Курсовая работа: Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Тэма беларускіх сатырычных выданняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны выклікае і сёння, праз 65 год, непадробную цікавасць і, разам з тым, нечаканае захапленне творчым запалам і патэнцыялам народа, які апынуўся ў той час твар да твару перад небяспекаю татальнага вынішчэння. Але сатыра, смех зводзілі ў нішто самую галоўную, самую дзейсную зброю фашысцкай Германіі - страх перад нацыстамі, іх ідэйнае пераўзыходжанне над жыхарамі акупіраванай Беларусі. Той, з каго смяешся, ужо не можа выклікаць пачуццё ўсепаглынальнай боязі, што паралізуе сілы і апускае табе рукі.

Таксама важна адзначыць, што выхад сатырычных лістовак пачаўся ўжо ў ліпені 1941 года, з першых тыдняў вайны сатыра імкнулася падтрымліваць баявы дух і пазітыўны настрой беларусаў. Падчас жа вайны яна толькі стала больш тэхнічна арганізаванай і дасканалай у сваім літаратурным і выяўленчым напаўненні.

У сваёй рабоце я паказаў, што сатырычныя выданні арганізоўваліся не выключна па ўказцы партыйных вярхоў - не, падобныя выданні патрэбныя былі ў першую чаргу простаму народу, партызанам, салдатам, насельніцтву акупіраваных тэрыторый. Важнай месца тады займаў так званы "партызанскі фальклор", якому на старонках сатырычных газет і лістовак адводзілася даволі шмат месца. Побач друкавалі свае творы і прафесіянальныя пісьменнікі, якія ў ліхую гадзіну не пакідалі свайго народа - Кандрат крапіва, Максім Лужанін, Максім Танк, Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка і шмат іншых.

У выніку можна сказаць наступнае: калі на франтавой вайне перамаглі нашыя салдаты, самалёты і танкі, то на вайне ідэалагічнай перамогу атрымала наша сатырычная літаратура, якая ад пачатку Вялікай Айчыннай і да самага яе сканчэння не пераставала ганьбіць і высмейваць ворага - на старонках газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну", на старонках "Партызанскай дубінкі" і іншых выданняў, надзвычай папулярных як на фронце, так і на занятай ворагам тэрыторыі.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Багрова А.П. Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. - Мінск: БДУ, 1960 г.

2. Партызанская дубінка. 1941 - 1942 гг. №№ 1 - 12.

3. Раздавім фашысцкую гадзіну. 1941 - 1944 гг. №№ 2 - 16, 25, 32, 56 - 79, 115.

4. Слука А.Г. Беларуская журналістыка (1941 - 1995): Вучэб. - метад. дапам. для фак. журналістыкі: У 3 ч. - Мінск: БДУ, 1996 г. - 64с.

К-во Просмотров: 292
Бесплатно скачать Курсовая работа: Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны