Реферат: Аповесць Васіля Быкава "Альпійская балада"
Пасля “Альпійская балады” некаторыя бакі гэтай жа тэмы знайшлі сваё адлюстраванне ў аповесцях “Мёртвым не баліць”, «Круглянскі мост», «Сотнікаў» і інш.
Такая працяглая, устойлівая цікавасць Васіля Быкава да адной тэмы, няхай сабе і павернутай кожны раз па-новаму, новай гранню, не магла быць выпадковай. Ён заўсёды востра рэагаваў на трагедыйныя праявы вайны, а ў лёсе палонных гэтая трагедыйнасць сканцэнтравалася наймацней.
Па звестках, апублікаваных у выданні «Аргументы н факты» (1988, № 31), у нямецкім палоне было 6,7 млн нашых вайскоўцаў. 3 іх загінула 4,7 млн. Такая вялікая колькасць страт сярод вязняў тлумачылася тым, што гітлераўцы абыходзіліся з савецкімі ваенналалоннымі асабліва жорстка:« яны ўвогуле не падпадалі пад абарону міжнародных пагадненняў з-за таго, што сталінскае кіраўніцтва краіны не падпісала Жэнеўскую канвенцыю аб ваеннапалонных. Сталін сваім загадам № 270 ад 16 жніўня 1941 г. аб'явіў усіх савецкіх воінаў, якія траплялі ў палон, здраднікамі Радзімы. Іх, калі маглі, нават знішчалі нашы войскі ў нямецкіх лагерах шляхам бамбёжкі. Сем'і афіцэраў з ліку палонных падлягалі рэпрэсіям. Сем'і радавых пазбаўляліся прадуктовых картак, па якіх тады жыла краіна. 3 тых двух мільёнаў пакутнікаў, якія перанеслі ўсе жахі гітлераўскіх канцлагераў і пасля перамогі вярнуліся на радзіму, многія адразу былі расстраляны, астатнія атрымалі тэрміны зняволення ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў. Ці не самай лёгкай карай была высылка на шэсць гадоў у аддаленыя раёны (без права жыць і потым у вялікіх гарадах еўрапейскай часткі Савецкага Саюза — у Маскве, Ленінградзе, Мінску, Кіеве, Харкаве).
Тады, як пісалася «Альпійская балада», В. Быкаў, зразумела, не ведаў агульнай лічбы вашых ваеннапалонных і канкрэтнай колькасці жахлівых страт сярод іх. Але тое, што такіх пакутнікаў было шмат і што яны ў пераважнай большасці не скарыліся і ў палоне, для яго сакрэтам не было.
Ды ў паслясталінскія часы і ўлады, і ў асаблівасці грамадская свядомасць пачалі ставіцца да былых ваеннапалонных без ранейшай афіцыйнай цадазронасці. Друк усё часцей паведамляў імёны людзей тыпу генерала Карбышава, Фёдара Палятаева, Васіля Порыка або нашага беларускага хлопца з Палесся Уладзіміра Антоненкі, подзвігі якіх, здзейсненыя ў налоне: ці пасля ўцёкаў з яго, памятала не адна еўрапейская краіна.
На гэтай хвалі ўзнікла і быкаўская аповесць. Праўда, асноўны герой «Альпійскай балады» сяржант Іван Цярэшка па маштабах сваёй дзейнасці — асоба намнога больш сціплая ў параўнанні са згаданымі славутымі барацьбітамі. Гэта зноў звычайны радавы чалавек, якога здрадлівы лёс вайны зрабіў палонным.
2. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў
Знешнія абставіны дзеяння, сам матэрыял, пакладзены ў аснову твора, істотна адрозніваюць гэтую аповесць ад «Жураўлінага крыку», «Трэцяй ракеты» і (часткова) «Здрады», аднак не выклікае ніякіх сумненняў унутраная роднаснасць Івана Цярэшкі з героямі гэтых аповесцей, не кажучы ўжо пра «Пастку», блізкую да «Альпійскай балады» і некаторымі асаблівасцямі тэматыкі.
Асобныя даследчыкі часам пісалі пра Цярэшку ва ўзвышанай танальнасці. Іван «змагаецца, як леў», ён «са звычайнага байца ператвараецца ў незвычайнага героя, здзяйсняе выключнай сілы подзвіг»,— сцвярджаў В. Новікаў у часопісе «Знамя». Пра «волатаўскі воблік Івана», яго “багатырскі характар” разважала ў двух розных артьжулах Е. Асокіна. «Вышэй за альпійскія горы» падымаўся Цярэшка ва ўяўленні А. Аўарэнкі. Але гэта відавочныя нацяжкі, якія мала стасуюцца да Івана Цярэшкі, намаляванага ў «Альпійскай баладзе», героя па сваёй сціпласці і звычайнасці тыпова быхаўскага.
«Хаця прырода гераічнага вельмі складаная, Іван не любіў разважаць аб ёй, тым больш што не лічыў сябе ні героем, ні нават смелым. Каб быў герой, не даў бы сябе ўзяць у палон, што-небудзь зрабіў бы ў той самы рашучы момант, які вызначыў, пэўна, навек і будучае яго, і мінулае. Пэўна, трэба было прыкончыць сябе і ўсё», — перадае пісьменнік невясёлы роздум хлопца пра тое, як ён трапіў у палон.
«На момант у ягонай памяці мільгануў той дзень і той нажавы, падкопчаны стрэламі штык, які ён убачыў над сабой, крутнуўшыся з-пад танка. Штык і бот з брызентавым вушкам у шырокай халяве ды доўгімтронкам гранаты.
Зашчацінены, страшны ад пылу немец нешта крычаў, але ён не чуў, бо побач грымеў танк, ды і наогул ён, мусіць, аглух ад грымотаў бою і на кароценькую секунду страціў адчуванне. I тая секунда затым дорага каштавала яму, сляды ад яе ў душы і на целе застануцца, пэўна, навек».
Гэты ўнутраны маналог-споведзь Івана падмацоўваецца далей прамой аўтарскай характарыстыкай, у якой яшчэ раз падкрэслена: «Ён не быў у палку ні героем, ні нават прыкмстна смелым — быў як і ўсе: па-пехацінску цягавіты і ў меру засяроджаны. За ранейшыя баі атрымаў тры падзякі Вярхоўнага ды два медалі "За адвагу" і думаў, што ні на то большае і не здатны».
Пісьменнік як быццам цалкам пагаджаецца з Іванам, які шчыра і, можа, нават слушна вінаваціць перш за ўсё самога снбе. Аднак есць вялікая праўда і ў страснай, падсвядомай Цярэшкавай мары даказаць «людзям, што нельга спаганяць злосць на палонных, што палон — не віна іх, а няшчасце, што не яны здаліся ў палон,а іх узялі сілаю». Гэтая мара дапамагае лепш зразумець галоўны пафас аповесці, абумоўлены ўсім ходам адлюстраваных пісьменнікам падзей, — думку пра тое, што радавы, звычайны чалавек у смяротнай барацьбе з фашызмам рабіў вялікую і высакародную справу сваёй сціплай, непаказной мужнасцю, якая праяўлялася ў самых складаных абставінах. «Вось тут, у палоне, дзе некаму было ні натхняць на салдацкія подзвігі, ні ўзнагароджваць, ні нават браць пад увагу геройскае, дзе за кожную маленькую правіннасць можна было заплаціць жыццём, — тут у ім хтось абудзіўся, непакорны, дзёрзкі і ўпарты. Тут ён убачыў падыспад фашызму і, мабыць, упершыню зразумеў, што пагібель — не самае горшае з усяго, што можа здарыцца на вайне», — піша Васіль Быкаў, паказваючы, як нараджалася ў Цярэшкі рашучасць вытрымаць усе наканаваньія яму выпрабаванні і здабыць свабоду.
Гэтая рашучасць, якая гартуецца ў жахлівых нягодах пакутлівага салдацкага лёсу, дае вялікую маральную сілу сціпламу, маўкліваму і памяркоўнаму хлопцу з беларускай вёскі Цярэшкі каля двух блакітных азёраў, прымушаючы яго зноў і зноў уцякаць з фашысцкіх лагераў. I хаця Івану так і не ўдалося дабрацца да партызан, але свой смяротны час ён сустракае як сапраўдны воін — са зброяй у руках і, вядома, нескароны, непераможаны, бо забіць чалавека можна ці куляй, ці, што яшчэ больш жахліва, з дапамогай спецыяльна трэніраваных, вывучаных ваўкадаваў, а яго мужнасць, яго свабоду адабраць нельга, калі толькі сам чалавек, няхай і звычайны, нічым асабліва не выдатны, будзе паслядоўным да канца, калі ён згодзіцца хутчэй памерці, чым быць зняволеным, застацца рабом.
Тры дні апошніх — чацвёртых — уцёкаў Цярэшкі, яго апошняга няроўнага паядынку і складаюць усю падзейную частку «Альпійскай балады». I ў гэтым Васіль Быкаў таксама застаецца верным сабе. Знешні сюжэт яго аповесцей часта можна ўкласці ў дзве-тры фразы. Але ён, гэты сюжэт, непасрэдны ланцуг падзей, у пісьменніка нават прыблізна не вычэрпвае зместу твора.
У «Альпійскай баладзе» пра тры апошнія дні Івана Цярэшкі Васіль Быкаў напісаў з вялікай дакладнасцю і важкасцю, з тонкім пранікненнем у псіхалагічныя глыбіні. «Псіхалогія, псіхалагізм у гэтай "высакагорнай" баладзе — усур'ёз рэалістычныя», — зазначаў Алёсь Адамовіч.
Малюючы прывабны воблік простага беларускага хлопца Івана Цярэшкі, аўтар не выдае яго за нейкага звышчалавека, як гэта часамі рабілася раней, не прыпісвае яму звышгераічных учынкаў і дзеяў. Пісьменнік паказвае таксама, што яго героям, якія ўжо амаль страцілі надзею выжыць, уласцівы самы звычайны страх смерці. Яе баіцца нават хворы на сухоты і фактычна ўжо канчаткова асуджаны Срэбнікаў. У гэтым сэнсе псіхалагічна вельмі дакладным з'яўляецца па-майстэрску напісаны эпізод пра тое, як палонныя вырашаюць, каму трэба ўзарваць бомбу, каб, такім чынам, сваёй гібеллю адкрыць таварышам шлях да ўцёкаў. Паўстае няўхільнае, як лёс, пытанне: «Хто ўдарыць?»
На секунду яны ўсе прыціхлі, утаропілі ў дол позіркі, ніякавата абмацваючы імі доўгую сігару паўтоннае бомбы з разгоністымі драпінамі на зялёных баках. Ад гэтага, мабыць, самага найболынага клопату ўсім стала няёмка. Засяродзіўся невясёлы, з сівым шчаціннем на запалых шчоках Янушка; знерухомела, прытушылася нервовая рашучасць у зыркіх вачах Жука; Срэбнікаў дык нават аж перастаў кашляць, апусціў уздоўж плоскага, як дошка, цела рукі, і погляд яго стаў зусім ужо нясцерпна тужлівы. Відавочна было, што пытанне гэтае, аб якім з самага пачатку ўсе думалі, турбаваліся і маўчалі, пакутна вырашаючы кожны пра сябе, прымусіла цяпер усіх зацяць у душы балючы, трывожны сум». Пэўная разрадка наступае толькі пасля таго, як па волі жэраб]я жахлівы абавязак выпадае на долю Срэбнікава. «Усе з палёгкаю выдыхнулі, падняліся і, пастаўшы ля сцен, з паўхвіліны стараліся не глядзець адзін на аднаго. Галадай працягнуў кувалду таму, хто павінен быў з ёю памерці.
— Так што па справядлівасці. Без абману, — па-ранейшаму грубавата, але з ледзьвепрыкметнаю ноткай спачування сказаў ён.
Срэбнікаў чамусьці перастаў кашляць, хіснуўся, узяў тронак кувалды, моўчкі павярнуў яго ў руках, паспрабаваў пераставіць і апусціў. Яго самотныя вочы падняліся на хлопцаў.
— Не разаб'ю я, — ціха, голасам асуджанага, сказаў ён. — Не адолею.
Усе зноў прыціхлі».
Унутрана ўзрадаваныя было людзі зразумелі, што трэба непрыемную справу пачынаць спачатку—у Срэбнікава сапраўды неставала ўжо фізічных сіл, каб узняць цяжкую кувалду.
Учытваючыся ў гэтую сцэну, асабліва добра адчуваеш, як бязлітасна піша Васіль Быкаў, як глыбока і ўдумліва ўглядаецзіа ён у кожны душэўны рух сваіх герояў, нічога не ўтойвагочы, нічога не прыхарошваючы.
Аўтар не паграшыў супраць псіхалагічнай дакладнасці і ў паказе таго, як Іван расказвае Джуліі пра нашы складаныя праблемы перадваеннай пары. Ён хоча быць да канца праўдзівым з каханай дзяўчынай і таму вядзе сябе натуральна, не праяўляе той скаванасці і проста баязлівасці, якую ў савецкія часы адчувалі за мяжой нашы людзі, зацыклевыя на афіцыёзе.
Праўда, спачатку Цярэшка як быццам і сумняваецца, ці трэба гаварыць пра гэтыя праблемы, аднак урэшце прыходзіць да разумення, што іначай ніяк нельга.
«Але хай. Няўжо ён з усімі яго нямногімі, але сумленна пражытымі гадамі і ўсёй яго верай і шчырасцю можа страціць нешта ў вачах гэтага чалавека з Захаду толькі з-за цяжкіх часін ягонага жыцця? — думае, разважае Цярэшка.— Няўжо прыгожая, на заходні манер загорнутая ў цэ-лафан мана даражэй за хоць бы і горкую праўду? Не, калі ў гэтай дзяўчыны чуйнае сэрца, яна зразумее яго і як трэба паставіцца да яго самога, таксама як і да яго, вартага павагі, народа. Гэта Іван усвядоміў з выразнай упэўненасцю, і яму стала лягчэй і спакайней — нібы штосьці ўжо вырашылася і засталося толькі дачакацца вынікаў».
Нельга думаць таксама, нібы імкненне Цярэшкі быць да канца праўдзівым з каханай дзяўчынай, не тоячы ад яе і таго, што ў нас некалі не ладзілася, неяк звязана з недахопам у хлопца патрыятычнага пачуцця. Якраз гэтае патрыятычнае пачуццё вельмі многа значыць для чалавека, які, хоць ён і не быў пестуном лёсу, памірае са словамі аб Радзіме, з глыбокай верай у яе будучыню. «Мая радзіма — цудоўная. Добрая. Справядлівая. Лепш за яе няма. I людзі, і зямля! А што яшчэ будзе! Пасля вайны! Як павесяць Гітлера. Ты пабачыш...» — пераконвае Іван сваю спадарожніцу.Думкі пра Радзіму, мара, што пасля перамогі над Гітлерам яна дачакаецца лепшай долі, а таксама каханне да Джудіі падтрымліваюць хлопца, умацоўваюць яго волю да супраціўлення, нарэшце, даюць сілы мужна спаткаць непазбежны канец.