Реферат: Паэма А.А. Куляшова "Cцяг брыгады"

Родпы Мінск я пакінуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны».

(Гл.: Неман, 1980, № 9, с. 120).

Яшчэ адзін доказ, наколькі моцна ўразіла паэма Твардоўскага, калі ён так дэталёва занатаваў яе падрабязнасці.

Паэма стала пранікнёным, горкім і пафасным словам аб цяжкім ліхалецці і вялікай народнай барацьбе, аб тым напружанні сіл народных і незвычайным уздыме народнага духу, дзякуючы якім савецкая краіна перамагла ў Вялікай Айчыннай.

Паэма «Сцяг брыгады», суровая і гераічная, мужная і стрыманая, раскрывае нам велізарны свет духоунага жыцця беларускага народа ў гады вайны. Мастацкія далягляды гэтай паэмы надзвычай шырокія. У эмацыянальным і мастацкім ладзе паэмы актыўна дзейнічаюць разнаетайныя стылёвыя элементы — ад народнай гутаркі і выслоўя да ўзнёслай публіцыстыкі, ад традыцыйных фальклорных тропаў да наватарскіх прыёмаў індывідуальнай паэтыкі, ад стылізацыі народнай песні і сказа да прамых апісанняў падзей.

Тут — усё, што прыйшло на Беларусь разам з вайною. Гора і трывога, пакутлівае адступленне, гартаванне веры і ўпэўненасці, цяжкі боль ростані з блізкімі, вымушанае развітанне з роднай зямлёй, асаблівая любасць да ўсяго, на што пасягае, што збіраецца забраць вораг,— да роднай мовы (усе народныя выслоўі, прьігаворкі, фальклорныя звароты да птушак, ручая, дрэў аблашчаны і сагрэты любоўю аўтара, яны нібы выконваюць у паэме не толькі эстэтычныя, але і патрыятычныя функцыі), да роднай прыроды, што хавае байцоў ад чужынцаў да беларускай песні, змест якой усёй сваёй духоўнай сілай супрацьстаіць варожай навале, да народных паданняў... Усё, чым жыў беларускі народ, яго працоўны матэрыяльны побыт і ўсе яго духоўныя багацці, звычаі, традыцыі, абрады — у непрымірымай варожасці з фашысцкім нашэсцем.

На горкай ноце пачыналася гэта паэма. Яе ўмоўна-сімвалічны пачатак моцна выявіў боль расстання, горыч і роспач першых дзён вайны.Загаварылі, «нібы жывыя», хатнія рэчы: «конь майстэрскай работы, з кардону на колах драўляных» («Забяры, гаспадар, бо я тут усё роўна загіну»), лялька.

Гаспадар, ты падай мне руку,

I не стой на парозе,

I вядзі, як дачку,

У натоўпе людскім па дарозе.

Дзецям ногі баляць, іх дарога цяжкая стамляе,

Я ж слухмяна пайду за табою, бо я нежывая.

Дзеці просяць то есці, то піць,

ІІыл сухі ім раты забівае,

Я ж не буду прасіць,

Бо я лялька, бо я нежывая.

Самалёты ляцяць адусюль,

Дзецям смерць пагражае,

Не баюся я куль,

Не баюся, бо я ж нежывая...

Як нешта прывіднае і немагчымае прайшлі відовішчы разбурэнняў і пажараў («доўга вуліца родная шлях мне ўначы асвятляла»), выклікалі палымяныя словы праклёну («Я хачу, каб вякі чорпых асаў спалілі праклёнам») і клятвы:

Я табе абяцаю і попелам родным клянуся,

Што з дарогі ўначы не саб'юся,

Вярнуся, вярнуся!..

Сюжэт, выбраны паэтам (апавяданне аб тым, як трое байцоў выносяць з акружэння сцяг брыгады), дазволіў яму шырока даказаць драматычныя малюнкі пачатковага перыяду вайны. Разам з тым форма паэтычнага дзённіка (апавяданне вядзецца ад імя беларускага воіна Алеся Рыбкі які ўнутрана набліжаны да аўтарскай свядомасці) дазваляё эмацыянальна ўзмацніць, вылучыць асобныя эпізоды, шырока выкарыстоўваючы паэтычную ўмоўнасць.

Развіццё паэмы натуральнае і знешне як быццам простае. Але колькі ўнутраняга напружання, колькі драматызму ў паэме! Развітанне з рэчамі, адухаўленне, «ачалавечванне» якіх узмацняе роспачны боль; успрыманне адступлення як жахлівай неверагоднасці: «Што мяне палявыя дарогі вядуць — я не веру, што па іх мае босыя ногі ідуць — я не веру...»; гаркота ад сваёй часовай бездапаможнасці, неабходнасці ўтойвацца ад ворага, які гаспадарыць у родным краі: «Месяц сцежкі ў дубняк залівае халодным праменнем; не магу аніяк я з уласным асвойтацца ценем...»; горкія відовішчы фашысцкага гвалту, здзекаў, суровыя выпрабаванні грамадзянскай моцы і чалавечай мужнасці...

Шырока ўвайшла ў паэму фальклорная плынь народнага светаўспрыняцця ў народных формах яго выяўлення — і народнае галошанне, і водгулле гістарычнай песні з густа замешанай, ў стылі «Слова аб палку Ігаравым», метафарычнасцю (як у выключнай сілы словах пра роднае народнае, здратаванае чужынцамі жыта: «Пакасілі яго кулямёты, усё пакасілі, а тупыя фашысцкія боты яго малацілі. Танкі гусеніц жорнамі жыта пасля памалолі, коні потныя, чорныя хлеб замясілі на полі»)...I размова з ручаём: «Што ж, прымай нас, ручай, і вядзі па вадзе нас далёка, і кустамі з бакоў засланяй ад нямецкага вока». I ўсялякія народныя прыгаворкі, выслоўі («Калі пойдзеш полем, напрост,— да мястэчка дванаццаць вёрст, а як пойдзеш шляхам — дванаццаць з гакам»). I песняпаданне: «Сялянская хата стаяла над светлай ракою. I жыў там араты з Агатай сваёй і дачкою». Добра сказаў Р. Бярозкін: «Куляшову, калі ён пісаў сваю сапраўды народную паэму, было важна аднавіць і ў сваёй душы, і ў душах усіх тую мелодыю, якою народ на працягу стагоддзя ўвыказваў самае запаветнае. Народ у «Сцягу брыгады» — не толькі тэма, аб'ект паказу ці маральны крытэрый; ён — і дзейсная форматворчая сіла».Пазней, абагульняючы набыткі і вопыт беларускай паэзіі ваенных гадоў, Куляшоў гаварыў: «Асабліва моцна абвастралася пачуццё блізкасці з роднай зямлёю ў часы грозных выпрабаванняў для народа і радзімы. Можа ў адзін з такіх момантаў і нарадзіліся словы... старадаўняга галошання. Хіба не сугучна яно гору сірот, родныя якіх сталі ахвярай карных куль, попелам і дымам Майданекаў і Асвенцімаў? У часы Айчыннай вайны размовы з ветрам, ручаём, лесам уварваліся ў радкі паэтаў невыпадкова і не з прычыны асваення імі традыцый народна-песеннай лірыкі, як гэта гатовы тлумачыць літаратуразнаўцы, а таму, што неслі ў сабе спрадвечную патрэбу выплеснуць у песні новы плач аб запалоненай чужынцамі зямлі. Аднак паэзія не выказала б свой час, каб не напоўніла галошанні, размовы з заняволенай прыродай гневам і помстай народнай. Спалучэнне традыцыйных матываў з верай у вызваленне з'явілася ў самы цяжкі, крытычны момант вайны: яно служыла дзейснай мэце — перамозе». Немагчыма пагадзіцца з П. Макалём, калі ён у памянёнай прадмове да чатырохтомнага Збору твораў Куляшова гаворыць пра «пэўную эмацыянальную рэгламентацыю «Сцяга брыгады» і сцвярджае, што Куляшоў «не выходзіць у гэтым творы за строгія рамкі эмацыянальнага вопыту таго суровага часу, перабольшваючы значэнне фармальна-сімвалічнага пачатку ў вымярэнні чалавечых дзеянняў і ўчынкаў». Паэма напісана з выдатнай пачуццёвай верагоднасцю, рэалістычная дакладнасць яе толькі ўзмоцнена вобразнай сімволікай. За тым, што зведаў і перажыў Алесь Рыбка, паўстаюць шырокія абсягі народнага жыцця.

Усе асноўныя элементы паэтыкі гэтага выдатнага твора арганічныя і мэтазгодныя. Яны надаюць паэме поліфанічнасць і шырыню, што ўжо неаднойчы засведчана нашай крытыкай. Спыняцца яшчэ раз на гэтым няма патрэбы. Хочацца толькі адзначыць адну кампазіцыйпую асаблівасць твора, якая паказвае, наколькі тонка і глыбока адчувае і разумее паэт законы архітэктонікі вялікага паэтычнага жанру.

К-во Просмотров: 296
Бесплатно скачать Реферат: Паэма А.А. Куляшова "Cцяг брыгады"