Реферат: Паэзія 20-х гадоў

Маладое пакаленне творцаў, якое «зарунела на беларускіх за-гонах, узораных плугам Кастрычніцкай рэвалюцыі» 29, адчувала сябе гаспадаром становішча ў літаратуры, ужо самой сваёй мала-досцю і паяднаннем нацыянальнай ідэі з рэвалюцыйна-прале-тарскай прыўлашчыўшы сабе абсалютнае права на «новы змест мастацкай творчасці». 3 гэтых пазіцый напачатку маладнякоў-цамі чыста дэкларатыўна адкідалася старая «нашаніўская» спад-чына – як «зношаны лапаць, які можа забрудзіць чыстую на~ гу», «архіўнай тленню» лічыліся «ўсе «жалейкі», «песні жаль-бы» ў параўнанні з «веснавейным спевам» «званоў працы» Гур-лы». Сутнасць літаратурнай палемікі пакаленняў, якая адпавя-дала ідэалагічнай перамене ў разуменні Беларускага Шляху, ак-рэсліу маладнякоўскі крытык Адам Бабарэка, вызначыўшы два асноўныя кірункі «адраджанізму» і «маладнякізму». Гэтыя тэрмі-налагічныя наватворы не прыжыліся ў крытыцы і эстэтыцы 20-х гадоў, але яны адлюстроўвалі наяўнасць у тагачасным літара-турным працэсе дзвюх вызначальных ідэйна-стылёвых пара-дыгмаў, адна з якіх прадстаўляла традыцыю, а другая – аван-гард.

Авангарднай была, бясспрэчна, паэзія Андрэя Александрові-ча, аднаго з тагачасных лідэраў «Маладняка». Яго зборнікі «Кам-самольская нота» (1924, разам з А. Вольным), «Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927) адлюстроўва-лі імкненне даць адпаведныя новаму паэтычнаму канону вобра-зы рэчаіснасці, або новага Беларускага Шляху. Найперш гэты шлях звязваўся з індустрыяльным горадам, і Александровіч, які вырас на Старажоўскім прадмесці ў Мінску, ахвотна і ўлюбёна стварае вобразы новага працоўнага горада, дзе на заводах нара-джаецца яскравая і пераможная будучыня (вершы «Менскі рытм», «Песні вёскі й фабрычных станкоў», «Новы Менск», «Вуліца», «На заводзе»). Лірычны настрой першага зборніка вер-шаў «Камсамольская нота» вызначаўся ў асноўным матывам ра-даснага абнаўлення жыцця, звязанага з маладосцю, з камса-мольскімі новаўвядзеннямі:

Валасы нашы вецер кудлачыў; Гэтым песціў ён радасна нас… Растаптала ў жыцці ціш жабрачую Камсамольская наша вясна.

Матывы змагання працоўных Заходняй Беларусі за вызва-ленне адлюстраваны Александровічам у паэме «Паўстанцы», у аснове якой ляжыць класавы канфлікт, а таксама ў вершы «Фаб-рыка смерці», дзе ён супрацьпастаўляе краіне «Сярпа і Молата» «Краіну смерці…Краіну цёмных крат».

Вызначальным для паэтыкі рэвалюцыйнага канцэптуалізму быў, як ужо адзначалася, супастаўляльны матыў мінулага і су-часнага. Усё былое – гэта «чарнацвет»:

Гнулі, ой гнулі Народную сілу

К-во Просмотров: 245
Бесплатно скачать Реферат: Паэзія 20-х гадоў