Реферат: История Белоруссии

Есць падставы лічыць, што выбаўленню полацкага князя з вязніцы і абранню яго на вялікакняжы пасад спрыяў ігумен Кіева-Пячорскага манастыра Феадосій. Вядома, што Чарадзей быў у прыязных адносінах і з адным з самых адукаваных людзей таго часу Антоніем Пячэрскім.

Усяслаў Брачыславіч стаў вялікім кіеўскім князем. Адмерана на гэта яму было мала — усяго сем месяцаў. Ды на тое ён і Чарадзей, каб за месяц паспяваць столькі, на што іншаму і года мала. Зрабіў з Кіева імклівы паход на Тмутаракань, набыў там коней, якіх не хапала дзеля адпору «паганым». Напрыканцы таго ж года полаўцы адчулі сілу новага кіеў скага ўладара і, разгромленыя, адступілі ў сваё Дзікае Поле. Можа, у тыя сем месяцаў Усяслаў і заслужыў у аўтара «Слова пра паход Ігаравы» пахвалу за дзяржаўны розум і справядлівасць: «Всеслав князь людем судяше, князем грады рядяше»?

Зрэшты, ён не збіраўся надоўга затрымлівацца на кіеўскім пасадзе. Чужы горад, ненадзейная дружына, варожае баярства. Адмовіліся плаціць даніну наўгародцы, касаву рацца паўднёвыя князі. Збеглы Ізяслаў таксама не хацеў развітваода з вотчынай і набліжаўся да Кіева з войскам цесця, польскага караля Баляслава. На каго Усяслаў мог разлічваць? Адно на просты люд, што абвясцп' яго сваім валадаром.

Князь вёў дружыну на Ізяслава, а праз сотні вёрстаў яго ўладна клікалі званы полацкае СаФii.

л

Павыколваўшы вочы ды пасцінаўшы галовы Чарадзеевым прыхільнікам, князь Ізяслаў з польскімі дружынамі рушыў з Кіева на Полацк. Усяслаў з купкаю найбліжэйшых прыдворных мусіў ратавацца ў фінскага племені водзь, адкуль, магчыма, паходзіла яго маці. Вадзякі былі паганцы, а таму прынялі князя-вешчуна гасцінна і далі яму войска дзеля паходу на Ноўгарад.

Крывіцкіх ваяроў Усяслаў пад рукою не меў, а фінскія не вытрымалі націску наўгародцаў і пабеглі. Князь трапіў у па-лон, але адразу ж выншаў на волю. Ноўгарад памятаў, як тры гады таму палачане рабавалі горад, як грузілі на калё-сы сафійскія званы, ды пачуццё помсты перамог палітычны разлік. Нават гнаны і палонны, Чарадзей быў небяспечны вораг, бо за ім стаяла Полацкая дзяржава. Такога выгадней адпусціць - няхай ваюе з Кіевам.

I Чарадзей ваяваў. На два гады знікшы з відавоку летапісцаў, у 1074-м ён раптоўным ударам выгнаў з Полацка кіеўскага стаўленіка Святанолка.

Праз шэсць гадоў пасля выгнання Святаполка на Полацк пайшоў вайною вядомы ў гісторыі Уладзімір Манамах, тады князь чарнігаўскі і смаленскі. Ласы кавалак быў не ііа зубах, і ў наступным, 1078 годзе Манамах сабраў дружыны ўсіх паўднёвых княстваў, паклікаўшы на дапамогу наўгародцаў і палавецкую арду. I зноў адно аблізнуўся: Полацк выстаяў. Адступаючы, ворагі палілі і рабавалі полацкія воласці. У бяссілай лютасці яны дазвання знішчылі крывіцкі горад Одрск, які так і не падняўся з папялішча.

Усяслаў з Манамахам сутыкнецца яшчэ няраз. Той нападзе з полаўцамі на Менск і не пакіне там «ні чалядзіна, ні скаціны». Будуць і іншыя бітвы, але, калі ўсходнеславянскія князі збяруцца ў 1097 годзе на з'езд у Любечы, каб дамовіцца кожнаму трымаць “вотчнну свою”, Чарадзей не прыедзе. Ен не мае патрэбы нешта з некім дзяліць: ёсць дзяржава, дзе мірна жывуць хрысціяне і паганцы, ёсць войска, што абароніць княства ад любога ворага.

Пакуль ворагі скрыгаталі зубамі і выкрывалі будаўніка Сафіі ў бязбожнасці, крывіцкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. Абшарам Полацкае княства было роўнае такім тагачасным еўрапейскім дзяржавам, як герцагства Баварскае ці каралеўства Партугальскае. Апроч сталіцы яно налічвала васемнаццаць гарадоў: Віцебск, Браслаў, Заслаўе, Усвят, Копысь, Менск, Ворша, Лукомль, Лагойск, Друцк, Галоцічаск, Барысаў, Стрэжаў, Некалач, Емянец, Одрск, Гарадзец і Крывіч-горад, які потым будзе называцца Віль-няй. Улада Полацка пашыралася на ніжняе Падзвінне да самага Балтыйскага, або, як яго тады называлі, Варажскага, мора. На землях, дзе жылі продкі сучасных латышоў, стаялі гарады Герцыка і Куканос, у якіх сядзелі полацкія васалы.

Полацкае княства паспяхова адстойвала незалежнасць ад Кіева. Апроч палітычных і эканамічных выгодаў, гэта давала творчую свабоду дойлідам, жывапісцам, ювелірам, ад якіх ніхто не вымагаў абавязкова арыентавацца на'кіеўскія ўзоры. Полацкая зямля — не толькі прарадзіма беларусаў, але і калыска беларускай культуры. Еўфрасіння была сярод рупных выхавальнікаў гэтага «дзіцяці». Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, яна стала нашай першаю мецэнаткай.

Высокі ўзлёт полацкай школы дойлідства засведчыла стварэнне Спасаўскай, або Спаса-Праабражэнскай (цяпёр яе часта не зусім правільна называюць Спаса-Еўфрасіннеўскай) царквы — неацэннага помніка сусветнай культуры.

Пасля смерці князёўны Бацькаўшчына, няхай і нядоўга, але пажыла у спакоі і міры. Аціхлі ўсобіцы, аднавілася адзінства Полацкай зямлі. Хоць яна ўжо была падзеленая на добры тузін удзельных княстваў, агульныя інтарэсы гуртавалі іх у магутны баявы і палітычны хаўрус.

Калі ў Друцку сеў смаленскі стаўленік, шэсць полацкіх князёў зрабілі ў 1180 годзе пераможны паход і вярнулі горад пад уладу Усяслава II. У аб'яднаным войску разам з крывічамі ішлі літоўцы і ваяры з падуладнага Полацку племя ліваў, што жыло на самым узбярэжжы Варажскага мора.

Літоўцы былі хаўруснікі моцныя, а таму і ненадзейныя. Праз няць гадоў полацкі князь у баі з імі загінуў, і ў Бельчыцкі княжы хорам прыйшоў новы гаспадар, малодшы Усяс-лаваў брат, якога дагэтуль і ў навуковай, і ў мастацкай літаратуры называлі Уладзімірам. Ні раней, ні пазней Уладзіміраў у полацкай дынастыі не было. Чаму—растлумачыць няцяжка, варта толькі згадаць крывавае Рагнедзіна вяселле. Рагвалодавічы не называлі сыноў імем ворага.

Валодша займаў полацкі пасад трыццаць гадоў і ўвесь гэты час мусіў змагацца з новым смяротна небяспечным ворагам — рыцарамі-крыжакамі. На пачатку 1216 года ён рых таваўся да вялікага паходу на Рыгу.

Першыя паслы з Чудскай зямлі прыйшлі ў Полацк на Вадохрышча, у самыя лютыя маразы, калі мядзведзь пераварочваецца ў берлагу на другі бок. На мірныя паселішчы эстаў наляцелі немцы з атрадамі перавернутых у новую веру ліваў. Мужчын забівалі на месцы, а жанчын, дзяцей і гавяду гналі ў Лівонію. Дзесяць дзён эсты адбіваліся ў замку, а на адзінаццаты, калі з абложнае вежы нямецкія латнікі з лукаў і прашчаў перабілі палову абаронцаў, мусілі скарыпда: пусцілі ў замак лацінскага святара і аддалі немцам ў заложнікі сыноў сваіх старэйшын. Паслы прасілі полацкага князя ісці на Рыгу, а самі абяцалі паўстаць і цясніць вайной ліваў і летаў.

Новыя паслы скардзіліся, што суддзі, якіх шлюць немцы ў скораныя землі, дбаюць не пра справядлівасць, а пра сваё багацце. Эсты не хочуць плаціць дзесяціну, не хочуць карміць святароў і хадзіць з немцамі на вайну, каб потым цяр-пець помсту ад суседзяў. Чудзіны зноў прасілі ў Полацка падмогі. Ен, Валодша, прыняў іхласкава, ад сваіх ранейшых слоў не адмаўляўся, аднак не гэтых паслоў ён чакаў.

На поўню наплыла хмара, і ў вакне князь бачыў толькі вогнішча з чорнымі постацямі ваяроў са зменнай начной варты. Але ён ведаў, што вунь там, праваруч, падняты на ноч мост цераз роў, там і там — вялізныя, укапаныя ў зямлю медныя катлы для вару, які пальепда на галовы тым, хто адважыцца напасці на Бельчыцы. Харчу і вайсковых запасаў у складах хопіць хоць на два гады аблогі. Ды ўсё гэта не магло развеяць нялёгкіх князевых дум.

Трыццаць гадоў носіць ён гэтыя думы ў сабе, трыццаць гадоў яны падпільноўваюць яго, каб у адну з начэй зноў прыціснуць сэрца каменем-жарнавіком, і з кожным годам камень гэты робіцца цяжэйшы і цяжэйшы. Але мудра пісана ў кнігах: “Хто, рабуючы чужое, будуе на тым дом свой, той складае яго на лёдзе. Прыйдзе вясна, і сплыве дом за мора”.

Неразумна ўсё жыццё вінаваціць сябе, але хіба забудзеш, што калісьці як дарагіх гасцей прымаў людзей з чорнымі душамі, якія ў сэрцы сваім хацелі пагібелі і яму, і ўсей Полацкай зямлі.

У тое ж лета, як ён сеў на полацкі.пасад, у горад прыйшоў па Дзвіне разам з брэменскімі купцамі першы лацінскі манах. Быў ён у падшытай ветрам, лапленай сутане і выгляд меў такі, быццам ніколі не еў уволю хлеба. У княжым хораме заморскі госць трымаўся цішэй за халопа, толькі бесперастанку маліўся і праз тлумача прасіў аднаго: дазволу прапаведаваць слова Божае ў падуладнай полацкаму князю зямлі ліваў.

Полацку здавён не надта рупіла, што яго даннікі моляцца не ў цэрквах, а ў святых гаях і дубровах; іхнія багі любілі мяса аленяў і тураў, а найлепшым пачастункам была ім кроў палонных чужынцаў. Але ён, Валодша, даў манаху згоду, бо полацкія купцы казалі, што маюць добры гандаль у Брэмене і Любеку. Мала таго, на адвітанне ён адарыў ціхмянага госця кунамі і вавёрыцамі са сваіх кладовак.

Яго пабойванні спраўдзіліся скора. Стары біскуп Мейнард памёр, а новы да полацкага князя ўжо не паехаў. Прыкрываючыся Божым словам, немцы сталі адбіраць у ліваў зямлю. Папа ў Рыме ўжо абвясціў адпушчэнне грахоў усім, хто нашые крыж і пойдзе служыць у біскупава войска на беразе Варажскага мора. Полацкія купцы прывезлі навіну, што папа і нямецкі кесар прыраўнялі паход у Лівонію да крыжовых паходаў у палесцінскую зямлю.

Мінулася яшчэ два гады, і побач з наўгародцамі і пскавічамі нолацкія ратнікі, што разам з віцяблянамі складалі траціну ўсяго войска, насмерць стаялі каля Варонінага Каменя на Чудскім возеры. Пасля Лядовага пабоішча яны супольна гналі палонных тэўтонаў да Пскова, а адтуль па-вярнулі на радзіму, у Полацк.

У той дарозе, каля вясёлых вечаровых вогнішчаў, старэйшыя векам дружыннікі неаднойчы згадвалі Валодшу і веры-лі, што князь бачыў усё з захмараных высяў і радуецца цяпер разам з імі.

Полацкія воіны яшчэ няраз святкавалі перамогу над за-хопнікамі з захаду. Разам з літоўцамі, латышамі і эстамі яны ўшчэнт разбілі крыжакоў ля возера Дурбэ ў 1260 годзе. Праз два гады палачане даііамаглі пскавічам і наўгародцам пры-ступам узяць Юр'еў. Але гэта былі аіюшнія старонкі гісторыі магутнай Полацкай дзяржавы. Пад Юр'еў нашых нродкаў вадзіў ужо не Рагвалодавіч, а літоўскі князь Таўцівіл.

Надыходзілі новыя часы. Нараджалася новая дзяржа-ва — Вялікае княства Літоўскае. Першая палова XIII стагоддзя адзначана з'яўленнем дзвюх варожых славянству сілаў: татараў на ўсходзе і Тэўтонскага ордэна на захадзе. Паміж імі і паднялася новая еўрапейская краіна. Яе стваральным ядром сталі беларускія і балцкія землі, размешчаныя на сучасным абшары Беларусі, яе моваю—старабеларуская, яе гербам—старажытны беларускі сімвал «Пагоня».

К-во Просмотров: 274
Бесплатно скачать Реферат: История Белоруссии