Реферат: Мова i соцыўм

Адлюстраванне ўзаемаадносiн чалавека з навакольным светамажыццяўляецца праз намiнацыйную функцыю мовы. Прадметы робяцца здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў пераважна пры iх намiнацыi, калi гэтыя прадметы атрымоўваюць назвы сродкамi мовы, перш за ўсё словамi. Звычайна тым прадметам i з’явам, якiя адыгрываюць важную ролю ў жыццi людзей пэўнага калектыву, даецца значна больш разнастайных назваў, чым з’явам i прадметам, якiя знаходзяцца як бы на перыферыi iнтарэсаў чалавека або практычна не сустракаюцца цi рэдка сустракаюцца ў яго жыццi. Багацце слоўнiка ў цэлым, а таксама колькасць намiнацый у пэўнай галiне жыцця i ведаў сведчаць не толькi пра стан i развiццё мовы народа, але i пра ступень яго iнтэлектуальнага i духоўнага развiцця, пра глыбiню распрацоўкi тых паняццяў, якiя звязаны з жыццёвымi ўмовамi людзей i маюць для iх вялiкае значэнне. Такiм чынам, праз намiнацыйную функцыю мовы выяўляецца характар сувязi тых цi iншых моўных калектываў людзей са знешняй рэчаiснасцю i найбольш iстотныя спосабы яе ўспрымання людзьмi з дапамогай мовы.

У свядомасцi чалавека адлюстроўваецца знешняя рэчаiснасць, i змест мовы як арганiчная частка свядомасцi таксама адлюстроўвае ў сабе гэту рэчаiснасць. У падмурку значэнняў практычна ўсiх знамянальных слоў так цiiнакш ляжаць адпаведныя паняццi, у якiх увасабляюцца ўяўленнi чалавека аб адлюстраваных у яго свядомасцi знешнiх прадметах. Гэта значыць, што мы маем падставу гаварыць пра наяўнасць у мове функцыi адлюстравання .

Адной з iстотных функцый мовы з’яўляецца пазнавальная : чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якiя фiксуюцца, назапашваюцца, класiфiкуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Мова адначасова служыць iнструментам пазнання, таму што стварэнне i ўзбагачэнне асноўных катэгорый мыслення (паняццяў) адбываецца на аснове мовы. Мова – галоўны сродак набыцця ведаў, iх пашырэння, узбагачэння, удакладнення.

Мова адносiцца да самага галоўнага спосабу выражэння мыслення i пачуццяў чалавека i тым самым выконвае экспрэсiўную функцыю . Праз мову перадаюцца не толькi пэўныя звесткi, веды, але i праяўляюцца адносiны да iх таго чалавека, якi гаворыць (пiша), яго здольнасцi, вопыт, эрудыцыя, уменне валодаць мовай, псiхiчны стан у момант маўлення i ў цэлым разгортваецца ўвесь унутраны свет чалавека. Праз экспрэсiўную функцыю прадстаўляюцца галоўныя рысы носьбiта мовы, выяўляецца яго светапогляд, малюецца яго ўнутраны партрэт

Пры зносiнах важным аказваецца не толькi тое, што сказаць, але i як сказаць. Уласцiвасцi i якасцi маўлення ацэньваюцца i па яго змесце, эмацыянальнай насычанасцi, па эстэтычных характарыстыках, па ўражаннi, якое яно выклiкае ў слухача (чытача). Мiлагучнае выказванне пры аднолькавай iнфарматыўнасцi са звычайным паведамленнем успрымаецца з большай асалодай, з пiльнейшай увагай. Эстэтычная функцыя ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзii, сцэнiчным маўленнi, красамоўстве.

Пры ўжываннi незнаёмага слова цi выраза мы можам раскрыць iх змест шляхам разгорнутага тлумачэння або азначэння (ВТНУ – вышэйшая тэхн i чная навучальная ўстанова ). Тут рэалiзуецца метамоўная (тлумачальная) функцыя мовы.

Фатычная функцыя мовы выяўляецца ва ўменні ўстанаўліваць кантакт, наладжваць дыялог з суразмоўцам.

2. Мова і маўленне

Спосабам iснавання i праяўлення мовы з’яўляецца маўленне – вуснае i пiсьмовае валоданне моваю, маўленчая дзейнасць. Мова i маўленне – паняццi блiзкiя, але не тоесныя. Яны суадносяцца памiж сабой як сутнасць i з’ява: мова служыць унутранай глыбiннай сутнасцю, а маўленне – знешняй з’явай, праз якую гэта сутнасць праяўляецца.

Маўленне ўяўляе сабой i ндыв i дуальную з’яву , таму яно адносiцца да аднаго з самых эфектыўных сродкаў, што характарызуе кожнага чалавека як асобу. Нягледзячы на iндывiдуальнасць маўлення, мы ў большасцi выпадкаў разумеем адзiн аднаго пры зносiнах, паколькi выкарыстоўваем агульныя адзiнкi (фанемы, марфемы, словы) i агульныя правiлы аперыравання гэтымi адзiнкамi, г.зн. выкарыстоўваем мову як агульную i сацыяльную сутнасць . Маўленне праяўляецца матэрыяльна i фiксуецца ў канчатковым вынiку канкрэтнымi (акустычнымi цi пiсьмовымi) формамi, прычым гэтаму вынiку i гэтым формам папярэднiчае фiзiялагiчная актыўнасць органаў чалавека (пры вусным маўленнi – лёгкiх, языка, губ, гартанi, пры пiсьмовых формах – рукi). Мова з’яўляецца абстрактнай сутнасцю, але рэальнай, бо праяўляецца канкрэтнымi маўленчымi актамii фiзiялагiчная актыўнасць мае ў аснове псiхiчную дзейнасць усёй нервовай сiстэмы. Значыць, маўленне – канкрэтная i ф i з i ялаг i чная з’ява, а мова – абстрактная i пс i х i чная сутнасць.

Мова ўяўляецца патэнцыяльнай сутнасцю , што ўжыўлена ў нашу свядомасць у выглядзе засвоеных з дзяцiнства здольнасцяў гаварыць, а таксама разумець перадаваемыя праз маўленне думкii пачуццiiншых людзей. Маўленне служыць актуал i зацыяй гэтай патэнцыi, яе матэрыяльным увасабленнем, ператварэннем здольнасцi гаварыць непасрэдна ў працэс гаварэння. Мова – патэнцыяльная сутнасць (здольнасць гаварыць), маўленне – актуал i заваная з’ява (працэс гаварэння) .

Мова ўяўляе сабой код, набор адцягненых адзiнак i правiл iх арганiзацыi, прычым гэты код з’яўляецца ўнармаваным, што забяспечвае яго правiльнае выкарыстоўванне прамоўцамi ў межах выпрацаваных нормаў i спаразуменне слухачом. Маўленне ўяўляе сабой гатовы прадукт, якi вытворны ад кода i выступае ў выглядзе вуснага або пiсьмовага тэксту. Гэты тэкст пры спантанным спараджэннi мае шматлiкiя адхiленнi ад нормаў, г.зн. прадстаўляе сабой моўнае ўжыванне, якое патрабуе карпатлiвай дадатковай працы для таго, каб аформiць яго ў строгай адпаведнасцi з правiламi мовы з’яўляюцца адназначнымi, сiметрычнымi ў плане выражэння i плане зместу. Мова – ас i метрычная сутнасць, маўленне – с i метрычная з’ява. (гэта бачна пры выкананнi творчых работ па стварэннi звязнага пiсьмовага тэксту, на што звычайна патрабуецца значна больш высiлкаў, намаганняў i часу, чым на нязмушанае гаварэнне, якое не падпадае пад уцiск неабходнасцi ўсебакова стасаваць яго са шматлiкiмi кадыфiкаванымi нормамii правiламi. Значыць, мова суаднос i цца з маўленнем як код i норма з тэкстам i ўжываннем.

Маўленне заўсёды сiтуатыўна замацавана, ужываецца ў пэўных, канкрэтных абставiнах, мае мэтанакiраваны характар. Мова не звязана нi з сiтуацыяй зносiн, нi з вызначанай мэтай ужывання, таму што яна служыць сродкам зносiн, сродкам для фармiравання маўленчых выказванняў. З гэтага вынiкае, што маўленне належыць да с i туатыўных i мэтанак i раваных з’яў, а мова нейтральная ў аднос i нах да згаданых асабл i васцяў.

Абстрактныя адзiнкi мовы пры сваёй рэалiзацыi выступаюць у выглядзе сваiх канкрэтных прадстаўнiкоў, адзiнак маўлення, якiя служаць варыянтамi моўных адзiнак: фанема рэалiзуецца ў гуках, лексема ў словаўжываннях, сказ у выказваннях. Маўленне - варыянтная з’ява, мова – i нварыянтная сутнасць. Значымыя адзiнкi мовы (словы) – па сваёй структуры асiметрычныя, бо адно слова абазначае некалькi паняццяў, а адно паняцце можа абазначацца некалькiмi словамi (з’явы полiсемiii сiнанiмii). Адзiнкi маўлення ў кантэксце з’яўляюцца адназначнымi, сiметрычнымi ў плане выражэння i плане зместу. Мова – ас i метрычная сутнасць, маўленне – с i метрычная з’ява.

Такім чынам, калі сцісла прадставіць пералічаныя папарна прыкметы, па якіх супастаўляюцца і адрозніваюцца мова і маўленне, то атрымаем такую схему:

МАЎЛЕНЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

З’явамаўленне Сутнасцьмова

Індывідуальнае Сацыяльнае

Прыватнае Агульнае

Фізіялагічнае Псіхічнае

Канкрэтнае Абстрактнае

Актуальнае Патэнцыяльнае

Працэс гаварэння Здольнасць гаварыць

Тэкст Код

Ужыванне Норма

Мэтанакіраванае Немэтанакіраванае

Сітуатыўнае Несітуатыўнае

Варыятыўнае Інварыянтнае

Сіметрычнае Асіметрычнае


К-во Просмотров: 274
Бесплатно скачать Реферат: Мова i соцыўм