Реферат: Дзяржава у палітычнай сістэме грамадства
Нешта сярэдняе паміж свецкай і тэакратычнай займае клерыкальная дзяржава. Яна не зліваецца з царквой, але царква праз розныя інстытуты ўздзейнічае на дзяржаўную палітыку. Да такіх дзяржаў можна аднесці Вялікабрытанію, Данію, Нарвегію, Швецыю, Ізраіль, многія ісламскія дзяржавы. Прадстаўнікі царквы (духавенства) могуць уваходзіць у парламент (палата лордаў у Вялікабрытаніі). Царква можа займацца рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, рэгуляваць шлюбна-сямейныя адносіны.
У цяперашні час у аснову ўзаемаадносін беларускай дзяржавы і царквы пакладзены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (арт. 16, 31) і закон “Аб свабодзе веравызначэнняў і рэлігійных арганізацях”. У прыватнасці ў арт. 16 Канстытуцыі замацавана: “Рэлігіі і веравызнанні роўныя перад законам. Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных арганізацый рэгулюцца законам з улікам іх уплыву на фармаванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Забараняецца дзейнасць рэлігійных арганізацый, іх органаў і прадстаўнікоў, якая накіравана супраць суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды ці звязана з парушэннем правоў і свабод грамадзян, а таксама перашкаджае выкананню грамадзянамі іх дзяржаўных, грамадскіх, сямейных абавязкаў або прычыняе шкоду іх здароўю і маральнасці”.
Царква часта выступала і выступае апорай існуючага рэжыма, аказваючы значны ўплыў на палітыку, эканоміку і культуру. Магчыма таму ў перыяд буржуазных рэвалюцый і ў працэсе станаўлення сучаснай дзяржаўнасці абвяшчаюцца патрабаванні аддзялення царквы ад дзяржавы і ад усяго палітычнага жыцця.
У адпаведнасці з арт. 18 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах кожны чалавек мае права на свабоду веравызнання. Дадзенае правіла замацавана і ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь. Згодна арт. 3 закону кожны грамадзянін самастойна вызначае свае адносіны да рэлігіі, мае права асобна або сумесна з іншымі грамадзянамі спавядаць любую веру або не вызначаць ніякай, выражаць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі. У сучасных дзяржавах заканадаўствам замацавана роўнасць грамадзян перад законам ва ўсіх сферах жыцця (эканоміцы, палітыцы, сацыяльнай сферы) незалежна ад адносін да рэлігіі.
У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены рэгістрацыйны парадак стварэння рэлігійных арганізацый. Яны маюц статус юрыдычнай асобы. Дзяржава не ўскладае на рэлігійныя арганізацыі выкананне дзяржаўных функцый і не ўмешваецца ў іх дзейнасць, за выключэннем выпадкаў, калі гэта дзейнасць супярэчыць закону.
Рэлігійныя арганізацыі маюць права ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Аднак ім забараняецца ўдзельнічаць у дзейнасці палітычных партый, аказваць ім фінансавую і іншую падтрымку. Пры парушэнні законаў Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлігійных арганізацый можа быць спынена па рашэнню суда.
Сусветная практыка сведчыць аб тым, што дзяржава, нягледзячы на аддзяленне царквы ад дзяржавы, роўнасць усіх рэлігій і канфесій, імкнецца падтрымліваць цесныя сувязі з рэлігіямі, трыдыцыйна дамінуючымі на іх тэрыторыі. Паралельнае існаванне дзяжавы і царквы можа грунтавацца як на законе, так і на дагаворы. Усе моманты ўзаемаадносін нельга ўрэгуляваць з дапамогай закону, таму прымяняецца дагавор. Такія дагаворы маглі б рэгуляваць адносіны з царквой пры ажыццяўленні дзейнасці ў сферы адукацыі, выхавання насельнцтва, падаткаабкладання.
5.Дзяржава і іншыя грамацкія аб’яднанні
Грамадскімі аб’яднаннямі з’яўляюцца добраахвотныя фармаванні грамадзян, якія ўтвораны на аснове агульнасці інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі эканамічных, сацыяльных, грамадзянскіх і культурных правоў. Грамадскія аб’яднанні бываюць вельмі рознымі. Такімі з’яўляюцца палітычныя партыі, прафесійныя саюзы, розныя маладзежныя і дзіцячыя арганізацыі, арганізацыі ветэранаў, інвалідаў, жанчын і інш. Аднак палітычныя партыі адрозніваюцца ад усіх астатніх грамадскіх аб’яднанняў сваімі палітычнымі мэтамі і некаторымі асаблівымі прынцыпамі адносін з дзяржавай. Усе грамадскія аб’яднанні так ці інакш могуць удзельнічаць у палітычным жыцці, але для партый палітычная дзейнасць, барацьба за ўладу з’яўляецца асноўнай, цэнтральнай дзейнасцю.
Удзел грамадскіх аб’яднанняў у палітычным працэсе павінен дэдалёва рэгламентавацца заканадаўствам. Асабліва падрабязна павінны азначацца ўзаемаадносіны грамадскіх аб’яднанняў з дзяржавай. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць спецыяльныя законы, якія рэгулююць дадзеныя пытанні: “Аб прафесійных саюзах”, “Аб грамадскіх аб’яднаннях” і інш.
Да формаў уздзеяння грамадскіх аб’яднанняў на органы дзяржавы адносяць удзел у выбарах, прадстаўленне і абарона інтарэсаў сваіх членаў у дзяжаўных органах. Яны могуць прымаць удзел у рабоце дзяржаўных органаў і ўстаноў, напрыклад, у парламенцкіх камісіях.
Узаемадзеянне дзяржавы і грамадскіх аб’яднанняў будуецца на прынцыпе ўзаемнага неўмяшання ва ўнутраныя справы. Формы ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадскіх аб’яднанняў могуць быць наступныя:
1) аказанне дзяржавай дапамогі ў ажыццяўленні статутнай дзейнасці;
2) кантроль з боку дзяржавы за захаваннем заканадаўства;
3) прыняцце дзяржавай нарматыўных актаў, якія рэгулююць дзейнасць аб’яднанняў;
4) утварэнне дзяржавай некаторых грамадскіх аб’яднанняў;
5) удзел грамадскіх аб’яднанняў у фармаванні дзяржаўных органаў і інш.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. Адпаведныя раздзелы падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па тэорыі дзяржавы і права.
2. Агапов А.Б. Церковь и исполнительная власть // Государство и право. 1998. №4. С.19-25.
3. Андреев С.С. Политическая структура и политический строй общества // Советское государство и право. 1991. №10.
4. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі). Мн.: Беларусь, 1997.
5. Кашеваров А.Н. Государство и церковь. СПб., 1995.
6. Конституция Республики Беларусь: Научно-правовой комментарий. Мн.: Беларусь, 1996.
7. Манов Г.Н. Государство и политическая организация общества. М., 1974.
8. Морозова Л.А. Государство и церковь: особенности взаимоотношений // Государство и право. 1995. №3.