Реферат: Пераклад на ўроках беларускай мовы

Варта прывучаць вучняў заканчваць працу над перакладам літаратурнай апрацоўкай. Гэта значыць, адкласці ўбок арыгінал і абавязкова прачытаць увесь перакладзены тэкст, зважаючы на тое, ці ўсё гучыць у ім па-беларуску, ці адпавядае ён рытміка-меладычнаму складу беларускай мовы. Такая апрацоўка гатовага перакладу прывучае сур’ёзна ставіцца да кожнага слова, кожнага сказа, удумліва працаваць над кожным радком, вучыць карыстацца выпрацаванымі беларускай мовай спосабамі перадачы думкі. Настаўнік не можа задавальняца даслоўнымі перакладамі вучняў, а павінен усяляк падштурхоўваць іх да смелых творчых пошукаў, выпраўляць недахопы, тлумачыць, падказваць іншыя варыянты, разам шукаць арыгінальныя рашэнні.

Варта памятаць яшчэ адно: пераклад мастацкага твора – гэта творчасць, і таму не трэба імкнуцца да таго, каб пераклады ва ўсіх вучняў супадалі.

Розныя задачы, якія патрабуюць вырашэння пры перакладзе тэкстаў, адрозных у жанрава-стылістычных адносінах, вызначаюць і розныя патрабаванні да ацэнкі іх якасці.

Пры ацэнцы перакладаў навуковых ці афіцыйных тэкстаў, асновай якіх з’яўляецца тэрмін, у першую чаргу прымаецца пад увагу адпаведнасць тэрміналогіі, а таксама захаванне літаратурнай нормы той мовы, на якую робіцца пераклад, яе лексікі і сінтаксісу.

Крытэрыем дакладнасці для публіцыстычнага тэксту можа служыць тое, наколькі кожная дэталь у перакладзе адпавядае мэце ўздзеяння на розум (лагічнасць думкі) і пачуцці людзей (эмацыянальны выклад).

Галоўнае патрабаванне да якасці перакладу мастацкіх твораў – наколькі перададзены той эстэтычны эфект, які павінен выклікаць той ці іншы мастацкі твор, яго агульны тон, настрой. Прымаецца пад увагу ўзнаўленне сюжэтнай асновы і ўсёй сістэмы яго вобразаў, бо дакладнасць мастацкага перакладу часта разыходзіцца з дакладнасцю тэкставай

Такім чынам методыка перакладу тэкстаў розных стыляў, жанраў і тыпаў мае сваю спецыфіку, свае асаблівасці, улічваючы якія можна дасягнуць найлепшых вынікаў у навучанні гэтаму віду працы.


Заключэнне

Пераклад побач з іншымі відамі практыкаванняў па развіцці звязнага маўлення вучняў (пераказам і сачыненнем) выконвае на ўроку мовы свае, уласцівыя толькі яму, функцыі. Па-першае, школьнікі вучацца перакладаць тэксты розных стыляў і жанраў, паказваючы пры гэтым веданне законаў фанетыкі, лексікі і граматыкі беларускай мовы, уменне перадаваць не толькі змест, але і выяўленчыя сродкі, стылістычную шматграннасць арыгінала, яго рытміка-меладычны малюнак і тон. Па-другое, пераклад тэкстаў, як правіла, адначасова рыхтуе вучняў да стварэння ўласных выказванняў (напісання сачынення такога ж стылю, тыпу і жанру).


Літаратура

1. Валочка, Г.М. Пераклад у сістэме моўнага навучання / Г.М. Валочка// Адукацыя і выхаванне. – 1993. - № 6

2. Валочка, Г.М. Метадычныя аспекты навучання перакладу ў школьным курсе беларускай мовы / Г.М. Валочка// Беларуская мова і літаратура. – 1996. – Выпуск 2

3. Валочка, Г.М. Пераклад – праца творчая: курсы па выбары/Г.М. Валочка// Беларуская мова і літаратура. – 2003. - № 4

4. Ляшчынская, В.А. Навучанне і выхаванне культуры маўлення на ўроках беларускай мовы / В.А. Ляшчынская// Роднае слова. – 1999. - № 7

5. Ляшчынская, В.А, Шведава, З.В. Методыка выкладання беларускай мовы. Мн., 2007

6. Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Мн., 2007

К-во Просмотров: 251
Бесплатно скачать Реферат: Пераклад на ўроках беларускай мовы