Реферат: Белорусский фольклор

Прыехала каляда на белым кані…

Прыехала каляда на белым кані.

Яе конічак – ясен месячык,

Яе дужачка – ясна зорачка,

Яе пужачка – ясна звёздачка,

Яе вазочак з тоўстага лядку,

Яе кажушок з белага сняжку.

Веснавыя песні:

Прыдзі, прыдзі, вясна…

Прыдзі, прыдзі, вясна,

Прыдзі, прыдзі, красна

К нам у таночак.

Прынясі нам збожжа,

Прынясі нам красак,

Каб нам звіць вяночак.

Едзіць вясна, едзіць

На залатым кані

У зялёным саяні,

На сасе седзячы,

Сыру зямлю аручы,

Пправай рукой сеючы,

А смыком скародзячы.

Вязець, вязець вясна,

Вязець, вязець красна

Ясныя дзянёчкі,

Частыя дажджочкі,

Зялёныя травы,

Красныя цвяточкі

Нам на вяночкі.

Ой, вясна мая вясёлая…

Ой, вясна мая вясёлая ,

Развесяліла ўсе горачкі,

Усе горачкі, усе горачкі-даліначкі,

Даліначкі, дзе парабачкі збіраліся,

Збіраліся, на мёд-гарэлачку складаліся,

Складаліся, аб помсце пану змаўляліся.

Летнія песні:

У полі жыта палавее…

У полі жыта палавее,

У багатага душа млее,

Што ў засеку жыта тлее.

А ў беднага радуецца,

А ў беднага радуецца,

Што новы хлеб гатуецца,

Што з багатым зраўнуецца.

Выйшла маці жыта жаці…

Выйшла маці жыта жаці,

Стала сярпы перакладаці.

Няма сярпа залатога –

Жанца маладога.

Вышла свякроў жыта жаці,

Стала сярпы раскладаці.

Прыбыў сярпок залаценькі –

Жанец маладзенькі.

Восеньскія песні:

Ой, восень мая…

Ой, восень мая,

Восень сцюдзёная,

Чаго ты рана захаладала.

Я й не раненька,

Я й не позненька, -

Калі мая пара прышла:

Лісточак апаў, зямельку ўслаў,

Вось мая і пара прышла.

Рэчкі сталі, пазамярзалі,

Во мая й другая пара.

Ай, восень, восень, макрота…

Ай, восень, восень, макрота * ,

Дзецюкам жаніцца ахота,

Дзевачкам ісці няволя,

Заняволіла субота

Усё й татулькава работа.

Замовы:

Замова паляўнічага

Вадзіца царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так і змый і маю ружы-ну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і малянняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба божага, стральца, і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булата-жалезам няма спаругання на векі вякоў.

Замова ад злога духа

На сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе тры-дзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гняздоў, на тых гнёздах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок – ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска – русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач; я з славамі, бог з духамі; як стала, так перастала.

Прыказкі і прымаўкі:

Колас добра не спее, калі сонца добра не грэе.

Шмат снегу – шмат хлеба.

З агнём не жартуё і вадзе не вер.

Воўка ногі кормяць

Цалаваў каршун курачку да апошняга пёрушка.

Што ў лесе родзіцца, у хаце знадобіцца.

З голага куста і ягада пуста.

Якая зіма, такое лета.

Пакланіся кусту, дык ён дасць хлеба лусту.

Без сахі і бараны сам цар хлеба не есць.

Паміраць збірайся, а жыта сей.

На сваём сметніку і певень гаспадар.

Загадкі:

Без кораня, а расце. (Камень)

Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)

Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)

Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)

Рота няма, а зубы маюцца. (Граблі)

Гарбаты дзядок усё поле аббегаў. (Серп)

Вісіць сіта, не рукамі звіта. (Павуцінне)

К-во Просмотров: 741
Бесплатно скачать Реферат: Белорусский фольклор