Реферат: Белорусский фольклор
Там, дзе ад шляху пашла паваратка на Зялёную Параслю, у правую руку, як ісці ад Рэчыцы к Хвайнікам, у калодзезі е вя-лікі браварны казан, поўны грошай, накрыты млінавым каменем. Сколькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, да як толькі дакапаюцца да таго каменя, каторым пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і месца зараўняецца, як бы нічога ніколі.
Анекдоты:
Даведаўся
Зайшоў селянін да пана, а той якраз паеў і парожнюю міску перавярнуў. Селянін і пытае:
- Пане, а чаму вы як паелі, то перавярнулі міску?
- Гэта значыць, што я наеўся.
- Вось яно што! А я ўсё думаў, было, чаго гэта мая свіння, як толькі паесць, дык і пераверне карыта.
Чым частавалі пана
Аднаго разу прыехаў у вёску пан дань сабіраць. Сабраў многа і адправіўся дамоў са сваімі праслугамі. Але вось пану захацелася піць, і ён сказаў хлопчыку Міхаську, каб той прынёс квасу. Міхаська хуценька збегаў дамоў і ў гліняным чарапку прынёс квасу.
Пан выпіў, хваліць, што смачны, ды пытаецца:
- А ў вас яшчэ многа такога квасу?
- Вой многа. Учора ў квас уваліўся пацук, дык мама лазіла даставаць, то было яшчэ па пуп.
Тут пан як раззлуецца, як топне нагою ды як шпурне чарапок, той і разбіўся. А Міхаська як заплача: “А, дзядзечка, што ж вы зрабілі, куды ж я буду ноччу…”
Прыпеўкі:
А скрыпачка, далі бог,
Не жалей жа маіх ног!
Мае ножкі не баляць,
Яны хочуць пагуляць.
Эх, колькі ж нас –
Адна жменечка!
Пагуляем жа
Харашэнечка.
Танцавала рыба з ракам,
А пятрушка з пастарнакам,
А цыбуля з часнаком.
Красна дзеўка з дзецюком.
Рада, рада была баба,
Што дзед утапіўся.
Ліха ж яму нагадзіла –
За куст ухапіўся.
Спіс літаратуры:
1. Э. Дубянецкі «Таямніцы народнай душы»;