Реферат: Перыядызацыя этнічнай гісторыі Беларусі

План:

1. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі

2. Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы

3. Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.


1. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі

Этнічную гісторыю Беларусіўмоўна можна падзяліць на два перыяды. Першы —даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. - 3 - 2 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўрапейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконт часу з'яўлення на сучаснай беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкі лічаць, што гэта адбылося 100 тыс. гадоўтаму (сярэдні палеаліт), калі на беларускія землі прыйшоў неандэрталецi тут працягваўся працэс антрапагенезу, фарміравання самога чалавека. Прыкладнаўканцы сярэдняга палеаліту ў асноўным завяршылася фарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу - неаантрапа (краманьёнца). Другія лічаць, што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчас існавання чалавека разумнага (Homosapiens), калі працэс антрапагенезу ўжо завяршыўся[2; 20].

Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. На вядомыя нам Бердыжскую iЮравіцкую стаянкі прыходзілася 50 жыхароў. Але мы не ведаем дакладна, колькі было такіх стаянак. Мабыць, няшмат.

Раскопкі Бердыжскай iЮравіцкай стаянак паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына, Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання iрыбалоўства паміж членамі абшчыны. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род. У яго склад уваходзіла ўсе сваякі па маці. Такі род называўся мацярынскім. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць

Прыкладна 16 тыс. гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне, iчалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. Прыблізна 10 -8 тыс. гадоў да н.э. закончыўся ледніковы перыяд. Па меры таяння iадступлення ледніка клімат рабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларуci пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніўхарактар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. Гэту эпоху называюцъ мезалітам (сярэдні каменны век, 8 -5 тыс. гг. да н.э.)[4; 5].

У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыіБеларусі. Адзін са шляхоў засялення ішоў з паўднёвага ўсходу, з Рускай рауніны. Патомкі верхнепалеалітычнага насельніцтва заняліў асноўным Усходнюю Беларусь - Верхняе Падняпроўе. Другі паток iшоўз поўдня па Дняпры, яго асноўнае насельніцтва рассялілася ўСярэдняй БеларусіiУсходнім Палессі, а частка дасягнула паўднёвых раёнаў Заходне-Дзвінскага басейна iПанямоння. Трэцяя міграцыйная хваля распаўсюдзілася на паўднёва-заходнія раёны Беларусіi была звязана з рухам насельніцтва з Паўднёвай Польшчы. I, нарэшце, чацвертая група плямён прыйшла з Заходняй Еўропы цераз Польшчу iрассялілася ў Заходняй Беларусіiсуседняй Літве.

Як бачна, засяленне тэрыторыі Беларусіў мезаліце ажыццяўлялася з розных месцаўiрознымігрупамi насельніцтва, якія адносіліся да розных этнасаў. Рассяліўшыся кампактнымігрупамі, яны ўтварылісама меней чатыры культурна-гістарычныя вобласці. У этнічных адносінах Беларусь тады не ўяўляла адзінства.

На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак, у тым ліку на Палессі -61. Агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5-6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэменю, дрэва або косці. Для жыцця i побыту людзей была характэрна радавая арганазацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны.

У мезаліце ў далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае насельніцтва. Былая адносная ізаляванасць плямён усё часцей парушалася. З’явіліся і больш складаныя прылады працы [4; 7].

Каменны век завяршыўся эпохай неаліту (новы каменны век 4 – 3 тыс. гг. да н.э.).

Шмат неалітычных радавых абшчын жыло паабапал Дняпра. У басейне Прыпяці даволі шчыльна было заселена яе вярхоўе iсуседнія азёры, 6epaгi Стыры, Гарыш, Ясельды, раёны Нароўліi Мазыра. На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаўэпoxiнеаліту, агульная колькасць насельніцтва - 27 - 36 тыс. чалавек. Паблізу жылля вырабляліся крамянёвыя прылады. Крэйдавы крэмень здабывалі ля берагоў Сожа, Бесядзі, Нёмана, Ясельды. Таму iзакладваліся шахты, што пацвярджаецца ixрэшткамі, выяўленымі паблізу пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна[3; 14].

У эпоху неаліту з'явіўся гліняны посуд, пераважна вастрадонны, зроблены ў тэхніцы ручной лепкі, з арыгінальнымі арнаментамі iix размяшчэннем. Па тыпах посуду iарнаментах археолагі вызначаюць асобныя неалітычныя культуры: нёманскую, грабеньчата-накольчатай кepaмiкi (днепра-данецкую), з тыповай ямачна-грабеньчатай керамікай, верхнедняпроўскую iдзяснінскую. З'явілася таксама прадзенне i ткацтва, значныя пocпexiдасягнуты ў апрацоўцы дрэва. Пастаянна ўдасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. 3 эпoxiнеаліту дайшлі да нас некаторыя мастацкія вырабы: галава качкіз косці, драўляная галава чалавека, зробленая з косці выява гадзюкі з галоўкай iарыгінальна перададзенай скурай iінш.

Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусіў палеаліце, мезаліце iна працягу большай часткінеаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Сляды ix не знойдзены. Разам з тым даныя археалогііiгістарычнага мовазнаўства, у прыватнасцігідранімii (старажытных назваў рэк, азёр), даюць магчымасць вызначыць этнічную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ўIIIтысячагоддзiда н.э. у ПадзвінніiПадняпроўіз'явілася фіна-ўгорскае нaceльнiцтвa, а накрайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця — невялікія групы індаеурапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі - земляробства iжывёлагадоўлі [4; 7].Гэты вялікіўгісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай ревалюцыі.

2. Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы

Другі індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу).

Прыкладна 3 — 2 тыс. гадоў да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух. На велізарных прасторах Еўропы — ад Рэйна на захадзе да верхняй iсярэдняй Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор'я на поудні да Скандынавіі на поўначы — рассяліліся плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў — плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.

Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны, час i шляхі ix вялікай міграцыі па-рознаму асвятляюцца у навуковай літаратуры. Большасць вучоных зыходзіць з меркавання, што ўсе народы індаеўрапейскай сям’і маюць у сваёй аснове адзін народ, які прынята называць праіндаеўрапейцамі, а тэрыторыю, на якой яны жылі да миграцый, — ix прарадзімай [2; 21].

Не толькі праіндаеўрапейцы, але i многія калісьці магутныя этнасы, такія як хеты, кельты, скіфы i іншыя, назаўсёды зніклі з гістарычнай карты планеты.

У сувязі з перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі ixпрарадзімы, бурным развіццём жывёлагадоўлі i земляробства, паляпшэннем умоў жыцця людзей, скарачэннем дзіцячай смяротнасці, павелічэннем працягласці жыцця, шчыльнасці i колькасці насельнщтва, неабходнасцю асваення новых тэрыторый для адначасовага павелічэння пагалоўя жывёлы прыкладна 4-3 тыс. гадоў да н.э. пачалася вялікая міграцыя праіндаеўрапейскіх плямён на прасторах Азіі i Еўропы. Міграцыя заняла некалькі тысяч гадоў, i за гэты час змяніліся многія пакаленні людзей.

3 тэрыторыі прарадзімы праіндаеўрапейцы мігрыравалі на захад, усход i поўнач. На захадзе яны прайшлі Малую Азію, выйшлі да Эгейскага мора, засялілі Балканы. Адна частка з ix абагнула Чорнае мора, прайшла праз тэрыторыю сучасных Балгарыі, Румыніі, Малдавіі, асвоіла Правабярэжную Украіну, стварыўшы там трыпольскую культуру. Гэта - адна са старажытных індаеўрапейскіх міграцыйных хваль[3; 15].

Частка праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход праз Іранскае плас-кагор'е, адны выйшлі на тэрыторыю сучаснага Кітая, другія - на Індастанскі паўвостраў i сталі вядомыя як арыі. Асобная група індаеўрапейцаў ад Ірана павярнула на поўнач у Сярэднюю Азію. Яна прайшла паміж Каспійскім i Аральскім марамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах i працягвала свой рух на захад да Дняпра, у Паўночнае Прычарнамор'е. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку i на Беларусь

Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы перамагалі яго i асімілявалі. Справа ў тым, што аб’ектыўна індаеўрапейцы знаходзіліся на болыш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця.Індаеўрапейцы мелі ўжо ў 4 тысячагоддзі да н. э. даволі развітую вытворчую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй, прымянялі цяглую сілу (валоў), ахоўвалі статкі на пасьбішчах з дапамогай сабак. Разам з тым, індаеўрапейцы ўмелі араць зямлю, сеяць і жаць, мелі для гэтага адпавед-ныя прылады працы.

Выключэннем было насельніцтва Індыіi Кітая. Індаеўрапейцы з'яуляліся вынаходнікамі кола i калёснага транспарту, патрэба ў якім была прадыктавана міграцыяй, ix рухомым ладам жыцця. Кола калясніц рабілі тады з кавалка дрэва цвёрдай пароды, пазней. - з металу. Новай з'явай стала пахаванне ў курганах, што было звязана з прыходам у Еўропу жывёлаводаўi земляробаў. Індаеўрапейцы прынесліi больш высокую форму грамадскай арганізацыі — патрыярхат.

Паступова ў выніку міграцыі i змешвання з карэнным насельніцтвам, а таксама пад уздзеяннем розных геаграфічных умоў індаеўрапейцы страчвалі сваё адзінства i нават падабенства iпераўтвараліся ў мазаіку народаў, ix культур i моў. Некаторыя даследчыкі налічваюць каля 40 народаў, якія з'явіліся вынікам змяшэння праіндаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам [2; 23].

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 207
Бесплатно скачать Реферат: Перыядызацыя этнічнай гісторыі Беларусі