Реферат: Іслам і выхавання

Ён край задарма збудзе, як гандляр.

Калі ў ім грубасць і ўпартасць напалам,

Халат ягоны разумнейшы, чым ён сам.

(Пераклад Радкевіча Д.М.)

Гэта месневі (чатырохверша) можа датычыцца кожнага грамадзяніна.

Асаблівае месца займаюць выкладчыкі і школьныя настаўнікі (такі падзел у аўтара): “Выкладчык ад нядобрага павінен ў баку трамацца, ад брудных справаў ухіляцца”. Глава “Аб школьных настаўніках” даводзіць, што “выхаванне нават аднаго дзіцяці магутнага мужа ператоміць; настаўнік вучыць і выхоўвае дзяцей, і тым вялікую работу робіць”. Аўтар іранізуе з гэтай нагоды: “Гэтая цяжкая праца робіць іх тупымі – такое мучэнне кожнага з розуму з вядзе”.

Знайшла ў працы месца і характэрная суфізму ідэя бескарыслівага служэння: “Калі чалавек сапраўдны, ён сябе чалавекам не кліча, самую цяжкую працу нават працай не паліча”. Пра падарожнага мніха – дэрвіша, сказана з павагай. “Дэрвіш – той, хто прывык з усім мірыцца, і нават калі цяжка на душы, быць добрым і не сварыцца. Каб ачысціцца ад бруду жарсцяў, ён мусіць жыць у нястачы, змардоўваць сваё цела, ісці шляхам устры-мання і дасягнуць гэтым шляхам палаца дасканаласці. Яны выхаваныя і вялікадушныя, сябру і ворагу жадаюць дабра”.

Каштоўнасць гэтай працы і ў тым, што ў ёй прыводзяцца “карысныя выслоўі і прымаўкі”, фактычна афрызмы. Яны асвятляюць маральна-этычныя пытанні: “…Той, хто не дзейнічае згодна сваім словам, для ўсіх толькі бескарысны пустабрэх”; “Прага (сквапнасць) – гэта пажар, што паліць дом сумлення, бура, што раскідвае гумно гонару, тушыць светач мудрасці”; “Цярпенне – гэта адмова ад жыццёвых выгодаў і цялесных асалодаў”; “Самаўпэўнены – неразумны”; “Сціплыя людзі не любяць шмат гаварыць, яны больш любяць слухаць” (гэта сцвярджэнне перагукваецца з выразам легендарнага Хаджы Наср-ад-Дзіна: “Паколькі ў чалавека толькі адзін рот і два вухі, належыць яму слухаць у два разы больш, чым гаварыць”); “Высакароднасць і мужнасць – бацькі, а вернасць і сумленне – іх дзеці-блізняты; колькі бляску і велічы ў бацькоў, столькі хараства і ззяння ў дзяцей”; “Не шкадуй траціць на сябе тое, што зарабіў сваім потам, не пакідай яго, каб яно дасталася тваім ворагам ці сябрам потым”, “Той, хто распытвае аб тым, чаго не ведае, выяўляе сваю вучонасць, той, хто саромеецца распытваць, паказвае сваю дурноту”, “Не выхоўваць здольнага – несправядліва, выхоўваць няздатнага – марная праца. Першага не загубі, пакінуўшы без выхавання, на другога не марнуй сілы, каб яго выхаваць”.

Як думаецца, шмат з чым можна згадзіцца нават немусульманіну. А ідэі суфізму, прынамсі, іх практычны бок у выглядзе талерантнасці, сціпласці, вытрымкі, адданасці і раней, і цяпер захаваўся сярод усіх разумных і выхаваных людзей.

Ісламскае выхаванне атрымала новае пацверджанне і было ўзбагачана пэўным уплывам суфізму. З пазіцый сучаснай тэорыі і практыкі выхавання пры пэўных перадумовах, можно казаць пра каштоўнасць вучэння аскетаў, хоць і простая прыстойнасць звычайнага верніка не менш каштоўная.

4. Увогуле, сучаснае ісламскае выхаванне грунтуецца на традыцыях, характэрных для кожнай мясцовасці, а таксама на аўтарытэтных дакладных пісьмовых крыніцах, годных даверу. Да іх адносяць Каран (Кур’ан), сунну (рэлігійную практыку парарока Мухамада), хадзісы (толькі дакладныя, г. зн. паданні, што перадалі не перадузятыя, шчырыя мусульмане), высновы факіхаў (ісламскіх правазнаўцаў). Хоць гістарычна склалася так, што побытавая практыка мусульманаў у розных народаў свая, адрозная ад іншых (прыкладам, захаванне кроўнае помсты (жыхары Каўказу), дамінаванне мужчын ў розных сферах жыцця (краіны Афрыкі, арабскі свет) ды інш.), але базавыя каштоўнасці ў іх адны.

Менавіта іслам стаў першай рэлігіяй – гарантам правоў чалавека. Кожны вернік (нават немусульманін) гарантавана мае наступныя правы:

1. Права на жыццё;

2. Права на свабоду;

3. Права на роўнасць;

4. Права на свабоду выказвання;

5. Права на палітычную свабоду і незалежнасць;

6. Права на свабоду перамяшчэння;

7. Права на палітычны прытулак;

8. Права на правасуддзе;

9. Права на роўнасць кожнага перад законам;

10. Права на працу, што забяспечвае годнае жыццё;

11. Права на сацыяльны дабрабыт;

12. Права на заключэнне шлюбу;

13. Права на абарону ўласнага гонару;

14. Права на прыватнае жыццё;

15. Права на бяспеку;

16. Права на адукацыю;

17. Права на пратэст супраць тыраніі;

К-во Просмотров: 326
Бесплатно скачать Реферат: Іслам і выхавання