Реферат: Паэма А.А. Куляшова "Cцяг брыгады"

Творамі незвычайнай лірычнай сілы і духоўнай ёмістасці сталі ваенныя вершы і балады Куляшова, яго паэма «Сцяг брыгады». Драматычныя, нават трагічныя — як і час, у які яны ствараліся, — яны валодалі велізарнай духапад'ёмнасцю, яны гаварылі кожнаму сэрцу, што такое Радзіма, свабода, родны краявід і матчына мова, з чым жыць і як змагацца.

У першыя дні вайны Куляшоў, знаходзячыся ў Мінску, на свае вочы бачыў бамбёжкі, разбурэнні. Бачыў, як гарэў той дом, у якім яны калісьці жылі разам з Таўбіным і Астапенкам і ў якім ён разам з Антонам Бялевічам начаваў перад гэтым, прыехаўшы з Хоцімска. Давялося пакінуць родную Беларусь, перажыць разам з многімі савецкімі людзьмі горыч адступлення. Пешкі дабіраўся паэт да Оршы, адтуль — поездам у Калінін, дзе ўступіў у рады Савецкай Арміі. Быў накіраваны ў ваенна-палітычнае вучылішча пад Ноўгарадам, а з яго — у армейскую газету «Знамя Советов».

У народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі захавалася некалькі пісем Куляшова ваеннага часу. У адным з іх — даволі падрабязны расказ паэта пра гэты свой шлях на ўсход. 3 дазволу Пімена Емяльянавіча цытуем гэта пісьмо.

«16.1.42 г. Дарагі Пімен! Нядаўна паслаў табе паштоўку, дазнаўшыся, што ты ў «За Савецкую Беларусь», і раптам такая нечаканасць — ліст ад самаго цябе. Ну, братка, лепш ты і прыдумаць не мог. Сёння твой ліст для мяне — падзея. Думаю, што ваяка Айзік (Алесь Кучар — В. Б.) таксама мне напісаў і я ў хуткім часе буду мець яшчэ адну радасць.

Як бачыш — працую я ў «Знаменн Советов», у газеце табе вядомай. Доўгі час я не ведаў, дзе ты, пісаў на імя Лешчынера, але адказу не атрымаў да гэтага часу.

Прыблізна 1 ліпеня ў Оршы я меў гонар чытаць твой верш на рускай мове ў «Красноармейской правде», мне нават запомніўся адзін радок: «до пули последней в стволе». Так, здаецца? Я тады вельмі зайздросціў табе, бо яшчэ не ведаў, што будзе ўперадзе, адзін, без сяброў, у цяжкі для краіны час. Мне тады вельмі хацелася быць з сябрамі, прынамсі з табою.

Але раз ужо ўдарыўся я ў лірыку ўспамінаў, то мушу апісваць усё па парадку. Ты, мусіць, ведаеш ці чуў, што перад падзеямі я бьў у Хоцімску, а жонка мая з дзецьмі ў доме_адпачынку ў Пухавічах. У першы ж дзень я пайшоў у райком партыі, адтуль ехала легкавая машына да станцыі — такім чынам я выехаў з Хоцімску і паехаў у Мінск. Жонку і дзяцей не застаў — яны выехалі ў Хоцімск. Прыехаўшы, адразу пазваніў Міх. Лынькову, ён паабяцаў мне ўзяць мяне да сябе ў «Красноармейскую пр[авду]». Абяцанкі цацанкі, а дурному радасць — у рэдакцыю ўзяты быў іншы чалавек, а мне вельмі далікатна сказана было, што штаты перапоўнены. (...)

Карацей кажучы, апынуўся я на шасэ Мінск — Орша, ішоў разам са Шведзікам і яго жонкай. Потым нас дагнаў Ц., а яшчэ далей— яны селі на грузавік, а я пайшоў пешкі, па дарозе заходзячы ў раённыя ваенкаматы. Там я сустрэўся і з работнікамі свайго Мінскага ваенкамата. Потым ехаў у эшалоне з Оршы. Потым цудам трапіў у газету. Вось уся гісторыя. Працую ў «Знамени Советов», ужо шэсць месяцаў. За гэты час напісаў багата вершаў, заставак, шапак. Але вершы паруску пішу, бо пісаць беларускія няма часу. Пасылаю табе тры вершы з апошніх. Вядомая рэч, ты з прыемнасцю яшчэ большай чытаў бы мае беларускія вершы, калі б яны былі. Ну, нішто, пасылаю табе пакуль што палову радасці і прыемнасці. Вельмі цікава ведаць мне тваю, Максімаву (Максіма Танка.— В. Б.) і Алесеву (Кучара.— В. Б.) думку наконт іх. Вершы, мне здаецца, па зместу свайму беларускія. Ведаеш, Пімен, вельмі хацелася б мне, як вам, пісаць па-беларуску, у беларускай газеце друкаваць вершы, шапкі, вокны і г. д., але ж, на жаль, гэта не ад мяне залежыць. (...)

Я вельмі рад за Максіма Танка, яму, мусіць, таксама давялося перажыць не менш, чым мне і табе. Рад, што ён разам з намі ўсімі. Горача цісну яму руку і жадаю поспехаў.

Вельмі прасіў бы, Пімен, цябе і Максіма прыслаць мне свае вершы апошнія, лепшыя на вашу думку, для мяне гэта было б не меншай радасцю, чым Вашы пісьмы.

Яшчэ раз цісну руку Кучару, Максіму, не кажучы ўжо пра цябе.

Перадай прывітанне Петрусям (Броўку і Глебку.— В. Б.) і ўсім нашым. Напішы мне, хто яшчэ працуе ў вашай газеце.

Ну, усяго добрага. Пішы, не лянуйся.

Ар. Куляшоў.

Р. С. Я цяпер лічуся палітруком (...)»

Усё перажытае, выпакутаванае ў тую пару вылілася ў паэму «Сцяг брыгады».

Як ад роднай галінкі дубовы лісток адарваны,

Родны Мінск я пакінуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны.

Міма дрэў, міма дрэў

Усю ноч я ішоў,— за спіною

Родны горад гарэў,

I не ведала сэрца спакою.

Асабістыя ўражанні, убачанае ў Мінску і па дарозе на Оршу, ўвайшло ў твор.

I роспачныя дні адступлення, і трывога за сям'ю...

З'яўленне паэмы стала падзеяй ва ўсёй савецкай паэзіі. Куляшоў здзейсніў подзвіг, стварыўшы паэму такой грамадзянскай і мастацкай вартагці ў неспрыяльных умовах. Вайна, яе цяжкія ўмовы, можна лічыць, асабліва перашкаджалі працы над вялікімі паэтычнымі творамі. Засяроджанасць, паглыбленасць і нават проста цвёрды парадак жыцця, якія неабходны для працы над шматпланавым творам, якраз часцей за ўсе і адсутнічалі на вайне.

Аб тым, як выспявала задума паэта, як выкрышталізоўваўся сюжэт паэмы «Сцяг брыгады», можна прачытаць у некалькіх інтэрв'ю, узятых у Куляшова ў розны час карэспандэнтамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных выданняў. Найбольш поўна творчая гісторыя паэмы расказана У. Міцкевічам_у кнізе «Аркадзь Куляшоў у школе» на аснове запісу гутаркі аўтара з паэтам ад 12 кастрычніка 1974 года.

«Задума напісаць. твор аб вернасці Радзіме, воінскаму сцягу ўзнікла ў першыя ваенныя месяцы. Але рашэнне звязаных з гэтым праблем прыйшло не адразу. Асацыяцыі былі фрагментарныя, раскіданыя, неакрэсленыя. А трэба было даць цэласную мастацкую карціну гераічнай барацьбы савецкага народа з фашысцкім нашэсцем...

Рэалізацыя задумы прыйшла нечакана. Выло гэта ў 1942 г. У рэдакцыю франтавой газеты, дзе працаваў літработнікам, аднойчы накіравалі групу так званых акружэнцаў», таксама работнікаў франтавых газет з іншых вайсковых часцей. Ад гэтых людзей, якім пашанцавала вырвацца з пекла варожага акружэння, я пачуў шмат гераічных эпізодаў, звязаных з выратаваннем сцяга вайсковай часці, расправай са здраднікамі ў тыле ворага, шляхамі і метадамі выхаду з акружэння (ішлі толькі ноччу, трымаючыся ручаёў, рэк)...

Усё гэта, разам узятае, і многае іншае, убачанае і перажытае, канчаткова высветліла задуму паэмы, напоўніла яе канкрэтным ідэйна-мастацкім зместам, прадвызначыла форму». Правобразам Заруднага ў паэме паслужыў у пэўнай ступені член Ваеннага Савета 11-й арміі камісар I. В. Зуеў. Паэма была напісана за сорак дзён. У лісце ад 3 лістапада 1942 г. Куляшоў пісаў Пімену Панчанку: «На жаль, вершаў даслаць вам не магу, бо не пісаў, бо працаваў над паэмай, якую і закончыў 20 кастрычніка. Паэма аб айчыннай (вайне на Беларусі, называецца «Сцяг брыгады», памерам за 2000 радкоў. Пасля 25 гадавіны (Кастрычніка.— В. Б.) павязу яе ў Маскву, дзе і прачытаю яе хлопцам. Паслаць яе вам — то вы ж яе не надрукуеце — зашмат. Добра было б, каб ты пад'ехаў у Маскву таксама, у Маскве я буду да 20 лістапада ». I вось у снежні 1942 года ў Маскве ў кватэры А. Твардоўскага Куляшоў прачытаў сваю паэму групе пісьменнікаў. «Першапачатковае знаёмства з гэтай рэччу — адзін з самых яркіх і дарагіх для мяне літаратурных успамінаў ваеннага часу»,— пісаў пазней А. Твардоўскі ў артыкуле «Паэма «Сцяг брыгады». Гэта — у артыкуле. Але захаваліся яшчэ і радкі, якія не ўвайшлі ў артыкул. Мы можам прачытаць іх у публікацыі М. I. Твардоўскай: «...маленькі капітан», як мы называлі Куляшова, якому пры яго наогул вельмі маладых гадах і невялікім росце светлы, высокі і па-дзіцячаму чысты лоб надаваў яшчэ хлапечы выгляд, дастаў і прыстроіў у сябе на каленях ладны рукапіс, перапісаны ім ка машынцы, дзе не хапала многіх знакаў, і таму ён стракацеў прастаўленымі ад рукі літаркамі. 3 прыемнай нетаропкасцю, хоць і не без хвалявання, ен згарнуў і закурыў незвычайна тоўстую і доўгую папяросу, якая надавала нешта троху камічнае, троху кранальнае ўсёй яго хлапечай паставе. I пачаў чытаць нягучным, марудлівым, як у яго звычайнай гаворцы, і толькі ледзь-ледзь больш напеўным голасам:

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 293
Бесплатно скачать Реферат: Паэма А.А. Куляшова "Cцяг брыгады"