Реферат: Гісторыя развіцця ЭВМ электронная пошта

Домен другога ўзроўню дае ўдакладненні для пошука хост камп’ютэра. Гэта можа быць код горада або рэгіёна, у ЗША-штата. У нашым выпадку домен другога ўзроўню паказвае на камп’ютэрную сетку Інстытута Аўтаматызаваных сістэм (iasnet).

Для таго каб напісаны вамі ліст дайшоў да адрасата, то трэба змясціць яго ў канверт, напісаць адрас і адправіць па пошце. Адрасат, атрымаўшы ліст, акрамя свайго адраса знойдзе на канверце некаторыя дадатковыя дадзеныя, якія могуць аказацца патрэбнымі.

Па аналогіі з канвертам кожны электронны ліст мае так званую “шапку”.

У залежнасці ад таго, якая тэлекамунікацыйная сістэма выкарыстоўваецца, структура адраса можа выглядаць па-рознаму.

Структуру электроннага паслання ў сістэме INTERNET выглядае наступным чынам:

From: UserName <[email protected]>

Date:2, November 1998 14:25

To: user1@adonis .iasnet.ru

Cc: [email protected]

Bcc: [email protected]

Subject: Hello

Першы радок паведамляе адрас і імя адправіцеля. Радок, што пачынаецца з Date, утрымлівае дату і час (калі пасланне было адаслана). Далей зазначаецца адрас атрымальніка. У радку, які пачынаецца з Сс указваецца адрас, якому адсылаецца копія пісьма. У наступным радку ўказваецца адрас карыстальніка, якому адпраўляецца нябачная для адрасата копія ліста. Такіх радкоў можа быць некалькі або ня быць ніводнага. У наступным радку зазначаецца змест ліста, яго загаловак. У перадапошнім радку зазначаецца індэфікатар паслання, яго ўнікальны нумар. Калі гэты ліст адпраўлены ў адказ на нейкае іншае пасланне, то нумар гэтага зыходнага ліста зазначаецца на апошнім радку. Для першапачатковых, ініцыятыўных лістоў гэты радок адсутнічае.

Аднак дакладны парадак радкоў “шапкі” ліста можа змяняцца ад сістэмы да сістэмы. Акрамя таго, у яе могуць дабаўляцца дадатковыя радкі, напрыклад Importance-важнасць

паслання. Зазначаны ў прыкладзе склад “шапкі” з’яўляецца абавязковым, паколькі ўсе яго кампаненты маюць вялікае значэнне для правільнай дастаўкі ліста.

К-во Просмотров: 534
Бесплатно скачать Реферат: Гісторыя развіцця ЭВМ электронная пошта