубрыкі "З Беларусі і Літвы", "З ycix старон", з 1915 г. — "Аб yciм патроху", стараецца па-ранейшаму, каб значнае месца ў газеце займала мастацкая літаратура, i, трэба прызнаць, гэта яму ўдаецца. Як i ў мінулыя часы, газета адкрываецца рэдакцыйнымі артыкуламі па надзённых праблемах сучаснасці. Праўда, тэматыка артыкулаў прыкметна звужаецца i асноўным зместамгазеты становяцца ваенныя падзеі.

Праведзеныя назіранні дазваляюць зрабіць наступныя высновы: вонкавы выгляд, афармленне газеты да самага пачатку вайны заставаліся нязменнымі, у ваенны час Купала імкнецца захаваць ix. Кола вядучых публіцыстаў з прыходам Купалы не замяняецца другімі, а пашыраецца за кошт самога Купалы i Бядулі, што у выніку дае магчымасць «Нашай нве» захаваць цэнтральнае месца ў грамадска-палітычным i культурным жыцці Беларусію Такім чынам, Купала свядома праводзщь палітыку, скіраваную на прадаўжэнне нашаніўскіх традыцыяў.

Многа гаворыцца аб фенаменальнасці, аб выключнай ролі «Нашай Нівы" ў развіцці літаратурна-грамадскіх працэсау на пачатку XX ст. у Беларусі. I надышоў час адкрыта прызнаць, нават падкрэсліць —прыйшоўшы на пасаду рэдактара "Нашай Нівы", Купала пераадолеў усе цяжкасціi захаваў лепшыя якасці i традыцыі першага беларускага штотыднёвіка. Што яму давялося зрабщь для гэтага? Па-першае, не дапусціць звужэння аўтарскага кола, а ва ўмовах першай сусветнай вайны, калі на фронт былі мабілізаваны многія таленавітыя пісьменнікі, не дапусціць зніжэння якасці публікаваных матэрыялаў. Другое, не маючы за душой ні капейкі, вырашаць надзвычай складаныя фінансавыя пытанні. Трэцяе, пры мінімальным штаце супрацоўнікаў ствараць газету, гэта значыць — збіраць матэрыял, апрацоўваць яго, весці перапіску з карэспандэнтаміi многае іншае. Чацвёртае, ва умовах жорсткай цэнзуры ўзяць на сябе адказнасць падпісваць выданне, якое даволі крытычна ацэньвала дзеянні ўрада ў ваенны час[7, с. 73].

І«Наша н і ва» і традыцы і народна-дыялектнай мовы

Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы ў XIX — пачатку

XX ст. адбываецца на аснове жывой народнай мовы з досыць шырокай сферай выкарыстання.

Таму змяненніi удасканаленні граматычнага ладу беларускай гра-матычнай мовы на пачатку XX ст. былі абумоўлены ўнутранымі працэсамі яе развіцця на аснове народнай гаворкі. Асабліва яскрава працэс узаемадзеяння i паступовай уніфікацыі розных дыялектных плыняў у галіне фанетыкі, марфалогіі, лексікі можна прасачыць на прыкладзе беларускіх перыядычных выданняў пачатку XX ст. Сярод ix найбольш значнае месца займае газета "Наша Ніва". Гэта зразумела: газета аб'яднала шэрагах карэспандэнтау з розных куткоу Беларусі, яны ва ўласнах матэрыялах шырока адлюстроувалі асаблівасці маўлення сваей мясцовасці.

Спынімся на найбольш адметных выпадках выкарыстання традыцый народна-дыялектовай мовы на старонках "Нашай Нівы".

К-во Просмотров: 358
Бесплатно скачать Курсовая работа: Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст