Реферат: Белоруская мова

У залежнасці ад мэты выказвання і абставы маўлення гаворачая асоба набірае найбольш прыдатныя сродкі для выражэння сваей думкі. Адказ студэнта на экзамене, напрыклад, істотна эдрозніваецца ад яго размовы з сябрамі наборам моўных элементаў, характарам іх спалучэння, шырыней ахопу лексікі. Магчымасць выбару абумоўлена стылявым расслаеннем лексікі, г. зн. наяўнасцю ў мове слоў з замацаваным функцыянальным прызначэннем, характар моўных зносін залежыць ад разнавіднасці мовы – пісьмовай або вуснай. Вызначальная форма кіравання – пісьмовая або вусная – ўласціва і кожнаму з функцыянальных стыляў – такіх форм увасаблення мовы, якія абслугоўваюць пэўную сферу чалавечай дзейнасці і характарызуюцца своеасаблівым наборам моўных сродкаў. Да кніжных стыляў належаць навуковы, афіцыйна-справавы, публітыстычны і стыль мастацкай літаратуры, стылем вуснай мовы з'яўляецца гутарковы.

Найбольш тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення. Навуковы выклад дае інфармацыю аб фактах, якія існуюць аб'ектыўна, незалежна і адцягнена ад асобы аўтара, таму для яго характэрна лагічнасць і доказнасць, словы абстрактнага значэння і абагуленыя паняцці, вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія, абрэвіятуры, пэўны парадак слоў у сказе, уставўыя канструкцыі і разгорнутыя сінтаксічныя структуры. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, таксама як і вобразныя сродкі, не ўжываецца.

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйных і справавых адносін людзей і ўстаноў. Пісьмовы характар і дакументальнае ўвасабленне афіцыйна-справавых тэкстаў абумоўліваюць нязменнасць выпрацаваных і замацаваных у практыцы лексічных фармуліровак, застылы характар іх сінтаксічнага афармлення, якія іграюць канструктыўную ролю іменна ў межах гэтай разнавіднасці мовы, а для іншых стыляў не абавязковыя. Афіцыйна-справавы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў таксама высокай ступенню стандартызацыі, трафарэтнасці, аб'ектыўнасці выкладу і змястоўнай паўнатой. Эмацыянальна афарбаваная і пераасэнсаваная лексіка не ўжываецца.

Публітыстычны стыль – такая разнавіднасць мовы, якая выконвае функцыю ўздзеяння на чытача або слухача, яна здольная ўплываць на яго перакананні і паводзны. Сярод адметных рыс можна назваць папулярнасць, вобразнасць, грамадзянскасць, наяўнасць сродкаў станоўчай або адмоўнай экспрэсіі. Аснову гэтага стылю складае грамадска-палітычная лексіка, эмацыянальна-ацэначныя словы і фразеалагізмы, вобразныя параўнанні і экспрэсіўна-звязаныя спалучэнні слоў. Разам з тым для яго характэрна дакументальная дакладнасць інфармацыі, некаторая афіцыйнасць.

Мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры, не валодае сваей характэрнай лексічнай сістэмай, як іншыя стылі, і гэта акалічнасць дае падставы некаторым вучоным разглядаць яго як больш складаную і неаднародную з'яву, што выходзіць за межы функцыянальных стыляў мовы. Мастацкі стыль увасабляецца ў творах мастацкай літаратуры, пісьменнік не абмежаваны ў выбары і ўжыванні лексічных сродкаў у імя дасягнення эстэтычных і выяўленчых мэт. Таму усе адзінкі іншых функцыянальных стыляў пісьмовай і вуснай разнавіднасцей мовы прыдатны для мастацкага стылю, які не падпадае нарматыўным ацэнкам.

Гутарковы стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовах форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб'ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць.

белоруская мова культура вымаўлення

7. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення

Каб трывала авалодаць арфаэпічнымі нормамі, трэба не толькі ўмець дакладна вымаўляць гукі, з якіх складаецца слова, але і ведаць, чаму і які гук павінен быць вымаўлены ў кожным канкрэтным выпадку. Звычайна наяўнасць тых ці іншых гукаў у словах абумоўлена гістарычнай моўнай традыцыяй, але ў адных выпадках нічога, акрамя традыцыі, нельга назваць, у другіх жа выпадках існуюць пэўныя заканамернасці ці правілы з'яўлення ў слове менавіта гэтага, а не якога-небудзь іншага гука. Так, напрыклад, вымаўленне ў слове віда зычных [в] , [д] , націскнога [а] не рэгулюецца спецыяльнымі правіламі, а вось наяўнасць ненаціскнога [а] можна растлумачыць: ен з'яўляецца ў першым пераднаціскным складзе ў выніку чаргавання з націскным [о] (параўн.: воды ).

Канкрэтныя правілы літаратурнага вымаўлення шматлікія, але іх можна звесці ў некалькі груп:

1) правілы вымаўлення некаторых (спецыфічных для беларускай мовы) гукаў моцных пазіцый;

2) правілы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў (вымаўленне гукаў слабых пазіцый);

3) правілы вымаўлення запазычаных слоў.

Да групы правіл, якія вызначаюцца пераважна моўнай традыцыяй, можна аднесці:

а) заўседы цвердае вымаўленне гукаў [р] (рабіна, рака, цяпер ) і [ж], [ш], [дж], [ч] (чалавек, ноч, шэры, сяджу );

б) вымаўленне фрыкатыўнага, працяжнага гука [г] (голад, гутарка, праграма ), толькі ў нешматлікіх даўніх запазычаных з польскай і нямецкай моў вымаўляецца выбухны (гонта, швагер, гестка, ганак і інш. );

в) вымаўленне як аднаго гука афрыкат [дж], [дз’], [дз] (ураджай, дзень, дзынкаць ), вымаўленне афрыкат як двух асобных гукаў [д] і [ж] , [д] і [з’] (урад-жай, д-зед ), а таксама вымаўленне [дз’] як мяккага [д’] – парушэнне арфаэпічнай нормы;

г) цвердае вымаўленне афрыкаты [ц] (крыніца, цана, цэг ла) і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’] на месцы мяккага [т’] (цень, цемны ), а таксама на месцы [т] цвердага ў выніку яго чаргавання з [ц’] (хата – ў хаце, брат – браце );

д) вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з'] і [с'] (сеяць, зелкі, змена ).

Правілы другой групы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў, складаюць аснову сучаснай беларускай арфаэпіі. Гэтыя правілы з'яўляюцца практычным, нарматыўным адлюстраваннем пазіцыйных змен, разгледжаных у фанетыцы (такіх, напрыклад, як асімілятыўныя змены зычных, аканне і інш.). Разгледзім іх асобна для зычных і галосных.

Вымаўленне зычнага залежыць ад таго, у суседстве з якімі зычнымі ен знаходзіцца, а таксама ад пазіцыі ў слове: канец слова ці сярэдзіна.

1. Звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: хле[п], ле[х]ка ; а глухія перад звонкімі – як звонкія: лі[дж]ба (лічба), про[з']ба (просьба).

У звязанай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад санорнымі, і галоснымі: са[т] у квецені, сне[х] растаў . Аднак гэтаму правілу не падпарадкоўваюцца прыназоўнікі на звонкая зычныя: яны аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] пены, [с] просьбай, але: а[д] яго, 6е[з] віны .

Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца, пры запаволеным тэмпе азванчэння не адбываецца (параўн.: жы[дз'] добра, не гор[ж] за іншых – хуткі тэмп маўлення, жы[ц'] добра, не гор[ш] за іншых – запаволены тэмп маўлення).

2. Зубныя зычныя перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца ў беларускай мове мякка (асімілятыўнае памякчэнне).

Зубныя [з] і [с] вымаўляюцца мякка перад мяккімі губнымі і зубнымі зычнымі: [с’л’]іва . Толькі ў некаторых выпадках не ў пачатку слова яны застаюцца цвердымі перад губнымі [ в’ ] і[ м’ ] : у назве, аб прызме . Ніколі не змягчаюцца [з] і [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г’], [к’], [х’] : скінуць, схіліць, згніць . Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты – цвердае і мяккае вымаўленне: сфера і [с’]фера .

Зубныя [н] і [л] вымаўляюцца мякка перад зубнымі [дз’], [ц’], [н’], [ j ] : на фро[н’ц’]е, малі[н’]ік, ка[н’ j ]ак . Зычны [л] заўседы мяккі перад спалучэннем ск : сельскі . У словах з трохгукавым спалучэннем зычных гук [н] не змякчаецца: дранцвець . Перад зубнымі [с’], [з’], [л’] гук [н] у большасці выпадкаў не змякчаецца: гартэ[н'з']ія .

Зубныя [д] і [т] перад мяккімі губнымі [в’] і [м’] вымаўляюцца як мяккія [дз'] і [ц’] : [дз’в’]еры . Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: падвязаць , а таксама ў форме давальнага і меснага склонаў назоўнікаў на -тве : клятве .

На стыку самастойных слоў, калі папярэдняе слова канчаецца на цверды, а наступнае пачынаецца з мяккага, змякчэння не адбываецца: лес зімой . У службовых словах канцавыя зычныя [з’] і [с’] змякчаюцца: [ з’ ] лесу . Не змякчаецца апошні зычны толькі ў прыназоўніках праз і цераз : цераз лес , праз цябе .

К-во Просмотров: 2221
Бесплатно скачать Реферат: Белоруская мова