Реферат: Фарміраванне беларускай нацыі
Такім чынам, прафесійная адукацыя на тэрыторыі Беларусі развівалася хуткімі тэмпамі. Пераважалі ніжэйшыя прафесійныя школы, рамесныя класы і аддзяленні пры агульнаадукацыйных школах. Разнапрофільныя і разнатыпныя прафесійныя навучальныя ўстановы рыхтавалі кваліфікаваных спецыялістаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, медыцыны, асветы, што адпавядала патрэбам сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны.
Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры яе насельніцтва. Пасля паўстання 1863 — 1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі. Паранейшаму значны ўклад у вывучэнне краю ўносілі вядучыя навуковыя цэнтры Расіі — Акадэмія навук, Маскоўскі і Пецярбургскі універсітэты, у якіх працавалі вядомыя знаўцы культуры і побыту беларусаў А.А.Шахматаў, А.І.Сабалеўскі, М.А.Янчук.
У 60 — 70-я гады XIX ст. вывучэнне Беларусі паступова стала справай мясцовай інтэлігенцыі, пачалі фарміравацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Адзін з такіх цэнтраў — Паўночна-Заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства — існаваў у Вільні. Яно мела ў сваім складзе болып за 300 членаў. У асноўным гэта былі настаўнікі (187 чалавек). Яны ажыццяўлялі экспедыцыйную работу па вывучэнні Беларусі і збіранні фальклорна-этнаграфічных і археалагічных матэрыялаў. За час існавання аддзялення выйшлі з друку 4 кніжкі "Запнсок", у якіх апублікавана 12 прац, прысвечаных побыту, культуры і вусна-паэтычнай творчасці беларусаў.
У 1902 г. па ініцыятыве Е.Р.Раманава ў Магілёве створаны таварыства па вывучэнні Беларускага краю (у 1913 г. рэарганізавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губерні) і Гісторыка-этнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычна-археалагічны камітэт, які выдаваў працы пад назвай "Мннская старнна". У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія, дзейнасць якой была накіравана на вывучэнне і публікацыю старажытных актаў і дакументаў па гісторыі Віцебскага краю. Члены камісіі апублікавалі шэраг кніг. У сувязі са 100-годдзем вайны 1812 г. камісія арганізавала збор сродкаў на помнік воінам, якія загінулі на віцебскай зямлі. Помнік быў пастаўлены ў Віцебску на беразе Заходняй Дзвіны.Заснаванае ў 1912 г. у Мінску Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі вывучала Мінскую губерню, праводзіла даследаванні рэк на Палессі
У 90-я гады XIX ст. пачалося некаторае ажыўленне падцэнзурнага беларускамоўнага друку. Паэма "Тарас на Парнасе", напрыклад, тройчы перавыдавалася ў Віцебску, двойчы ў Гродне і Магілёве. У 1900 — 1905 гг. выйшлі з друку маленькія кніжачкі: "Вязанка" Я.Лучыны, "Калядная пісанка на 1904 год", "Велікодная пісанка" і "Переложенне некоторых басен Крылова на белорусское наречне" М.Косіч. У 1906 г. у пецярбургскім выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" былі выпушчаны "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" і "Першае чытанне для дзетак-бел?