Реферат: Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства

Пакланенне Перуну як богу вайны і грому было шырока рас-паўсюджана ва ўсходнеславянскім свеце і было асабліва папулярнае сярод князёў і іх дружыннікаў, якія звярталіся да яго як да сілы, якая забяспечвае перамогу ў бітве. Папулярнасць не была, аднак, прыкметай вяршэнства нейкага бажаства: культ Дажбога-Хорса, бога сонца, усяго толькі сына магутнага Перуна, карыстаўся намнога большай пашанай у старажытнабеларускай міфа­логіі, чым яго бацька.

Апісанне Белбога, або Белуна, даецца павярхоўна, мімаходэь. Ёнбыў "прабогам" – гэта значыць першасным бажаством, персаніфікацыяй сіл неба. Вобраз яго боскай вялікасці даволі незраэумелы ў беларускай міфалогіі. Паводле сцвярджэння А. Кіркора, які спасылаецца на беларускія павер'і, "Бялун часта абходзіць свет і з'яўляецца ў выглядзе старога э доўгай белай барадой, у белым плашчы, з кіем у руцэ". Ён заўсёды спачувае людзям і нічога не робіць, акрамя дабра. Бялун можа э'явіцца толькі днём, калі свеціць сонца. Калі ён сустрэне спадарожніка, які заблудзіўся ў лесе, ён пакажа яму правільную дарогу. Афанасьеў лічыў, што з гэтай легенды паходзіць беларуская прымаўка: "Цёмна у лесе без Белуна".

Цікавая легенда пра тое, як Бялун стварыў сусвет. Аднойчы Бог багоў убачыў шар, які плыў міма яго. Адтуль чулася жало­бнее мяўканне. Пацікавіўшыся, хто там, ён даведаўся, што у шары знаходзіцца таксама бог, толькі рангам меншы. Вяэень прасіў выэваліць яго. Бог багоў, заўсёды добразычлівы, выканаў яго просьбу, шар разарваўся на кавалкі, і адтуль вылез дэман (магчыма, Чарнабог). Бялун расказаў дэману пра свае імкненне стварыць сусвет і загадаў яму спусціцца на дно мора, каб узяць там жменю зямлі. Дэман падпарадкаваўся. Але пакуль ён спускаўся, яму ў галаву прыйішіа думка, што ён сам мог бы ства­рыць сусвет. Таму ён узяў у прыгаршчы эямлі з дна мора, а яшчэ крыху схаваў у роце, каб выканаць свой план. Вярнуўшыся да Белуна, дэман аддаў зямлю Богу багоў. Тады Бялун скамандаваў: "Зямля, расці!" Жменька зямлі начала расці і расці і ператварацца ў сушу. Але у тэты час эямля, якую дэман схаваў у роце, таксама пачала расці, шчокі яго раздзьмуліся, і зямля пачала выпіраць з рота. Спалоханы дэман кінуўся наўцёкі, пакідаючы за сабой дарожку зямлі, якая сфарміравала горы і пагоркі. Беларускія сяляне на Палессі расказваюць, што калі дэман дасягнуў іх краіны, дык яго запасы у роце скончыліся, а таму іх зямля эасталася нізіннай і ўтварыліся балоты вакол Прыпяці.

Некаторыя народныя паданні раскаэваюць аб дабраце Бе­луна. У час жніва ён любіў з'яўляцца на нівах і дапамагаць жнеям. Іншы раз ён мог і пажартаваць, але эаўсёды незласліва. Ён мог падысці з кашальком, прывязаным да носа, да добрага работніка або работніцы і папрасіць выцерці яму нос. Калі той гэта рабіў, кашалёк раскрываўся, з яго сыпалася золата, а Бялун знікаў. На Беларусі людзі і цяпер гавораць аб удачлівым чалавеку: "Мусіць, ён пасябраваў з Белуном".

Выказваюцца меркаванні, што Белбог-Бялун меў трох сыноў: Перуна, Зюэю і Чарнабога. Аб Чарнабогу, богу зла, ужо ўпаміналася. Ён быў мужам Мараны, багіні смерці. Аб атрыбутах і спра­вах Чарнабога вядома мала, за выключэннем таго, што ён уступіў у барацьбу з богам Перуном, які перамог Чарнабога пры дапамоэе магічнага молата, што падарыў яму бацька, Белбог-Бялун. Памяць аб ім захавалася у народнай песні: "Быў на Русі Чорны бог".

Зюзя быў жахлівым богам зімы. У народных творах расказваецца аб ім як пачварным старым з доўгай сівой барадой. Ён ходзіць, апрануты у белы доўгі кажух, босы і без шапкі, трымаючы у руцэ жалезны посах або жазло. Разгневаны, ён стукаў па ствалах дрэў сваім посахам, збіваючы снег і лёд, прымушаў зіму накрыць халоднай посцілкай зямлю.

Пярун - бог грому, вайны і мужчынскай доблесці, быў вядомым богам сярод ваяўнічых славянскіх плямён. Тым, да каго Пя­рун ставіўся добразычліва, ён дараваў перамогу ў баі. Сам жа ён перамог свайго злога брата Чарнабрга. Беларускі фальклор апісвае Перуна як істоту вялікага росту, з чорнымі валасамі і залатой барадой, якая трымае ў руках два вялікія камяні ад жорнаў, б'е імі адзін аб адзін – магчыма, для таго, каб выклікаць гром. Капі ён разгневаецца, можа параніць і забіць кожнага, хто асмеліцца зняважыць яго.

Жонка Перуна насіла імя Жыва. Вядома яна таксама як Цёця, Грамавіца, Каляда. Яе ўшаноўвалі як багіню вясны і ўрадлівасці і ўяўлялі як прыгожую жанчыну з вянком са спелых каласоў пшаніцы на галаве і з садавіной у руках. Яна вельмі добразычлівая і спачувае людзям. У адным міфе расказваецда аб яе дабраце і спагадзе. Зірнула неяк аднойчы Жыва-Грамавіца з неба на зя­млю і ўбачыла, як людзі пакутуюць пад жорсткім і суровым кіраваннем Зюзі. Жыва злітавалася над людзьмі і спусцілася з неба на зямлю, каб нарадзіць сына Перуну – Дажбога-Хорса, бога сонца, які ўступіць у барацьбу з Зюэяй і пераможа яго. Калі Зюзя даведаўся пра задуму Жывы-Грамавіцы, ён перакінуўся у мядзведзя і сабраў злых духаў-вягроў (завеяў), якія ператварыліся у зграю ваўкоў. Са сваімі драпежнымі памочнікамі Зюзя кінуўся праз гурбы снегу, каб злавіць Грамавіцу і знішчыць яе дзіця. Каб уцячы ад пагоні, Жыва-Грамавіца перакінулася ў белую казу і схавалася ў кусце вярбы. Там яна нарадзіла свайго сына Даж-бога.

Юны Дажбог-Хорс, бог сонца, вырас смелым і мудрым і стаў вядомы як бог, які даруе дастатак і багацце. Разам са сваім бацькам Перуном ён быў адным з самых папулярных багоў ся­род усяго ўсходнеславянскага свету. Яго імя ўпамінаейда у летапісах. Ён ажаніўся з багіняй вясны Ладай-Лёляй.

Лада была дачкой марскога бога, Цара-Мора. Яна была бе­лая з твару, з доўгай залатой касой. Яна плавала па моры у залатой лодцы, грэбла сярэбраным вяслом. Аднойчы, калі Дажбог нахіліўся з неба, каб паназіраць за ей, яна жартаўліва пырснула на яго вадой. Дажбог закахаўся ў Ладу і спусціўся на зямлю, каб папрасіць у Цара-Мора рукі яго дачкі. Але бог мора разгневаўся на Дажбога і біў яго да таго часу, пакуль той не страціў прытомнасць. Аднак Дажбог ачуняў, уцёк ад Цара-Мора і вырашыў заваяваць Ладу, нягледэячы на супраціўленне яе бацькі. Яго надзейны слуга, які добра ведаў усе жаночыя слабасці, прыдумаў план дзеяння. Ён раскідаў уздоуж узбярэжжа дарагое ўбранне і прывабныя зялёныя чаравічкі, якія так прыцягнулі ўвагу юнай багіні, што яна падплыла да берага, каб узяць іх. Як толькі яе ло­дка дакранулася да пяску, слуга Дажбога схапіў яе і адвёз да свайго гаспадара. Закаханыя пажаніліся, і Ладу з-за яе прыгажосці сталі называць Ляля, або Леля .

Дажбог і Лада мелі сына, Ярылу, які стаў богам палёў, урадлівасці, доблесці і кахання. Яго нашы продкі ўяўлялі як прыгожага юнака ў белым плашчы і з вянком кветак на галаве. Ён ездзіў вярхом на белым кані з калоссем у руках.

Па загаду сваей маці ён адчыняў нябесныя вароты і спускаўся на зямлю. Яго прыход азначаў пачатак вясны. Яго жонкай была Вясна, багіня вясны, цеплыні і грацыі.

У сувязі з яго роляй прадвесніка вясны ў гонар Ярылы на Бе­ларусі дзяўчаты на Ляльнік або на Юр'е ці у нядзелю ў канцы красавіка апраналі самую прыгожую дэяўчыну як Ярылу ў доўгі белы плашч і накладвалі на галаву вянок з кветак. Яна сядзела на белым кані, а дзяўчаты ішлі карагодам вакол яе і спявалі:

А дзе ён нагою,

Там жыга капою.

А дзе ён зірне,

Там колас зацвіце.

У сувяэі з гэтым слушную думку выказаў Т.Грыб, што Пагоня – герб Вялікага княства Літоўскага і БНР – паходзіць з народных уяўленняў пра юнага бога Ярылу. На мой погляд, яна мае пад сабой падставу.

Пра багоў малодшай іерархіі у беларускай міфалогіі вядома няшмат, не лічачы іх імён. Яны могуць быць падзлены па гру­пах: багоў прыроды і стыхіі, багоў, якія аказваюць станоўчы або адмоўны ўплыў на чалавека, багоў-апекуноў розных рамёстваў і прафесій. Аднак іншы раз тое або іншае бажаство магло выконваць і двайную ролю.

Сярод багоў стыхіі можа быць упамянуты бог месяца Волас-Вялес, аб якім згадваецца ў летапісах як пра апекуна пастухоў і абаронцу кароў і авечак. Малявалі яго звычайна як мужчыну, які трымае у руках тузін валынак, а таму ўзнікла павер'е, што ён апекаваў спевакоў і паэтаў. Яго жонка была вядома над iменем Дзянніца.

Сварог быў богам неба і агню. Яго часта атаясамлівалі з Дажбогам, лічылі, што тэта імя – адзін з эпітэтаў Сварога. Яго сын, Сварожыч , богсонца.

Купала быў другім богам сонца, магчыма, богам летняга сонцазвароту. Ёнбыў блізка звязаны з бажаством меней вядомым - з Янам, чыё імя шматкратна паўтараецца ў народных пе­снях, напрыклад, такой, як "Сёння – Купала, а заутра – Ян" .

У супрацьлегласць Сварогу, Карачун быў богам падземнага свету, носьбітам смерці, хоць яго часта блытаюць з богам зімы, Зюзяй. Жыжаль ушаноўваўся як бог падземнага агню.

Багіня Пагода распараджалася надвор'ем, хоць яна была, як нам здаецца, багіняй яснага надвор'я. 3 другога боку, Пасвіст быў богам кепскага, хмурнага надвор'я.

Існуе некаторая палеміка ў адносінах да атрыбутаў Стрыбога. У "Слове аб палку Ігаравым" ён апісаны як бог вятроў, хоць у беларускай міфалогіі ён з'яўляецца богам вады.

Сярод багоў, якія аказваюць добры ўплыў, знаходэіцца Лад, бог вясны, кахання, шлюбу і грацыі, які ў некаторай ступені быў звязаны з Ярылам. Бог Тур, магчыма, быў звяэаны з Ярылам і Ладам, але па прычыне малавядомасці атаясамліваўся з богам Аўсенем, аднак яго ўшаноўвалі як бога сілы і ўрадлівасці. Другім богам ўрадлівасці, плену і дастатку быў Спарыш. Яго яшчэ назы­валiБагач, або Рой, хоць гэтыя назвы маглі быць і сінонімамі нейкага яшчэ аднаго бога ўрадлівасці. Рада была багіняй мудрасці і добрай парады.

Назавём некалькі багоў, якія шкодэяць чалавеку. Сярод іх найбольш вядомы Яшчур, які быў богам хвароб і эпідэмій. Яго імя да гэтага часу ўжываецца ў беларускай мове для абаэначэння інфекцыйнага захворвання жывёлы. Паландра была багіняй усялякай шкоды, гніення і заразнай трасцы.

Да нас дайшлі імёны некалькіх багоў-апекуноў. Ужо ўпамінаўся бог пастухоў, Волас-Вялес. Багіня Макоша называецца ў летапісах, але пра яе вядома няшмат. Думаюць, што яна была апякункай стрыжкі авечак і прадзення нітак. Ахоўнікам палёў быў бог Жыцень - бажаство восені, якога ўяўлялі у вобразе худога маленькага старога з суровым тварам, трыма вачыма і валасамі з кудзелі.

Аб асаблівасцях ніжзйшых багоў – Леля, Дзеванны і Сіма – нічога невядома, іх імёны сустракаюцца вельмі рэдка.

К-во Просмотров: 223
Бесплатно скачать Реферат: Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства