Реферат: Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі і Расі

Былі скарочаны царкоўныя службы, адменены зямныя паклоны, слова "Ісус'' сталі пісаць з дзвюма “і” ў пачатку, "алілуйя" сталі казаць не два, а тры разы, замест двух пальцаў пачалі хрысціцца трыма, разам з васьміканцовым крыжом сталі шанаваць шасці- і чатырохканцовы і г.д.

Рэформа Нікана выклікала рашучае супраціўленне часткі духавенства і веруючых, якія сталі называцца стараверамі. Прычынай супраціўлення з'явілася сваеасаблівасць рэлігійнага светаўспрымання ў рускім праваслаўі. Тут засталіся моцныя язычніцкія элементы, і надзвычай вялікая ўвага надавалася культавай практыцы, якая ўспрымалася як сукупнасць метадаў дагаджэння Богу. І калі пачаліся рэформы ў абрадах, гэта было ўспрынята як змена веры. Апроч таго, значная частка праваслаўнага духавенства ў Расіі была малапісьменнай, вучылася служыць "з голасу" і проста не магла прачытаць новыя богаслужэбныя кнігі. Таму перад ей паўставала альтэрнатыва: альбо саступіць свае месца новым свяшчэннікам, альбо неяк супраціўляцца зменам.

Непрыняцце рэформы часткай рускага грамадства было абумоўлена таксама грубасцю яе правядзення, Нікан быў фанатычна веруючым і вельмі ўладалюбівым чалавекам, прыйшоўшы да высновы аб неабходнасці змен у царкве, ён праводзіу іх рашуча і жорстка. Усе старыя абрады былі абвешчаны скажонымі, а іх прыхільнікі – ерэтыкамі. Гэта пакрыўдзіла рускіх, якія ўжо прызвычаіліся да думкі, што яны Трэці Рым. Тым больш, што саміх грэкаў, кнігі і абрады якіх былі ўзяты за ўзор, на Русі даўно падазравалі ў ерасі, лічылася, што захоп туркамі Канстанцінопаля – кара Божая за унію з католікамі. Трэба сказаць, што ў стараверства адышла найбольш адданая сваім поглядам частка рускага грамадства, якая адчувала несправядлівасць рэформы. Большасць жа пакарылася пад ціскам улад.

Старыя абрады і іх прыхільнікі былі пракляты на Маскоўскім памесным саборы ў 1666 – І667 гг. Пачаліся праследаванні старавераў з боку царскіх улад. Руская праваслаўная царква была дзяржаўнай і непрыняцце рэформы разглядалася як дзяржаўнае злачынства. Старавераў білі батагамі, саджалі ў турмы, палілі. У 1682 годзе лідэр старавераў пратапоп Авакум быў спалены ў драўляным зрубе разам з двума сваімі паплечнікамі. Знакамітая баярыня Марозава, якая з'яўлялася родзічкай цара, і таму яе баяліся адкрыта прыгаварыць да смерці, была заморана голадам у адным з манастыроў. Выратоўваючыся ад праследаванняў, стараверы ўцякалі ў Сібір, Паволжа, на Поўнач. Сярод часткі іх распаўсюджваецца думка, што разам з рэформай Нікана ў царкву прыйшоў Антыхрыст, і лепш загінуць, чым трапіць пад ягоную ўладу. Пачынаюцца калектыўныя самаспальванні старавераў. У 1675 – 1695 гг. іх было зарэгістравана 37, загінула не менш 20 тысяч чалавек. Самаспальванні старавераў былі ў ХVIII і, як асобныя выпадкі, у ХIX ст.

Амаль адразу пасля свайго ўзнікнення стараверства падзялілася на два накірункі: папоўцаў і беспапоўцаў. Першыя мелі свяшчэннікаў і займалі адносна памяркоўныя пазіцыі: маліліся за цара і прызнавалі афіцыйную царкву. Беспапоўцы не мелі свяшчэннікаў называлі цара Антыхрыстам, а афіцыйную царкву – установай Сатаны. У далейшым папоўства і беспапоўства падзялілася на дробныя накірункі: толкі і згоды.

На тэрыторыі Беларусі стараверы з'явіліся ў другой палове ХVII ст. у 1685 г. імі быў заснаваны горад Ветка, які неўзабаве ператварыўся ў галоўны цэнтр папоўства. Была ўтворана свая веткаўская згода, якая стаяла на памяркоўных пазіцыях. Веткаўцы асуджалі самаспальванне, прызнавалі іконы, напісаныя іншавернымі майстрамі, не лічылі грахом разам есці з прадстаўнікамі афіцыйнай царквы.

Урад Рэчы Паспалітай стварыў спецыяльную камісію, якая разглядзела веравучэнне веткаўскіх старавераў і прыйшла да высновы, што яны "не належаць да ліку небяспечных для дзяржавы і царквы сектантаў''. Кароль Ян Сабескі выдаў грамату аб вольным жыхарстве раскольнікаў у польскіх межах, пры поўнай незалежнасці ад каталіцкага духавенства ў адпраўленні веры і абрадаў.

Ветка багацела і развівалася як гандлёвы і рамесны цэнтр. Сюды прыходзілі тысячы старавераў з Расіі, каб "узмацніцца ў веры". Паступова вакол Веткі ствараюцца стараверскія слабоды. У 1722 г. іх было 23: Мільча, Касцюковічы, Буда, Гродня, Тарасаўка і інш. Агульная колькасць старавераў дасягала тут 40 тыс.

Дзейнасць веткаўскіх старавераў прыцягнула ўвагу рускага ўрада. Карыстаючыся бязладдзем у Рэчы Паспалітай, у 1735 г. быў зроблены з Расіі ваенны паход на Ветку. Стараверскія манастыры і цэрквы былі спалены, а 14 тысяч жыхароў ваведзена ў Расію. Аднак гораду ўдалося адрадзіцца, і ў 1764г. робіцца другі паход на.Ветку, пасля якога, яна страчвае сваё значэнне як цэнтр стараверства.

У 1971 г. на Памесным саборы рускай праваслаўнай царквы ў Маскве са старавераў быў зняты праклён і тым самым створаны кананічныя ўмовы для пераадолення расколу. Аднак гэтага не адбылося. Стараверы і дагэтуль даволі адмоўна ставяцца да "ніканаўцаў".

Зараз на Беларусі большасць старавераў складааюць беспапоўцы, асноўная колькасць якіх жыве ў Віцебскай вобласці. Папоўцы ў нашай краіне належаць да двух арганізацыйных структур, цэнтры якіх знаходзяцца ў Расіі: Рускай праваслаўнай стараверскай царквы на чале з мітрапалітам Маскоўскім і ўсёй Русі (Масква) і Рускай Стараправаслаўнай царквы на чале з архіепіскапам Навазыбкаўскім, Маскоўскім і ўсёй Русі (г. Навазыбкаў, Бранскай вобл). На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 36 суполак старавераў.

5. Асаблівасці праваслаўнага веравучэння і культу

Асновы праваслаўнага веравучэння і культу склаліся да раздзялення царквы ў 1054 г. і маюць дзве крыніцы: Свяшчэннае Пісанне і Свяшчэннае Паданне. Вельмі важнае значэнне ў фарміраванні веравучэння і культу ў праваслаўі надаецца прынцыпу саборнасці – каб нейкі дагмат альбо абрад былі афіцыйна зацверджаны, трэба, каб папярэдне іх прызнала большасць веруючых.

Для праваслаўя з яго падкрэсленай прыхільнасцю да традыцыі ўласціва звяртанне да Свяшчэннага Пісання ў строгіх межах царкоўнай інтэрпрэтацыі. Таму галоўная роля надаецца кананічным кнігам Бібліі, аўтарытэт якіх прызнаецца ўсімі хрысціянамі. Для Старога Запавету найлепшым праваслаўе лічыць грэчаскі пераклад са старажытнаяўрэйскай і арамейскай моў, зроблены ў Александрыі на мяжы Ш-П стст. да н.э. з якога да канону аднесена 39 кніг, бо яны ўваходзілі ў больш ранні спіс іудзейскіх свяшчэнных тэкстаў. Ва ўспрыманні структуры Новага Запавету праваслаўе не разыходзіцца з католікамі і пратэстантамі.

Пераклад Бібліі на старажытнаславянскую мову быў зроблены ў VШст. апосталамі славян святымі Кірылам і Мефодзіем. Ён з”явіўся асновай для далейшых выданняў Бібліі на Русі. З часам узнікла патрэба перакладу Бібліі на рускую мову, які быў зроблены ў 1876 г. па дабраславенню Сінода. Царкоўнаславянскі пераклад выкарыстоўваецца ў час набажэнстваў і ў багаслоўскіх працах, рускі прызначаны для асабістага і дамашняга чытання.

Той тып царкоўна-дзаржаўных узаемаадносін, які існаваў у Візантыйскай імперыі, знішчаў неабходнасць у асаблівым доказе хрысціянскага веравучэння, бо праваслаўе ператвараецца ў элемент дзяржаўнай структуры і падтрымліваецца ўладамі. Таму ў царквы не было патрэбы ў развіцці веравучэння і рацыянальнай аргументацыі па ягонай абароне. Асноўную ўвагу праваслаўныя багасловы надаюць разважанням аб містычным баку свядомасці і паводзін веруючых. Галоўнай тэмай робіцца пераўтварэнне чалавечай прыроды і яе далучэнне да Бога.

Вельмі вялікая ўвага ў праваслаўі надаецца абрадам як спосабам узаемадзеяння з Богам. Прызнаюцца ўсе сем таінстваў, якія выконваюцца вельмі ўрачыста і старанна. У гады Савецкай улады хрышчэнне ў Рускай праваслаўнай царкве адбывалася не праз акунанне, а праз абліванне. Тлумачылася гэта тым, што ва ўмовах праследаванняў цяжка было выканаць усе патрабаванні, і таінствы рабіліся ў скарочаным выглядзе. Зараз гэтая практыка паступова ліквідуецца, і хрышчэнне дзяцей ўсё часцей адбываецца праз акунанне. Мірапамазанне ў праваслаўнай царкве робіцца адразу пасля хрышчэння, фактычна зліваючыся ў адзін абрад. Алей для мірапамазання абавязкова асвячаецца епіскапам, але рабіць гэтае таінства могуць простыя свяшчэннікі. У гады Савецкай улады ў Рускай праваслаўнай царкве практыкавалася калектыўная споведзь, калі святар проста пералічваў магчымыя грахі, а веруючыя, калі які-небудзь грэх ?

К-во Просмотров: 221
Бесплатно скачать Реферат: Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі і Расі