Реферат: Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд узрастання капіталістычных адносін (першая палова ХІХ ст.)

1.1 Сялянская гаспадарка

Каля 70% беларускіх сялян мелі сваю гаспадарку і карысталіся зямельным надзелам з умовай выканання павіннасцяў. Невялікую групу (каля 30%) складалі дваровыя сяляне, якія не вялі сваёй гаспадаркі, працавалі на памешчыцкім двары і знаходзіліся на натуральным утрыманні. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне, а ў Віцебскай і Магілёўскай — абшчыннае.

Прылады працы – тыя ж, што і ў папярэдні перыяд. У адзінкавых заможных сялянскіх гаспадарках былі ўжо веялкі, малацілкі і іншыя машыны.

Агратэхніка – рэгулярнае трохполле. У заможных гаспадарках пачалі сеяць кармавыя травы, асушаць балоты, набываць лепшае насенне для пасеву, ужываць на ўгнаенне іл і торф.

Культуры – у асноўным тыя ж, з’явілася бульба (сярэдзіна стагоддзя – каля 4% плошчы). Увядзеннеў севазварот бульбы садзейнічала пераходу ад трох- да чатырохполля. Ураджайнасць : збожжавых - у сярэднім сам-3, бульбы — сам-6. На сялянскую гаспадарку прыходзілася два валы або адзін конь. Трымалі 1 — 4 авечак і свіней, кароў, птушку.

Памер надзелаў – неаднолькавы. У сярэднім – каля 10-12 дзесяцін. Складаўся з дзвюх аднолькавых частак – цяглай і прыёмнай доляў. За цяглую сяляне адбывалі прыгон, за прыёмную плацілі аброк. Да сярэдзіны стагоддзя паскорылася абеззямельванне сялян.

Зямельныя сервітуты – распаўсюджаны на Беларусі, давалі сялянам права праезду, карыстання сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі і інш. Усё гэта на пэўных умовах было значнай падмогай у гаспадарцы сялян.

1.2 Павіннасці

Самай цяжкай формай была аддача сялян падрадчыкам па кантрактах на сплаўныя, будаўнічыя і зямельныя работы на працяглы перыяд. Памеры паншчыны значна выраслі і дасягалі шасці дзён у нядзелю (селянін выкарыстоўваў свой інвентар і цяглую сілу). Аброчныя сяляне выплочвалі 20 — 80 руб. у год, плацілі даніну і выконвалі дадатковыя павіннасці ў маёнтках.

У 50-я гг. XIX ст. з'явіўся няспынны рост нядоімак дзяржаўных падаткаў. Падушны падатак беларускія сяляне плацілі залатой і срэбнай манетай, што было ў 4 — 5 разоў даражэй за асігнацыі. На 1856 г. недоімкі склалі 8 млн. руб. ці каля 30% недоімак па імперыі.

Сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам праз базары і кірмашы. Але гандлёвыя сувязі сельскай гаспадаркі насілі аднабаковы характар – амаль усе грошы ішлі на ўплату памешчыцкіх і дзяржаўных падаткаў. Сялянская гаспадарка заставалася натуральнай. Крыніца грошай – адыходныя промыслы, былі звязаны з сезоннымі, сплаўнымі і земляробчымі работамі. Вялікая колькасць сялян працавала ў 50-я гг. на будаўніцтве чыгунак за межамі тэрыторыі Беларусі

Наглядалася расслаенне сялянскіх гаспадарак, яно было больш глыбокім у заходняй і цэнтральнай частках Беларусі. Але заможных сялян у гэтых рэгіёнах Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі губернямі Расіі было вельмі мала.

Такім чынам, да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся і можна гаварыць аб яе крызісе. Прыкметы крызісу:

– Упала прыбытковасць памешчыцкіх маёнткаў.

– Выраслі дзяржаўныя нядоімкі.

– Адбывалася маёмаснае і сацыяльнае расслаенне сялянства, яго заможная вярхушка вяла гандлёвае земляробства або валодала прадпрыемствамі і капіталамі.

– Паступова ўкараняліся элементы капіталізму – прымяненне вольнанаёмнай працы, машыннай тэхнікі, спецыялізацыя гаспадарак, пастаўка прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці на рынак і інш.


2. Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.

У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот — гэта пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі. У выніку яго прамысловасць пераўтвараецца ў галоўную галіну грамадскай вытворчасці.

Развіццё капіталізму ў прамысловасці праходзіць 3 стадыі: першая – дробнатаварная; другая – мануфактурная; трэцяя – фабрычная вытворчасць. Да 60-х гг. XIX ст. беларуская прамысловасць прайшла дзве першыя стадыі.

Да пачатку XIX ст. найбольш распаўсюджанымі відамі прамысловай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца промыслы, рамёствы і мануфактуры ў гарадах і мястэчках. Шырокае развіццё атрымалі палатняная, суконная, гарбарная, кравецкая, шавецкая, ганчарная вытворчасці, апрацоўка дрэва, выраб скур і г.д.

У гарадах вядучае месца займала рамесная вытворчасць. Рост яе таварнасці выклікаў ліквідацыю самастойнасці і карпаратыўнай замкнёнасці цэхаў, іх манаполію ў вытворчасці. Члены цэхаў атрымлівалі права наймацца на фабрыкі і заводы. Узніклі буйныя майстэрні з наёмнымі рабочымі. Гарадское рамяство задавальняла патрэбы не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва. У канцы 50-х гг. XIX ст. налічвалася да 16,5 тыс. рамеснікаў.

2.1 Мануфактуры

Прыгонныя вотчынныя мануфактуры пераважалі над капіталістычнымі, паступова яны перарасталі ў капіталістычныя. Вотчынныя мануфактуры працавалі пераважна дзеля задавальнення непасрэдных патрэб памешчыка-прыгонніка і яго двара. Капіталістычныя выраблялі прадукцыю на продаж. Нявыгаднасць прыгонных мануфактур у параўнанні з прадпрыемствамі, на якіх працавалі вольнанаёмныя рабочыя, з'яўлялася яскравым пацвярджэннем крызісу прыгоннай гаспадаркі.

У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. кола мануфактур пашырылася. У 1801 – 1805 гг. у Магілёўскай губерні было 43 мануфактуры, у Менскай — 176, у Віцебскай — 46, у Віленскай — 16, у Гродзенскай — 27.

З 50-х гг. XIX ст. пачаўся хуткі рост купецкіх, капіталістычных мануфактур з вольнанаёмнымі рабочымі. Уласнікамі мануфактур з'яўляліся купцы, мяшчане і рамесніцкія майстры. У 1832 г. сярод ўласнікаў было 29 купцоў 1-й, 2-й і 3-й гільдый, што валодалі суконнымі прадпрыемствамі. 57 капіталістычных мануфактур у 1860 г. мелі 1.746 рабочых, выпускалі прадукцыі на 752 тыс. руб., гэта каля 48 % прадукцыі ўсіх мануфактур.

К-во Просмотров: 208
Бесплатно скачать Реферат: Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд узрастання капіталістычных адносін (першая палова ХІХ ст.)