Реферат: Гісторыя развіцця ЭВМ электронная пошта
Таму далейшае развіццё камп’ютарных сетак адбывалася па прынцыпах структурырывання. У гэтым выпадку кожная сетка складваецца з набора ўзаемазвязаных участкаў-структур.
Кожная структура ўяўляла сабой некалькі камп’ютэраў з сеткавымі адаптарамі, кожны з якіх злучаны адзельным провадам - кручанай парай - з камутатарам. Пры неабходнасці развіцця да сеткі проста дабаўлялі новую структуру.
Лакальная сетка
Значная частка камп’ютэраў заходняга свету аб’яднана ў сетку. Таму асаблівую ўвагу распрацоўшчыкаў сталі прыцягваць так званыя лакальныя сеткі (LAN). Лакальныя вылічальныя сеткі адрозніваюцца ад іншых тым, што яны звычайна абмежаваныя геаграфічнай вобласцю ( адзін пакой, адзін будынак, адзін раён).
Глабальныя сеткі
Для падключэння выкарыстоўваюцца тэлефонныя лініі. Працэс перадачы дадзеных павінен адбывацца ў форме электрычных хістанняў-аналавага гукавага сігнала, у той час, калі у камп’ютэры інфармацыя прадстаўлена ў выглядзе кодаў. Для таго каб перадаць інфармацыю ад камп’ютэра праз тэлефонную лінію, коды павінны быць ператвораны ў электрычныя хістанні. Гэты працэс носіць назву мадуляцыі. Для таго каб адрасат змог прачытаць на сваім камп’ютэры тое, што яму прыслалі, электрычныя ваганні павінны зноў быць ператворанымі ў машынныя коды-дэмадуляцыя. Прылада, якая ажыццяўляе ператварэнне дадзных з лічбавай формы, у якой яны захоўваюцца ў камп’ютэры, у аналагавую (электрычныя хістанні), у якоя яны могуць быць перададзены па тэлефонным лініям, і назад называецца мадэм (скарочана адмадулятар і дэмадулятар). Камп’ютэр у гэтым выпадку павінен мець спецыяльную тэлекамунікацыйную праграму, якая кіруе мадэмам, а таксама адпраўляе і атрымоўвае паслядоўнасці сігналаў перадаваймай інфармацыі.
Разгледзім найбольш папулярны від выкарыстання глабальнай сеткі Internet, а менавіта электронную пошту.
Электронная пошта.
Для таго каб мець магчымасць абменьвацца лістамі па электроннай пошце, карыстальнік павінен стаць кліентам адной з камп’ютэрных сетак. Як і ў тэлефонных сетках, кліенты камп’ютэрных сетак называюцца абанентамі.
Для кожнага абанента на адным з сеткавых камп’ютэраў выдзяляецца вобласць памяці - электронная паштовая скрынка. Доступ туды ажыццяўляецца паводле адраса, які паведамляецца абаненту, і паролю, які абанент прыдумвае сам. Пароль вядомы толькі абаненту і сеткаваму камп’ютэру. Кожны абанент электроннай пошты можа праз свой камп’ютэр і мадэм паслаць ліст любому абаненту, зазначыўшы ў пасланні яго паштовы адрас. Усе лісты, што паступаюць на некаторы паштовы адрас, запісваюцца ў выдзеленую для іх вобласць памяці сеткавага камп’ютэра. Сеткавы камп’ютэр, які ўтрымлівае паштовыя скрынкі называецца хост камп’ютэра (ад host-“гаспадар”). Існуюць два асноўных спосаба прыёма электроннай пошты. Першы называецца off-line (па-за лініяй), заключаецца ў тым, што пры кожным сеансе сувязі камп’ютэра абанента з сеткавым камп’ютэрам адбываецца абмен лістамі ў аўтаматычным рэжыме: усе пасланні, што прыйшлі на адрас абанента адпраўляюцца на яго камп’ютэр. Назва off-line падкрэслівае той факт, што азнаямленне з лістамі і іх чытанне адбываецца, калі сувязь з сеткавым камп’ютэрам ужо завершана.
Другі спосаб, які, натуральна, называецца on-line ( на лініі), заключаецца ў тым, што абанент падчас сеанса сувязі со свайго камп’ютэра атрымоўвае магчымасць звярнуцца да сваёй паштовай скрынкі, прачытаць лісты, калі яны ёсць. Некаторыя пасланні можна выдаліць, не чытаючы, на другія-адразу даць адказ, скарыстаўшыся клавіятурай свайго камп’ютэра. Можна таксама адаслаць ўсе раней загатаваныя лісты, якія з’яўляюцца тэкставымі файламі. У рэжыме on-line абанент не карыстаецца аўтаматычным рэжымам, а адсылае ўсе лісты сам, зазначаючы іх адрасы і аддаваючы адпаведную каманду сеткаваму камп’ютэру.
Адзін камп’ютэр можа абслугоўваць некалькіх абанентаў. У выпадку выкарыстання on-line сеткі, кожны карыстальнік ажыццяўляе сувязь з камп’ютэрнай сеткай і выконвае неабходныя маніпуляцыі для атрымання або адпраўкі інфармацыі адпаведна сваім задачам подчас сеанса сувязі.
Для абанентаў сеткі off-line існуе магчымасць мець асобную скрынку на адным камп’ютэры. Кожны абанент карыстаецца толькі сваёй паштовай скрынкай, а адсыланне і атрыманне лістоў, сувязь з тэлеканферэнцыямі і звароты да базаў дадзеных для ўсіх абанентаў, што карыстаюцца гэтым камп’ютэрам, ажыццяўляецца аўтаматычна ў момант сеанса сувязі з камп’ютэрнай сеткай. Такая складаная арганізацыя абмена інфармацыяй пры выкарыстанні аднаго камп’ютэра прывяла да небходнасці выдзялення спецыяльнага адміністратара для каардынацыі ўсяго абмена інфармацыяй, ажыцяўлення сеансаў сувязі і знаходжанне заблукаўшых лістоў.
Адрасацыя
Адрас электроннай пошты, так як і звычайны паштовы адрас паінен утрымліваць усю неабходную інфармацыю для таго, каб ліст дайшоў да адрасата, у любую кропку зямнога шара. Электронны, як і паштовы адрас, складаецца з дзвюх частак:
1) раздзел “Куды”-утрымлівае ўказанне на хост камп’ютэра
2) раздзел “Каму”-утрымлівае імя абанента.
У розных сістэмах выкарыстоўваюцца розныя спосабы прадстаўлення адраса. Напрыклад, у сістэме INTERNET раздзела “Куды” і “Каму” аддзяляюцца знакам "@", прычым злева зазначаецца “Каму”. Напрыклад, [email protected], дзе user-імя абанента, а adonis.iasnet.ru-імя хост камп’ютэра (adonis) і указанне, як яго зайсці. Раздзел “Куды” мае іерархічную структуру. Узроўні іерархіі называюцца доменамі (domain-уладанне) і аддзелены кропкамі. Колькасць доменаў у адрасе не абмежавана. Самы правы домен уяўляе сабой домен верхняга ўзроўню. У дадзеным выпадку ru-код Расіі. Для ўсіх краін існуюць двухлітарныя коды. Напрыклад:
au - Аўстралія,
br - Бразілія,
by - Беларусь,
ca - Канада,
cn - Кітай,
de - Германія,
jp - Японія,
ua - Украіна,
uk - Вялікобрытанія,
us - ЗША.
Домен верхняга ўзроўню не абавязкова з’яўляецца кодам краіны. Ніжэй прыведзены прыклады некалькіх доменаў верхняга ўзроўню, якія выкарыстоўваюцца ў ЗША:
COM – камерцыйныя організацыі і бізнэс;
EDU –адукацыйныя ўстановы;
NET - структурные арганізацыі сістэмы;
ORG – непрыбытковыя арганізацыі;