Курсовая работа: Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.
У мастацтве розных народаў свету, асабліва ў мастацтве егіпцян усіх эпохаў, прысутнічаюць шматлікія і разнастайныя выявы сонца: чырвоны ці залаты дыск, вялікае вока, дыск з доўгімі промнямі з далонькамі па канцах, існуюць старажытныя выявы калясніцы, якая пераводзіць дыск, што супастаўляецца з міфам пра сонечную калясніцу. Выявы разетак самых разнастайных відаў у прыкладным мастацтве Дагестана, грузіі і іншых народаў Каўказа, па думцы А. Голана, таксама з’яўляюцца хутчэй за ўсё выявамі сонца.
Існавалі выявы Сонца, падобныя на форму вока, у выглядзе кола з кропкай па сярэдзіне. У Рыгведзе сонца называецца боскім вокам, у міфалогіі старажытных грэкаў сонца называецца боскім вокам, у старажытных германцаў як вока Одына, у старажытных рымлян — як вочы Юпітэра.
Аб старажытным кульце сонца на Беларусі сведчаць народныя звычаі і абрады. Нашым продкам уласціва ўзвышанае, рэлігійнае, сакральнае стаўленне да сонца. Даследчык гісторыі рэлігій С. Токараў падкрэсліваў, што ў дачыненні шанавання сонца ў старажытных славян “абсалютна несумненна, што гэта быў менавіта народны земляробчы культ, што сонца шанавалася як апладніцель зямлі і падацель ураджаю” [21, с.111].
Па думцы А. Голана, культ сонца — гэта значыць пакланенне сонцу як вышэйшаму боству — існаваў толькі ў імперыі інкаў, Старажытным Перу. Сонца як боства шанавалася таксама ў старажытных цывілізацыях Месаамерыкі. Даследчык падкрэслівае, што элементы пакланення сонцу назіраюцца ў народаў, якія гавораць на індаеўрапейскіх мовах, але не ва