Реферат: Дзяржава у палітычнай сістэме грамадства
6)распрацоўка і ўкараненне ў грамадства розных норм паводзін;
7)прыняцце і ажыццяўленне палітычных рашэнняў;
8)кантроль за выкананнем палітычных рашэнняў, розных норм паводзін.
2. Дзяржава у палітычнай сістэме грамацтва
Дзяржава з’яўляецца цэнтральным звяном палітычнай сістэмы. Гэта абумоўлена сутнасцю дзяржава і яе некаторымі прыкметамі. Дзяржава выступае асноўным суб’ектам кіравання ў палітыцы, галоўным інструментам рэалізацыі важнейшых задач палітычнай сістэмы, забеспячэння адзінства яе кампанентаў. Прызначэнне дзяржавы заключаецца ў кіраванні грамадствам, яна выконвае такую функцыю, як размеркаванне каштоўнасцяў у грамадстве.
Толькі дзяржава здольна выступіць той сілай, якая аб’ядноўвае усё грамадства, раздзеленае на класы, слаі, этнічныя, культурныя, прафесійныя групы. Дзяржава інтэгруе грамадства пры наяўнасці сацыяльных адрозненняў і супярэчнасцяў. Вызначаючы ўнутраную і знешнюю палітыку, забяспечваючы грамадскі парадак і абарону краіны, дзяржава выступае ў якасці афіцыйнага прадстаўніка грамадства, кожнага яго члена.
Дзяржава - гэта спецыяльная ўстанова, якая прадназначана для прыняцця кіраўнічых, палітычных рашэнняў у межах усяго грамадства. Ніякі іншы суб’ект палітычнай сістэмы не можа замяніць дзяржаву ў шматпланавасці выканання функцый.
Для арганізацыі кіравання грамадствам дзяржава мае спецыяльны апарат кіравання, заканадаўчыя, выканаўчыя, судовыя, кантрольныя органы. Гэта асобая публічная ўлада. Іншыя суб’екты палітычнай сістэмы не маюць такой сістэмы публічных органаў.
Дзяржава мае значную эканамічную аснову для сваёй палітычнай дзейнасці. Ва ўласнасці дзяржавы могуць знаходзіцца цэлыя галіны вытворчасці, установы фінансава-крэдытнай сістэмы і г.д. Дзяржава мае права на збор падаткаў з насельніцтва і арганізацый.
Адна з самых істотных характрыстык, якія адрозніваюць дзяржаву ў якасці элемента палітычнай сістэмы - гэта дзяржаўны суверэнітэт. Усе іншыя суб’екты палітычнай сістэмы суверэнітэтам не валодаюць. Над імі ўзвышаецца дзяржава як суверэнная ўлада. Прымаемыя дзяржавай рашэнні абавязковы да выканання ўсімі грамадзянамі і арганізацыямі.
Дзяржава - гэта арганізацыя улады, прававога прымусу, яна актыўна выкарыстоўвае санкцыі заахвочвання і пакарання за выкананне або парушэнне ўстаноўленых норм. З мэтай урэгулявання грамадскіх адносін дзяржава выконвае праватворчую функцыю. Яна ўстанаўлівае прававыя асновы функцыянавання ўсёй палітычнай сістэмы, азначае парадак утварэння, дзейнасці і ліквідацыі (забароны) палітычных арганізацый.
Палітычная сістэма павінна ствараць умовы для супрацоўніцтва асобы і дзяржавы. Гэта магчыма толькі тады, калі палітычная сістэма будуецца на аснове прынцыпаў цывільнага грамадства і прававой дяржаўнасці. Адносна цывільнага грамадства дзяржава павінна мець межы свайго ўмяшання. Дзяржава не можа і не павінна ўмешвацца ва ўсе сферы грамадскага жыцця. Дзяржава павінна толькі спрыяць развіццю грамадства і кожнай асобы.
Грамадзянін - адзін з асноўных суб’ектаў палітычнай сістэмы. Грамадзяне могуць ў актыўнай форме і ў форме бяздзейнасці выражаць сваю волю, уздзейнічаць на палітыку дзяржавы. Рознабаковыя адносіны паміж дзяржавай і грамадзянінам асноўваюцца на ўзаемных правах і абавязках, якія замацаваны ў канстытуцыі і іншых законах.
Згодна арт. 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь чалавек з’яўляецца вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы. Дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. У арт. 21 Канстытуцыі сказана, што забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца вышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваныя ў канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы.
У заканадаўстве ўстанаўліваюцца межы ўмяшання дзяржавы ў справы асобы. Дзяржаўныя органы і службовыя асобы павінны несці адказнасць за парушэнне правоў і свабод грамадзян, за непрыманне мер для іх рэалізацыі. Кожнаму грамадзяніну павінна быць прадастаўлена права звяртацца ў суд для абароны сваіх правоў і свабод.
У адносінах паміж грамадзянінам і дзяржавай павінны дзейнічаць два прынцыпы прававога рэгулявання: для грамадзян - “дазволена ўсё, што не забаронена законам”, а адносна дзяржавы, наадварот, - “дазволена толькі тое, што разрашаецца законам”.
3.Дзяржава і палітычныя партыі
Галоўнымі палітычнымі аб’яднаннямі грамадзян для барацьбы за ўладу ў сучасным грамадстве выступаюць палітычныя партыі. Палітычная партыя - арганізаваная група адзінамысленікаў, якая прадстаўляе інтарэсы часткі грамадства і ставіць перад сабой мэту іх рэалізацыі шляхам заваявання дзяржаўнай улады або ўдзелу ў яе ажыццяўленні. Існуюць партыі, якія адстойваюць інтарэсы асобных сацыяльных, рэгіянальных, нацыянальных, рэлігійных груп насельніцтва.
У сучасных умовах пры ўдзеле ў палітычным жыцці шырокіх слаёў насельніцтва партыі сталі адным з асноўных суб’ектаў палітычнай сістэмы і неабходным элементам дэмакратычнай дзяржавы. Згодна арт. 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнічаючы ў межах канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць выяўленню палітычнай волі грамадзян, удзельнічаюць у выбарах”.
Партыі актыўна ўдзельнічаюць у палітычным жыцці ў розных формах. У першую чаргу гэта ўдзел у выбарах прадстаўнічых органаў: выдзвіжэнне кандыдатаў; прадвыбарчая агітацыя; удзел у рабоце выбарчых камісій і г.д. Партыі могуць прымаць удзел у фармаванні іншых органаў, а таксама ў рэалізацыі дзяржаўных рашэнняў.
Дзяржава з дапамогай права можа ўстанаўліваць некаторыя правілы ўтварэння, функцыянавання і ліквідацыі палітычных партый; патрабаванні да ідэялогіі і праграмных палажэнняў партый і інш. Узаемаадносіны дзяржавы і палітычных партый будуюцца на пэўных прынцыпах. Напрыклад, дзяржаве забараняецца фінансаваць дзейнасць палітычных партый, якія дамагаюцца палітычных мэт. Існуюць пэўныя абмежаванні адносна членства ў палітычных партыях дзяржаўных службовых асоб. Напрыклад, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забаронена быць членамі палітычных партый суддзям, пракурорскім работнікам, супрацоўнікам органаў унутраных спраў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, органаў бяспекі, ваенаслужачым (арт. 36 Канстытуцыі).
Палітычныя партыі ўдзельнічаюць у выбарах у прадстаўнічыя органы дзяржавы з мэтай атрымаць як мага больш дэпутацкіх мандатаў. Партыя, якая валодае большасцю мандатаў з’яўляецца кіруючай партыяй. Але не заўсёды кіруючая партыя з’яўляецца сацыяльным лідарам. Кіруючая партыя мае вялікі ўплыў на дзяржаўную ўладу, на знешнюю і ўнутраную дзяржаўную палітыку.
У дзяржаве, палітычнай сістэме грамадства можа існаваць аднапартыйная або шматпартыйная сістэма. Шматпартыйная сістэма ў літаральным сэнсе азначае наяўнасць некалькіх партый. Аднак сутнасць шматпартыйнай сістэмы не толькі ў гэтым. Шматпартыйная сістэма - гэта складаная, эфектыўна функцыянуючая сістэма, у якой палітычныя партыі знаходзяцца ў роўных прававых умовах, канкурыруюць паміж сабой за ўплыў на асноўныя слаі грамадства, гэта сістэма, у якой забяспечваецца прынцып ратацыі партый ля ўлады ў залежнасці ад волі выбаршчыкаў.
Аднапартыйная сістэма прадугледжвае манаполію палітычнай улады, існаванне толькі адной партыі. Савецкае грамадства на працягу сямі дзесяцігоддзяў існавала пад кіраўніцтвам толькі адной партыі - Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (КПСС). Манапалізацыя палітычнай улады адной партыяй прыводзіць да катастрафічных вынікаў: разбураецца цывільнае грамадства, народ адстраняецца ад улады і г.д.
Цераз шматпартыйную сістэму дасягаецца адкрытае выяўленне інтарэсаў, мэт, патрэб розных сацыяльна-палітычных груп і ўсяго грамадства. Шматпартыйнасць - гэта гарантыя супраць манаполіі на ўладу з боку якой-небудзь адной партыі.
4.Дзяржава і царква. Светская і тэакратычная дзяржава
Царква - гэта рэлігійная арганізацыя, якая ўтвараецца для забеспячэння рэгулярных адносін паміж членамі і падраздзяленнямі рэлігійнага аб’яднання, для падтрымання сувязяў са свецкімі арганізацыямі. Са старажытнасці царква з’яўляецца адным з асноўных суб’ектаў палітычнай сістэмы. У самых старажытных гарадах-дзяржавах існавалі тры цэнтры кіравання і ідэялагічнай работы: гарадская абшчына, палац і храм.
Дзяржава і царква ўзаемадзейнічаюць з момонту свайго ўзнікнення. Царква як арганізацыя адыгрывае вялікую ролю ў жыцці грамадства, у тым ліку і ў палтычнай сістэме. Асабліва ў тым выпадку, калі дзяржава з’яўляецца тэакратычнай.
У залежнасці ад узаемаадносін з царквою адрозніваюць дзяржаву свецкую, тэакратычную і клерыкальную. У свецкай дзяржаве царква аддзелена ад дзяржавы (напрыклад, Рэспубліка Беларусь, Расійская Федэрацыя). Царква не выконвае палітычных функцый і ў гэтым сэнсе не з’яўляецца суб’ектам палітычнай сістэмы. Аднак у некаторых дзяржавах дапускаецца прадстаўленне царквы ў дзяржаўных мерапрыемствах, праводзяцца сумесныя акцыі (напрыклад, ФРГ). Акрамя таго царква можа ўздзейнічаць на палітыку праз рэлігійна арыентаваныя палітычныя, прафсаюзныя, маладзёжныя, жаночыя і інш. арганізацыі.