Курсовая работа: Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Hi салдат, н i аф іц эр.

Пасля першых адчувальных удараў гітлераускія ваякі палі духам. Гітлер iяго кампанія шукалі сродкаў, каб падбадзёрыць сваіх салдат. Яны бачылі выйсце ў тым, што ўсю віну за ганебны правал свaixпланаў, абяцанняў звальвалі на рускі мароз. "Стары pycкiмаршал" - мароз, не аднойчы на працягу гісторыі служыў апраўданнем няўдач "заваёўшкаў" рускай дзяржавы. На мароз звальваўсвае няўдачы Напалеон, з чаго ўсвой час едка смяялася руская сатыра.

Блізкае знаёмства фашысцкіх прыхадняўз рускаю зімою было для іх надзвычай непрыемным. Ратуючыся ад марозу, яны выкарыстоўваліўсю сваю вынаходлівасць.

Беларусшя пісьменнікіўсвaixсатырычных творах у 1941-1942 гг. iпазней паказвалі, як змучаныя цяжкімі баямі, галодныя iнапалоханыя "рыцары "новай Германіі" толькіад адной думкіпра pycкiмароз упадаліўроспач. Пры гэтым фашысцкізахопнік маляваўся тут у самым камічным выглядзе, што не магло не прынізіць яго ўвачах чытача, а значыць iідэйна абяззброіць:

Ссінелы фрыц дрыжыць i плача:

"О, божа! Холад зно ў сабачы,

Зіма-разбойніца ідзе,

Дзявацца дзе, схавацца дзе?"

У зімні перыяд 1941 - 1942 гг. фашысцкая прапаганда ўнушала немцам у розных варыянтах адно iтое ж: не трэба ўпадаць у роспач, хутка прыдзе вясна, можна будзе наступаць, iтады ўжо ніхто не перашкодзіць нямецкай apмiiнанесці рускім сакрушальны ўдар.

Спадзяванні немцаў на выратавальную вясну iіxзаўчасныя выхваленні хуткай iпоўнай перамогай давалі ўдзячны матэрыял для сатыры, бо кожнаму было ясна, што палохае захопшчкаў не столькі pycкiмароз, як стойкасць савецкіх людзей. Нездарма К. Крапіва пісаў:

На суку сядз і ць варона,

А ў вароны забабоны:

"Дам вясною рус кі м бой

Пад Растовам i Масквой".

Покуль прыдзе час хвалёны,

П рыкладз ё м сваю руку.

Застанецца ад вароны

Толь кі пер'е на суку.

Незайздроснае становішча фашысцкіх ваяк, а разам з тым iixнастрой выступаюць у сатырычных творах беларускай літаратуры яшчэ больш непрыгляднымі ад таго, што пісьменнікі ўмелі знаходзіць для cвaixтвораў цікавыя формы. У многіх выпадках абыгрываліся вядомыя выразы iасобныя словы. Напрыклад, выраз "расхістаная іржавая машына Гітлера" быў выкарыстаны М. Танкам у вершы-подпісу, змешчаным у газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў № 47.

Іржавую ваенную машыну

Ён латае i надзімае шыны,

Але з машыны гэтай i з яго

Толькі смурод выходзіць, не агонь.

Яна ўжо скр ыпіц ь у каля ін ах,

Не ў цячэш на ё й да Берл і на,

З яе зрабіў бы тольк і рэч адну ,

I зроб і м г эта - ó тлеру тру н у !

У аснову сатырычных твораў былі пакладзены прыказкі або ідыяматычныя выразы накшталт "дастаць з-пад зямлі" (зброю або іншыя прыпасы, схаваныя ад немца), " картачны домік" (той, што будуе з геаграфічных карт Гітлер, марачы аб заваёве нашай краіны) і інш. Шырока выкарыстоўвалася ў беларускай сатыры таксама iстылізацыя. Гэта бывала тады, калі творы рабіліся ў выглядзе аб'яў, гандлёвых iтэатральных рэклам, афіш, розных парад iпавучанняў, даведнікаў, некралогаў, эпітафій, рэстаранных меню iнават запоўненай на Гітлера крымінальнай карткі.

Безумоўна, выданне спецыяльных беларускіх сатырычных органаў iмасавае друкаванне сатыры на старонках беларускай прэсы адыграла станоўчую ролю ў справе ідэалагічнай барацьбы з ворагам, асабліва ў яго тыле.

К-во Просмотров: 293
Бесплатно скачать Курсовая работа: Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны