Реферат: Фарміраванне беларускай нацыі
Пад уплывам эканамічнага развіцця краіны павялічваліся колькасць школ, якія забяспечвалі пачатковыя веды, і кантынгент вучняў. Калі ў 1881 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 1198 сельскіх народных школ і іх аддзяленняў з 49 161 навучэнцам, дык у 1899 г. у 6813 народных вучылішчах, царкоўнапрыходскіх школах і школах граматы ўжо было 216 127 навучэнцаў.
Сярэднія навучальныя ўстановы знаходзіліся ў буйных гарадах Беларусі, у іх вучыліся пераважна дзеці прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў. У 1868 г. на тэрыторыі Беларусі працавалі 6 мужчынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. У іх налічвалася 3265 навучэнцаў. 3 усіх сярэдніх навучальных устаноў толькі мужчынскія класічныя і рэальныя гімназіі давалі права паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Астатнія навучальныя ўстановы такіх правоў не давалі, іх выпускнікі займалі службовыя пасады. Напрыклад, выпускніцы жаночых гімназій звычайна атрымлівалі пасады настаўніц у народных вучылішчах, а тыя, што найболып паспяхова скончылі гімназію, званне хатняй настаўніцы.
У 70-я гады былі адкрыты рэальныя вучылішчы ў Пінску і Мінску, у 1885 г. - у Магілёве. У 1898 г. колькасць сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі павялічылася да 20, у іх навучалася каля 5000 чалавек.
Аднак, нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў і рост кантынгенту навучэнцаў, узровень адукацыі заставаўся яшчэ нізкім. Паводле перапісу 1897 г., агульны лік пісьменных у Беларусі складаў толькі 25, 7 %.
На пачатку XX ст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства:замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы — чатырохкласныя агульнааду-кацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічвалася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных) з 31, 5 тыс. навучэнцаў.
Прафесійная адукацыя. Развіццё кашталістычных адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і на транспарце выклікала патрэбу ў кваліфікаванай рабочай сіле. Таму менавіта ў другой палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі, як і ў цэлым па Расійскай імперыі, наглядалася ўзнікненне і колькасны рост прафесійнатэхнічных навучальных устаноў. Структура і асаблівасці прафесійнай школы на Беларусі былі абумоўлены шэрагам фактараў: пабудовай агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі, накіраванасцю мясцовай вытворчасці, нацыянальным складам насельніцтва беларускіх губерняў.
Расійская сістэма прафесійнай адукацыі мела тры асноўныя ступені: вышэйшую, сярэднюю і ніжэйшую. Вышэйшая тэхнічная адукацыя давалася ў палітэхнікумах і тэхналагічных інстытутах і мела на мэце падрыхтоўку інжынераў. Сярэднія тэхнічныя вучылішчы рыхтавалі тэхнікаў, ніжэйшыя прафесійныя навучальныя ўстановы высокакваліфікаваных рабочых.
Узнікненне сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіцца да 60-х гадоў XIX ст. Яны належалі розным ведамствам, прыватным асобам і дзейнічалі на падставе спецыяльных статутаў. У 1888 г. былі апублікаваны Асноўныя палажэнні аб прамысловых вучылішчах, дзе выкладаліся прынцыпы арганізацыі спецыяльнай адукацыі і вызначалася яе месца ў агульнай сістэме народнай асветы Расійскай імперыі. У 1889 г. былі выпрацаваны статуты трох асноўных тыпаў прамысловых вучылішч: сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч і рамесных вучылішч. Да разраду ніжэйшых тэхнічных вучылішч адносіліся чыгуначныя вучылішчы, якія мелі на мэце падрыхтоўку машыністаў, памочнікаў машыністаў і іншы абслугоўваючы персанал для чыгунак. 3 1893 г. узнік новы тып прамыслова-тэхнічных навучальных устаноў — школа рамесных вучняў, а ў 1895 г. быў выпрацаваны тып ніжэйшай рамеснай школы.
У дарэвалюцыйнай Расіі існавала развітая сістэма сельскагаспадарчай адукацыі. Асабліва колькасны рост сельскагаспадарчых навучальных устаноў наглядаўся пасля адмены прыгоннага права. Сярэднія і ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы мелі на мэце падрыхтоўку абслугоўваючага персаналу для памешчыцкіх маёнткаў, інструктараў, настаўнікаў і сельскіх гаспадароў. Ніжэйшыя сельскагаспадарчыя школы падзяляліся на агульныя (давалі веды па вядзенні сельскай гаспадаркі ў цэлым) і спецыяльныя (выкладаліся прадметы, звязаныя з якой-небудзь адной спецыяльнасцю: садаводствам, пчалярствам, малочнай гаспадаркай і інш.).
Да агульнарасійскай сістэмы прафесійнай адукацыі адносіліся і камерцыйныя навучальныя ўстановы, якія давалі тэарэтычныя і практычныя веды, неабходныя для камерцыйнай дзейнасці. Існавалі наступныя тыпы камерцыйных навучальных устаноў: гандлёвыя класы, гандлёвыя школы, камерцыйныя вучылішчы, курсы камерцыйных ведаў.
Да прафесійных навучальных устаноў належалі медыцынскія вучылішчы, мастацкія класы, вячэрнія прафесійныя курсы, вучэбныя майстэрні, жаночыя прафесійныя школы, музычныя вучылішчы. 3 1865 г. пачаў сваё існаванне і такі тып прафесійнай падрыхтоўкі, як рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйнай школе.
Гэтыя разнастайныя тыпы прафесійных школ падпарадкоўваліся розным дзяржаўным установам. Большасць з іх належала Міністэрству народнай асветы. Міністэрства земляробства кантралявала сельскагаспадарчыя і лясныя школы, Міністэрства фінансаў - камерцыйныя, мастацкапрамысловыя навучальныя ўстановы, Міністэрства шляхоў зносін — тэхнічныя чыгуначныя вучылішчы, Міністэрства юстыцыі — землямерныя вучылішчы.
Усе адзначаныя тыпы прафесійных школ існавалі на тэрыторыі Беларусі. Адной з першых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў было Горацкае рамеснае вучылішча, адчыненае ў 1872 г. на базе Горацкага механічнага завода. Асноўнымі спецыяльнасцямі былі слясарная і кавальская. Вучылішча рыхтавала таксама выкладчыкаў для ніжэйшых сельскагаспадарчых школ.
Болыпасць прамысловых прафесійных школ на Беларусі было адчынена ў канцы 80 - пачатку 90-х гадоў, што выклікана шырокім будаўніцтвам лесалільных і цагельных заводаў, запалкавых і фанерных фабрык. У 1890 г. пачало дзейнічаць Аляксандраўскае рамеснае вучылішча ў Гродне для падрыхтоўкі сталяроў, слесараў, кавалёў. У сувязі з развіццём чыгуначнага транспарту ў 1878 г. адчынена Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча. Тут рыхтавалі кавалёў, слесараў, сталяроў, токараў. Тэрмін навучання доўжыўся да 5 гадоў. Атрымаўшы кваліфікацыю, рабочыя накіроўваліся ў рамонтныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі.
Ніжэйшыя рамесныя школы працавалі ў Ракаве, Віцебску, Быхаве, Гарадку, Мазыры, Дрысе, Рэчыцы, Нягневічах (Навагрудскі павет), Крычаве, Лоўжы (Полацкі павет), Клімавічах. У 1896 г. пачала сваю работу школа рамесных вучняў у Мінску.
Характэрнай рысай прафесійна-тэхнічнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася высокая ўдзельная вага яўрэйскіх прафесійных навучальных устаноў. Яўрэйскае насельніцтва ў "рысе аселасці" займалася рамёствамі, якія развіваліся тут традыцыйна. Неабходнасць прафесійнай падрыхтоўкі рамеснікаў была відавочнай, аднак яўрэйскія дзеці амаль не мелі магчымасці займацца ў агульных прафесійных школах, бо павінны былі выконваць пэўныя рэлігійныя прадпісанні і часта нават не ведалі рускай мовы.
Пытаннямі прафесійнай адукацыі сярод яўрэяў Беларусі займаліся аддзяленні агульнарасійскіх яўрэйскіх арганізацый: Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства, Таварыства рамеснай працы і інш. Пры іх актыўнай падтрымцы былі адкрыты яўрэйскія вучылішчы ў Магілёве, Віцебску і Мінску, рамесныя аддзяленні пры яўрэйскіх вучылішчах у Бабруйску, Гродне, Пінску, дзе навучалі слясарна-механічным і сталярным спецыяльнасцям на працягу 3—4 гадоў. Мэтай навучання была падрыхтоўка спецыялістаў для фабрычна-заводскай прамысловасці і буйной рамеснай вытворчасці. Існавалі жаночыя яўрэйскія прафесійныя школы.
Дынамічна развівалася на Беларусі сельскагаспадарчая адукацыя, што было звязана з паспяховым развіццём сельскай гаспадаркі і існаваннем попыту на прафесіяналаў у галіне земляробства, жывёлагадоўлі і па іншых сельскагаспадарчых спецыяльнасцях.
Працягвала сваю работу Горацкае земляробчае вучылішча, сярэдняя сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, адчыненая яшчэ ў 1840 г. Навучанне тут уключала агульнаадукацыйныя і спецыяльныя прадметы, а таксама шматлікія практычныя заняткі па батаніцы, метэаралогіі, геадэзіі, заалогіі, анатоміі, раслінаводству. Вучылішча мела сваю бібліятэку, вопытнае поле, батанічны сад, пасеку, жывёлагадоўчую ферму. Пры вучылішчы дзейнічалі землямерна-таксатарскія класы, пераўтвораныя ў 1909 г. у сярэдняе землямерна-агранамічнае вучылішча.
У 1878 г. была адчынена Мар'інагорская казённая сельска-гаспадарчая школа. Яна адносілася да агульных ніжэйшых сельска-гаспадарчых школ першага разраду. Пры школе мелася ферма ў памеры 150 дзесяцін зямлі. У жывёлагадоўчай гаспадарцы разводзілася племянная жывёла. Адной з мэт існавання школы, разам з падрыхтоўкай спецыялістаў, было распаўсюджванне сярод сялян перадавых метадаў вядзення сельскай гаспадаркі. За ўдзел у сельска-гаспадарчай выставе, арганізаванай Мінскім сельскагаспадарчым таварыствам, Мар'інагорская школа была ўзнагароджана залатым медалём.
На Беларусі існаваў шэраг спецыяльных сельскагаспадарчых школ: Зіноўеўская школа садовых рабочых (Магілёўскі павет), практычная школа скотнікаў у маёнтку Ляўкі (Горацкі павет), Ждановіцкая жаночая школа малочнай гаспадаркі (Чавускі павет), Бабруйская школа садаводства, агародніцтва і хмеляводства, Полацкая ніжэйшая лясная школа, Малалосвідская практычная школа садаводства (Гарадоцкі павет) і інш. Сельскагаспадарчая адукацыя ажыццяўлялася і шляхам арганізацыі курсаў, класаў і лекцый для жадаючых набыць некаторыя звесткі па розных галінах сельскай гаспадаркі.
У дарэвалюцыйным Мінску працавалі наступныя камерцыйныя навучальныя ўстановы: Мінскае мужчынскае сямікласнае камерцыйнае вучылішча, прыватнае жаночае камерцыйнае вучылішча, прыватная мужчынская гандлёвая школа. Камерцыйныя вучылішчы дзейнічалі таксама ў Слуцку, Брэст-Літоўску, Віцебску, Магілёве, Гомелі.
На Беларусі былі распаўсюджаны жаночыя прафесійныя навучальныя ўстановы. Пераважалі школы кройкі і шыцця і рукадзельныя класы. Выпускніцы атрымлівалі атэстаты, што давалі права адчыняць прыватныя школы і курсы швейнага майстэрства.
Падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу ажыццяўлялася ў ветэрынарна-фельчарскіх і павівальных школах. 3 70-х гадоў XIX ст. існавалі Магілёўская, Віцебская, Гродзенская павівальныя школы, Магілёўская цэнтральная фельчарская школа. У пачатку XX ст. узніклі ветэрынарна-фельчарская школа Мінскага губернскага земства, фельчарска-акушэрскія школы ў Віцебску і Мінску, павівальная школа ў Гомелі, прыватная зубаўрачэбная школа ў Мінску.
У другой палове XIX ст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У выніку правядзення школьных рэформ 60-х гадоў павялічылася сетка пачатковых народных вучылішч, што выклікала патрэбу ў педагагічных кадрах. Для іх падрыхтоўкі створаны педагагічныя навучальныя ўстановы - настаўніцкія семінарыі. Маладзечанская настаўніцкая семінарыя, першая на Беларусі і наогул у Расійскай імперыі, пачала сваю дзейнасць восенню 1864 г.
У 1872 г. была адкрыта Полацкая настаўніцкая семшарыя, у 1о'4г. Нясвіжская, у 1876 г. - Свіслацкая семінарыі. На пачатку XX ст. адкрыты таксама Барысаўская, Бабруйская, Гомельская, Аршанская, Рагачоўская, Барунская, Мсціслаўская і Гарадоцкая настауніцкія
Тйаблему падрыхтоўкі настаўнікаў павінна было вырашыць і стварэнне настаўніцкіх інстытутаў. Першы настаўніцкі шстытут на тэрыторыі Беларусі адкрыты ў 1910 г. у Віцебску. У 1913 г. пачаліся заняткі ў Магілёўскім, а ў 1914 г. - у Мінскім настаўніцкіх шстытутах.
Агульнаадукацыйная падрыхтоўка выпускнікоу настауніцкіх інстытутаў была ніжэйшай, чым навучэнцаў гімназій і рэальных вучылішч. Таму настаўніцкія інстытуты не толькі не з яуляліся вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, але і не карысталіся правамі сярэдняй школы: іх выпускнікі не мелі права паступаць у вышэнгаыя навучальныя ўстановы.
Для паскоранай падрыхтоўкі настаўнікау Мішстэрства народнан асветы стварала пры вышэйшых пачатковых вучылішчах двухгадовгія педагагічныя курсы. Настаўнікаў для царкоўнапрыходскіх школ рыхтавалі царкоўнанастаўніцкія і другакласныя настаўшцкія школы, духоўныя семінарыі і жаночыя епархіяльныя вучылішчы, вдто належалі духоўнаму ведамству.