Реферат: Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд узрастання капіталістычных адносін (першая палова ХІХ ст.)

2.2 Фабрыкі і заводы

Першыя фабрыкі і заводы ў Беларусі, як і мануфактуры, былі прыгоннымі. Паравыя машыны ў беларускай прамысловасці у 20-я гг. XIX ст. на суконных прадпрыемствах памешчыка Пуслоўскага у мястэчках Хомску Кобрынскага і Косаве Слонімскага паветаў. У 1841 г. узнік мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Магілёве, затым цукровы — у Беліцы. Магілёўскі завод размяшчаўся ў цагляным будынку і быў аснашчаны паравым рухавіком. Усе рабочыя былі вольнанаёмнымі.

Па рэгіенах найбольш развітай была Гродзенская губерня (суконныя прадпрыемствы), Магілёўская губерня, найменш – Менская губерня. Кошт прадукцыі прамысловасці Беларусі у 1852 г. склаў 2,5 млн. руб., у 1859 г. – амаль 5 млн. руб. Размяшчэнне прадпрыемстваў залежала ад транстартных сродкаў (галоўныя, як і раней, рэкі), крыніц сыравіны і працоўнай сілы.

Дамінуючыя галіны прамысловасці:

– суконная (5152 рабочых, прадукцыі на 3 млн руб.),

– папяровая (539 рабочых, прадукцыі на 2 млн руб.),

– шкляная (523 рабочых, прадукцыі на 200 тыс.руб.) і інш.

Другасны характар мелі палатняная, дывановая, канатная, медная і некаторыя іншыя галіны.

На працягу першай паловы XIX ст. дробная вытворчасць пераважала. Колькасць прадпрыемстваў у ей ў параўнанні з 1796 г. скарацілася ў 2,3 раза (найперш вінакурні), аб'ём яе прадукцыі вырас да 7.105 тыс. руб. Гэта ўдвая больш за мануфактурную і фабрычную вытворчасці разам.

Але пануючай заставалася прамысловасць, заснаваная на прыгоннай працы. Па колькасці прадпрыемстваў на 1860 г. яна пераўзыходзіла капіталістычную ў 1,5 раза, па колькасці рабочых у 1,8, па валавой прадукцыі у 2,8 раза.

2.3 Гарады

З 1796 па 1861 г. адбываўся рост гарадоў. Насельніцтва павялічылася ў 4 разы – з 80 да 320 тыс.

Зменшыліся колькасць і ўдзельная вага пануючага класа феадальнага грамадства (дваран ідухавенства).

Павялічылася колькасць купцоў, рамеснікаў і працуючых па найме.

Перамены ў нацыянальным складзе гарадскога насельніцтва Беларусі, вырасла колькасць яўрэяў (“мяжа аседласці”) і рускіх (чыноўніцтва).

2.4 Гандаль

Развіццю гандлю спрыяла расшырэнне кадраў вольнанаёмных рабочых. Да 40 – 50-х гг. XIX ст. у гарадах і мястэчках вырасла колькасць купецтва, з'яўляецца катэгорыя так званых гандлюючых сялян. Раслі гандлёвыя абароты. Толькі прамысловыя прадпрыемствы, што працавалі на ўнутраны рынак, выпусцілі ў 1857 г. вырабаў на суму каля 5 млн руб.

Асноўнай формай гандлёвых адносін у 30 —50-я гг. XIX ст. былі кірмашы. Самыя вялікія былі кірмашы ў Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях, нязначныя — у Віленскай і Мінскай (351 кірмаш з прывозам на 7,4 млн руб.). Буйнымі былі кірмашы ў мястэчку Зэльва Гродзенскай губерні (721 тыс. руб.), у Бешанковічах (664 тыс. руб.) і ў Любавічах Магілеўскай губерні (501 тыс. руб.).

Развозна-разносны гандаль у гарадах, мястэчках і сельскай мясцовасці пасля кірмашоў займаў другое месца. Базары існавалі амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі.

Стацыянарны гандаль – адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых установах – лаўках, крамах, магазінах, піцейных дамах, карчмах, кавярнях і інш. Тавар – кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, баваўняныя, шарсцяныя і шаўковыя тканіны, прадукцыяй мясцовай вытворчасці.

Знешні гандаль у асноўным вёўся па рэках і каналах. Галоўны гандлёвы шлях – Днепр, асноўны пункт транзітнага гандлю – Юрбург на р. Нёман (сучасны горад Літвы — Юрбаркас). 3 Беларусі тавары траплялі ў еўрапейскія і азіяцкія краіны і калоніі Амерыканскага кантынента. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, вінаградныя віны, садавіна, машыны і абсталяванне. Працягваўся традыцыйны гандлёвы абмен з царствам Польскім, з якім у Расійскай імперыі з 1822 па 1850 г. існавала мытная граніца.

Між тым у цэлым як унутраны, так і знешні гандаль развіваўся марудна. Яго развіццю ў вялікай ступені перашкаджаў кепскі стан шляхоў зносін. Тэмпы гандлю ў 50-я гг. XIX ст. у параўнанні з другой паловай XVIII ст. знізіліся.

Першая палова XIX ст. — перыяд далейшага разлажэння феадалізму ў прамысловым развіцці Беларусі і фарміравання капіталістычных адносін. Аб гатым яскрава сведчылі новыя капіталістычныя мануфактуры, заводы і фабрыкі, дзе працавалі вольнанаёмныя рабочыя, укаранялася паравая машынная тэхніка. Тэмпы прамысловага развіцця былі ніжэйшымі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Еўрапейскай часткі Расіі. Галоўныя прычыны — панаванне прыгонніцкай сістэмы гаспадарання і канкурэнцыя з боку расійскай і польскай прамысловасцяў, якія мелі значную перавагу ў сваім развіцці.


3. Спробы гаспадарчых рэформаў

Крызісныя з'явы ў гаспадарцы прымушалі царскія ўлады рабіць пэўныя захады па рэфарміраванні існуючых парадкаў.

Спарадычныя меры:

К-во Просмотров: 206
Бесплатно скачать Реферат: Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд узрастання капіталістычных адносін (першая палова ХІХ ст.)