Курсовая работа: Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст.

Краса паэта была гордай красой. Гордая краса – гэта Дубоўкаў дэвіз. Яна паказвае на вядучую якасць светабачання паэта. Эстэтычнага сцверджання варта толькі тое, што сапраўды прыгожае, з-за чаго нават жыццём ахвяраваць паэт унутрана гатовы, калі такое будзе суджана лёсам: «Жыццё аддам я хараству...». За такімі словамі, што з'явіліся ў другой палове 20-х гадоў, па сутнасці, стаяла цэлая праграма грамадзянскага і эстэтычнага служэння, актыўнага дзеяння, пацверджаных асабістым лёсам.

1958 г. стаў новай жыццёва-творчай вяхой, з якой пачаўся адлік «другога нараджэння» паэта. На гэтым этапе, калі распачаўся духоўны наступ разняволеных гуманістычных і дэмакратычных памкненняў у грамадстве, У. Дубоўка не пісаць не мог. Ён прагна ўдыхаў навальнічныя павевы нібыта зноў адроджаных ідэалаў маладосці. Праграмны верш «Нам некалі са смуткам знацца» (1958) засведчыў поўнае надзей жыццесцвярджальнае стаўленне паэта да карэнных перамен – за адзін год з'явілася каля паўсотні паэтычных твораў паэта, лепшыя з якіх склалі дзве вялікія нізкі – «таежную» «Чакае ля берагу човен мяне» і «Пасля вандравання».

Творчым плёнам падарожжа У. Дубоўкі па Палессі стала кніга «Палеская рапсодыя» (1961 г; у 1962 г. за яе У. Дубоўку была прысуджана літаратурная прэмія імя Я. Купалы). У палескую месячную вандроўку (разам з В. Віткам) ён выправадзіўся нібы дзеля прычашчэння з першавытокавых крыніц роднай зямлі. Вочы поўніліся ўражаннямі новых вобразаў свету духоўна блізкіх людзей, дзівоснай прыроды, гэта было душэўнае далучэнне да ўсяго, ад чаго паэт быў гвалтоўна адарваны. Была сапраўдная ўцеха кроўнага судакрананння, ажыўленне як бы засмяглых капіляраў адзінага кровазвароту. Можна зразумець такое ўласцівае для натуры паэта захапленне прыроднай красой лясоў, рэчак і людскіх душ («Якая ўрачыстая хвойка?!», «Звяршым мур», «Яна пасыпала на дошчачку зярнятак...»). Сучасная прасветленасць хараства пераплецена са шматлікімі экскурсамі ў старадаўняе мінулае («Пінск», «Герб Мазыра»), са шматзначнасцю народных паданняў («Мілавіца», «На Замчышчы ў Тураве»). Поўная шматзначнага досціпу «Народная казка пра Бацяна» вяртае нас актуальнасцю алегарычнага падтэксту да аналагічных творчых пераасэнсаванняў народных казак-прытчаў у паэме «Кругі». Калісьці Боця, будучы чалавекам, неасцярожна выпусціў з мяшка гадаў, а яны, як на бяду, распладзіліся – цяпер паспрабуй іх вылавіць: «Ходзіць Боця ў чырвоных боцях // па дрыгве, амшарах. // Ён збірае гадаў на балоце, // адбывае кару».

Лірычныя паэмы «Студэнт» (1924), «Кляновыя лісты» (пазнейшая назва «Камсамолка Ганна»), «Наля», «Там, дзе кіпарысы» (усе – 1925), «Плач навальніцы» (1926), напісаныя ў маладнякоўскі час, засведчылі адметны тып ліра-эпічнага мыслення У. Дубоўкі. Гэта былі своеасаблівыя ўваходзіны ў лірычны эпас, заснаваны не на падзейнай сюжэтнасці, а на імпульсіўным самавыяўленні жывога пачуцця, на яго пераходах і нечаканых перападах, эмацыянальнай настраёвасці, якія надаюць адпаведную танальнасць «мелодыям». Гэта цыклы «мелодый»-вершаў, песні трывожна-балючых перажыванняў, якія ўскалыхнуты нейкай рэальнай з'явай, рэчыўным фактам. Паэмы істотна разгортвалі і паглыблялі магчымасці лірычнага светапазнання. Змястоўнасць лірычнага перажывання ў ранніх паэмах абумоўлівалася тым цікавым фактам, што амаль усе яны так ці інакш звязаны з асабліва балючай «тэмай» разарвання Беларусі на Усходнюю і Заходнюю. Спачатку дужа верылася, што тут, на ўсходзе, у родным Мінску, і сапраўды будуецца Беларускі Дом. Ды з высокіх пасад у Маскве, спрыяючы як мага гэтаму адраджэнскаму будаўніцтву, У. Дубоўка пільным вокам улаўліваў дзіўныя праявы знешне вонкавай тынкоўкі і абмалёўкі «этнафасаду» гэтага Дома. Спакваля ўжо чыніліся імперскія захады рабунку над свядомымі нацыянальнымі коламі інтэлігенцыі, зманьвання яе з-за мяжы да вяртання і актыўнай нібыта «адбудовы» нацыі. Над інтэлектам нацыі згушчаўся навальнічна-таталітарны гвалт. Адна з лепшых ранніх паэм «Плач навальніцы» была менавіта «плачам», што, нібы рэквіем, прагучаў па ахвярах рэпрэсіўнага гвалту. Голас болю быў узняты супраць рэпрэсій, што лютавалі ў заходнім бацькоўскім краі. Можна было праводзіць пэўныя паралелі і з Усходняй Беларуссю.

Паэма «Кругі» (1925), прысвечаная А. Бабарэку, адкрыла ў асобе аўтара вялікага і нястомнага шукальніка новых шляхоў і сродкаў далейшага абнаўлення паэтычнага эпасу. У. Дубоўка нечакана, рызыкоўна і смела пачаў уводзіць у задумы і кантэкст сваіх паэм казачны эпас – як адно з працаёмкіх вымярэнняў жанравай шматзначнасці паэмы. Тут, магчыма, не абышлося без творчага наказу М. Багдановіча – духоўная і творчая пераемнасць яго вопыту праглядаецца ў паэзіі Дубоўкі па многіх лініях. У паэме «Кругі» ўзнікаюць як бы дзве лініі ўнутранага развіцця – па гарызанталі і па вертыкалі. Гарызантальны рух – паездка лірычнага героя з Масквы ў Мінск – сюжэтна ледзь абазначаны, ён трымаецца на эмацыянальнай ускалыхнутасці пачуццяў, на змене ўнутраных, часам супярэчлівых станаў (мажор – мінор). Вертыкальны ж рух узнікае з глыбінь мудра згаданых прытчаў, фальклорных аповедаў, у якіх сітуацыі, вобразы герояў дужа стасуюцца да актуалій новага часу, просяцца ў шматзначныя алегорыі.

У паэмах «I пурпуровых ветразей узвівы», «Штурмуйце будучыні аванпосты!» (абедзве – 1929), якія з'яўляюцца своеасаблівым працягам паэмы «Кругі», спакушаны майстар ужо выводзіць на новыя ліра-эпічныя «кругі» аб'ектыўных персанажаў, даверыўшы ім усю складанасць роздуму аб часе. У тым ліку – і алегарычную трансфармацыю павучальных прытчаў і казак. У Дубоўкавы паэмы прыйшла вострадраматычная форма дыялогаў і маналогаў рэзка размежаваных апанентаў: Лірыка і Матэматыка («I пурпуровых ветразей узвівы»), Пасажыра і Кандуктара («Штурмуйце будучыні аванпосты!»). Зразумела, што гэта былі хутчэй умоўныя абазначэнні супрацьлеглых пазіцый, кантрастныя ўвасабленні персаніфікаваных ідэй, чым жывыя, псіхалагічна індывідуалізаваныя персанажы. Узнік непазбежны элемент умоўнай схематызацыі – не на карысць мастацкасці. Аднак паэт апраўдваў мэтазгоднасць «пэўнай схематызацыі», часткова вымушанай пад ціскам абставін, а часткова – і эстэтычна дазволенай як своеасаблівая правамерная форма, як умоўна-мастацкі прыём. Была досыць удала і ёміста выкарыстана драматычная форма, прыдатная, каб умяшацца ў вострую дыскусію, на якой абгаворваліся кардынальныя праблемы, якія кроўна наспелі ў канцы 20-х гадоў, – як у сферы сацыяльных зломаў у людскім жыцці, так і ў самім мастацтве і былі закліканы «адлюстраваць» (слова, уведзенае Дубоўкам!) такія зломы татальных перабудоў.

Наватарскія шуканні падказалі паэту жанравае абазначэнне адной з яго апошніх перадрэпрэсійных паэм – «Камбайн». Гаворачы пра Дубоўкаў «Камбайн», крытыка звычайна абмяжоўваецца характарыстыкай, што дадзена самім паэтам: «Гэта замежнае слова, узятае мною ў англійскай вымове, азначае ў дакладным перакладзе «камбінаваць, суладжваць, спалучаць, змешваць». Пры гэтым асабліва акцэнтуецца эксперыментальнасць жанравай формы. Смелыя шуканні не абыходзяцца без элементу эксперыментальнасці – той долі рызыкі, наватарскага новаўвядзення, якія трэба праверыць на «ўсходжасць», вынесці на суд грамадскасці, замацаваць у яе свядомасці. Новыя структурныя ўвядзенні казак, нататак, лістоў, перакладаў класічных твораў (напрыклад, Пушкіна, Байрана), бясспрэчна, дэфармавалі строга эпічны жанравы канон паэмы. Аднак гэтыя разнародныя, на першы погляд, кампаненты ўваходзілі ў кампазіцыйнае адзінства твора надзіва «суладжана», узаемаспалучана. Азначэнне «камбайн» у гэтым сэнсе стасуецца не толькі да апошняй паэмы, але і да ўсяго трыпціха паэм. Гэтая своеасаблівая трылогія паэм, структурна асэнсаваная на адзіных, удала знойдзеных наватарскіх прынцыпах формабудовы. Пра наватарства адкрыццяў гэтай формабудовы можна ?

К-во Просмотров: 300
Бесплатно скачать Курсовая работа: Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст.