Реферат: Эстэтычныя пошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры

Працягам авангарднай паэтыкі “Маладняка” бачацца паэтычныя тэксты В. Жыбуля (Н. Пазняк). Паказальна, што менавіта авангардныя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры 20-х гадоў 20 стагоддзя – тэма навуковых пошукаў В. Жыбуля. У сваіх творах паэт спрабуе спалучыць хімічныя, біялагічныя, матэматычныя і фізічныя паняцці. У вершах В. Жыбуля яны паўстаюць як своеасаблівы паэтычны свет. Працягвае В. Жыбуль і маладнякоўскае “апяванне завадскіх гудкоў і фабрычных труб, сталёвага грукату варштатаў і будаўнічых рыштаванняў” [12, с. 282], распачатае ў дваццатыя гады цыклам “Горад” А. Дудара:

Снегапад шыракападшыпнікаў

дыстыляцыяй абдае.

Разгойдваецца

зямля пад шыбеннікамі,

пазначанымі А, Б, В, Г, Д, Е.

Адкрый для сябе гэты бразгат

сцяны аб бітон з малаком.

Пачуй гідраўлічную казку

аб інтымным жыцці малаткоў

і цвікоў [13, с. 39].

(“Напільнікі”)

Нават апісанні навакольнай рэчаіснасці пададзены праз “тэхнізаваную” свядомасць, адлюстроўваюць вынікі “перамогі” над прыродай:

семікутныя танклявыя лісты

пракалыханыя наскрозь

прапітаныя заквасаванай салетрай

раз’едзеныя мыш’яком

падрапаны пазногцямі вятроў

асыпаюцца

на жоўты цэлулоідны дах [13, с.77].

(“Семікутныя пажоўклыя лісты…”)

Як піша Ю. Барысевіч, В. Жыбуль свае “тэхнізаваныя” вершы раіць пазначаць тэрмінам “тэхнарамантызм” [6, с.23].

Працягвае В. Жыбуль і традыцыі маладнякоўскай урбаністычнай паэзіі.

Паказальным для авангардызму з’яўляецца так званы “аўтарскі эгацэнтрызм” і Зм. Вішнёва і В. Жыбуля: вершы Зм. Вішнёва, “Я”, “Я зноў”, “Я – Вішнёў-ля кіпарыса…”, “Я паўлін-маўлін…”, “Я сустракаюся…”, Я пускаю бурбалкі…” і інш.. У В. Жыбуля: “Пуп неба”, “Як захачу – у іншы бок...”, “Я і час”, “Я звышманументальны”, “Нірвана” і інш.

З мадэрнізмам творы А. Бахарэвіча, В. Жыбуля, В. Гапеевай яднае таксама глыбокі песімізм, меланхалічнае светаадчуванне. У В. Жыбуля “свет паўстае то “пасткай”, дзе вымушаны атабарыцца людзі (верш “Пастка”), то “вечным жыццём ля крывога люстэрка”, што дэфармуе нашу свядомасць (верш “Крываслеп”), то ўвогуле жыццём, якое перастала развівацца ў часавай паслядоўнасці, нараджаючы “тых, для каго спыніўся не гадзіннік, а час” (верш “Калі спыняецца гадзіннік…”) [4, с.13].

Неавангардныя тэндэнцыі ў прозе найбольш выразна наглядаюцца ў творах І. Сіна, В. Гапеевай, А. Бахарэвіча. Як сведчыць сам І. Сін, значны ўплыў на яго сталенне мела творчасць аднаго з ідэолагаў сюррэалізму Антанэна Арто. “Адзін з найвялікшых і адораных тапографаў розуму ў яго крайніх праявах” [14, с.247], А. Арто здолеў “апярэдзіць час і прадказаць тэмы, што зробяцца амаль “кананічнымі” напрыканцы дваццатага стагоддзя: ціка-васць да ізатэрыкі і ўсходніх рэлігій” [4, с.13], апісанне памежных станаў чалавечай псіхікі, “хворай свядомасці”, якая ад-люстроўвае шызафрэнічны распад быцця. Гэтыя тэмы цікавяць і І. Сіна.

Адзін з пачынальнікаў еўрапейскага “тэатра абсурду” Арцюр Адамаў, мяркуе што вынайдзены А. Арто “Тэатр жорсткасці” надаў тэатру новае жыццё, дзе “…жорсткасць стала месцам сустрэчы чалавека з законамі Сусвету” [14, с. 239]. Гэты ж тэзіс пакладзены ў аснову тэатралізаваных дзеяў (перфомансаў І. Сіна), які стварыў уласны “Тэатр псіхічнай неўраўнаважанасці”.

Як мяркуе Г. Кісліцына, стылістычнае падабенства проза І. Сіна выяўляе і з французскім “новым раманам”, у прыватнасці з тэкстамі Алана Роб-Грые, найбольш, з раманам “У лабірынце”: [15, с.100]. У апавяданні І. Сіна “Альдаір” “... апісанне блізкага кола рэчаў, прадметаў, і пахаў становіцца больш істотным, чым уласна нарацыя” [15, с.100], ствараючы сітуацыю так званага “шазізму”. “Шызааналіз”, “машына жаданняў” – тэрміны філосафаў-постмадэрністаў Ж. Дэлёза і Ф. Гватары. Трэба сказаць, што названы твор І. Сіна добра ўпісваецца і ў постмадэрнісцкую мастацкую парадыгму, пра што гаворка пойдзе ніжэй. Творы І. Сіна вызначаюцца адсутнасцю часавай паслядоўнасці, “навязлівай асацыятыўнасцю, падпарадкаванай суб’ектыўнай нелінейнай логіцы. Мадэрнісцкая “плынь свядомасці”, найбольш поўна праяўленая ў беларускай літаратуры ў творчасці К. Чорнага, мадыфікуецца ў прозе І. Сіна ў своеасаблівыя “псіхаграмы”, дзе цяжка вылучыць пэўнае праблемна-тэматычнае адзінства” [4, с.13].

Як неаавангардную з’яву можна лічыць спробы некаторых беларускіх літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва (мастацкая інсталяцыя, перформанс, флэшмоб). Напачатку 20 стагоддзя гэта спрабавалі рабіць сюррэалісты, эксперыменты якіх працягнула праз наладжванне мастацкіх акцый і хэпінінгаў “контркультура”. Як лічыць Ю. Барысевіч, літара-турнае аб’яднанне “Бум-Бам-Літ” праз выкарыстанне розных эпатажных і мастацкіх дзеяў “...прымусіла прызнаць перформанс паўнавартасным літаратурным жанрам” [6, с.7]. Перформеры ствараюць мастацкую прастору, што накіравана, як і ў звычайным тэатры, на камунікатыўны кантакт з публікай і грамадствам.

К-во Просмотров: 238
Бесплатно скачать Реферат: Эстэтычныя пошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры