Реферат: Іслам і выхавання

У маралі і ў палітыцы рэальна дзейнічаючым фактарам было выхаванне, заснаванае на Кур’ане і сунне. Тэаратычныя дыспуты мелі ўплыў толькі ў абмежаваных колах датычных да дыскусіі тэарэтыкаў. На становішча дзяржаўнага ладу і працэс падрыхтоўкі і выхавання вучоных яны не ўплывалі.

Жорсткасць такіх правіцеляў, як абасідскі халіф аль-Мутазед (870-892), індыйскі ўладар Кутб Шах (1512-1543) і Тамерлан (1369-1404), і іх учынкі не мелі нічога агульнага з ісламскім выхаваннем і асуджаліся грамадствам.

Носьбітамі ісламскага выхавання і ісламскае этыкі былі такія правіцелі, як Умар ібн Абу ал-Азіз (717-720) і Салах ад-Дзін Аюбі (1138-1193), вядомы еўрапейцам як Саладзін, што строга выконвалі патрабаванні шарыята. У часы крыжовых паходаў, калі мноства еўрапейскіх феадалаў апынуліся на мусульманскім Усходзе, аўтары хронікаў адзначылі, што Саладзін па высакароднасці пераўзышоў іх усіх. Цягам гэтых крывавых, зацятых войнаў крыжаносцы сваімі ўчынкамі пацвердзілі, што па ўзроўню мужнасці, адданасці дадзенаму слову, спагадзе да абяздоленых яны адстаюць ад мусульманаў. Нават у гандлі, купецкай справе мусульманін па надзейнасці, вернасці дадзенаму слову ў цэлым стаяў вышэй за еўрапейскага купца. Маральныя ідэалы рыцараў у Еўропе шмат у чым фарміраваліся ў выніку кантактаў з мусульманамі. Бертэлемі Сен-Гілер без перабольш-вання сцвярджае, што тое, што ў еўрапейцаў новай эпохі лічыцца хрысціянскай мараллю, ёсць нічым іншым, як удасканалены этыкет, запазычаны ў мусульманаў. У час крыжовых войнаў мусульманская мараль выклікала захапленне ў іх ворагаў.

Нават з улікам таго, што арабы дапяклі хрысціянам ў VII-VIII стагоддзях, не паддаюцца вытлумачэнню жорсткасць і бяздушша ваяроў крыжа, што цягам 200 год бясчынна захоплівалі і грабілі Святую зямлю. Хоць, калі ў абодвух выпадках і мелі месца захопніц-кія мэты, то гісторыкі ўсё ж часцей адзначаюць спецыфіку культураў Андалузіі, Турцыі, Паўночнай Афрыкі, што ўзбагацілі сусветную культуру сваім важным унёскам,чым нейкую выключнасць культуры крыжакаў у Леванце (акрамя, бадай што, складання ідэальнага феадальнага заканадаўства – Ерусалімскіх асізаў).

Па звестках мусульманскага аўтара, “харобрыя воі Святога крыжа па жорсткасці і крыважэрнасці мала чым розніліся з драпежнымі звярамі”.

Паводле Фулькерыя Шартрскага (“Ерусалімская гісторыя”), пры ўзяцці храма Саламона “... было зарэзана (курсіў мой – Р.Д) амаль дзесяць тысячаў чалавек… Не пашкадавалі ні жанчын, ні немаўлятаў”.

Якія ж плыні вызначалі выхаваўчы працэс ў ісламскім грамадстве?

Іх мноства, бо ў кожнай мусульманскай краіне пасля распаду Ісламскага халіфата пры Аббасідах, дамінавалі свае ідэалагічныя вучэнні, але аснова была адна – іслам, рэлігія і лад жыцця (выключэннем будуць дэструктыўныя хімераідальныя (па Л. Гумілёву) антысістэмы тыпу дзяржавы карматаў).

У VIII ст. халіф Мамун (813-833) абвясціў дзяржаўнай рэлігіяй вучэнне мусульманскіх філосафаў-рацыяналістаў – мутазілітаў (“аддзяліўшыхся”).

Яны лічылі галоўнай якасцю Бога справядлівасць, якая мае дае свабоду чалавечай волі і здольнасць Аллага здзяйсняць толькі самае лепшае. Для нас найбольш цікавы педагагічны складальнік іх ідэяў. Яны выступалі за распаўсюд ведаў, аддзеленых ад рэлігіі, і апелявалі да розуму, як да адзінай крыніцы ведаў. У адным з мутазіліцкіх трактатаў адмаўлялася наяўнасць прыроджаных ідэй у дзіцяці, падкрэслівалася ў сувязі з гэтым значнасць правільнага выхавання і адукацыі. Аўтар пісаў, што “розум дзіцяці падобны да чыстага аркуша паперы. але як толькі на ім нешта напісана, то гэта цяжка сцерці”. У трактаце “Аб працоўнай дзейнасці” адзначалася: “Ведай, што дзейнасць, уласцівая чалавечаму роду, бывае двух відаў: пазнавальная і працоўная... Ведай, што не бывае ведаў без навучання і засвойвання навукі”.

Адносіны настаўніка і вучня ў пэўнай ступені вызначаны ў наступным выразе з таго ж трактата: “Ведай, што твой настаўнік – стваральнік тваёй душы ў той жа ступені, як твой бацька – стваральнік твайго цела”.

Але нават даводзячы, што веды да веры не маюць аніякіх адносінаў, яны не забываліся пра агромністую этычную базу, закладзеную ў аснове іслама (а гэта таксама веды, хоць і этычныя).

У ІХ ст. засноўваецца вучэнне з неперакладальнай назвай суфізм. Справа ў тым, што нараджаўся суфізм у час змяшання культураў і моваў, і па адных версіях корань “су” мае сувязь з цюркскім словам падобнага гучання “вада” (што можа быць звязана з ачышчэннем), альбо грэчаскім словам “сафія”(мудрасць), па іншых – з арабскім словам “суф” (“грубая поўсць”). З гэтага матэрыялу вырабляецца адзежа, бурнус, які як дыплом уручаецца выпускнікам суфісцкіх школ. Іншыя прытрымліваюцца ідэі аб падабенстве старагрэцкага “сафія”(мудрасць) або “сафістыка” (мудрагелістасць) з назвай новага вучэння. Да ХІІ ст. ён знаходзіўся ў канфрантацыі з сунізмам, асноўнай плынню ў ісламе. Суфіі напачатку не выконвалі абавязковых малітваў, карысталіся радзеннямі, што даводзілі іх да стану экстаза і, на іх думку, дапамагалі “дакранацца” да Бога. Суфіі заўжды ўнутрана засяроджаны, яны лічаць, што атрымліваюць эманацыю, сыходзячую ад Госпада. На думку суфіяў, галоўная мэта чалавека – разуменне, пазнанне Аллага, а не фізічныя захапленні. Базавы панятак суфізму – тарыкат (арабск. “шлях”), рэлігійнае вучэнне, свайго роду духоўна-містычны ордэн, годны шлях. Для дасягнення найвышэйшай годнасці вучань – мюрыд павінен прайсці спецыяльнае навучэнне шарыяту пад кіраўніцтвам шэйха (“старца”).

Тэорыя і практыка суфізма адлюстраваны ў наступным:

-пастаянны роздум над Кур’анам, прытрымліванне Кур’ана і сунны;

-выкананне 5-ці абавязковых і ўсіх дадатковых малітваў;

-радзенні – абрад з песнапеннямі і кружэннем;

-выстойванне пасту;

-адмова ад матэрыяльнага боку жыцця і зацікаўленасці ў ёй.

-культ беднасці;

-эсхаталагічны настрой (неадступнае чаканне Суднага дню);

-непахіснасць пры цярпенні нястачаў, нягод;

-увага да перажыванняў;

-тонкае ўспрыманне рэлігійных матываў;

-бязмежная любоў да Бога, імкненне зразумець Яго.

Як бачна з прыведзенага спісу, выхаваўча-адукацыйны складнік мае вельмі вялікае значэнне для падрыхтоўкі суфія.

Выхаванне суфія цягнецца доўгія гады. Суфізм звязаны з паняткамі містыцызму і рыцарства. Містыцызм у ісламе – гэта высокая маральнасць веруючых, адданасць, паслядоўнае следаванне прыкладу прарока ва ўсіх жыццёвых справах, удасканальванне ўласных паводзінаў і выканання абавязкаў, устаноўленых ісламам. Вядомы ў ХІVст. шэйх Зайнуддзін-Абубекр Тайбадскі ўручыў Тамерлану пярсцёнак з надпісам “Калі будзеш справядлівы, то ва ўсім зазнаеш поспех”.

Што ж да характару сувязі з рыцарскімі нормамі, то для суфіяў яны сканцэнтраваны ў бескарыслівым служэнні іншым без усведамлення значнасці гэтага служэння. Другая важная рыса суфія-рыцара – павага да іншых рэлігіяў, яны не ўхвалялі нецярпімасці (інталерантнасці) і фанатызму ў гэтым пытанні.

Сярод суфістаў Сярэднявечча адзначым выдатнага ўзбецкага пісьменніка Алішара Наваі. Яго погляды маюць падабенства з сярэднявечным гуманізмам еўрапейскага Адраджэння, але пераважна гэта ўсё ж прадстаўнік ісламскіх колаў. У сваім філасофска-дыдактычным трактаце “Улюбёны сэрцаў”, напісаным у 1500 г. Наваі абагульняе свой жыццёвы вопыт, уражанні, выкладае свой сацыяльна-палітычны і маральна-этычны светапогляд. Дадзена ацэнка розным сацыяльным пластам тагачаснага грамадства, іх паводзінам і ўчынкам.Так, прыкладам, характарызуюцца вышэйшыя кіраўнікі дзяржавы пасля шахаў – канцлеры:

К-во Просмотров: 327
Бесплатно скачать Реферат: Іслам і выхавання