Реферат: Паэзія 20-х гадоў

Так Я. Купала – геніяльны паэт-прарок Беларусі – акрэслі-ваў сваё стаўленне да рэалій новай паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, з яе партыйнай дыктатурай, геапалітычнай залежнасцю Беларусі, нават з мерапрыемствамі на хвалі беларусізацыі, якія былі толькі аддаленым намёкам на сапраўдны Беларускі Шлях і ідэю Беларускага Інтэгральнага Рэнесансу. Булучыня ў гэтым святле бачылася Купалу трагічнай: так жывём, сябе саміх не знаўшы, Учора, сёння лазім між канаў… Няўжо ж бы хто й над будучыняй нашай Навек залом пракляты заламаў?

Менавіта гэты вобраз «залому» над нацыянальным лёсам ад-гукнуўся ў другой палове 20-х гадоў у вершы Н. Вішнеўскай.

Такім чынам, «кліч бураломны: вызваленне з пут» у купа-лаўскім вершы цалкам быў аднесены ў непраясненую будучыню, у той час як у творах пралетарска-рэвалюцыйнага гучання «выз-валенне з пут» было ўжо здзейсненым. Не дзіўна таму, што творчасць Купалы і яго зборнік «Спадчына» (1922) не прымалі-ся, крытыкаваліся адэптамі новага пралеткультаўскага мастацт-ва, у яго адрас даносіліся абвінавачванні ў неразуменні гістарыч-най ролі рэвалюцыі для Беларусі. Для Купалы ж гэта былі віда-вочна несумяшчальныя ідэалы: вольная і незалежная Беларусь і гвалт рэвалюцыйнай дыктатуры. Ён празрыста акрэсліў гэтую несумяшчальнасць у паэме «Безназоўнае», стварыўшы алегарыч-ны вобраз заручын «вясельніцы засмучанай з вясёлым жаніхом».

Я. Колас у 20-я гады ўвасобіў свой боль па айчыне, спрад-вечным аплотам якой была сядзіба з уласнай зямлёй, у законча-най тады паэме-эпапеі «Новая зямля». Відавочным убачыўся вя-лікаму паэту вынік пошукаў Міхалам сваёй «новай зямлі». У гэ-тай алегарычнай метафары, якая падразумявала і пошукі «новай айчыны», або Беларускага Шляху Коласам была скарыстана біб-лейская сімволіка. Новая зямля – гэта біблейскі сімвал новага раю – Новага Ерусаліма, які застаўся для Міхала няздзейсненай марай, перапыненай смерцю. Пошукі «новай зямлі» – новай Беларусі для героя Я. Коласа засталіся такімі ж «снамі аб Бела-русі», якія «сніў» адпаведны гістарычнаму часу лірычны герой Я. Купалы. Як і Купала, Я. Колас у 1922 г. выдаў зборнік вершаў «Водгулле», у якім апрача ранейшых дарэвалюцыйных твораў была нізка, напісаная ў 1921 г.: вершы «Водгулле», «Родныя ма-люнкі», «У палёх Беларусі», «Звон шыбаў», «Цені-страхі», «Пок-ліч», «Беларускаму люду». Ствараючы жывыя пластычныя карці-ны беларускай прыроды – гэтай вечнай неўміручай каштоўнасці нацыянальнага быцця, Колас дае мастацкі водгук на тагачаснае гра-мадскае жыццё, якое бачыцца яму неўладкаваным і заганным. Паэт не спяшае падзяляць гартнаўскі імпэт і радасць, хаця нібыта рэва-люцыйная стыхія мусіла «парваць ланцуг» нядолі:

Радасць ты пачуеш, Як ланцуг парвецца – Ды ты зноў гаруеш – Зноў звяно ўпляцецца

Ў шнур агідлы гора, Што канца не мае, I цяпер, як учора, Сэрца смутак знае.

Прадчуваннем незразумелай метафізічнай трывогі напоўнены верш «Звон шыбаў» і «Цені-страхі». Паэт стварае вобраз нейкага «незнаёмага», хто ходзіць і стукае ў шыбы, каб падаць знак, «што згубілі мы дарогу», а таксама «хтось нязнаны цені-страхі выклікае».

Я іду, гляджу і – дзіва, Ці раней таго не бачыў?

Усюды стала нейк пужліва I трывожна – баязліва! Змену гэту я зазначыў.

Паэт выкарыстоўвае элементы народна-казачнай паэтыкі, яго лірычны герой пытаецца ў сустрэчных – «чаплі», «трох ва-рон» і «старцаў» – адкуль бярэцца яго страх: «Ці я сам страхі шукаю, сам іх вобразы ствараю, ці тым страхам усе спавіты?» Ніхто з запытаных не ведае адказу, і Колас згушчае сугестыў– насць верша, узмацняе трывогу лірычнага героя, пакідаючы не-высветленай таямніцу крыніцы, адкуль нараджаюцца «цені-стра-хі». Заключны верш зборніка «Беларускаму люду» можна лічыць коласаўскім тагачасным паэтычным маніфестам, дзе ён даў сваё разуменне Беларускага Шляху. Побач з матывам вызвалення ад сацыяльнага ўціску гучыць там матыў геапалітычнай незалеж-насці Беларусі як ад Захаду, так і ад Усходу:

Родны вы сэрцу нашаму гмахі

Лесу, лугоў і палёў! Досыць ўшчувалі нас паны – ляхі,

Ведаем ціск маскалёў…

Змоўкні ты, сціхні, песня пакуты,

Заварушыся, наш край! Люд беларускі! Рві свае путы!

Новую песню спявай!

Такім непасрэдным стварэннем «новай песні» на пачатку 20-х гадоў, як мы бачылі, з імпэтам займаліся Ц. Гартны, М. Чарот, М. Грамыка. Так, Ц. Гартны пастуліраваў тэзісы новай гіаэтыч-най праграмы не толькі ў вершах, але ў тэарэтычных выступлен-нях. Будучы адным з заснавальнікаў часопіса «Полымя», ён га-нарыўся, што «часопіс першым выкінуў лозунг аб'яднання бела-рускіх культурных сіл вакол марксісцкага светапогляду для са-вецкага будаўніцтва Беларускай рэспублікі рабочых і сялян». Нацыянальная незалежнасць як накірунак Беларускага Шляху, прадвызначаны гісторыяй і культурнай традыцыяй, не прымаўся адэптам усясветнае Камуны, што было сцверджана яшчэ ў праг-рамным рэдакцыйным артыкуле «Нашы заданні»: «Мы будзем адкрыта змагацца супроціў усіх незалежнікаў, супроціў тых, дзе-ля каго пытанне нацыянальнага адраджэння ёсць пытанне дзяр-жаўнага адасобку, супроціў таго, хто лічыць савецкую сістэму часовым злом, якое трэба перажыць». У артыкуле катэгарычна сцвярджалася: «Альбо Савецкая Беларусь, альбо Беларусі, як дзяржаўнага цела, не будзе – гэтакі шлях гісторыі…» Прыт-рымліваючыся менавіта такога накірунку Беларускага Шляху, Ц. Гартны аптымістычна сцвярджаў: «1923 і 1924 гг. канчаткова замацавалі савецкую ідэю наогул ва ўсіх галінах беларускае пас-лярэвалюцыйнае культуры і прыватна ў беларускай літаратуры. I старыя і маладыя пісьменнікі спыніліся на адной платформе і з аднакавай энергіяй прыняліся за працу. К гэтаму часу не астало-ся ў беларускай літаратуры ніводнага пісьменніка, які б шукаў іншых шляхоў да беларускае будучыні». Рэчышча паэзіі, пазна-чанай нават рысамі рэвалюцыйнага канцэптуалізму, тым не менш было шырэйшым і далёка не такім аднапланавым, як гэта бачылася Гартнаму. Усякія адступленні ад пазначанага шляху ў літаратуры будуць у далейшым падвяргацца бязлітаснай «прабо-рачнай» крытыцы, якая будзе змагацца з усялякімі «ўхіламі», «мяшчанствам» і ўрэшце – «нацдэмаўшчынай». Карані апошняй з'явы звязваюцца з закрэсленым на старонках першага нумара «Полымя» ідэалам незалежнай дзяржаўнай Беларусі, які выспяваў праз усё XIX ст. і ў нашаніўскі час, які быў базавай ідэяй бе-ларускага адраджэнскага фундаменталізму і які, бясспрэчна, шу-каў апоры ў новым неспрыяльным для сябе часе.

У першай палове 20-х гадоў праўдзівасць пастулатаў Жылу-новіча пацвердзіў, мажліва, толькі творчы шлях Змітрака Бядулі, які эвалюцыяніраваў у бок рэвалюцыйнага канцэптуалізму, выдаўшы у 1924 г. выбраныя вершы «Буралом». Папярэдні ж зборнік «Пад род-ным небам» выданы, як і кнігі Я. Купалы «Спадчына», Я. Коласа «Водгулле», у 1922 г. Беларускім кааператыўна-выдавецкім тава-рыствам «Ддраджэнне», быў пазначаны рысамі традыцыйнай адра-джэнскай паэзіі з уласцівымі Бядулю містычнымі біблейнымі, гіста-рычнымі матывамі. Аб гэтым сведчаць вершы «Беларусь», «Паход-ні». Беларусь у першым творы бачыцца паэту «летапісам з аповес-цяў вячыстых, акропленым слязамі дудароў», месцам, дзе хадзіў «Сам Госпад-Бог», тварыў Скарына, дзе наогул «усё жыве жыццём Дзядоў адвечных». Ствараючы маляўнічую карціну гісторыка-міфа-лагічнага быцця краіны з глыбокім адчуваннем старажытных языч-ніцкіх і хрысціянскіх традыцый, 3. Бядуля ў другой частцы верша закранае сучаснасць і дае сваё разуменне Беларускага Шляху:

Ёсць шмат такіх, што да Цябе плячыма, Маць-Беларусь, адвернуты стаяць, На Усход, Заход халопскімі вачыма, Як вапрукі здзічэлыя, глядзяць.

Самастойнасць, незалежнасць Беларусі для Бядулі – неасп-рэчная жыццёвая каштоўнасць: «Сама, Сама наладзіш сваё ве-ча…», «Сама, Сама адзначыш свае межы, без дапамог няпроша-ных дзядзькоў», – сцвярджае паэт. Таксама і ў вершы «Паход-ні» ён згадвае слаўныя старонкі гісторыі і культуры Беларусі, на-зываючы іх «паходнямі» на яе адраджэнскім шляху, задаючы пры гэтым пытанне: ці будуць яны свяціць цяпер «у родным творчым коле»? Гэты неспакой паэта быў выкліканы модным тады пралеткультаўскім тэзісам адмаўлення ад культурна-гістар-чынай спадчыны як ад перажытку ранейшага, зруйнаванага рэ-валюцыяй часу. Алегарычную карціну гістарычнага шляху Бела-русі стварыў Бядуля ў паэме «Зачарованы край», тэматычна прысвечанай Палессю. Паэт шырока выкарыстаў тут стылізацыі народных паданняў, апакрыфічныя элементы сюжэтна-кампазі-цыйнай будовы, вобразы народнай фантазіі і міфатворчасці: Злыбяды-Ліха, Дуды, Асілка, Цмока. Пазней прыёмы ўвядзення ў паэтычны тэкст народных стылізаваных паданняў творча пе-раймае і будзе развіваць далей У. Дубоўка ў паэмах «I пурпуровых ветразей узвівы» і «Штурмуйце будучыні аванпосты». У зборніку «Буралом» Бядулі адзначыўся пераход яго на авангард-ны стыль, які адпаведна выклікаў новую тэматыку і паэтыку. Вершы пазбаўляюцца лірычнай глыбіні і вобразнай маляўнічас-ці, з'яўляюцца ілюстрацыямі да новых рэалій («Маладая гвар-дыя», «Крылатыя машыны»). Асаблівай ангажаванай ілюстра-цыйнасцю пазначаны цыкл «Чырвоны каляндар», дзе паэт імк-нецца стварыць новыя «чырвоныя лісткі» ў піку ранейшаму ра-зуменню знамянальных дзён года, якія вызначаліся па царкоў-ным каляндары. Вядучае месца ў новым «чырвоным календары» Бядулі, бясспрэчна, займаў Кастрычнік, які «старому свету яму вырыў, у міг адзін стварыў стагоддзі». Паэма «Беларусь», змешчаная ў гэтым жа зборніку, ужо нічым не нагадвала раней-шы «Зачарованы край». Застаўшыся верным выкарыстанню ў сваёй паэтыцы народных легендарных і казачных вобразаў, Бя-дуля ў паэме пра сучасную Беларусь – «бязбожніцу» і «будаўні-цу» міфапаэтызуе і адухаўляе Кастрычнік (Акцябр), які «прым-чаў», як «чаканы госць», як новы асілак-вызваліцель:

Бы Святагор славуты з казкі сівай, Ён родны край ператварыў у дзіў, Свабодны гімн запеў на рабскай ніве, Ён прышлы час бы казку спарадзіў.

Апяванне «казкі прышлага часу» – шчаслівай будучыні, якую прынесла перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі, супраць-пастаўленне гэтага светлага ўрачыстага абнаўлення мінуламу «зморчнаму», цяжкаму паднявольнаму жыццю нарадзіла ў бела-рускай паэзіі таго часу шэраг устойлівых вобразных асацыяцый. Гэта быў адзін з вызначальных матываў рэвалюцыйнага канцэп-туалізму, які, як лакмусавая паперка, вызначаў грамадска-палі-тычныя арыенціры аўтараў. Сярод паэтаў старэйшага пакалення гэты матыў у ранейшых адраджэнскіх вобразах-сімвалах Зімы і Вясны ўвасабляў Янка Журба (верш «Вольная Беларусь»). Ён ба-чыць Беларусь у «святочным уборы», ёй «свеціць доля… зала-тая», да яе «прыйшла воля святая!» Гэтымі ж настроямі пра-сякнуты яго вершы «Васкрос край», «Годзе плакаць», «Гімн пра-цы», «Будаўніком новага жыцця», «Хто мы?» Вызваленне ад прыгнёту Журба сімвалізуе ў вершах «Раскуты Праметэй», «Ска-ла і сфінкс», дзе выкарыстоўвае вобразы антычнай грэчаскай і егіпетцкай культур, каб падкрэсліць незвычайнасць і новую мі-фатворчасць самой рэвалюцыйнай падзеі.

Алегорыю паэтычнага наватарства, якога вымагае новая эпо-ха, стварыў М. Грамыка ў «нібы-паэме» «Гвалт над формай». Яна была спачатку апублікавала ў першым нумары часопіса «Полымя» (1922), а потым пад называй «Пералом» увайшла ў зборнік яго вершаў «Плынь» (1927). Публікацыі ў «Полымі» па-пярэднічаў канцэптуальны артыкул М. Грамыкі, дзе ён абгрун-тоўваў прынцыпы новага мастацтва. «Не досыць сказаць: «гос-падзі, госпадзі, каб ужо ўвайсці ў царства нябеснае», сказана ў старой кнізе. – Не досыць паставіць над вершам загаловак: «ка-валь», «пралетары» і г. д., каб лірыка была праўдзіва пралетарс-кай, рэвалюцыйнай», – выкарыстоўваючы біблейскую аналогію даводзіць «сакральны» сэнс адбіцця рэвалюцыйнай тэматыкі ў мастацкіх творах аўтар і працягвае далей: «Рэвалюцыя мае не толькі свой змест (змену палітычна-сацыянальных форм жыц-ця), але і свой тэмп ходу, свой рытм, пад які яна робіць свае руйнуючыя й разам з тым будуючыя крокі… Шуканне зместу, новага зместу, згодна новым формам жыцця, і шуканне новай формы, адпавядаючай рэвалюцыйнаму тэмпу, – вось заданне новай паэзіі, новай лірыкі. Павінна адчувацца, што сам пясняр перажыў, або перажывае ў душы рэвалюцыйны рух». Прыклад «новага зместу» і «новай формы» рэвалюцыйнай паэзіі М. Гра-мыка не марудзіць даць сам, не прэтэндуючы на стварэнне шэ-дэўра (называе сам свой твор «слабым прыкладам»), а жадаючы абудзіць новы творчы імпэт у тых, хто пачынаў свой шлях у лі-таратуру. Як і часта ў сваёй творчасці, М. Грамыка адштурхоў-ваецца ад біблейскай сімволікі, ад яе запаветнага сэнсу, каб пад-крэсліць вышэйшы сэнс стварэння «новага запаветнага» слова. Так, калі не акцэнтаваць увагу на яго эпатажных сцверджаннях ты-пу «над «купалаў» усіх я Купала», «з усіх каласкоў-васількоў, ад дзя-доў, што ідуць, ад вякоў, я Колас», «сячы ўсе формы і крычы!», «без формы-вопраткі ў свет!», «усе сцягі – пад ногі, мы – богі, убогія богі!», то ў цэлым пазіцыя паэта арыентуе на пошук магчымасцей мастацкага слова, у якім адбіваецца новы свет:

Спачатку было слова. I слова – да бога, I бог – тос слова.

Вось умова,

Святая умова! Разумейце, языцы, Браточкі, сястрыцы! Шукайце, шукайце вы Слова, Усс новага моцнага Слова!

М. Грамыка падкрэслівае гэтай аналогіяй такую ж святасць слова рэвалюцыйнага, як і Слова біблейскага, паўтараючы, можа быць, мімаволі расійскага паэта Васілія Князева, які у сваім зборніку «Красное евангелне» (1918) імкнуўся прыстасаваць рэ-лігійную сімволіку ахвярнай крыві (эўхарыстыі) да ўвасаблення ідэі святасці рэвалюцыі. I для іншых твораў М. Грамыкі былі ўласцівы біблейская асацыятыўнасць, касмізм, планетарная ад-цягненасць вобразаў, што яскрава адбілася ў іншай яго паэме «Крылан», дзе за нагрувашчанай сюжэтна-кампазіцыйнай будо-вай выразна гучыць матыў «зямнога і нябеснага». У ідэйным кантэксце 20-х гадоў гэты матыў прачытваецца як палеміка ма-тэрыялізму (зямнога) з ідэалізмам (нябёснага). Тая абсалютная свабода, якая ёсць у нябёсах і да якой імкнецца нашчадак ан-тычнага Ікара Ізяслаў – «гэны новы чарнец, воблак-хмар піліг-рым», – недасяжная і карае тых, хто імкнецца да яе. Ізяслаў, як і Ікар, гіне, калі памкнуўся вышэй да Сонца. На зямлі ж застаўся яго сябра Антоні, прыхільнік і знаўца «зямных спраў». Досыць рых-лая і расцягнутая па сваёй сюжэтна-кампазіцыйнай будове паэма, можа быць, не зусім удала адлюстравала афіцыйны накірунак тага-часнай філасофскай думкі, звязаны з прыярытэтам матэрыяльнага, фізічнага над ідэальным, духоўным. Рысы гэтай палемікі знойдуць свой адбітак і ў названых ужо паэмах У. Дубоўкі, але ідэальнае ў іх мае больш відавочную аўтарскую падтрымку.

Імкненнем да новага стылю была пазначана таксама паэзія аўтараў старэйшага пакалення, былых капыльскіх паплечнікаў Ц. Гартнага Алеся Гурло і Міколы Хведаровіча, у творах якіх су-гучна часу адбіваліся «навальніцы жыцця і змагання», настроі «радасці неабсяжнай» ад «адважнай хады» «ў нагу з эпохай». Ма-тывы іх лірыкі не вылучаліся асаблівай разнастайнаспю, былі сугучныя новаму «пралетарскаму» стылю. Яркае і таленавітае слова ў новых паэтычных формах з раскрыццём творчых індыві-дуальнасцей выпала на долю сказаць у 20-я гады плеядзе мала-дых паэтаў, чые творчыя індывідуальнасці раскрыліся ў пачатку і сярэдзіне дзесяцігоддзя. Іх мастакоўскае станаўленне адбывалася ўжо ў паслярэвалюцыйную эпоху, і новая рэчаіснасць, асвечаная ідэалам рэвалюцыі, з якім ядналася ў маніфестах Ц. Гартнага ідэя новага Беларускага Шляху, бясспрэчна, не магла не пры-вабліваць іх. Яны з энтузіязмам адгукнуліся на покліч ствараць высокамастацкую літаратуру, адпаведную гэтаму Новаму Шляху. Плёнам іх арганізацыйнай дзейнасці стала ўтварэнне ў 1923 г. маштабнага літаратурна-творчага аб'яднання «Маладняк».

Сярод іх апрача М. Чарота вылучаліся А. Александровіч, А. Вольны, У. Дубоўка, А. Дудар, К. Крапіва, Я. Пушча, В. Ма-ракоў, Т. Кляшторны, П. Глебка, П. Трус, С. Дарожны і іншыя

К-во Просмотров: 243
Бесплатно скачать Реферат: Паэзія 20-х гадоў