Реферат: История Белоруссии

Усіх, хто жыў у Княстве (а скарочана — проста ў Літве), незалежна ад нацыянальнасці ў сярэднявеччы звычайна на-зывалі па дзяржаве. Для Масковіі і ў XIV, і ў XVII стагод-дзях жыхары Беларусі былі літоўцамі або ліцвінамі. (У ра сейскіх дакументах часам трапляецца і такое: «полякн Федь-ка да Матюшка да Мнкнтка Матвеевы дета Мнкулаевы нз Полодцку».) Так звалі полацкіх або менскіх купцоў, ліцвіна-мі для ўсходніх суседзяў былі Францішак Скарына і ягоны паслядоўнік Пятро Мсціславец. Войска, што няраз прыходзі-ла над сцены Масквы і часта на 9 /10 складалася з беларусаў, расейскія летанісы таксама называлі літоўскім. 3 тае самае прычыны жыхары Маскоўскай Русі былі для продкаў мас-кавітамі, а пазней маскалямі.

Прыняцце хрысціянства. Хрысціянства і асвета.

Цiкава, што, сеўшы ў Кіеве, Уладзімір выбраў з мноства паганскіх багоў шэсць галоўных. Але вось стод Пе-руна, як звычайнае бервяно, паплыў да дняпроўскіх парогаў, а ракў Уладзімір Краснае Сонейка зрабіў велізарнаю купеллю. Сагнаным на бераг кіянам князь кінуў пагрозлі-вае: “Хто не са мною, той супраць мяне”. Баючыся суровай кары за непаслушэнства, паганцы заходзілі па шыю ў ваду і вярталіся ўжо хрысціянамі. Наўгародцаў, як сведчаць летапісы, кіеўскія ваяводы Дабрыня і Пуцята хрысцілі «агнём і мячом». Прыход новае веры ў беларускі Тураў таксама стаўся надзеяю драматычнай: нездарма там дагэтуль жыве паданне пра каменныя крыжы, шго прыплылі з Кіева і афарбавалі Прыпяць крывёю. А як прыняла Хрыстовую веру Полацкая зямля?

Афіцыйныя гісторыкі ніколі нічога пэўнага не казалі — маўляў, гэта частка Кіеўскай Русі, таму ўсё было тут, як у сталіцы ці, у горшым разе, як у Ноўгарадзе. Аднак звестак пра тое, як хрысцілася наша княства, мы не знойдзем ні ў адным з вядомых сёння летапісаў. Няхай Полацкі летапіс не захаваўся, але, калі б кіеўскія дружыннікі ўчынілі на берагах Дзвіны крывавы гвалт, гэта абавязкова адзначылі б іншыя летапісцы.

Ва Уладзіміра Святаславіча ўжо не было дастатковай сілы, каб хрысціць палачанаў прымусова. Княства няўхільна адраджала сваю самастойнасць. Яго валадары - нашчадкі Рагнеды не мелі патрэбы сцвярджаць сваю ўладу пераводам у хрысціянства адразу ўсіх жыхароў, як зрабіў у Ноўгарадзе князь Уладзімір.

Паганства несла ў сабе шмат светлага, такога, ад чаго чалавеку нялёгка адмовіцца. Полацкія князі, разумеючы гэта, тым не менш не хацелі бачыць сваю зямлю паганскаю выспаю сярод хрысціянскай Еўропы. Яны цвяроза ацэньвалі перавагі, якія давала дзяржаве і яе народу новая вера. Таму Полацк прыняў яе і сгірыяў мірнаму пашырэнню Хрыстовага вучэння на ўсім крывіцкім абшары.

Ужо ў 992 годзе была ўтворана Полацкая епархія. Сёй-той з нашых продкаў мог надзець крыж яшчэ у час паходаў на хрысціянскую Візантыю. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што хрысціянінам быў князь Рагвалод. Магчыма, у Полацку ўзнік і першы ва ўсходніх славянаў манастыр. Дапусціць гэта дазваляе скандынаўская «Сага пра хрышчэнне», дзе апавядаецца пра падзеі Х стагоддзя. Герой сагі, прылічаны пасля смерці да святых Торвальд Вандроўнік, хрысціў Ісландыю, адкуль выправіўся ў Ерусалім. Заслужыўшы вялікую пашану ў канстанцінопальскага патрыярха, паломнік вяртаўся на радзіму праз усходнеславянскія землі.

У «Русіі» ён заснаваў манастыр Іаана Хрысціцеля, у дарозе сканаў і быў пахаваны «ў высокай гары каля царквы святога Іаана, непадалёку Полацка». Высокую гару знайсці ў По-лацку няцяжка. Быў тут і згаданы ў гістарычных дакументах старажытны манастыр у гонар Іаана Хрысціцеля.

Няма ніякіх доказаў, што Полацкая зямля прымала хрост ад Кіева. Затое ёсць багата іншых сведчанняў. Аўтар «Аповесці мінулых часоў» піша, што ў 1007 годзе ў Полацку «перанесены святыя ў святую Багародзіцу». Першыя кіеўскія святыя Барыс і Глеб з'явяцца адно праз колькі гадоў, а пера-нясуць іх у царкву, як сведчыць той самы летапісец Нестар, у 1072 годзе. Хто ж тады тыя таямнічыя полацкія святыя? Самае верагоднае, што пакутніца Рагнеда-Анастасія ды яе сын Ізяслаў.

Як бы ні хацелася камусьці аб'явіць хрысціцелем крывіцкае зямлі кіеўскага князя Уладзіміра, новая вера прыйшла ў княства непасрэдна з Візантыі.

Нягледзячы на тое, што царква абвяшчала вялікім грэхам не толькі размову пра паганства, але і думкі пра яго, хрысціянства на нашай зямлі яшчэ велымі доўга мірна суіснавала са старым светаўспрыманнем. Паганцамі ў душы заставаліся і простыя людзі, і некаторыя з вялікіх полацкіх князёў.

Нават у XVII стагоддзі праваслаўныя багасловы з абурэннем пісалі: «Шануюць старых бажкоў Леля і Палеля і агідныя Богу іхнія імёны крычаць на ігрышчах. Славяць на вяселлях і матку іх Ладу, і гэтага хрысціянам сцерагчыся трэба, каб унікнуць кары Божай. I нячысціка Купалу сла-вяць, асабліва перад нараджэннем Іаана Хрысціцеля. Хлоп-цы і дзяўчаты звіваюць сабе вянкі з некаторых траў і ўскла-даюць іх на галовы і па вадзе пускаюць, забыўшыся пра імя Госпада нашага. 1 агонь раскладаюць на тым д'яблавым ігрышчы, і скачуць праз яго, і карагоды вакол яго водзяць, і шмат чаго іншага на тых ігрышчах учыняюць, пра што і пісаць непрыстойна. 1 на свята Нараджэння Хрыстовага славяць нячысціка Каляду, і ўсё гэта спакусы д'яблавы. Есць і такія, што твары свае і ўсю і'ожасць чалавечую, на пада-бенства Божае створаную, хаваюць пад маскамі, на д'яблаў узор зробленымі, і тым як быццам Бога нашага дакараюць, пагарджаючы стварэннем рук ягоных». Гэтыя словы маюць непасрэднае дачыненне да Полаччыны, дзе карані паганскае веры былі асабліва глыбокія.

Уладзімір Краснае Сонейка пасля хрышчэння пражыў яшчэ амаль трыццаць гадоў.

Полацкая зямля прыняла хрысціянства да яго афіцыйнага падзелу на заходнюю і ўсходнюю плыні ў 1054 годзе. Хрысціўшыся паводле грэцкага абраду, нашы продкі не адчувалі варожасці і да вернікаў-лацінцаў. У часы Еўфрасінні ў Полацкім княстве пашыраліся жыціі рымскіх святых. Асаб-лівую папулярнасць меў жыццяпіс Аляксея чалавека Божа-га. «Родам рымлянін» быў адзін з першых беларускіх святых Меркуры Смаленскі. Высакародны дух павагі да людзей іншае веры палачане захаваюць на працягу стагоддзяў.


Паспрабуйма пакласці перад сабою таўшчэзныя тамы «Всемирной истории» ды экцыклапедый і знайсці ў Еўропе XII стагоддзя жанчыну, якую па адукаванасці і па зробленым дзеля асветы свайго народа можна паставіць побач з Еўфрасінняй. Усяславава ўнучка ў той эпосе не мела роўных сабе і ў славянскім свеце, і на ўсім еўрапейскім кантыненце.

Яна не сканчвала універсітэтаў. Па-першае, жанчын ў сярэднявечныя універсітэты не прымалі. Па-другое, калі Прадслава нарадзілася, у Еўропе, здаецца, была ўсяго адна альмаматэр — у Балоньі. У Парыжы і Оксфардзе яны адчыняцца пазней.

Еўфрасінніный універсітэтам была тагачасная літаратура.

Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на ўсход славянства, візантыйскія святары ды іх мясцовыя па-слядоўнікі, большасць складалі, вядома, царкоўныя творы. Але ў княжыя палацы і ў манастыры траплялі таксама хроні-кі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.

Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам. Апрача Бібліі, яна чытала творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў, -якіх называюць айцамі царквы. У полацкіх кнігазборах былі творы выдатнага хрысціянскага прапаведніка Іаана Задата-вуснага, што вобразна выкрываў чалавечыя заганы і наву-чаў чытачоў дабрачыннасці. Той самай мэце служылі пацерыкі — зборнікі кароткіх апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3 іх старонак паўставаў фантастычны, поўны дзівосаў свет, дзе за людскія душы зацята змагаліся сілы дабра і зла. Пра будучыню гэтага свету і чалавечы лёс пасля смерці апавядала апакрыфічная кніга «Блуканне Багародзіцы па пакутах». Яшчэ за князем Ізяславам у Полацк маглі трапіць кнігі славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія, вядомыя па апісанні бібліятэкі Сафійскага сабора ў XVI стагоддзі.

Камусьці здаецца, што ўсё роўна гэта былі задворкі Еуропы. Візантыйскі імператар Аляксей Комнін думаў іначай. Таму, маючы вялікі выбар, і ўзяў шлюб з Усяслававай дачкою. Сваяцтва полацкай дынастыі Рагвалодавічаў з домам Комнінаў мела, як мы ўбачым, далёкія палітычныя і культурныя вынікі.

Знайшлі ў Полацку нават ракавінку малюска каўры, радзіма якога Індыйскі акіян. Чулася на торжышчы і нямецкая гаворка. 3 Заходпяй Еўропы рамеснікі атрымлівалі свінец, медзь і волава. Першае месца ў полацкім імпарце колькі стагоддзяў займала соль, у экспарце—воск і футра.

Разлічваліся срэбнымі зліткамі — грыўнямі. Грыўня дзялілася на 20 нагатаў або 50 кунаў. Конь, напрыклад, каштаваў дзве-тры грыўні. ІІлацілі таксама вязкамі футравіны.

Гаворачы пра гандаль, трэба ўспомніць і пра шляхі, па якіх ездзілі купцы ды іншыя падарожнікі.

Галоўнымі дарогамі былі водныя. Паблізу горада па Дзвіне снавалі невялікія выдлубаныя чаўны-аднадрэўкі. Са стаўбура вячыстае ліпы тым самым спосабам можна было зрабіць лодку, куды змяшчалася некалькі коней з людзьмі. Ішлі па рацэ важка наладаваныя таварам пласкадонныя стругі. Паўсотні ваяроў з рыштункам падымала ладдзя (яны хадзілі над ветразем і на вёслах). Вялікія ладдзі з палубай і носам, аздобленым выразанай з дрэва звярынай ці птушынай галавой, зваліся насадамі. У сярэднявеччы на беларускіх рэках сустракаліся піраты, якіх называлі расколамі. (Ці не адтуль пайшло жаргоннае слаўцо «раскалоць»?)

Праз валокі, дзе гандлёвыя караваны пераходзілі з адной рачной сістэмы ў другую, судны перапраўляліся на катках і колах, а невялікія перавозілі на запрэжаных некалькімі коньмі калёсах або валакушах. Ездзілі па рэках і на санях, але тыя лёгка беглі адно на пачатку зімы, пакуль завірухі не перагароджвалі ледзяной дарогі сумётамі.

На высокіх берагах і прыбярэжных узлобках усцяж Дзвіны будавалі «глядзені», адкуль вартавы ўдзень і ўначы сачыў, цi не набліжаецца вораг. У выпадку небяспекі загараўся сігнальны агонь, які бачылі з суседняга дазору. Лан-цужок агнёў хутка дабяіаў да горада, і жыхары бралі ў рукі зброю. Адзін з такіх «глядзеняў» стаяў на ўзгорку каля вёскі ІІадкасцельцы, што ўвайіііла цяпер ў межы Наваполацка.

Ездзілі не толькі рэкамі. Сухаземныя шляхі вялі з Полацка ў Пскоў, Ноўгарад, Менск... Першымі дарожнымі знакамі былі засечкі на дрэвах, а ўзімку — высокія тычкi.

Малюючы тагачаснае жыццё, можна сказацi пра вечавыя сходы, што віравалі побач з Сафійскім саборам. По-лацкае веча было ў горадзе другой ўладай. Князь узначальваў войска, кіраваў дзяржавай, раздаваў васалам землі з гарадамі. Веча вырашала пытанні вайны і міру, слала пасольствы, вяршыла найвышэйшы суд, ацэньвала дзей-насць князя. Некалі Брачыслаў Ізяславіч прыняў на службу варажскую дружыну Эймунда толькі са згоды вечавога сходу, які пастанавіў даць князю грошы на разлік з наймітамі. Веча мела права запатрабаваць ад уладара адказу за прай граную бітву і нават за перамогу, калі тая каштавала занадта дорага.

Паступова полацкае веча набярэ такую сілу, што пачне само запрашаць князёў на пасад (праўда, абавязкова з роду Рагвалодавічаў) і пазбаўляць іх улады, выганяючы з горада. Пасля Усяслава дваяўладдзе прывяло да таго, што вялікія князі полацкія жылі ўжо не каля муроў Сафіі, а за Дзвіною, у Бельчыцах. Галоўнай асобаю ў дзядзінцы стаў епіскап. Ад яго імя, гэтаксама, як і ад імя князя, веча заключала дамовы, іхнімі пячаткамі змацоўваліся дзяржаўныядакументы. Лета нісы паведамляюць, іыто ўлада ў Полацку ў XII стагоддзі належала трыццаці «мужам», або «старцам». Па сутнасці, Полацкая зямля была феадальнай рэспублікай з выбарным манархам.

Л iтаратура

1. Уладзімір Арлоў. Таямніцы полацкай гісторыі. Мінск, Беларусь, 1994.

К-во Просмотров: 277
Бесплатно скачать Реферат: История Белоруссии