Реферат: Мова i соцыўм

У залежнасцi ад спосабу перадачы зместу i арганiзацыi тэкста адрознiваюць такiя тыпы тэкстаў, цi маўлення, як ап i санне, апавяданне, разважанне.

Апiсанне ўжываецца для характарыстыкi прадметаў, з’яў, асобы. У iм пералiчваюцца прыкметы ў пэўнай паслядоўнасцi. Найбольш важнай прыкметай апiсання з’яўляецца статычнасць, таму найбольшае выкарыстанне займаюць назоўнiкi, прыметнiкi, радзей дзеясловы-выказнiкi. Адрознiваюць навуковае, справавое, мастацкае апiсанне.

Апавяданне служыць для перадачы падзей, якiя разгортваюцца ў часе, маюць дынамiку.

Разважанне – выклад думкi, для якога найбольш характэрна лагiчнасць i аргументаванасць. Разважанне пашырана ў навуковых тэкстах, публiцыстыцы. Будуецца разважанне сiнтэтычна (iндуктыўна) i аналагiчна (дэдуктыўна), калi ад агульных палажэнняў аўтар iдзе да прыватных i наадварот.

Асноўныя функцыi мовы ўласцiвы i ўсiм тыпам маўлення, але яны набываюць свае спецыфiчныя ўласцiвасцi. На першы план у маўленнi выступае камунiкацыйная функцыя . Можа быць выдзелена эматыўная функцыя – выражэнне эмоцый, пачуццяў, перажыванняў, настрояў. На базе камунiкацыйнай функцыi выдзяляецца рэгуля цый ная , г.зн. такая функцыя, якая рэгулюе адносiны памiж людзьмi ў працэсе зносiн.

3.Мовы свету iiх класiфiкацыя

Паводле звестак навукоўцаў, у нашы днi вядома каля 5000 розных (жывых i мёртвых) моў, з якiх на 180 мовах размаўляюць амаль тры з паловай мiльярды жыхароў нашай планеты, а астатнiя мовы абслугоўваюць нязначную частку насельнiцтва, iншы раз мовай карыстаюцца сотнii нават дзесяткi людзей.

Мова – гэта iстотная адзнака этнiчнага калектыву – народа, нацыi, племенi. У тыповым выпадку мова народа аб’ядноўвае прадстаўнiкоў данага народа i з’яўляецца адметнай адзнакай. Але на практыцы нярэдка адной мовай карыстаюцца прадстаўнiкi некалькiх этнiчных калектываў: нямецкая мова родная для немцаў i аўстрыйцаў, для значнай часткi насельнiцтва Швейцарыi i Люксембурга; англiйская мова родная для англiчан i амерыканцаў, а таксама для насельнiцтва былых калонiй i дамiнiёнаў Вялiкабрытанii; беларуская мова родная не толькi для беларусаў, але i для прадстаўнiкоў iншых народаў, якiя даўно жывуць на Беларусi, напрыклад, беларускiх татараў, яўрэяў. Разам з тым, напрыклад, швейцарцы, якiя карыстаюцца чатырма мовамi (нямецкай, французскай, iтальянскай, рэтараманскай), злiваюцца ў вынiку працяглага сумеснага пражывання ў адзiную нацыю.

У залежнасцi ад паходжання i наяўнасцi цi адсутнасцi агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя . Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў вялiкiя групы, або сем’ і, моў.

Навука пра мову выдзяляе iндаеўрапейскую, iберыйска- каўказскую, фiна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кiтайска-тыбецкую, дравiдыйскую, семiта-хамiцкую, кайсанскую i iншыя сем’i моў , кожная з якiх складаецца альбо з некалькiх груп (напрыклад, фiна-угорская сям’я падзяляецца на дзве групы – фiнскую i угорскую, якiя ў сваю чаргу складаюцца з некалькiх моў), альбо з некалькiх моў (напрыклад, дравiдыйская сям’я ўключае мовы тэлугу, тамiльскую, малаялам, каннара i iнш., што пашыраны на поўднi Iндыi, часткова на Цэйлоне, у асобных раёнах Пакiстана i Афганiстана).

Некаторыя мовы з’яўляюцца iзаляванымi, яны не ўваходзяць у склад сем’яў або груп, напрыклад, японская мова, карэйская.

Беларуская мова ўваходзiць у адну з самых вялiкiх сем’яў Еўразii –iндаеўрапейскую . Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 16 моўных груп : балтыйская (лiтоўская, латышская (жывыя) i пруская, яцвяжская (мёртвыя)), германская (дацкая, нарвежская, шведская, iсландская, фарэрская, нямецкая, англiйская, галандская (нiдэрландская), фламандская, iдыш (новаяўрэйская), мёртвыя – гоцкая, бургундская, вандальская ), iндыйская (хiндустанi, пенджабi, бенгалi, орыя, бiхары, цыганская (жывыя) i ведыйская, санскрыт, пракрыты (мёртвыя)), iранская (персiдская, таджыкская, курдская, тацкая, пушту (афганская), асецiнская (жывыя) i мiдыйская, парфянская, скiфская (мёртвыя)), кельцкая (iрландская, шатландская, брэтонская, уэльская (валiйская), гальская ), раманская (iспанская, французская, партугальская, iтальянская, правансальская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская i мёртвая лацiнская ), славянская, у якой вылучаюцца тры падгрупы : заходнеславянская (польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая i мёртвая палабская) ; паўднёваславянская (балгарская, македонская, сербскахарвацкая i мёртвая стараславянская) ; усходнеславянская (беларуская, украiнская, руская) .

У iндаеўрапейскую моўную сям’ю ўваходзяць асобныя мовы – грэцкая, албанская, армянская.

4. Мова – духоўны скарб народа

Падобна на тое, як кожнае слова непадзельна звязана з паняццем, якое яно абазначае, так i беларуская мова непадзельна звязана з духоўнай сутнасцю беларусаў, якiя яе стварылii карыстаюцца ёй. Беларуская мова (як i любая iншая) адлюстроўвае прыродныя i кл i матычныя ўмовы, г i сторыю народа, культурна - этнаграф i чныя традыцы i , узровень народнай гаспадарк i , характар грамадскай думк i , навук i , мастацтва – усе вял i к i я i малыя асабл i васц i жыцця нашага народа . Яна своеасаблiвая форма сацыяльнай памяцi народа, яго духоўны скарб. Родная мова духоўна яднае народ, кансалiдуе яго ў нацыю. Яна звязвае мiнулае з сучасным i будучым. Авалодваючы мовай, мы засвойваем адлюстраваныя ў ёй гiсторыю i грамадскi вопыт народа, яго сацыяльны iнтэлект, далучаемся да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзi, спасцiгаем яго думкi, погляды, яго псiхалогiю, фiласофiю, мастацкiя вобразы. Iнакшкажучы, родная мова даецца кожнаму з нас не толькi для таго, каб карыстацца ёю як сродкам зносiн i выражэння ўласных думак, пачуццяў, эмоцый, але i для ўдасканалення свайго духоўнага свету, для ўсведамлення свайго ўласнага этнiчнага «я» ў агульнасусветнай супольнасцi людзей.

Беларуса i цяпер пазнаеш па цвёрдым вымаўленнi асобных зычных (шчырасць, жыццё, чорны) , па звонкiм «дзе» i густым «чаго» (дзецi, радзiма, гародчык) , мiлагучным спалучэннi зычных i галосных (салодкi, завушнiцы, галоўны) , асаблiвай беларускай асiмiляцыйнай мяккасцi (цьвёрды, зьдзiвiцца, мясьцiна, досьлед) .

У семантыцы слова яскрава адбiваюцца асаблiвасцi светаўспрымання беларуса, характар яго працоўнай дзейнасцi . Прыкладам могуць служыць назвы гарадоў: Брэст (Бярэсце), Гродна (Гародня), Мiнск (Менск), Бабруйск, Iгумен, Мазыр, Ляхавiчы, Заслаўе i iнш., прозвiшчы: Каваль, Бондараў, Аўчароў, Леснiкаў, Грыб, Драздоў, Байда, Шаўчук, Пястун i iнш.

Як i кожнаму народу, беларускаму ўласцiвы спецыфiчныя рэалii – такiя прадметы i паняццi, якiя маюць адзнаку нацыянальнага, мясцовага або гiстарычнага каларыту i адсутнiчаюць у побыце i культуры iншых народаў. Праз адсутнасць адпаведных рэалiй або паняццяў такiя назвы ў iншых мовах перадаюццабеларусiзмамi: здольнiк, дзядзькаванне, дакопкi, пячыста, васпан i iнш.

Важнасць i актуальнасць канкрэтнага абазначэння элементаў навакольнага матэрыяльнага свету для прадстаўнiкоў розных народаў неаднолькавая, адпаведна i ўласцiвасцi прадметаў i з’яў могуць ацэньвацца па-рознаму. Беларусы, даючы новыя назвы кiравалiся найперш рэальна-практычнымi патрэбамi, якiя дыктавала само жыццё. Пра гэта можна меркаваць па вялiкай колькасцi разнастайных змястоўных назваў для паняццяў лес : бор, гай, ельнiк, бярэзнiк, дуброва, гушчар, пушча i iнш., балота : багна, дрыгва, твань, iмшара i iнш.

Некаторыя беларускiя найменнi не маюць аднаслоўных адпаведнiкаў i перадаюцца праз апiсальныя выразы: чыгунка – железная дорога , жабурынне – лягушачья икра, бульбянiшча – поле, где рос картофель .

Адметнасць беларускай лексiкi праяўляецца таксама ў высокай ступенi расчлянёнасцi, дэталiзацыi паняцця: бакал iкуфель (бакал для пiва), попел iпрысак (гарачы попел), арэх iлузанец (вылузаны арэх), балота ii мшара (мохавае балота).

Лексiчная самабытнасць беларускай мовы праяўляецца ў адметным метафарычным пераасэнсаваннi, звязаным з традыцыйнымi для нашага народа iнтэлектуальнымi асацыяцыямii стэрэатыпнымi вобразнымi ўяўленнямi. Нацыянальны каларыт набываюць пераносныя характарыстыкi людзей iiх знешнiх рыс паводле назвы прадмета або з’явы: таўкач – някемл i вы чалавек , цэбар – вял i кая галава .

Прырода назвы, характар яе матывацыi таксама могуць быць нацыянальна адметнымi: пярсцёнак (бел.) – назва паводле месца прызначэння; кольцо (руск.) – паводле формы; ручн i к (бел.) – па прызначэннi; полотенце (руск.) – паводле матэрыялу.

Нацыянальная адметнасць лексiкi выяўляецца ў формах iмёнаў: Алесь, Сымон, Хведар, Яўх i м, П i л i п, Лявон, Зося, Марыля .


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Беларусазнаўства: навучальны дапаможнік / пад. рэд. П. Брыгадзіна. – Мн., 1997

2. Палуян А.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка): курс лекцый / А.М.Палуян. 2006, – 134 с.

3. Ганцова С. К. Беларусазнаўства: вучэбны дапаможнік /. С. К. Ганцова – Мінск : Веды, 2004..

4. Янкоўскi Ф.М. Гiстарычная граматыка беларускай мовы / Ф.М. Янкоўскi – Мн.. 1989.

К-во Просмотров: 275
Бесплатно скачать Реферат: Мова i соцыўм