Реферат: Аповесць Васіля Быкава "Альпійская балада"
«Сабакі ашалела залямантавалі, убачыўшы яго, і хлопец падаўся на два крокі ад кручы. Наперадзё з пагорка на Яго імчаўся паджары шыракагруды ваўкадаў, на галаве якога тырчала чамусьці адно вуха, — ён сігануў цераз камяні і высока ўзляцеў на дыбы ўжо зусім побач. Іван не цэліўся, але з нетаропкаю, амаль нечалавечай увагай, на якую толькі намогся, стрэліў у яго разяўленую клыкастую зяпу і, не стрымаўшыся, зараз жа ў наступнага. Аднавухі з лёту юзам шаснуў міма яго ў правалле, а другі, на бяду, быў не адзін, з ім поплеч бегла яшчэ два, і хлопец, у якую долю секунды, не паспеў сцяміць, пацэліў ці не.
Гэтае яго недаўменне абарваў ашалелы ўдар у грудзі, нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўсёды знямела...»
Чалавек загінуў. Ен памер мужна, па-салдацку, з высокай годнасцю. I ўжо ў зусім безнадзёйным становішчы, бо хлопец не меў і таго больш чым хісткага шанцу на выратаванне, які нечакана аказаўся ў Джуліі.
Пісьменнік, імкнучыся быць і тут рэалістычна дакладным, двойчы ўпамінае пра гэта, падкрэсліваючы безвыходнасць сітуацыі, у якую трапілі вязні, — ззаду на іх насядалі немцы, а наперадзе адкрывалася бяздонне, прорва. «Толькі што можна было зрабіць? Каб хоць трохі даступнейшая была круча, а то над безданню навіс пракляты карніз. эа ім вытыркаўся другі, а дзе тое дно, і не згледзець было ў змрочным тумане. Ды зноў жа нага, хіба з ёй можна было не сарвацца з такой круцізны?»
Так думае Іван яшчэ ў пошуках ратунку для сябе і Джуліі. Праз нейкі момант ён рашаецца скінуць дзяўчыну ў бяздонне, каб не пакідаць яе жывой на здзек ворагу і не забіваць самому. А там усё ж «дзе-нідзе шарэлі языкі нерасталага снегу». «3 раптоўнай сілай ён схапіў яе за каўнер і штаны, ускінуў над галавой і, як здалося самому, шалёна шпурнуў нагамі ў прадонне. У апошняе імгненне паспеў згледзець, як распластанае ў паветры яе цела мільганула цераз карніз, а ці трапіла яно ў снег, ён ужо не бачыў. Ён толькі зразумеў, што самому з хворай нагой гэтак не скочыць». Выйсця для яго не засталося.
Так, Цярэшка загінуў, змагаючыся да апошняга. Аднак не загінула, не прапала бясследна яго сціплая мужнасць, загартаваная за тры дні апошніх уцёкаў. Яна нарадзіла такую ж сціплую, але тым не менш вялікую мужнасць у сэрцы Джуліі.
Вобраз гэтай адважнай, гарэзлівай дзяўчыны з густымі чорнымі бровамі, белазубай усмешкай, гнуткім станам і маленькімі вострымі грудзьмі — «такой па-дзіцячаму непрызвычаенай да вялікіх нягод вайны і такой бяздумна-рашучай у сваім амаль што падсвядомым, нібы ў птушкі, імкненні да волі» — вельмі важны для разумення мастацкай канцэпцыі «Альпійскай балады». А між тым іменна ён, гэты вобраз, і ўся сюжэтная лінія аповесці, звязаная з Джуліяй і яе каханнем да Івана, выклікалі найбольшую рознагалосіцу ў крытыкаў. Адны з іх (Н. Губко, Л. Лазараў) убачылі тут няўдачу пісьменніка. Другія (В. Новікаў, А. Бачароў, Н. Навумава, Е. Асокіна, I. Казлоў, В. Буран) і пра гэты выяўленча-стылёвы пласт аповесці пісалі з пахвалой, а то і захапленнем. I яны маюць рацыю.
Васіль Быкаў намаляваў яго з вялікай сімпатыяй, можна сказаць — любоўна, з тонкім разуменнем жаночай душы, бадай, нідзе не ўпадаюяы ў фальш, не збіваючыся на псіхалагічныя нацяжкі. Асабліва здзіўляюць сваёй дакладнасцю дэталёва прасочаныя пераходы-пералівы супярэчлівых адчуванняў і пачуццяў гэтай цыбатай гаварліўкі. Уражвае таксама эмацыянальна ёмісты, але разам з тым далікатна-стрыманы, без збояў на знарочыстую, слязлівую сентыментальнасць паказ мілай гарэзлівасці дзяўчыны, яе сардэчнай чуласці, умення ўгадваць Іванавы пачуцці, знешняе праяўленне якіх часта скоўвае такая зразумелая і па-свойму вельмі прывабная сарамяжлівасць нявопытнага ў справах кахання хлопца.
Само каханне Івана і Джуліі падаецца з высокай паэтычнасцю і вялікай гумайістычнай змястоўнасцю. Яно і праўда як быццам ніяк не стасуецца да тых жахлівых абставін, у якіх апынуліся быкаўскія героі. Але сіла мастацкага таленту Васіля Быкава выяўляецца і ў тым, што ён умее заставацца дакладным і пераканальным у самых складаных, цяжкіх сітуацыях, якія на першы погаяд могуць здавацца зусім неверагоднымі.
Так і ў «Альпійскай баладзе». У нечаканым і незвычайным каханні, што, насуперак усім жахам вайны, ледзь не на краю магілы ўспыхнула ў душах герояў, аўтар убачыў неадольную прагу жыцця і шчасця, без якой чалавек мала што мог бы зрабіць на свеце. I ёсць свая вялікая праўда людскіх паводзін і ўчынкаў у тым, што змардаваныя, спакутаваныя героі Васіля Быкава, якім вялікай мерай выпалі выпрабаванні і нягоды, але так мала дадзена радасці і шчасця, забыўшыся на небяспеку, прагна ловяць бражную «духмянасць зямлі, макавы водар» альпійскага лугу і «спякотны бляск высокага неба» ў гарах.
«Дзяўчына моўчкі замерла, ён прыгарнуў яе аберуч і сціх. Стала ціха, ціха, і ў гэтую цішыню велічна, як з нябыту ў вечнасць, ліўся, шумеў, булькатаў горны паток. Хацелася растварыцца, знікнуць у яе трапяткіх абдымках, сплыць у вечнасць з патокам, увабраць з зямлі ўсю яе моц і самому стаць зямной магутнасцю — шчодрай, ціхай, пяшчотнай», — піша Васіль Быкаў, перадаючы адчуванні сваіх герояў у хвіліны найбольшага душэўнага ўзрушэння. 1 ў гэтым зноў жа нельга не ўбачыць натуральнае ў адпаведнай сітуацыі чалавечае імкненне на поўную сілу адчуць усю прыгажосць і радасць апошніх момантаў быцця, у адзін міг умясціць усё хараство свету, якое для гэтых людзей хутка можа знікнуць назаўсёды.
Такая здольнасць да самазабыцця кахаць “у адным кроку ад смерці”, жыць усею паўнатою пачуццяў на краі магілы не з’яўляецца прыкметай слабасці духу. Наадварот, тут выяўляецца людская сіла, арганічнас непрыняцце зла, разбурэння і смерці, з якою ніколі не зможа прымірыцца горды чалавечы дух.
Васіль Быкаў, безумоўна, выступае як палымяны гуманіст, калі паказвае, наколькі дзіка, недарэчна выглядаюць жорсткасць фашызму, яго нечуваныя зверствы ў супастаўленні з высокай чалавечнасцю простых, звычайных людзей і хараством жыцця наогул. «Нешта святочнае, замілавана-сардэчнае лунала над гэтымі гарамі і лугам, не верылася нават у небяспеку, у палон і магчымую пагоню і думалася; ці не прысніўся ўвесь мінулы паўгадавы жах лагераў з эсэсманамі, смерцю, смуродам крэматорыяў, несціханым брэхам аўчарак? А калі ўсё тое было сапраўды, то як побач з ім магло існаваць на зямлі гэтае бессмяротнае хараство прыроды, якая гэта вялікая сіла жыцця аддзяліла-адасобіла яе чысціню ад злачыннае ашалеласці людзей? Але тое агіднае, на жаль, не прыснілася, яно не было зданню — іх размаляваная палосамі і кругамі воп ратка штохвілінна напамінала аб тым, што было і ад чаго яны канчаткова яшчэ не адкараскаліся. I цяпер тут, сярод першатворнае чысціні зямлі, гэтае іх адзенне здалося Івану такой нясцерпнай знявагай чалавечнасці, што ён хуценька сарваў з сябе гэтую куртку і загарнуў, каб не бачыць яе, у скуранку».
Дарэчы, як абвінавачанне фашызму ўспрымаецца ў «Альпійскай баладзе» і звар'яцелы немец. Пра яго крытыка пісала як пра вобраз сімвалічны, у якім увасоблены «шаленства і жах вайны» (Е. Асокіна), думка пра тое, што «фашыззм супрацьстаіць і немцам, адбіраючы ў іх розум» (Э. Скобелеў). Падставы ддя такіх вывадаў у творы, думаецца, ёсць.
3. Стылістычныя асаблівасці аповесці
Васіль Быкаў звычайна аддаваў перавагу рэалістычна стрыманаму пісьму. «Часам зайздросціш аўтару, які піша эмацыянальна, багата, з вялікай колькасцю тропаў, свабодна і падрабязна гаворыць аб рэчах другарадных, але робіць гэта вытанчана, з густам. Напэўна, гэта добра. Але ва ўласнай творчасці я не адчуваю да падобнага пісьма асаблівай прыхільнасці. Мне больш падабаецца лапідарнасць, выразнасць без лішкаў, нават сухасць, скупасць моўных сродкаў, якія могуць быць блізкімі толькі графіцы», — зазначаў празаік.
У «Альпійскай баладзе» ён больш, чым у любым іншым сваім творы, адыходзіць ад гэтых звыклых схільнасцей, але таксама далёка не ўсюды. Рамантычная ўзвышанасць, адкрытая і выразная эмацыянальнасць, падкрэсленая яркасць фарбаў, пэўная ўзнёсласць, часам нават урачыстасць самога апавядальнага тону відавочныя ў паказе кахання герояў, іх інтымнай блізкасці.
Словам, рамантызаваныя фарбы, штрыхі, падрабязнасці, інтанацыі ў аповесці вельмі дарэчы. Яны ўсюды на сваім месцы і, пры ўсёй іх выразнасці, даюцца без асаблівага нагнятання, характэрнага для чыста рамантычнай літаратуры, а ў некаторых выяўленчых пластах твора (лагерныя сцэны, многія моманты ўцёкаў, апошні смяротны паядынак Івана з ваўкадавамі і інш.) адсутнічаюць зусім. А самае галоўнае, што Васіль Быкаў, выкарыстоўваючы прыёмы рамантычнай стылістыкі (пераважна ў паэтызацыі высокай адухоўленасці інтымных пачуццяў Івана і Джуліі), застаецца далёкім ад знарочыстай пагоні за сентыментальнымі прыгоствамі і, тым больш, ад рамантызацыі вайны, яе размалёўвання, штучнага расквечвання, увогуле якога б там ні было ўпрыгожвання, як ужо гаварылася, прынцыпова непрымальных для пісьменніка. У аповесці ўсё ж пераважае характэрная для, творчасці Васіля Быкава атмасфера трагедыйнай рэалістычнасці, якая па кантрасту адцяняецца і падкрэсліваецца рамантызаванымі сцэнамі кахання. I рэалістычнасць гэтую, праўдзівасць твора не можа істотна парушыць, скажам, такі, вядома ж, даволі ўмоўны эпізод, як выратаванне Джуліі ў амаль што безвыходнай сітуацыі, дзе збавенне прыносіць толькі шчаслівая выпадковасць, зусім прыдатная для займальнасці прыгодніцкай літаратуры, але фактычна чужародная ў сурова-праўдзівай атмасферы быкаўскай прозы.
Яно, гэтае, не сказаць каб ужо абсалютна немагчымае, аднак жа малаверагоднае ў канкрэтных абставінах аповесці, выратаванне, спатрэбілася аўтару для таго, каб праз пасляваенны лёс удзячнай Івану італьянкі паказаць, наколькі значны адбітак у свядомасці простых людзей многіх краін пакінуў подзвіг воінаў, якія вызвалялі Еўропу ад карычневай чумы. Іван Цярэшка пры ўсёй сціпласці свайго гераізму ў супрацьстаянні гітлераўцам успрымаецца ў шэрагах гэтых воінаў.
Гэтая думка нездарма прама, адкрыта публіцыстычна падкрэсліваецца ў эпілогу. Яна з'яўляецца адным з галоўных ідэйных цэнтраў твора, буйным планам вылучае яго інтэрнацыянальныя матывы, што ў сваю чаргу па-новаму высвечвае ўсе падзеі аповесці, з асаблівай сілай выяўляючы сапраўдную змястоўнасць, глыбінную гуманістычную сутнасць «Альшйскай балады». Твор, задуманы як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці, сілу сапраўднага кахання, і пісаўся са спадзяваннем на актывізацыю гуманістычных маральных урокаў вайны супраць фашызму.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Бугаеў Дз. Я., Верціхоўская Н, Верціхоўская В. Вывучэнне творчасці В. Быкава ў школе. – Мн., 2005;
2. Бугаёў Дз. Праўда і мужнасць таленту: Кніга пра В.Быкава. — Мн., 1987. — дапоўненае выд. — 1995;
3. Станулевіч І. Ваеннае каханне вачамі В.Быкава // Роднае слова. —2000. — № 9. — с.8-12;
4. Быкаў Васіль. Праўдай адзінай. - Мн., 1984;
5. Бугаеў Дз. Шматграннасць. – Мн. – 1970;
6. Залоска Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым. — Мн., 1995;
7. Афанасьеў І. Помніць, каб жыць // Полымя. —1987. — № 8. — с.204-208;
8. Локун В. Быкаўская праўда вайны //Локун В. Да новых вышынь. — Мн., 1991. — с.3-94;