Реферат: Нормы беларускай літаратурнай мовы

прасторавыя паняцці: лугу, краю, шляху, усходу, небасхілу, нізу;

абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: густу, гонару, розуму, болю;

грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: капіталізму, сацыялізму, фармалізму, ідэалізму. (Раней правапіс назоўнікаў марксізм, камунізм, сацыялізм патрабаваў канчатка –а).

Але правіла гэта грувасткае і патрабуе шмат намаганняў для яго запамінання. Яшчэ больш абцяжарвае яго тая акалічнасць, што іншы раз назоўнікі могуць тлумачыцца як канкрэтныя паняцці і як сукупнасць; адпаведна ў залежнасці ад семантыкі могуць быць розныя канчаткі: апарата телефоннага і апарату ўпраўлення; трэцяга лістапада і пара лістападу.

Для правільнага выбару канчатка можна выкарыстоўваць наступнае правіла: калі назоўнік можна ўжыць з колькаснымі лічэбнікамі, то неабходна пісаць канчатак –а, -я; калі такое спалучэнне немагчыма, то пішам канчатак –у, -ю. Замест колькаснага лічэбніка можна падстаўляць і часціцу паў-. У большасці выпадкаў такая падстаноўка дапамагае правільнаму выбару канчатка, але не заўсёды.

Слабым месцам з’яўляецца таксама месны склон назоўнікаў мужчынскага роду, дзе ёсць выбар канчаткаў: -е (для назоўнікаў з цвёрдай асновай, а таксама з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з’, с’: на стале, у саюзе, у лузе, у кажусе), -і (назоўнікі з мяккай асновай: у цяні, на пні, у маі); -ы (назоўнікі з асновай на зацвярдзелы: у шалашы, на дажджы, у гаражы. Назоўнік двор у залежнасці ад лексічнага значэння ўжываецца або з канчаткам –ы: На двары сабраліся людзі або з –э: На дварэ ветрана); - у, -ю маюць назоўнікі назоўнікі з асновай на к і на г, х, якія не чаргуюцца з з’, с’: на цвіку, у канчатку, на моху, у руху, а таксама назоўнікі, што абазначаюць асобу чалавека: студэнту, рэктару, госцю. Некаторыя назоўнікі з цвёрдай асновай, што абазначаюць асобу чалавека, часам ужываюцца і з канчаткам –е: пры сыне, аб аграноме.

Парушэнні пры выбары канчатка выклікаюцца перш за ўсё незасвоенасцю правіла: на масту, у спесе (спех), на пляцу. У асобных выпадках адзначаюцца памылкі як вынік уплыву адпаведных склонавых форм рускай мовы: у дзённіке, на лугу, на мітынге.

Сярод склонавых форм назоўнікаў жаночага роду з нулявым канчаткам схільнасцю да парушэнняў вызначаецца творны склон, дзе адбываецца падаўжэнне зычных (акрамя губных і р): соллю, ноччу, але любоўю, шыр’ю. Пад уплывам народных гаворак, рускай мовы адзначаюцца памылковыя варыянты тыпу далонью, солью, гразёю.

Склонавыя канчаткі назоўнікаў у множным ліку роднага склону вызначаюцца частым ненарматыўным выкарыстаннем, перш за ўсё таму, што правілы іх ужывання сфармуляваны не зусім дакладна, дапускаюць разнастайныя варыянты: кілаграмаў – кілаграм, разоў – раз, гадоў – год. Для беларускай мовы правільна ўжыванне назоўніка другога скланення з матэрыяльна выражаным канчаткам, за выключэннем назоўнікаў партызан, салдат. Што датычыць варыянтаў гадоў – год, то ў іх ужыванні ёсць пэўныя размежаванні: формы з нулявым канчаткам ужываюцца ў канструкцыях з колькасным лічэбнікам, з канчаткам –оў -- з прыметнікамі, назоўнікамі: пяць год і на схіле гадоў. Для назоўнікаў першага скланення маюць канчатак –аў

(-яў), калі іх аснова заканчваецца збегам зычных: тундраў, адозваў, кафедраў, і нулявы канчатак: рук, кароў, станцый.

Варыянтным з’яўляецца і ўжыванне канчаткаў назоўнікаў у творным склоне множнага ліку. Нормай лічыцца канчатак –амі (- ямі): суседзямі, палямі. Аднак для некаторых слоў дапускаюцца варыянты: каньмі – канямі, касцямі – касцьмі, грашамі – грашыма, дзвярамі – дзвярыма, грудзямі – грудзьмі, санямі – саньмі, вачамі – вачыма, плячамі – плячыма; для назоўніка людзі – толькі людзьмі. У творах мастацкай літаратуры можна сустрэць самыя разнастайныя формы.

У сістэме прыметнікавых марфалагічных норм слабым месцам з’яўляецца засваенне форм вышэйшай ступені параўнання. У беларускай мове яны ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў –эйш-, -ейш-; ад некаторых – пры дапамозе суфікса –ш-: горшы, лепшы. Суфіксы на –ей, -эй не характэрны для беларускай мовы і ўжываюцца пераважна ў творах мастацкай літаратуры: прыгажэй, карацей.

Іншы раз выкарыстанне форм на –эй, -ей звязана з блытанінай форм кампаратыва ў прыметнікаў і прыслоўяў, асабліва ў перакладах з рускай мовы, паколькі ў рускай мове гэтыя формы падобныя: он стоит выше (наречие), он выше его (прилаг.).

Гэтак жа сама ўтвараюцца формы ступеней параўнання ад прыметнікаў стары, малады: старэйшы за, маладзейшы за. Ад кампаратываў неабходна адрозніваць прыметнікі малодшы, старшы ў тэрміналагічных спалучэннях: старшы лейтэнант, малодшы сержант, а таксама ж гэтыя прыметнікі ў значэнні 'больш позні паводле часу свайго з'яўлення' (малодшы брат, сястра), якія не маюць значэння вышэйшай ступені параўнання.

Неабходна адзначыць, што не ад усіх якасных прыметнікаў могуць утварацца простыя формы вышэйшай ступені параўнання. Гэта прыметнікі, якія абазначаюць стан чалавека (жывы, дарослы, Нямы), колер прадметаў праз адносіны да іншых прадметаў (бэзавы, вішнёвы, ліловы), масць жывёл (вараны, гняды), знешнюю фізічную прымету чалавека (барадаты, вусаты), прыметнікі з суфіксамі -ав-, -іст-, -аўн-, -к- (перадавы, шурпаты, сакаўны, ліпкі), якія першапачаткова былі адноснымі, складаныя прыметнікі.

Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца пры дапамозе слоў самы, найбольш, найменш. Менавіта пры іх ужыванні адзначаецца няўменне адрозніць форму вышэйшай ступені параўнання і прыметнік ці словаспалучэнне са значэннем гранічнай ступені якасці: Вышэйшая ўзнагарода – зорка Героя. (трэба: найвышэйшая або самая высокая ўзнагарода).

Характэрнай памылкай з'яўляецца няправільны выбар сродкаў сінтаксічнай спалучальнасці. Так, часта замест прыназоўніка за выкарыстоўваецца прыназоўнік ад (пад уплывам польскай мовы): разумнейшы ад мяне; або прыназоўнік не выкарыстоўваецца зусім (пад уплывам рускай мовы): разумнейшы мяне. Такія памылкі досыць устойлівыя.

Многія якасныя прыметнікі ў беларускай мове могуць мець як поўную, так і кароткую форму: грозны – грозен, ясны – ясен. Але неабходна помніць, што кароткія формы прыметнікаў у беларускай мове ўжываюцца абмежавана і часцей ў прэдыкатыўнай функцыі (выключэнне складае паэтычная мова).

Лічэбнік – невялікая па колькасці часціна мовы, якая мае абмежаванае выкарыстанне ў маўленні параўнальна з іншымі самастойнымі часцінамі мовы.

Але менавіта з ужываннем лічэбнікаў звязаны досыць устойлівыя адхіленні ад нормы, якія можна падзяліць на тры групы:

а) выбар колькаснага ці зборнага лічэбніка;

б) утварэнне форм ускосных склонаў лічэбнікаў, асабліва складаных і састаўных;

в) ужыванне лічэбнікаў у словазлучэнні.

У маўленні існуе 9 зборных лічэбнікаў: двое – дзесяцера. У адных выпадках зборныя і колькасныя лічэбнікі выступаюць як узаемазамяняльныя:

- калі абазначаюць асоб мужчынскага полу: пяцёра дружбакоў – пяць дружбакоў;

- у другім – такая суаднесенаць немагчыма:

- калі назоўнікі маюць форму толькі множнага ліку ці абазначаюць назвц парных прадметаў: двое сутак, трое варот;

- калі абазначаюць назвы маладых істот: двое кацянят, трое жарабят;

- субстантываванымі прыметнікамі: двое параненых.

К-во Просмотров: 774
Бесплатно скачать Реферат: Нормы беларускай літаратурнай мовы